Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (22–30 чэрвеня 2005 г.)

22 чэрвеня ў сядзібе груповачкі Вінцучка Вячоркі зноў сабралася стракатая кампанія: згаданыя вінцучкі (якія прэтэндуюць называцца “партыяй БНФ”, хаця даўно здрадзілі ідэалам Фронту і Беларускага Адраджэньня і зьяўляюцца падстаўной арганізацыяй, кіруемай спэцслужбамі рэжыму), лебедькоўская АГП і партыя камуністаў. Яны разам стварылі ініцыятыўную групу па правядзеньні рэфэрэндуму ў Менску па пытаньні вяртаньня назоваў праспэктаў Скарыны і Машэрава. Аднак, справа ня ў тым, што гэтыя нягоднікі разам з рэжымам зьмешваюць імя вялікага Скарыны з імем запіснога камуністычнага сатрапа БССР. Гэта не галоўнае. Проста цяпер адпрацоўваецца новая схэма збору подпісаў пад “адзіных” кандыдатаў. Першым ужыў яе ў сёлетнім красавіку Казулін, які купіў ад розных жулікаў з “абьяднанай” псэўдаапазыцыі лісты з подпісамі грамадзянаў ды зьмяніў тытул на лістах. І атрымалася, што грамадзяне падпісваліся, напрыклад, за своечасовы вываз сьмецьця з іхных дамоў або за забарону выгульваньня сабак у мясцовым парку, а іхныя подпісы паслужылі высакароднай справе трыюмфу казулізму. Далей...

30/6/2005 › Актуаліі

 


Мэмарыяльныя мерапрыемствы ў Чэрвені

25 чэрвеня Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ правяла традыцыйныя мэмарыяльныя мерапрыемствы непадалёк ад горада Чэрвеня (былы Ігумен) Менскай вобласьці. Штогод беларускія патрыёты памінаюць ахвяраў расейска-бальшавіцкага тэрору, якія загінулі ад рук катаў НКВД ва ўрочышчы Цагельня каля Чэрвеня. Пасьля пачатку нямецкага наступу 22 чэрвеня 1941 г. савецкія акупацыйныя ўлады загадалі гнаць на Усход і зьнішчаць вязьняў бальшавіцкіх турмаў. Вязьняў менскай турмы расейскія каты гналі калёнай да Чэрвеня, а 26 чэрвеня на магілёўскай дарозе расстралялі людзей, арыштаваных паводле палітычных артыкулаў. Загінулі сотні нявінаватых людзей – беларусы, летувісы, палякі. З 1991 г. Беларускі Народны Фронт штогод арганізоўвае жальбіны на гэтых трагічных мясьцінах, на магілах ахвяраў патрыёты ўсталявалі крыжы і помнікі. Сёлета вялікая група сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ прыехала ва ўрочышча Цагельня. Аднак, яшчэ да пачатку мерапрыемстваў рэжым выкарыстаў характэрныя для яго гнюсныя мэтады, якія сьведчаць аб страху спадчыньнікаў расейска-бальшавіцкай улады перад грамадой беларусаў, якія зьбіраюцца на магілах пакутнікаў пад Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі. Далей...

27/6/2005 › Навіны



Роўна 16 гадоў назад – 24 чэрвеня 1989 году ў Вільні распачаў працу ўстаноўчы зьезд Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

24 чэрвеня 1989 году ў Вільні распачаў працу ўстаноўчы зьезд Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Сябрамі гэтай арганізацыі сталіся людзі, аб’яднаныя агульнай ідэяй нацыянальнага адраджэньня. Менскія ўлады адмовіліся даць для зьезду памяшканьне і сотні фронтаўцаў атрымалі запрашэньне зь Вільні, ад літоўскага руху “Саюдзіс”. Першы зьезд пачаўся ў Віленскім палацы прафсаюзаў на Туравай гары і цягнуўся два дні.

24/6/2005 › Навіны



Факты і падзеі (15-22 чэрвеня 2005 г.)

