Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
«Свабодная Беларусь» — толькі такое пагадненьне прэзыдэнт ЗША згодны заключыць з Расеяй Уласная інфармацыя газэты “Народная Воля” за 12.05.05 “Мы не будзем заключаць сакрэтных пагадненняў. Адзiнае пагадненне, якое я лiчу неабходным для народа, — аб свабодзе. Яму трэба даць магчымасць выказаць сваю пазiцыю на свабодных i справядлiвых выбарах у Беларусi”, — заявiў прэзiдэнт ЗША Джордж Буш у Рызе, адказваючы на пытанне, цi магчыма пагадненне памiж Расiяй i ЗША аб гарантыi неабрання А.Лукашэнкi ў наступным годзе ўзамен на захаванне расiйскага ўплыву ў Беларусi. На думку амерыканскага прэзiдэнта, у iнтарэсах Расii мець у суседзях дэмакратычныя дзяржавы. “Амерыка мяжуе з дэмакратычнымi дзяржавамi, i гэта карысць — мець такiх суседзяў. Мы не заўсёды з iмi згаджаемся, але мы ў стане ўладзiць спрэчкi мiрным шляхам, таму што мы — дэмакратычныя дзяржавы. I я працягну гаварыць так ясна, як я магу, прэзiдэнту Пуцiну, што ў iнтарэсах яго краiны — мець дэмакратычныя дзяржавы на межах”, — сказаў Дж.Буш. “Усе мы прысвячаем сябе прасоўванню свабоды ў Беларусi, — заявiў прэзiдэнт ЗША. — Людзi той краiны жывуць пад апошняй дыктатурай у Еўропе, i яны заслугоўваюць лепшага. Урады Латвii i Лiтвы працавалi на падтрымку дэмакратыi ў Беларусi i распаўсюджванне праўдзiвай iнфармацыi па радыё i ў газетах. Рэпрэсiям няма месца на гэтым кантыненце. Людзi ў Мiнску заслугоўваюць такой жа свабоды, якую вы маеце ў Талiне, i Вiльнюсе, i Рызе”. Паводле слоў Дж.Буша, беларускае пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы з прэзiдэнтамi трох краiн Балтыi. Амерыканскi лiдэр падзякаваў калегам за дапамогу ў прасоўваннi дэмакратыi ў суседнiя дзяржавы. 13/5/2005 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |