Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (23-31 траўня 2005 г.)

Валеры Буйвал
Немагчыма ўявіць сябе, каб у Бэрліне дагэтуль выдавалася маладзёвая газэта “Гітлерюгенд”, а ў Італіі часопіс “Маладыя ваўкі Мусаліні”. А вось у Маскве трыюмфуе “Комсомольская правда”, і нікому ня сорамна. Нават у Беларусі гэты лісток плётак і тандэтнай прапаганды мае свой спэцвыпуск. 23 траўня ў рэдакцыі бессьмяротнага лістка ў Маскве наладзілі сьвяткаваньне 80-годдзя выпуску першага яго нумару. Прыехаў нат Пуцін, каб парадвацца разам з усім народам “пераемнасьці традыцыяў” (так цяпер у Расеі называецца гнюсны працэс абалваньняваньня грамадзтва на глебе нэакамуністычнай і імпэрскай ідэялёгіі). Але Пуцін выказваўся на сьвяткаваньні не пра газэтку. Ён выдаў сваю чарговую філіпіку ў стылі “мочіть в сортіре…” Узбуджальным фактарам для яго паслужылі нядаўнія заявы прыбалтыйскіх краінаў і Польшчы пра неабходнасьць прызнаньня факту расейскай агрэсіі супраць гэтых краінаў у 1939-40 гг. ды выплаты Масквой кампэнсацыяў за панесеныя страты падчас панаваньня расейска-савецкай імпэрыі. Пуцін выказваўся рэзка: “Россия при развале Советского Союза пошла на беспрецедентные жертвы, отдав десятки тысяч километров своей исконно русской земли. И что они теперь про какой-то Пыталовский район? От мёртвого осла уши они получат…” Далей...

31/5/2005 › Актуаліі

 


Французы сказалі “НЕ” эўрапейскай імпэрыі.

У нядзелю, 29 траўня 2005 года, грамадзяне Францыі прагаласавалі супраць Кастытуцыі Эўразьвязу. Чарговая спроба сацыялістаў ператварыць эўрапейскі кантынент у імпэрыю пацярпела паразу. Цяпер апалягэты сацыял-лібэралізму спрабуюць прынізіць факт непрыняцьця народам Францыі штучнай ідэі стварэньня Эўраімпэрыі. Каментуюць, што французы прагаласавалі ня супраць Эўраканстытуцыі, а супраць сп. Шырака. Але такая падмена нічога ня вартая. Непапулярнасьць Шырака якраз і зьвязаная з тым, што ён зьяўляецца актыўным выканаўцам прасоўваньня ў жыцьцё ідэі стварэньня “Вялікай Эўропы”. Далей...

31/5/2005 › Навіны



  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2005
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024