Шклоўскі прэзыдэнт ужо “адудзячыў” за галасаваньне у ягоную карысьць на выбарах калгасьнікаў, пэнсіянэраў і жыхароў раёнаў, атручаных чарнобыльскай радыяцыяй. У першую галаву ў іх ён адабраў ільготы, надбаўкі, “грабавыя”. Потым была чарга прадпрымальнікаў, якія ўсё шумелі: “Мы вне политики, нам всё равно, кто у власти!..” Разгром беларускага бізнэсу, удушэньне эканамічнай ініцыятывы, як вядома, працягваецца дагэтуль. Надышла чарга гвардыі пад’ездаў. Сапраўды, прыезжыя з Расеі перажываюць шок і гукаюць: “Как у вас чисто в городах!” Бо ў Расеі камунальныя грошы на прыборку вуліцаў і дамоў раскрадаюцца ўжо некалькі дзесяцігоддзяў, а месца прыбіральшчыка – гэта кантралюемая мафіяй пасада, ганарар за якую таксама правальваецца пра слой сьмецьця ў кішэню бандытаў. Далей...

22/6/2005 › Актуаліі

 


Зянон Пазьняк: “Быкаў жыў па праўдзе”

“Толькі пры наяўнасьці свабоды і незалежнасьці магчымы працяг беларускай гісторыі” – сказаў аднойчы Васіль Быкаў у інтэрвію Свабодзе. Ён вылучаў дзьве найвялікшыя падзеі ў гісторыі Беларусі – абвяшчэньне Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе і аднаўленьне Незалежнасьці ў пачатку 1990-х. Дадам, што да апошняй падзеі – ў складзе кіраўніцтва Беларускага Народнага Фронту – Васіль Уладзімеравіч меў самае непасрэднае дачыненьне. Далей...

18/6/2005 › Навіны



Факты і падзеі (10-15 чэрвеня 2005 г.)

10 чэрвеня Парлямант Малдовы зьвярнуўся да Расеі з патрабаваньнем вывесьці расейскія войскі з тэрыторыі Малдовы. Калі ў 1991 г. пасыпаўся СССР, маскальскія асаднікі ( у асноўным адстаўное і неадстаўное афіцэрства) у Трансністрыі (альбо па-расейску Прыднястроўі) пачалі мяцеж супраць малдоўскай дзяржавы. Яны спадзяваліся на хуткую рэстаўрацыю расейскай імпэрыі і не хацелі вяртацца ў сваю Разань і Калагрыў. Малдаўскае паспалітае рушэньне пачало вызваленьне нацыянальнай тэрыторыі і напэўна завяршыла б яго хутка і эфэктыўна. Але ўмяшаліся “міратворцы” – расейская армія пад камандай вядомага генэрала-дубалома Лебедзя. Днестр падзяліў Малдову на вольную дзяржаву і на акупаваную асаднікамі тэрыторыю. Крэмль адудзячыў Лебедзя за “подзьвіг”, паслаўшы ў піке ягоны верталёт у Хакасіі. А акупанцкай шушары ўсьцяж падказваў: “Мы с вами, товарищи, мы вас одних не оставим…” Далей...

15/6/2005 › Актуаліі

 


Zianon Pazniak

Зянон ПазьнякZianon Pazniak jest Przewodniczącym Białoruskiego Frontu Narodowego „Adradżeńnie” i Partii Konserwatywno-Chrześciańskiej – BFN. Całkowite wyzwolenie Białorusi z ucisku neokolonialistycznego ze strony imperium rosyjskiego, zjednoczenie społeczeństwa białoruskiego na podstawach kultury białoruskiej oraz wolnego i demokratycznego państwa białoruskiego są głównymi celami jego działalności politycznej. Zianon Pazniak jest przekonanym zwolennikiem idei białoruskiego narodowego Odrodzenia, która została sformułowana na początku XX wieku przez działaczy białoruskiego ruchu narodowo-wyzwoleńczego i ucieleśniona w niepodległej Białoruskiej Republice Ludowej w marcu 1918 r. (Republika została okupowana i zlikwidowana przez okupantów rosyjsko-komunistycznych w końcu 1918 r.). Działalność polityczna Zianona Pazniaka opiera się na zasadach moralnych i wartościach chrześciańskich, na priorytetach wolności narodu, wolności sumienia, na poważaniu praw człowieka i praw religijnych. On jest zwolennikiem ekonomiki rynkowej, która gwarantuje subjektom gospodarczym wolność samoorganizacji na zasadach priorytetu własności prywatnej. Далей...

15/6/2005 › Polski

 


Białoruś pod nierządem obcej polityki

Czerwcowe posiedzenie Sojmu Bialoruskego Frontu Narodowego “Adradzennie” i Partii Konserwatywno-Chrzescianskiej - BFN

Zianon Pazniak: “Drugi aspekt pytania polega na tym, że Rosja, dbając o pochłonięcie Białorusi, nie chce dopuścić dobrych stosunków między Białorusią i Polską. Ale wbrew wszystkim staraniom, stosunki białorusko-polskie są najlepsze w porównaniu z pozostałymi krajami sąsiednimi (chodzi przede wszystkim o stosunki handlowe i międzyludzkie). ” Далей...

14/6/2005 › Polski

 


Чэрвеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

12 чэрвеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, пад тытулам “Беларусь пад блудам чужой палітыкі”:

“Падзеі апошняга месяца ў Беларусі не ўнесьлі істотных удакладненьняў у палітыку рэжыму па будучых выбарах. Стаўка на Казуліна пакуль застаецца ў сіле. Гэтаму пацьвярджэньне і адпраўка на “хімію” М. Статкевіча (каб не перашкаджаў сваімі амбіцыямі). Магчыма гэта ўзгоднена нават зь немцамі. Верагодней за ўсё, што многіх “правераных актывістаў” вікаўскай “апазыцыі” пастараюцца ў бліжэйшы час заткнуць на “хімію” гэтак жа, як і Статкевіча, а ўзамен выпусьцяць новых, якія будуць лямантаваць у паветра, а потым падтрымаюць Казуліна, ці каго іншага, якога яшчэ могуць вывесьці на прасцэніум. Пакуль што я схільны бачыць у падзеях мінулых месяцаў выключна маскоўскую тэхналёгію. Далей...

12/6/2005 › Навіны

 


Факты і падзеі (1-10 чэрвеня 2005 г.)

Валеры Буйвал
1 чэрвеня – міжнародны дзень абароны дзяцей. У гэтай фармулёўцы замешана добрая порцыя крывадушнасьці. Атрымліваецца, што ў астатнія дні году дзяцей бараніць ня трэба? У Маскве з самай раніцы публічна выступалі запісныя дзетаабаронцы. Міністр унутраных справаў Нургаліеў называў у Думе кашмарныя лічбы. У Расеі ёсьць два мільёны непісьменных дзяцей школьнага ўзросту, шэсьць мільёнаў дзяцей жывуць бяз семьяў, мільёны бадзяюцца без прытулку і жывуць жабрацтвам, прастытуцыяй і рабункамі. Трэба ўлічыць, што гэта ёсьць афіцыйная інфармацыя, а на самой справе карціна яшчэ больш жудасная. Потым тэлевізія паказала “першую ледзі РФ” Людзьмілу Пуціну. Далей...

10/6/2005 › Актуаліі

 


Зянон Пазьняк: “Ідэя стварэньня цэнтралізаванай аб’яднанай Эўропы – небясьпечная”

Зянон ПазьнякЛідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянон Пазьняк камэнтуе вынікі рэфэрэндумаў у Францыі і Нідэрляндах

(Пазьняк: ) “Мая агульная ацэнка такая: сама ідэя стварэньня цэнтралізаванай аб’яднанай Эўропы са сваім урадам, прэзыдэнтам, - яна небясьпечная, бо гэтая ўлада можа пераўтварыцца ва ўладу некантраляваную. Адным словам, гэта ідэя - імпэрская. І народы Эўропы не хацелі б жыць у такой краіне, дзе бюракратыя будзе вырашаць усё.

Гэта - падсьведамая рэакцыя. Народы Эўропы хацелі б жыць у дзяржавах-айчынах, дзе нацыянальныя традыцыі маюць значэньне, традыцыі культуры, свая валюта, свой інтэрас, і, адпаведна, павага да гэтага інтэрасу з боку іншых краінаў і з боку краіны, якая гэты інтэрас мае. Далей...

2/6/2005 › Навіны

 


Масква забіла нашага суайчыньніка

Вялікае гора прынёс расейскі молах яшчэ ў адну беларускую сям’ю. Вось як паведамляе пра гэта БЕЛАПАНаўскае інтэрнэт-выданьне “naviny.by”:
“В Москве гранитная плита убила строителя из Беларуси
31.05.2005, 20:16
30 мая в центре Москвы во время строительных работ по реконструкции Краснохолмского моста в результате несчастного случая погиб рабочий.
Как сообщил источник в МВД, это произошло примерно в 12.00; на 47-летнего гастарбайтера из Беларуси упала гранитная плита. От полученных травм мужчина скончался на месте. //”Регнум””

Акупацыйны рэжым выпіхнуў у Расею больш за мільён актыўных кваліфікаваных беларусаў і ператварыў іх у бяспраўных «гастарбайтеров із Беларусі», якіх беспакаранна забіваюць, калечаць, рабуюць.

БС

1/6/2005 › Навіны

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2005
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024