Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: “Ідэя стварэньня цэнтралізаванай аб’яднанай Эўропы – небясьпечная” Лідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянон Пазьняк камэнтуе вынікі рэфэрэндумаў у Францыі і Нідэрляндах (Пазьняк: ) “Мая агульная ацэнка такая: сама ідэя стварэньня цэнтралізаванай аб’яднанай Эўропы са сваім урадам, прэзыдэнтам, - яна небясьпечная, бо гэтая ўлада можа пераўтварыцца ва ўладу некантраляваную. Адным словам, гэта ідэя - імпэрская. І народы Эўропы не хацелі б жыць у такой краіне, дзе бюракратыя будзе вырашаць усё. Гэта - падсьведамая рэакцыя. Народы Эўропы хацелі б жыць у дзяржавах-айчынах, дзе нацыянальныя традыцыі маюць значэньне, традыцыі культуры, свая валюта, свой інтэрас, і, адпаведна, павага да гэтага інтэрасу з боку іншых краінаў і з боку краіны, якая гэты інтэрас мае. Тое, што прапанавана Францыяй і Нямеччынай, - гэта шлях да цэнтралізаванай Эўропы, якая, урэшце рэшт, мае пагрозу і для правоў чалавека, і для нацыянальных культур. Як бы пра гэта не гаварылі, як бы не абстаўлялі дыпляматычна. Вось гэта асноўная ідэя, якая рухае людзьмі ў Эўропе. Хаця, прычыны могуць быць розныя. У Францыі - гэта прычыны сацыяльнага пляну, людзі ў асноўным былі напалоханыя ўплывам з Усходу таннай рабочай сілы. Гэтая ідэя стварэньня цэнтралізаванай краіны - гэта ідэя памылковая. Ёсьць іншая ідэя, якая ў Эўрапейскім Зьвязе таксама падтрымліваецца. Гэта - Эўропа Айчынаў. Мне здаецца, пасьля гэтых рэфэрэндумаў ня будуць адмаўляцца ад ідэі аб’яднанай, але гэтая ідэя павінна будзе прайсьці карэктыроўку з улікам гэтых рэфэрэндумаў. Я думаю, што пазыцыя Эўропы Айчынаў тут узмоцніцца. Калі гэтага ня будзе зроблена, калі будзе пазыцыя ўпартая даказаць сваё, гэта прывядзе толькі да расколу. Я думаю, будуць зробленыя вывады і карэктыроўка палітыкі. Гэты варыянт – лепшы”. Паводле RFE/RL 2/6/2005 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |