Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Інфармацыйная атака ФСБ-КГБ

12 траўня 2005 г. дырэктар ФСБ Расеі генерал Патрушаў з трыбуны Дзярждумы даў адмашку на пачатак інфармацыйнай атакі:
“У расейскіх спэцслужбаў маецца інфармацыя пра тое, што нейкая недзяржаўная заходняя арганізацыя накіравала на фінансаваньне арганізацыі ў Беларусі “аксамітавай рэвалюцыі” каля 5 мільёнаў даляраў.
…адпаведныя сілы Захаду мэтанакіравана і пасьлядоўна імкнуцца аслабіць уплыў Расеі на постсавецкай прасторы .”
Тут жа далучыўся КГБ на Беларусі. Яго кіраўнік Сцяпан Сухарэнка:
“Мы валодаем дадзенымі пра тое, што на сілавую зьмену ўлады ў Беларусі Захадам ужо выдзелена 5 мільёнаў даляраў. Больш таго, да канца году гэтая сума ўзрасьце больш чым у 10 разоў. Гэтыя грошы плануюцца ня толькі для правядзеньня падрыўных інфармацыйных кампаніяў, эканамічнага шантажу, а таксама для ваенна-сілавой падрыхтоўкі замежных і беларускіх баевікоў, задачай якіх зьяўляецца поўная дэстабілізацыя сытуацыі ў Беларусі.».

Ні для каго сакрэтам не зьяўляецца, што КГБ на Беларусі ёсьць падраздзяленьне расейскага ФСБ . Гэта адна з галоўных структураў рэжыму, якая выконвае расейскую акупацыйную палітыку на Беларусі. Усё ўзялі пад кантроль: СМІ кантралююць, на прадпрыемствах да кожнай сотні работнікаў прыставілі назіральнікаў, ў студэнцкіх інтэрнатах паставілі ахоўнікаў-выхавацеляў, у навучальных установах тое самае. Стварылі сваю “апазыцыю”, возяць яе па замежжы, падсоўваюць яе заходнім грантадаўцам. Праз яе выяўляюць актыўную моладзь і затым “выключаюць” яе з палітычнай дзейнасьці, альбо ламаюць і вярбуюць. . Здавалася б усё схоплена, няма чаго нервавацца. Наведзены агулны турэмны парадак.
Аднак як бачна, нярвуюцца і дзёргаюцца. Нутром адчуваюць канец свайго панаваньня. Такі “добры” Лукашэнка, свой, а бач, трэба яго прыбіраць, трэба рыхтаваць псэўда-рэвалюцыю. І рыхтуюць, напускаюць інфармацыйнага туману. Але што з гэтага атрымаецца, ня могуць спрагназаваць.

С. Папкоў

13/5/2005 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2005
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024