Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Інфармацыйная атака ФСБ-КГБ

12 траўня 2005 г. дырэктар ФСБ Расеі генерал Патрушаў з трыбуны Дзярждумы даў адмашку на пачатак інфармацыйнай атакі:
“У расейскіх спэцслужбаў маецца інфармацыя пра тое, што нейкая недзяржаўная заходняя арганізацыя накіравала на фінансаваньне арганізацыі ў Беларусі “аксамітавай рэвалюцыі” каля 5 мільёнаў даляраў. Далей...

13/5/2005 › Навіны



Факты і падзеі (7-13 траўня 2005 г.)

Валеры Буйвал
Чарговае злачынства рэжыму. У сярэднявечным мастацтве адно з тыповых ўвасабленьняў вобразу Сатаны адлюстроўвала падвойнасьць натуры нячыстай сілы. На парталах сабораў можна дагэтуль убачыць скульптурную выяву прывабнага, усьмешлівага юнака, але за ягонай сьпінай ашчэрылася ўсялякая нечысьць: жабы, гадзюкі, ядавітыя павукі. Хрысьціянскія мастакі выказвалі такім чынам думку аб тым, што Зло можа быць зьнешне прывабным, але сутнасьць яго застаецца варожым і разбуральным для чалавека і сьвету. 7 траўня “прэзыдэнт” прыняў пастанову аб перайменаваньні праспэкту Францішка Скарыны – галоўнай магістралі нашай сталіцы – у пр. Незавісімості. Далей...

13/5/2005 › Актуаліі

 


«Свабодная Беларусь» — толькі такое пагадненьне прэзыдэнт ЗША згодны заключыць з Расеяй

Уласная інфармацыя газэты “Народная Воля” за 12.05.05

“Мы не будзем заключаць сакрэтных пагадненняў. Адзiнае пагадненне, якое я лiчу неабходным для народа, — аб свабодзе. Яму трэба даць магчымасць выказаць сваю пазiцыю на свабодных i справядлiвых выбарах у Беларусi”, — заявiў прэзiдэнт ЗША Джордж Буш у Рызе, адказваючы на пытанне, цi магчыма пагадненне памiж Расiяй i ЗША аб гарантыi неабрання А.Лукашэнкi ў наступным годзе ўзамен на захаванне расiйскага ўплыву ў Беларусi. Далей...

13/5/2005 › Навіны



  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2005
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024