Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
У Курапатах сёньня запалілі сьвечкі Cябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ правялі сёньня ва ўрочышчы Курапаты грамадзянскую паніхіду па ахвярах катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі. У часе жалобнай урачыстасьці міліцыянты спрабавалі прымусіць людзей згарнуць бел-чырвона-белыя сьцягі і стужкі. Грамадзянская паніхіда па ахвярах Чарнобылю ў Курапатах пачалася са сьпяваньня гімну “Магутны Божа!” У жалобнай акцыі ўзялі ўдзел больш за пяцьдзесят чалавек – сяброў і прыхільнікаў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ зь Менску і Салігорску. Людзі ўсклалі да крыжа “Пакутнікам Беларусі” вянкі і кветкі, запалілі сьвечкі. Ужо другі год запар сябры Партыі БНФ у гадавіну чарнобыльскай аварыі прыходзяць у Курапаты. Сёлета гэта адбылося з той прычыны, што менскія ўлады не дазволілі правесьці жалобны мітынг у сквэры імя Янкі Купалы, а на плошчу Бангалор сябры партыі ісьці катэгарычна адмовіліся. У звароце старшыні Партыі БНФ Зянона Пазьняка, які зачытаў Юрась Беленькі, гаворыцца, што “у Курапатах ворагі адбіралі ў простых людзей жыцьцё, а ў Чарнобылі, ў чорным Палыне, гэтая ж самыя спраўцы – адабралі ў людзей Радзіму”. Намесьнік старшыні Партыі БНФ Юрась Беленькі працягвае. (Беленькі: ) “Мінула ўжо 19 гадоў, як на нашу Беларусь апусьцілася чарнобыльская зорка Палын. Тысячы людзей адарвалі ад родных хат і вывезьлі з роднай зямлі. І хаты зьнішчылі, расьцягалі, апаганілі чужыя людзі. Лапухоўе і крапіва, запусьценьне і зьдзічэлыя сабакі там, дзе было жыцьцё, шчасьце і родны кут. Што можа стацца страшней?” Сымбалічна, што ў сёньняшнім мітынгу ня здолеў ўзяць удзел сакратар управы партыі, актыўны ўдзельнік курапацкага чыну, ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай станцыі Алесь Чахольскі, які некалькі дзён таму трапіў у шпіталь. Алег Борын спэцыяльна прыехаў з Салігорску на грамадзянскую паніхіду ў Курапаты. (Борын: ) “У гэты дзень вельмі цяжка гаварыць… У дзяржаве забыліся пра Чарнобыль, робяць выгляд, што нічога ня здарылася. Так і пра Курапаты… Гэта здрада, дзяржаўная здрада.” Працягвае прэсавы сакратар Партыі БНФ Валер Буйвал. (Буйвал: ) “Чарнобыль – гэта толькі адзін з разьдзелаў драматычнай беларускай гісторыі. Прыйдзе час, і беларусы прыйдуць у гэты гістарычны дзень у цэнтры сваіх гарадоў, у цэнтар сталіцы, каб памінаць сваіх продкаў”. У часе жалобнай акцыі супрацоўнікі аддзелу міліцыі Менскага раёну спрабавалі прымусіць людзей згарнуць бел-чырвона-белыя сьцягі і папярэджвалі, што акцыя ў Курапатах – гэта несанкцыянаваны мітынг. Закончылася грамадзянская паніхіда па ахвярах Чарнобыля малітвай за Беларусь. Паводле RFE/RL 26/4/2005 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |