Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (22–30 чэрвеня 2005 г.)

22 чэрвеня ў сядзібе груповачкі Вінцучка Вячоркі зноў сабралася стракатая кампанія: згаданыя вінцучкі (якія прэтэндуюць называцца “партыяй БНФ”, хаця даўно здрадзілі ідэалам Фронту і Беларускага Адраджэньня і зьяўляюцца падстаўной арганізацыяй, кіруемай спэцслужбамі рэжыму), лебедькоўская АГП і партыя камуністаў. Яны разам стварылі ініцыятыўную групу па правядзеньні рэфэрэндуму ў Менску па пытаньні вяртаньня назоваў праспэктаў Скарыны і Машэрава. Аднак, справа ня ў тым, што гэтыя нягоднікі разам з рэжымам зьмешваюць імя вялікага Скарыны з імем запіснога камуністычнага сатрапа БССР. Гэта не галоўнае. Проста цяпер адпрацоўваецца новая схэма збору подпісаў пад “адзіных” кандыдатаў. Першым ужыў яе ў сёлетнім красавіку Казулін, які купіў ад розных жулікаў з “абьяднанай” псэўдаапазыцыі лісты з подпісамі грамадзянаў ды зьмяніў тытул на лістах. І атрымалася, што грамадзяне падпісваліся, напрыклад, за своечасовы вываз сьмецьця з іхных дамоў або за забарону выгульваньня сабак у мясцовым парку, а іхныя подпісы паслужылі высакароднай справе трыюмфу казулізму. Як вядома, Казулін на старонках “Нар. Волі” лемантаваў з нагоды скандальнага раскрыцьця падпіснога падману. Але гэта не спыняе вінцучкоў, яія рыхтуюць маштабную акцыю збору подпісаў, каб потым выкарыстаць іх у сваіх подлых мэтах. Дарагія грамадзяне, не падпісвайцеся пад рознай, няхай сябе прыгожа пададзенай лухтой! Ня верце жулікам! Час сапраўднага збору подпісаў за Беларускую Салідарнасьць наперадзе, вось за якую ідэю варта засьведчыць свой пэрсанальны ўдзел.

Нават па маштабах каўказкай вайны апошняе злачынства расейскіх акупантаў ўразіла і ўсхвалявала чачэнскі народ. Толькі на прыканцы чэрвеня зьявіліся больш-менш ясныя паведамленьні пра тэрарыстычны акт, зьдзейсьнены расейскімі галаварэзамі ў чачэнскай вёсцы Баразьдзінаўская, што непадалёк ад мяжы з Дагэстанам. Пад выглядам “барацьбы з бандытызмам” расейскія бандыты на бронемашынах і ў масках напалі на вялікую вёску. Яны забілі (расстралялі і спалілі) некалькі мірных жыхароў, спалілі і разбурылі жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы, грамадзкія будынкі. Дагэтуль невядомы лёс дзесяткаў закладнікаў, якіх расейскія эсэсаўцы захапілі і зьвезьлі ў свае катоўні. Насельніцтва Баразьдзінаўскай вымушана было ратавацца на тэрыторыі Дагэстану, дзе дагэтуль жыве ў намётах. Людзі ў адкрытую кажуць, што будуць помсьціць за злачынства і сьмерць сваіх сваякоў. Пагроза магутнага пратэстнага выбуху напалохала Крэмль, які паслаў да баразьдзінцаў свайго халуя, прамаскоўскага “презідента” Алханава. Той кланяўся перад грамадзянамі, абяцаў разабрацца і ўсё высьветліць. Грозьненскі вінцучок выкручваўся і хаваў вочы ад людзей. Але маскі і браня ня выратуюць маскоўскіх акупантаў ад народнага гневу.

З сёлетнега чэрвеня расейскія акупанты пачынаюць актыўна перавозіць палонных партызанаў (паводле маскоўскай лексікі – “террористов”) з турмаў і лягераў, якіх набудавалі на Каўказе і ў прылеглых расейскіх паўднёвых рэгіёнах, на расейскую Поўнач. Знаёмыя беларусам старэйшага пакаленьня – ахвярам расейскага тэрору – Салікамск, Варкута, Калыма ужо цяпер прымаюць канвоі з каўказкімі палоннымі. Расейскім уладам ня сорамна прызнавацца публічна па тэлевізіі, што яны люта баяцца каўказкіх вязьняў, барацьбітоў за Веру і Айчыну. Гладкі, прылізаны нам. міністра па турмах так і казаў, што гэтыя людзі вядуць сярод вязьняў прапагандысцкую працу, мацуюць салідарнасьць, моляцца разам, не раскайваюцца ў тым, што змагаліся супраць Расеі. Расейскія афіцэры-ахоўнікі таксама казалі, што краты і кулямёты не даюць гарантыяў бясьпекі канвойным і пастарунковым. Таму Крэмль вырашыў раскідаць палонных каўказкіх партызанаў па шырокіх абшарах турэмнай Расеі і такім чынам ізаляваць іх, не дапусьціць стварэньня групаў супраціву. Дарэчы, РТР паказала таксама, як зьдзекуюцца з палонных партызанаў-мусульманаў, увесь час падсоўваючы ім стравы, у якія падмешаны сьвінны тлушч (Каран забараняе вернікам есьці сьвініну). Калі б такое здарылася ў амэрыканскай вязьніцы, то на ўвесь сьвет падняўся б вэрхал. А расейцам можна. Крамлёўскае сьвінства набывае ўсё больш выраблены кшталт.

Усім знаёмая сытая і нахабная фізіяномія дэпутата расейскай Думы Рагозіна. У ім увасобілася ўся гнюснасьць цяперашняга расейскага эстэблішмэнту і расейскай імпэрскай ідэі. Памятаем, як колькі гадоў таму ён зьезьдзіў у Паўночную Карэю. Там на працягу года памерла з голаду больш за паўтара мільёны чалавек, дыстрафічнага выгляду людзі рвалі траву ў гарадзкіх парках, каб нешта зьесьці. А Рагозін, вярнуўшыся, з усьмешачкай паведаміў па тэлевізіі, што трава ўваходзіць у карэйскую традыцыйную кухню. Вось такі маскоўскі гімлер узначаліў гэбоўскую партыю “Родина”, ён ня раз рабіў агрэсіўныя заявы наконт Беларусі. Дачакаліся й іншыя народы. Увесну Рагозін і некалькі ягоных думскіх аднапартыйцаў зьвярнуліся да дзяржкіраўніцтва з адкрытым лістом, патрабуючы забараніць габрэйскія арганізацыі ў РФ. І вось нядаўна асьвенцымскія гуманісты з “Родины” зьвярнуліся ў Сацыялістычны Інтэрнацыянал з заявай на прыём іх у гэтую міжнародную арганізацыю. Асацыяцыя габрэйскіх арганізацыяў Расеі сабрала у Маскве прэс-канфэрэнцыю, на якой агучыла свой пратэст супраць прыняцьця гэтых фашыстаў у Сацінтэрн. Цікава, што габрэйскі пратэст актыўна падтрымаў прэзыдэнт Татарстана Мэнцемір Шайміеў. Падобна, што на тэрыторыі імпэрыі салідарнасьць магчымая паміж усімі народамі, акрамя самых расейцаў.

А ў Казані 24 чэрвеня адкрылі новую мячэць. Храм гэты ёсьць самай вялікай па памерах мусульманскай сьвятыняй у Эўропе. Прычым, татары пабудавалі яго на месцы, дзе стаяла мячэць, зьнішчаная расейскімі акупантамі яшчэ паводле загаду Івана Жахлівага. Цяпер канчаткова ясна, што імпэрыя ня мае будучыні ў Татарстане. На фоне дэбілізацыі, выміраньня, дэмаралізацыі сьпітага расейскага насельніцтва ў Татарстане магутнее нацыянальнае Адраджэньне.

25 чэрвеня газэтка “Нар. Воля” (ад якой ужо пару гадоў не дачакаешся якой-небудзь праўдзівай інфармацыі пра Расею, а знайсьці такую інфо можна нават у посткамуністычнай “Звяздзе”) надрукавала матар’ял пад манумэнтальным тытулам “Знак з Расеі”. Зацемку трэба было б назваць “Фігавы лісток з Расеі”. А паведамляе “незалежная” і “дэмакратычная” рэдакцыя пра паседжаньне нейкага “Савета пры прэзыдэнце Расеі па садзеяньні разьвіцьцю інстытутаў грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека”. Расейскія спэцы ад правоў чалавека выстаўлены “Нар. Воляй” у якасьці нейкага афіцыйнага дзяржаўнага органу. На самой справе гэта тыповая маскоўская інтэлігенцка-рэжымная аматарская тусовачка, гэткі фігавы лісток на сораме крамлёўскага рэжыму. На нядаўнім паседжаньні тусовачка пад старшынствам вядомай крамлёўскай гуманістачкі Панфілавай выказала – цытуем: “Глыбокую занепакоенасьць неспрыяльнай сітуацыяй у сфэры грамадзянскіх правоў і свабодаў у Беларусі”. Можа героі-панфілаўцы пагразілі пальчыкам Пуціну – сапраўднаму арганізатару і гаспадару антынароднага рэжыму ў нашай Беларусі? Не, яго яны ў сваім тэксьце нават не згадалі. А вось згадалі пра нешта іншае. А менавіта – “савет рашуча асуджае дзеяньні прадстаўнікоў беларускіх уладаў, якія ўшчамляюць правы беларусаў і расіянаў, грамадзянаў Саюзнай дзяржавы…” Вось так, для панфілаўцаў незаконнае псэўдадзяржаўнае РБ-РФ зьяўляецца законным. А беларусаў ды й сваіх грамадзянаў РФ яны ўжо запісалі ў грамадзяне дзяржавы, якой няма і ня будзе. Хаця што тут дзівіцца, калі ў складзе “савету” засядае такое антыбеларускае чмо, як С. Караганаў – адзін з практычных арганізатараў і ідэёлагаў зьнішчэньня беларускай дзяржаўнасьці? (Менавіта да Караганава езьдзяць у Маскву здраднікі з Беларусі – прадстаўнічкі-кіраўнічкі “абьяднанай” псэўдаапазыцыі.

26 чэрвеня споўнілася 60 год з дня прыняцьця ў Сан-Францыска ў 1945 годзе Хартыі ААН. Памятаем што Беларусь выступіла таксама падпісантам Хартыі і заснавальнікам гэтай міжнароднай арганізацыі. Сталін, настойваючы на уключэньні БССР і УССР ў склад сяброў арганізацыі, хацеў дамагчыся двух дадатковых галасоў разам з СССР. Хто мог падумаць, што фармальны крамлёўскі хітрык стане з часам рэальнасьцю і ў ААН будуць прадстаўленыя незалежныя постсавецкія дзяржавы? За 60 гадоў, на жаль, так і ня склалася сучасная беларуская дыпляматычная школа ды й само паняцьце “беларуская дыпляматыя” зусім ўмоўнае (у далёкай мінуўшчыне засталіся высокія дасягненьні беларускай дыпляматыі ВКЛ). У савецкі час і пасьля 1994 г. менскія “дыпляматы” – марыянэткі Крамля — заўсёды дзейнічалі і працягваюць дзейнічаць насуперак інтарэсам нашага народу і дзяржавы. Цяпер гэта атрад КГБ, дзе не засталося нічога беларускага. У апошнія гады гэты атрад актыўна выкарыстоўваецца Масквой для распальваньня міжнародных канфліктаў і гвалтоўнай ізаляцыі нашай Беларусі ад цывілізаванага сьвету. Народная ўлада, безумоўна, ня будзе карыстацца паслугамі гэтых “дыпляматаў”, выкіне гэтае сьмецьце назад у Расею.

А 27 чэрвеня расейская дыпляматыя тупала ножкамі і пагражала. Маскву зачапіла Эстонія. Справа ў тым, што напярэдадні парлямант Эстоніі ратыфікаваў дамову з Расеяй аб дзяржаўнай мяжы. У тэксьце эстонцы лягічна напісалі пра агрэсію СССР у 1940 г., захоп іхнай тэрыторыі і шматгадовую расейскую акупацыю. Ды яшчэ напісалі, што ў сіле застаюцца палажэньні расейска-эстонскай мірнай дамовы 1920 году, паводле якой Эстонія валодала тэрыторыямі, гвалтоўна ўключанымі акупантамі пасьля 1940 г. у тэрыторыю Расеі. Масква загарлапаніла, што разрывае дамову. Ня любіць гістарычнай праўды Масква, яна піша гісторыю сама за ўсіх. Але, як ні пішы, гісторыя працягвае сваю хаду. І як кажуць мудрыя арабы: сабака брэша, а караван ідзе.

28 чэрвеня у канцлягеры г. Льгова Курскай вобласьці адбылася масавая акцыя пратэсту вязьняў. 179 вязьняў парэзалі сабе вены, пратэстуючы супраць нечалавечых умоваў турмы, катаваньняў і зьдзекаў з боку даглядчыкаў і адміністрацыі. Расея любіць паўтараць пра Эўропу ад Ля-Маншу да Уралу, а застаецца той жа самай жудаснай гэаграфічнай зонай, якую сярэднявечныя эўрапейскія картографы пазначалі як Barbaricum. Тое што ўмоўна называецца ў Расеі “пэнітэнцыярнай сістэмай”, на самой справе ёсьць працягам ГУЛАГу. Нідзе ў Эўропе, нават у дзікай Албаніі, няма такога сістэматызаванага і буйнамаштабнага зьнішчэньня людзей і зьдзеку з людзей, якія да прысуду і пасьля вынясеньня прысуду пазбаўленыя волі. “Дэмакратычная” Расея ніякім чынам не рэфармавала сваю турэмную сістэму, якая не мянялася з часоў Івана Жахлівага і Сталіна. Сухоты і іншыя захворваньні забіваюць штогод дзесяткі тысячаў вязьняў – расейцам і ня трэба ўводзіць сьмяротнае пакараньне: “сухая гільятына” працуе там бесперапынна. Людзей заганяюць ва ўмовы, горшыя, чым мае быдла ў калгасах. Харчаваньне і ўмовы жыцьця невыносныя. Ахоўнікі і адміністрацыя ёсьць вінцікамі сістэмы маральнага і фізічнага зьнішчэньня асобы. Было б вельмі дзіўна, каб гэбоўская пуцінская Расея ўзялася б мяняць свой ГУЛАГ. Найбольш пасьлядоўнымі былі б дзеяньні цывілізаванага сьвету па ізаляцыі жудаснага гіганта ад чалавецтва.

29 чэрвеня ў Расеі была забаронена партыя скандальнавядомага Эдзічкі Лімонава, якая існавала ад пачатку 1990-х гадоў пад назвай “нацыянал-бальшавіцкай партыі” і мела гібрыдную фашыстоўска-бальшавіцкую сімволіку: чырвоны сьцяг з белым круглым полем у цэнтры, запоўненым чорнай выявай сярпа і молата. Усім даўно вядома, што лімонаўская банда была арганізавана ФСБ дзеля мабілізацыі агрэсіўных сілаў расейскага грамадзтва, якімі гэбэ спадзявалася кіраваць і іх кантраляваць. Але фашыстоўскія лёзунгі і чалавеканенавісьніцкія ідэі аказаліся настолькі прывабнымі для расейскай моладзі (якая ня ведае, куды скіраваць сваю разбуральную энэргію і нянавісьць, выкліканую галечай і бэспэрспэктыўнасьцю жыцьця), што ў лімонаўскія фашысты пачалі запісвацца тысячы і тысячы. На працягу гадоў спэцслужбы ўдала маніпулявалі лімонаўскай партыяй. Фашысты разам з Жырыноўскім агучвалі найбольш агрэсіўныя лёзунгі і ідэі, выстаўлялі сабе незадаваленымі Пуціным. Крамлёўскаму эстэблішмэнту ад іх заўсёды можна было лёгка адхрысьціцца, ідэнтыфікуючы іх на міжнароднай арэне як экстрэмістаў, якія маўляў ня маюць нічога агульнага з пуцінскім рэжымам (з “расейскай дэмакратыяй”). У апошнія месяцы маладзёны-лімонаўцы арганізавалі некалькі шумных (і бессэнсоўных) акцыяў у Маскве і на правінцыі: штурмавалі будынак канстытуцыйнага суду, займалі прыймную Пуціна і г.д. Ясна, што мэтай акцыяў быў пусты вэрхал і дэзарыентацыя грамадзтва (Пуцін выглядаў у гэтай сітуацыі абаронцам грамадзскага парадку і дэмакратыі ад хуліганаў і экстрэмістаў). Але ясна было, што праз гэтыя скандалы набліжаецца лягічны канец адпрацаванага матар’ялу. Вось гэты канец і настаў. Цяпер спэцслужбы сфармуюць новую кодлу пад мадыфікаванымі сімваламі і ўсё поўдзе сваім чалавеканенавісьніцкім накатаным шляхам. Дарэчы, у Беларусі фашыстоўскі варыянт не прайшоў. Памятаем, як 5-7 гадоў таму КГБ арганізавала ў нас фашыстоўскую РНЕ (“русское національное едінство”). Туды запісаліся ў асноўным афіцэрскія сынкі з ваенных гарадкоў, якім ненавіснае ўсё беларускае. Беларусы ў РНЕ не запісваліся, і ўсё хутка сьпяклося. Жырыноўскага і Лімонава падчас іхніх візытаў да аднадумцаў у Беларусь наша моладзь гнала так, што фашысты ўцякалі па сьнезе, губляючы шапкі. У Беларусі ў адрозьненьні ад Расеі фашызм ня мае глебы для разьвіцьця і будучыні.

Валеры Буйвал

30/6/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2005
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024