Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Мэмарыяльныя мерапрыемствы ў Чэрвені

25 чэрвеня Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ правяла традыцыйныя мэмарыяльныя мерапрыемствы непадалёк ад горада Чэрвеня (былы Ігумен) Менскай вобласьці. Штогод беларускія патрыёты памінаюць ахвяраў расейска-бальшавіцкага тэрору, якія загінулі ад рук катаў НКВД ва ўрочышчы Цагельня каля Чэрвеня. Пасьля пачатку нямецкага наступу 22 чэрвеня 1941 г. савецкія акупацыйныя ўлады загадалі гнаць на Усход і зьнішчаць вязьняў бальшавіцкіх турмаў. Вязьняў менскай турмы расейскія каты гналі калёнай да Чэрвеня, а 26 чэрвеня на магілёўскай дарозе расстралялі людзей, арыштаваных паводле палітычных артыкулаў. Загінулі сотні нявінаватых людзей – беларусы, летувісы, палякі. З 1991 г. Беларускі Народны Фронт штогод арганізоўвае жальбіны на гэтых трагічных мясьцінах, на магілах ахвяраў патрыёты ўсталявалі крыжы і помнікі. Сёлета вялікая група сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ прыехала ва ўрочышча Цагельня. Аднак, яшчэ да пачатку мерапрыемстваў рэжым выкарыстаў характэрныя для яго гнюсныя мэтады, якія сьведчаць аб страху спадчыньнікаў расейска-бальшавіцкай улады перад грамадой беларусаў, якія зьбіраюцца на магілах пакутнікаў пад Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі. Рэжым баіцца людзей, што моляцца перад крыжамі, верныя памяці аб ахвярах нашага народу. Рэжым забараніў сёлета мэмарыяльнае шэсьце ад будынку былой чэрвеньскай турмы да магілаў ахвяраў. Афіцыйны адказ уладаў арганізатарам мерапрыемстваў яшчэ раз прадэманстраваў цемрашальства, цынізм і антыбеларускую сутнасьць рэжыму, а таксама спробу запалохаць удзельнікаў жальбінаў. Чынавенства напісала пра “события 1941 года” (для іх гэта нейкія “событія”), а потым сфармулявала “предупреждения организаторам о персональной ответсвенности за наличие у участников мероприятия холодного, огнестрельного, газового оружия, взрывчатых веществ и их имитаторов… за использование флагов, не зарегистрированных в установленном порядке” (гэта яны так пра нацыянальную беларускую сімволіку), а скончыла сваю фількіную грамату грубымі пагрозамі паліцэйскіх рэпрэсіяў. У Менску адбылася таксама імітацыя паломкі замоўленага арганізатарамі аўтобуса. Але правакацыя правалілася. Хаця менчукі прыехалі амаль на дзьве гадзіны пазьней дамоўленага тэрміну, іх чакалі ў Чэрвені каталіцкія сьвятары і грамада грамадзянаў Летувы, якія таксама штогод удзельнічаюць у жальбінах. Гэтыя людзі добра разумелі памкненьні рэжыму сарваць мерапрыемствы. Пад Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі і гэрбам Пагоня каля крыжоў і помнікаў адбыўся мэмарыяльны мітынг.

Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў ў Беларусі старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, зьвярнуўся да грамады: “Мы зьбіраемся ў гэтых мясьцінах, каб памянуць ахвяраў сатанінскага рэжыму. Расейскія бальшавікі забівалі беларусаў, летувісаў, палякаў, таму што расейская імпэрыя зьнішчала народы, лепшых людзей народаў. Зьнішчала пісьменьнікаў, таму што яны пісалі на сваіх нацыянальных мовах, зьнішчала афіцэраў, таму што яны служылі сваёй краіне, забівала лепшых інтэлектуалаў, сялян, рабочых. Цяперашняя расейская імпэрыя дзейнічае тымі ж мэтадамі, вядзе каляніяльныя войны, трымае свае вайсковыя базы ў чужых краінах, дзе народы і нацыянальныя ўрады ня хочуць маскоўскай ваеннай прысутнасьці. Расея зноў імкнецца акупаваць Беларусь, выкарыстоўвае мясцовы марыянэткавы рэжым дзеля антыканстытуцыйнай авантуры пад назвай “саюзнай дзяржавы”. Яны хочуць, каб наша армія, наша моладзь пайшлі служыць Маскве на Далёкі Усход, на Поўнач і на крывавую каўказкую вайну. Яны хочуць, каб вярнуўся ўвесь гэты жах, які перажыў наш народ пад панаваньнем расейскіх акупантаў. Памяць аб нявінных ахвярах расейска-бальшавіцкага тэрору павінна абьядноўваць наш народ, усе народы ў супраціве сатанінскай справе рэстаўрацыі маскоўскай імпэрыі ў былых межах. Самы расейцы кажуць, што цяперашні час – гэта час “русского креста”. Няшчасны расейскі народ, абрабаваны маскоўскімі ўладамі, вымірае, сьпіваецца, патанае ў наркаманіі і крымінальнай злачыннасьці. Дык у такую Расею цягнуць нас крамлёўцы і іхныя паслугачы ад мясцовага рэжыму і прадажнай псэўдаапазыцыі? Беларускі народ не дазволіць падмануць і ашальмаваць сябе, мы будзем будаваць сваю дэмакратычную, эўрапейскую, незалежную Беларусь”.

Выступіў таксама Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ: “Чаму цяперашні рэжым так баіцца грамады людзей, што моляцца на магілах нашых сьвятых пакутнікаў? Таму што нас сабрала тут Дабро, хрысьціянская ідэя неўмяручай памяці і чалавечнасьці. А рэжым – гэта Зло. Рэжым прыслаў сюды спэцслужбы, што нахабна здымаюць нас на відэакамэры, што пагражаюць нам у сваіх афіцыйных паперах. Сёньня ў Беларусі афіцыйна кіруе Зло. Гэтыя структуры і людзі гэтых структураў не раскаяліся ў злачынствах, якія яны тварылі на нашай зямлі ў 1941 годзе і ў іншыя часы. А без пакаяньня ня можа быць прабачэньня. Сутнасьць канфлікту ў сёньняшняй Беларусі – гэта супрацьстаяньне Дабра і Зла, барацьба здаровых нацыянальных сілаў грамадзтва супраць антыбеларускай, антынароднай групоўкі, якая топча Закон і чалавечую годнасьць, якая заганяе Беларусь у расейскае стойла. Але Зло ня мае будучыні ў нашай краіне, беларусы абароняць сваю Радзіму ад расейскай імпэрскай агрэсіі”.

Выступілі таксама удзельнікі летувіскай дэлегацыі. Яны расказалі пра сваіх сваякоў, якія загінулі каля Чэрвеня ў 1941 годзе, падзяквалі беларусаў за клопат аб магілах і помніках. Аднак, ва ўспамінах яны вярнуліся да драматычных падзеяў 1988-91 гадоў, калі летувіскі народ змагаўся супраць маскоўскай акупацыі за незалежнасьць сваёй краіны. Госьці выказалі ўпэўненасьць, што народная беларуская салідарнасьць ёсьць шляхам да вызваленьня Беларусі. Каталіцкія сьвятары адслужылі памінальную імшу за душы нявінна загубленых людзей. Грамада малілася, сьпявала беларускія і летувіскія рэлігійныя і патрыятычныя гімны. Людзі ўсклалі на магілы кветкі і вянкі, запалілі сьвечкі і зьнічы. Жальбіны скончыліся сьпяваньнем гімну “Магутны Божа”.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
25 чэрвеня 2005 г.

27/6/2005 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2005
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024