Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Красавіцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

10 красавіка ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ:

“Нам выпала жыць у вельмі цяжкі час чалавечай гісторыі, калі зьнікае, падае культура і знутры бэсьціцца, разбураецца хрысьціянскі чалавек, перайначваецца ягоная душа, зьнікае ідэальная сутнасьць. Гэтакую зьяву Эўропа перажывала 400-500 гадоў таму. Але тады рэлігійнае грамадзтва знайшло сілы ўнутры сябе і перамагло заразу духоўнага разбурэньня. У цяперашняй бязбожнай Эўропе такіх сілаў ужо амаль не засталося. Рэлігія, культура, мастацтва, маральнасьць у гэтым сьвеце ўвогуле перастаюць быць каштоўнасьцямі і замяняюцца сурагатам. Далей...

11/4/2005 › Навіны

 


The Soim of the Belarusan Popular Front “Adradzennie” and the Conservative Christian Party - BPF

April 10, 2005 the Soim of the Belarusan Popular Front «Adradzennie» and the Conservative Christian Party - BPF took place in Minsk. The Soim has heard the report by Mr. Zianon Pazniak, Chairman of the Belarusan Popular Front «Adradzennie» and the Conservative Christian Party - BPF:

«We are living in a very hard period of the human history. The culture is in crisis, the Christian person is being humiliated and destroyed, its soul is being transformed, the ideal essence is being disappearing. Europe has had such crisis 400-500 years ago. But then the religious society was able to win the infection of the spiritual destruction using its internal forces. Modern atheist Europe almost doesn’t have such internal forces. In the modern world the religion, the culture, the art and the morality are ceasing to be values. The surrogates are occupying the place of the true values. Далей...

10/4/2005 › English



З.Пазьняк: “Ян Павал Другі – знакавая асоба ў гісторыі хрысьціянскай эпохі”

Пазьняк: “Я лічу, што Папа Ян Павал Другі – гэта найвялікшы чалавек 20-ага стагодзьдзя. І ня толькі 20-ага. Гэта – знакавая асоба хрысьціянскай эпохі.
Гэта быў сапраўды Павал другі на Зямлі. У ім было нешта апостальскае і боскае. Ён яднаў вобраз Зямлі і Неба. Ягоная асоба, ягоны вобраз у белым адзначаны ў прароцтвах Фацімскай Божай Маці. У прароцтвах, якія збыліся. Ягонае жыцьцё і навучаньне – гэта прыклад, сьветач і выхад для сучаснага чалавецтва, якое апускаецца ў гразь бязбожжа і распусты. Ягоная дзейнасьць адчыніла новую эпоху ў гісторыі – разваліўся камунізм.
Пасьля сьмерці Яна Паўла Другога пачнецца. я думаю, новы паварот у гісторыі Зямлі. Мяркую, што ўзмоцніцца наступ цемры. Але адначасна, як і 400 гадоў таму, зьявіцца асэнсаванае змаганьне са злом.
Вечная памяць сьвятой душы Караля Вайтылы – Папы Яна Паўла Другога, чалавека ад Бога”.
Паводле Радыё “Свабода”.

9/4/2005 › Навіны



Факты і падзеі (1-7 красавіка 2005 г.)

Валеры Буйвал
На пачатку красавіка рэзка пагоршыўся стан здароўя папы рымскага Яна-Паўлы ІІ. Па ўсёй плянэце, ва ўсіх каталіцкіх храмах удзень і ўначы людзі маліліся за выздараўленьне пантыфіка. У Ватыкане на плошчы св. Пётры, у Кракаве (дзе Кароль Вайтыла служыў біскупам), у Вадовіцах (дзе нарадзіўся будучы папа) сабраліся сотні тысячаў вернікаў. 2 красавіка скончыўся жыцьцёвы шлях рымскага біскупа, вялікага сына чалавецтва. Разам са сваім народам Кароль Вайтыла перажыў жахлівыя часы нямецка-фашыстоўскай і расейска-бальшавіцкай акупацыі. Ад арышту і высылкі ў Сібір яго выратавала ласка Божая. Ён зьдзяйсьняў пастырскае служэньне ў Польшчы, а ў 1978 годзе быў пакліканы на служэньне на сталец святога Пётры. Ян-Павал ІІ нястомна маліўся за чалавецтва, ягонае жыцьцё было прыкладам змаганьня супраць цёмных сілаў, што панявольвалі народы, ён натхняў на супраціў сатанінскім рэжымам. Вялікай была роля папы ў гістарычным правале богапраціўнай камуністычнай сістэмы ў 1980-я гады, у развале нячыстай саўдэпаўскай імпэрыі. Дагэтуль масква не хавае сваёй нянавісьці да сьвятара. У 1981 г. КГБ рукамі турэцкага тэрарыста зьдзейсьніла спробу забойства папы, але Мадонна (Ёй папа прысьвяціў сваё жыцьцё) выратавала яго ад сьмерці. Далей...

7/4/2005 › Актуаліі



Развагі пра беларускія справы

Зянон ПазьнякЗянон Пазьняк
Тут мне хацелася б нагадаць што ёсьць і расставіць некаторыя акцэнты па актуальных пытаньнях палітычных дачыненьняў, каб з аднаго боку пацьвердзіць свае пазыцыі, з другога – высьветліць акалічнасьці гэтых дачыненьняў.
Найбольшы непакой выклікае тое, што Беларусь усё больш і больш штурхаюць не на свой шлях, не на сваю барацьбу, не пад свае сьцягі. У гэтым генэральная тактыка расейскіх імпэрыялістых на ўсіх ўзроўнях. У выніку былі беларусы, якія будавалі камунізм з расейскімі бальшавікамі, ці ваявалі за краіну Эсэсэсэр. Вынік гэтага векавога чужога змаганьня такі: забіта трэць беларускай нацыі, страчаныя культурныя каштоўнасьці, зглумлена мова, страчаны тэрыторыі. Што ж было дасягнута тымі беларусамі для сябе? Пытаньне рытарычнае. Тым часам народы, якія змагаліся якраз за сябе і пад сваімі сьцягамі, таксама панесьлі ахвяры але гэта былі ахвяры дзеля волі і лепшай будучыні свайго народа і сваёй краіны. І кожны, хто так змагаўся, яе дасягнуў. Далей...

4/4/2005 › Навіны

 


Канфэрэнцыя Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

3 красавіка Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ правяла ў Менску традыцыйную ІV канфэрэнцыю “Ідэалы Беларускай Народнай Рэспублікі і Адраджэньне Беларусі”. У ДК МАПІД сабралася вялікая грамада, заля была ўпрыгожаная Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі. Канфэрэнцыя распачалася сьпяваньнем гімну “Магутны Божа”. Грамада ўшанавала хвілінай маўчаньня памяць папы рымскага Яна-Паўла ІІ, вялікага рэлігійнага дзеяча, які ўсё сваё жыцьцё прысьвяціў служэньню Богу і чалавецтву, нястомна працаваў дзеля справы пагадненьня і дружбы паміж людзьмі і народамі розных рэлігіяў. Далей...

4/4/2005 › Навіны



  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2005
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024