Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (23-31 траўня 2005 г.)

Валеры Буйвал
Немагчыма ўявіць сябе, каб у Бэрліне дагэтуль выдавалася маладзёвая газэта “Гітлерюгенд”, а ў Італіі часопіс “Маладыя ваўкі Мусаліні”. А вось у Маскве трыюмфуе “Комсомольская правда”, і нікому ня сорамна. Нават у Беларусі гэты лісток плётак і тандэтнай прапаганды мае свой спэцвыпуск. 23 траўня ў рэдакцыі бессьмяротнага лістка ў Маскве наладзілі сьвяткаваньне 80-годдзя выпуску першага яго нумару. Прыехаў нат Пуцін, каб парадвацца разам з усім народам “пераемнасьці традыцыяў” (так цяпер у Расеі называецца гнюсны працэс абалваньняваньня грамадзтва на глебе нэакамуністычнай і імпэрскай ідэялёгіі). Але Пуцін выказваўся на сьвяткаваньні не пра газэтку. Ён выдаў сваю чарговую філіпіку ў стылі “мочіть в сортіре…” Узбуджальным фактарам для яго паслужылі нядаўнія заявы прыбалтыйскіх краінаў і Польшчы пра неабходнасьць прызнаньня факту расейскай агрэсіі супраць гэтых краінаў у 1939-40 гг. ды выплаты Масквой кампэнсацыяў за панесеныя страты падчас панаваньня расейска-савецкай імпэрыі. Пуцін выказваўся рэзка: “Россия при развале Советского Союза пошла на беспрецедентные жертвы, отдав десятки тысяч километров своей исконно русской земли. И что они теперь про какой-то Пыталовский район? От мёртвого осла уши они получат…” Заўважна, што ён “читал Апулея, а Цицерона не читал…” Не ўпершыню ў гісторыі драпежная імпэрыя выстаўляе сабе ў якасьці ахвяры перад сапраўднымі ахвярамі імпэрскай агрэсіі. Паганай Маскве лепш не ўспамінаць 1991 год і першы цыкл распаду сваёй імпэрыі. Мы ведаем, што менавіта Крэмль сярод іншага захапаў увесь залаты і дыямэнтавы запас, нажыты ўсімі паняволенымі народамі, увесь гандлёвы флёт, будынкі і маёмасьць замяжой імпэрыі. Цяпер забойца і рабаўнік ашчэрвае зубы, пагражае і “патрабуе справядлівасьці”. Выснова можа быць толькі адна: з турэмнай імпэрыі павінны быць вызваленыя паняволеныя народы, што засталіся там. А сама крамлёўская арда павінна быць разабрана на цагліны, як Бастылія ў 1789 г. Дарэчы, і самім расейскім турэмшчыкам жыць тады стане лягчэй.

25 траўня запомніцца ў гісторыі пад знакам энэргетыкі. У Азэрбайджане ўрачыста адкрывалі новы нафтапрапод Джэйхан-Турцыя, які праходзіць ад Каспійскага мора праз Азэрбайджан, Грузію і Турцыю (у абыход тэрыторыі РФ) і ўпершыню будзе пампаваць нафту ў сярэдземнаморскі рэгіён. Маскалям ад чужога сьвята стала так нясмачна ў роце, што іхных прадстаўнікоў на інаўгурацыі не было. У гэтым выпадку яны паводзілі сабе адэкватна, таму што зразумелі: цяпер народы будуць гандляваць энэрганосьбітамі бяз іхнага ўдзелу. Але энэргападзеі адбыліся й у самой Маскве. Раніцай 15-мільённы мегалопаліс быў цалкам паралізаваны. Выбухнула адна з электрападстанцый на ўскраіне сталіцы імпэрыі і ўсё пасыпалася. Адключылася электразабесьпячэньне, спыніліся заводы, прадпрыемствы, мэтро, тралейбусы, пагасла сьвятло, шпіталі пераводзіліся на акамулятарнае забесьпячэньне (катастрофа ўдарыла ня толькі па самой Маскве, але й яшчэ па трох суседніх вобласьцях). Дзесяткі тысячаў людзей маршыравалі па тунэлях мэтрапалітэну, трасучыся ад страху перад тэрарыстамі. Мільёны асобаў на зямлі штурмавалі аўтобусы і прыватныя аўтамабілі. Пачалася паніка і хаос. Успомнім, як Зянон Пазьняк распавядаў у адным са сваех артыкулаў пра падобную сітуацыю, якую ён назіраў у Нью-Ёрку. На фоне адключэньня электрычнасьці адбылася стыхійная самаарганізацыя амэрыканскага грамадзтва. Абсалютная бальшыня жыхароў вялікага гораду прадэманстравалі чалавечую салідарнасьць: падвозілі суграмадзянаў на сваіх аўтамабілях, гаспадары гастраномаў раздавалі на вуліцах харчовыя прадукты (бо адключыліся лядоўні), людзі дапамагалі нямоглым, дзецям і старым, нават браліся за рэгуляваньне дарожнага руху на скрыжаваньнях, пакуль не прыбыла паліцыя. У Маскве прыватныя кіроўцы адразу ж падвысілі таксу за перавозку: часам да некалькіх сотняў доляраў! Маскальскі Вавілон прадэманстраваў сваё звычайнае хамства і чалавеканенавісьніцтва – расейскае грамадзтва ня ведае, што такое салідарнасьць. Пуцін (пра якога яшчэ нядаўна расейцы казалі нам, захлынаючыся ад вернападданага захапленьня: “Мы его так любім!”) у гэты дзень даваў бязглуздыя камэнтары з Растова-на-Доне, замест таго, каб ехаць у сталіцу і ўзначаліць паратункавую акцыю (так рабілі нават расейскія цары: Аляксандр І плаваў на чаўне па Пецярбургу, зьбіраючы пацярпелых ад вялікай паводкі 1824 году). Нешта ня бачна было й непаўторнай фізіяноміі мэра Лужкова ў картузе. У адрозьненьне ад нью-ёркскага мэра Джуліяні (які заўсёды асабіста ўзначальваў паратункавыя дзеяньні), маскоўскі мафіёза засьвечваецца толькі на сьвятах ды шумных тусоўках. Дарэчы, пажар на згаданай падстанцыі здарыўся яшчэ 23 траўня. Але ахова не дапусьціла пажарных, бо “гэта стратэгічны аб’ект”. Патушылі ўсё сваімі гэбоўскімі сіламі так, што праз пару дзён яно выбухнула зусім грунтоўна. Ясна, што панаваньне пуцінскай канторы будзе выключна абвастраць тэхнагенную катастрофу, якая сатрасае ўсю імпэрыю. Пакуль што з крамлёўскага гаўбца ў раз’юшаны натоўп зьбіраюцца скінуць толькі энэргетыка Чубайса.

Газэтка “Нар. Воля” 27 траўня па-савецку адзначыла “грузинский праздник” (пад такім тытулам выйшла зацемка пра Дзень аднаўленьня незалежнасьці Грузіі). Спэцы “дэмакратычнай і незалежнай” прэсы перадралі інфармацыю з нейкай расейскай агіткі і падсунулі яе беларускаму чытачу. Чытаем: “Первая независимая Демократическая Республика Грузия просуществовала до февраля 1921 г. В феврале 1921 г. образована Грузинская ССР, с 1936 по 1991 г. – как союзная республика”. Лепш бы правінцыйна-саўдэпаўскія “інтэлектуалы” з групы Сярэдзіча ня браліся за агляд чужых дзяржсьвятаў. Яны можа сапраўды недалёкія розумам і здольныя толькі на агітку. А хутчэй хітрыя душой і добра разумеюць, як нявыгадна распавядаць беларусам пра расейскія злачынствы. Расейскія войскі ўпершыню ўвайшлі на тэрыторыю Грузінскага царства ў 1783 г. і стаялі там над душой грузінскага народу шэраг гадоў аж покуль у 1801 годзе «такой-то царь в такой-то год отдал России свой народ…» (М. Лермантаў, паэма “Мцыры”). Дзесяцігоддзі панаваньня маскальскіх “цывілізатараў” даліся ў знакі грузінам, як і астатнім паняволеным імпэрыяй народам. Таму, калі ў 1917 годзе ляснула расейская імпэрыя, народы пасьпяшаліся адарвацца ад «грани дружеских штыков…» (зноў жа Лермантаў). 26 траўня 1918 г. нацыянальны ўрад абвясьціў незалежнасьць краіны. Аднак, маскальства пачало актыўна адраджаць сваю імпэрыю, цяпер ужо афарбаваную ў чырвоны колер. Каляніялісты добра пакарысталіся мясцовымі вінцучкамі-лебедько, усялякімі “бакінскімі камісарамі”. У лютым 1921 г. расейска-камуністычныя часткі, якіх вялі здраднікі кшталту Арджанікідзэ, уварваліся на тэрыторыю Грузіі і разграмілі незалежную дзяржаву. Потым быў товарішч Сталін з грузінскага Шклова, які сярод іншага адудзячыў куляй ў лоб Арджанікідзэ, Енукідзэ ды шэраг іншых абмаскаленых землякоў. Трагедыя грузінскага народу доўжылася да 1991 г., калі разам з іншымі народамі саўдэпіі грузіны аднавілі сваю незалежнасьць. Але Масква дагэтуль не дае Грузіі спакойнага жыцьця. Спосабаў каляніялісты вынайшлі процьму: бамбілі тэрыторыю Грузіі, арганізоўвалі пакушэньні на кіраўнікоў дзяржавы, падбухторвалі бунты ў правінцыях, забівалі людзей, раздавалі направа і налева расейскія пашпарты грамадзянам Грузіі. Цяпер ня хочуць прыбіраць з тэрыторыі незалежнай дзяржавы свае вайсковыя базы. Мітусяцца, скрыгочуць зубамі, твораць зло… А нічога ня могуць зрабіць. Імпэрыя гніе і захлынаецца ў гарэлцы, а адноўленыя дзяржавы ідуць шляхам цывілізаванага разьвіцьця.

28 траўня НТВ паказала незабыўнага губэрнатара Кемераўскай вобласьці Амана (у народзе — Шайтана) Тулеева, аднаго з крамлёўскіх монстраў, які ня раз гарланіў пра неабходнасьць заглынуць Беларусь. Да чаго ён хацеў далучаць нашую Радзіму, стала яшчэ ясьней ў выніку тэлерэпартажу з кемераўскага ханства. Журналісты разам з амонамі наляцелі на адкрытае вугальнае радовішча. А там падлетак і 8-гадовая дзяўчынка пад кіраўніцтвам юнака Жэні ўжо нагрузілі вуглем цэлы грузавік і зьбіраліся ад’ехаць на мясцовую чыгуначную станцыю, каб прадаць здабычу ў вагоны (там вугальная мафія ўжо ўсё падрыхтавала). Паказалі дом і сямью гэтага Жэні: сьпітую маці і знаёмую па папярэдняму эпізоду дзяўчынку – ягоную сястру. У інтэр’еры дома ўсё перакуленае і бруднае, ложак стаіць на трох цаглінах. Каб есьці і піць, трэба грошы. А працы ў вёсцы няма зусім. Вось усе й займаюцца адгрузкай крадзенага вугля. За злодзеямі бегае начальнік амонаўскага атрада. Малады афіцэр двойчы езьдзіў у Чачэнію на “канстытуцыйны парадак”. Прывёз адтуль два раненьні. Дарэчы й сам Жэня нядаўна вярнуўся з арміі, дзе служыў у войсках МУС і таксама ў Чачэніі. Па гэтаму мініяцюрнаму зрэзу расейскага грамадзтва бачна, якім чынам Крэмль адбірае галаварэзаў на сваю брудную вайну на Каўказе. У героя Жэні няма бацькі, ёсьць сьпітая маці, паўразбураны дом, дэбільная лексіка і поўная бэспэрспэктыўнасьць жыцьця. Бараніць яго ад вайны ня было каму (для расейскіх генэралаў, канешне, круглыя сіраты – яшчэ лепшы матар’ял: калі такога заб’юць, то й у сьпісы стратаў уключаць ня трэба). Нацыянальныя сілы, безьліч сродкаў крамлёўская банда кідае ў пекла каўказкай вайны. А ў гэты ж час рэгіён, які літаральна стаіць на вугле і грашах, жыве ў алькагольным ачмурэньні і за кошт рабункаў.

На шматкпакутнай беларускай зямлі на працягу ўжо некалькіх гадоў разгортваецца псэўдакультурная экспансія з Усходу. Расейская папса ў самых гнюсных (а часам клясічных) формах залівае гарады і мястэчкі нашай краіны. Іншых краінаў і культур для Беларусі проста няма. Варварскае культуртрэгерства даецца ў знакі сваім тупізмам і халтурнасьцю. Маладыя маскоўскія тэлежурналісты нядаўна “адкапалі” дохлага ката іхняй эстрады. Аказваецца, на шэраг “зорак” працуюць слаба аплочаныя “негры”. Справа ў тым, што у “зорак” няма голасу, але яны чыесьці каханкі альбо сваякі. Вось галасістыя падстаўныя й арганізоўваюць для іх фанаграмы (на слэнгу – “фанэру”). “Негры” абслугоўваюць такіх славутых пустышак, як Вітас, Глюкоза, ВІА “Міраж” і шмат каго яшчэ. А маладыя беларусы часам тоўпяцца і аддаюць немалыя грошы за канцэрт, дзе паўголыя расейскія статысты толькі й умеюць рот разьзяўляць.

У Эўропе апошнім часам адбыўся шэраг падзеяў, якія даказваюць, што ня ўсі яшчэ згубілі розум на старым кантынэнце, што на нармальнае жыцьцё можна мець спадзяваньне. Калі гэты сьвет пакінуў вялікі сьвятар Папа Ян Павал ІІ, то многія жылі ў трывозе, думаючы, хто ж прыйдзе на ягонае месца? Божая ласка справіла цуд: каталіцкі Касьцёл узначаліў нямецкі кардынал Ёзэф Ратцынгер, вядомы сваім розумам і маральнай пазіцыяй, глыбокай верай, якая не прымае розныя модныя штучкі. Будучы Папа Бэнэдыкт XVI даўно папярэджваў: “Многія людзі ў Эўропе жывуць так, нібыта Бога няма…” Адна з найважнейшых прычынаў разбэшчанасьці і ўпадку грамадзтва і культуры на старым кантынэнце – гэта шматгадовае панаваньне “левых” – г. зн. сацыялістаў (“ружовых камуністаў”) і лібэралаў – бязбожнікаў, якія пад знакам “правоў чалавека” забясьпечылі Эўропе і ўсяму сьвету трыюмф зла і вычварэнства. Але народы ўрэшце ўбачылі катастрафічнасьць наступстваў гэтага псэўдадэмакратычнага рэжыму. Захісталіся дэмагогі-сацыялісты ў Нямеччыне начале з лепшым сябрам Лукашэнкі і Пуціна канцлерам Шродэрам. Зусім нядаўна на чарговых выбарах сацыял-дэмакраты праваліліся ў зямлі Паўночны Рэйн – Вэстфалія, якой яны кіравалі на працягу апошніх 39 гадоў. Гэта знак блізкага правалу Шродэра з ягонай нэабальшавіцкай хеўрай, бо яны вымушаны пайсьці на пазачарговыя выбары ў Бундэстаг. Эх, як ўсхадзіўся адразу Пуцін, як немым крыкам пачаў бараніць свайго нямецкага кліента! Сапраўды, не пакідае ўражаньне, што ўся гэтая публіка – Шродэр, Ёшка Фішэр, Ута Цапф, Ганс Вік etc. – знаходзяцца на службе ў крамлёўскага гаспадара. Яны ўжо заклалі нямецкі народ у крамлёўскі ламбард, паставіўшы ў залежнасьць ад сібірскай сыравіны сваю краіну ды й усю Эўропу. Цяпер іхная палітыка церпіць крах. Абудзіўся й французкі народ, з якога ўжо зрабілі пасьмешышча на ўласнай зямлі, адкрытай для бандытаў і галадранцаў з Азіі і Афрыкі. 29 траўня большасьць французаў (55%) прагадасавала супраць лібэральна-вычварэнскай выдумкі пад назвай “эўрапейская канстытуцыя”. Новы СССР са сталіцай у Брусэлі (таксама завязаны мёртвым вузлом на сібірскай нафце) напалохаў галаў брыдкімі праявамі карупцыі, дэмагогіі, бюракратызму і гвалту над здаровым сэнсам. А наступнымі павінны галасаваць па “канстытуцыі” нідэрляндцы – у Нідэрляндах здаровы нацыяналізм заваяваў у апошні час трывалыя пазыцыі ў грамадзтве. Людзі стомлены хлусьнёй, блытанінай і самаўпраўствам брусэльскай “аб’яднанай Эўропы”, начальства якой ніхто ніколі не абіраў, і дзе карупцыйныя скандалы выбухаюць з заўважнай рэгулярнасьцю. Людзям абрыдлі распярэзаныя і бескантрольныя чужынцы, якіх яны чамусьці павінны ўтрымліваць у камфорце, а тыя ня лічаць патрэбным нават засвоіць дзяржаўную мову краіны. Нармальныя грамадзяне ня хочуць больш глядзець на баль так званых сэксменшасьцяў – страшна за дзяцей і будучыню. Прычым гэтая пошасьць ідзе ўсё далей, на Усход. Сімптаматычнымі сталі падзеі, што адбыліся 29 траўня ў Бухарэсьце. Па румынскай сталіцы ўпершыню за ўсю гісторыю краіны маршыравала цемра гомікаў і лезбіянак. Аднак, ім супрацьстаялі тысячы псіхічна здаровых людзей, якія сьпявалі хрысьціянскія гімны і папярэджвалі грамадзтва аб небясьпецы сатанізму. Тэлевізія паказала маладога праваслаўнага сьвятара, які казаў: “Нельга даваць свабоду пароку. Яны хочуць навязаць нам думку пра тое, што якраз іхнае збачэнства ёсьць нормай…” Сапраўды, у Эўропе разгортваецца драматычнае змаганьне за духоўны сьвет.

31/5/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2005
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024