Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (5-10 ліпеня 2005 г.) На пачатку ліпеня амбасадар Францыі ў Беларусі раздаў некалькі французскіх ордэнаў грамадзянам РБ, “якія вызначыліся посьпехамі ў пашырэньні франкафоніі і французкай культуры”. З паведамленьняў прэсы мы даведаліся, што ў асноўным ардэнаносцамі сталі катэдралы з легендарнага менскага ін’язу (які цяпер манумэнтальна называецца Лінгвістычным Унівэрсітэтам). Можа французам неяк лепш бачна, але на працягу пяці дзесяцігоддзяў існаваньня ін’яза беларускае грамадзтва і наша культура неяк ня заўважылі стваральнай дзейнасьці гэтай альма матэр і ейных французкіх катэдраў. Ніхто з людзей ня сустрэў яшчэ ў прыродзе хаця б адно беларускае дзіця, якое выпускнікі ін’язу навучылі б размаўляць і чытаць на замежнай мове. Сістэма адукацыі пэдагогаў-лінгвістаў у РБ адрозьніваецца нябачанымі ў сучасным сьвеце схалястычнасьцю, дубаломствам і тупізмам, што потым выпускнікі пераносяць на школьнікаў. Нармальны чалавек, назіраючы на сваіх дзецях адпрацоўкі ін’язаўцаў, бачыць, што галоўным вынікам гэтай “пэдагогікі” ёсьць культываваньне нянавісьці да любой замежнай мовы і культуры. Сапраўды, прыпусьцім, што цудоўным чынам ін’яз растварыўся ў паветры разам з ягонымі выпускнічкамі і прафэсуркай. Ніхто ня заўважыць гэтага зьнікненьня, у школах стане трошкі спакайней і ўсё. Да таго ж ін’яз і ягоная публіка (па-за рэдкім выключэньнем) ёсьць адной з фабрыкаў русіфікацыі нашага грамадзтва і культурнага жыцьця. Замежныя мовы гэтыя “дзеячы” сапраўды вывучваюць, езьдзяць на практыкі за мяжу і г.д. А вось нашу беларускую мову ні бум-бум – вось гэта лінгвісты! Такіх трэба з лінгвістычнай навукі і практыкі гнаць у карак, а не ордэны раздаваць. Хаця што зьдзіўляцца, у амбасадара проста была квота на РБ. Ён і раздаў мэдалькі. Гэта выглядала сьмешна заўсёды, а цяпер выглядае яшчэ больш недарэчна. Маюцца на ўвазе Расея і яе вышэйшыя чыноўнікі, якія фатаграфуюцца разам з лідэрамі найбольш эканамічна разьвітых краінаў. Толькі ў апошні час Пуцін “нароўні” з Шыракам і Шродэрам корчыў зь сябе прадстаўніка вялікай дзяржавы ў Караляўцы (цяперашнім Калінінградзе). Цяпер вось ён зьбіраецца на саміт васьмёркі разьвітых краінаў у Эдзінбург. А за ім абшары згвалчанай тэрыторыі РФ, дзе гаспадарыць мафія і КГБ, за ім галеча дзесяткаў мільёнаў людзей і ўвесь панічны жах штодзённага расейскага жыцьця. Няўжо расейскія начальнічкі ня бачаць, што амэрыканцы і эўрапейцы ўсё гэта разумеюць і вядуць з крамлёўцамі дзіцячую па прытворству гульню. Ды не, бачаць і працягваюць гуляцца далей, спрабуючы надурыць свой народ, а адначасова й народ Беларусі. 6 ліпеня цэлая крамлёўская каманда выраблялася сярод прыстойных людзей у Сінгапуры, дзе вырашалася пытаньне з наступнай сталіцай летніх Алімпійскіх Гульняў 2012 году. Хто можа даць гарантыю, ці праіснуе ўшчэнт расхістаная расейская імпэрыя да гэтай даты? А лезе туды ж са сваёй Масквой, шчыміцца побач з гарадамі-кандыдатамі Мадрыдам, Лёнданам, Парыжам, Нью-Ёркам. Цывілізаваны сьвет, аднак, добра запоўніў гітлерскую алімпіяду ў Бэрліне ў 1936 г. і гэбоўскую алімпіяду ў Маскве ў 1980 г. (ганебныя памылкі міжнароднага алімпійскага руху, вынік карупцыі ў шэрагах міжнароднага чынавенства). У Менску ў 1980 г. адбыліся чатыры футбольныя гульні алімпійскага турніра. Памятаем, як на стадыёне “Дынама” сядзеў увесь мясцовы гэбэ. Як улады чакалі прыезду сотняў тысячаў турыстаў, але ўсё правалілася. Большасьць заходніх краінаў наладзіла байкот “алімпіяды” у саўдэпіі, якая распачала тады ганебную агрэсію ў Аўганістане. Сёлета ў Сінгапуры ня сталі чакаць і правалілі Маскву ў першым жа туры галасаваньня. А крамлёўцы так дэманстравалі свой інтэлект! Прэмьер Фрадкоў жыўцом, а сам Пуцін у тэлезапісе гукалі па-ангельску за свой няшчасны мегалопаліс, выхваляліся посьпехамі свайго спорту. І селі ў калюжыну. 6 ліпеня споўнілася 70 гадоў духоўнаму лідэру Цібэта Далай-Ламе. Вялікая асоба, ён усё жыцьцё бароніць свой народ, традыцыю і культуру ад зьнішчэньня. Кітайскія камуністы гвалтоўна акупавалі тэрыторыю фактычна незалежнага Цібэту ў 1949 г. Бальшавіцкі мурашнік асалютна варожа паставіўся да існаваньня цібэцкай дзяржаўнасьці, культуры, мовы і традыцыі. Пасьля паразы нацыянальнага паўстаньня ў 1958 г. Далай-Лама эміграваў у Індыю і ўжо на працягу дзесяцігоддзяў увасабляе барацьбу цібэцкага народу. На пачатку 1980-х гадоў на Цібэце адбыліся масавыя акцыі пратэсту супраць кітаізацыі старажытнай краіны і атэістычнай палітыкі імпэрскіх уладаў. Загінула шмат цібэтцаў. Зразумеўшы, што палітыка “абмежаванага” вынішчэньня не дае вынікаў, Пэкін рэзка зьмяніў тактыку. Цібэцкую зямлю пачалі засяляць кітайскімі асаднікамі. Ужо праз некалькі гадоў колькасьць асаднікаў-чужынцаў перавысіла колькасьць этнічных цібэтцаў. Цяжар стаўся невыносным, перад усім сьветам разыгрываецца нацыянальная трагедыя. Гэта вялікі ўрок нам, беларусам. Трэба салідарна абараняць нашу Дзяржаву ад расейскай імпэрыі. Не выпадкова мы назіраем цяпер, як на нашу зямлю сплываецца процьма расейскіх асаднікаў. Яны скупляюць нашу нацыянальную маёмасьць, кватэры, спрабуюць атабарыцца тут назаўжды. Адным з вынікаў гэтага патопу ёсьць рэзкае падвышэньне коштаў на кватэры. Беларусу цяпер практычна немагчыма купіць якаснае жыльлё, такімі сумамі сумленныя работнікі проста не валодаюць. А маскаль укладае свой мафійны капітал у нерухомасьць на нашай зямлі, паступова арганізоўвае нам “цібэцкі варыянт” – месца пад лаўкай у нашай жа хаце. Народная Беларуская Салідарнасьць павінна быць нашым адказам акупантам. Рэжым апошнімі днямі пайшоў на экзатычны варыянт гэбельсаўскай прапаганды. Жыхары Менску заўважылі навязьлівую прысутнасьць маладых асобаў выразна небеларускай зьнешнасьці, якія ў публічных месцах і грамадзкім транспарце з падкрэсьленым каўказкім акцэнтам наладжваюць маналёгі па-расейску: “Нам без России никак не прожить. Смотрите, какой ужас творится на Украине. А у нас как всё хорошо…” Заўважна, што гэтыя малойцы ня ёсьць каўказкімі гандлярамі з нашых рынкаў, што забясьпечваюць насельніцтва кавунамі і цытрусамі. Спартовага выгляду, яны не падобныя на рабочых або інтэлігентаў. Халодны бляск вачэй і нахабная навязьлівасьць, правакацыйны тон і адкрытая агрэсіўнасьць на беларускую мову – гэта прыкметы расейскіх спэцслужбаў. Да таго ж некаторыя з іх маюць завушніцы – нямысьлімае ўпрыгожваньне для мужчыны на Каўказе. Засланых “казачкоў” КГБ ня проста выкарыстоўвае для сваёй паганай справы падтрымкі дыктатуры і застрашэньня нашых людзей. Гэта да таго ж удобны спосаб прафэсійнага ўладкаваньня гэбоўцаў, якія ўжо ня могуць працаваць у сябе ў родных краях. Там гэтыя здраднікі народу ўжо атрымалі свой прысуд і кантора вымушана іх ратаваць. Ім, відаць, расказалі, якія “рахманыя” беларусы, як можна аб іх ногі выціраць. Не аднойчы ўжо, аднак, чужынцы-найміты атрымлівалі дыхту ад беларусаў у нашай гісторыі. Давядзецца бегчы з нашай зямлі (толькі кудой?) усёй гэтай канторскай шпане. 7 ліпеня ў Лёндане адбыўся маштабны тэракт супраць мірнага насельніцтва. Загінула і было паранена шмат людзей. Усе нацыянальныя тэлеканалы плянэты спынілі свае праграмы дзеля надзвычайнага паведамленьня пра лёнданскую трагедыю. Толькі на БТ і на маскоўскіх каналах ігралі на балалайках ды паказвалі мульцікі. Гэта ня проста тэлетупізм згаданых тэлестудыяў. Гэта ёсьць пазыцыя цынічнай і гнюснай публікі, якая зьяўляецца правадніком і выканаўцам загадаў антынародных уладаў. У Маскве заўважна задаволеныя чужой бядой, кошты на нафту няспынна растуць, у гэбоўскую казну сыпяцца сродкі. Захад атрымаў чарговы ўдар ад тэрарыстаў. Не забылася РТР сказаць аб “дзесятках тысячаў грамадзянаў Расеі, што знаходзяцца ў брытанскай сталіцы…” Вось дзе трэба шукаць разгадку трагедыі. Заходні эстэблішмэнт так нічога й не зразумеў пасьля столькіх выбухаў у сваіх гарадах (а можа робіць выгляд, што не разумее). У адзін голас яны зноў пачалі расказваць пра ісламскіх тэрарыстаў і Аль-Каеду. Што ж гэта за аматарская арганізацыя такая, што паставіла на вушы ўвесь цывілізаваны сьвет? Канчатковым аргумантам стала прызнаньне ў інтэрнэце ў аўтарстве тэракту, апублікаванае нейкай нікому невядомай групы з арабскай назвай. Праўда, на наступны дзень Скотланл-Ярд вылічыў і арыштаваў лёнданца ірацкага паходжаньня, які на сваім пэрсанальным кампутары стварыў гэты сайт і даслаў сьвету гэтае паведамленьне ад міфічнай арганізацыі. Калі “Лёнданца” (а такіх там ледзь не палова насельніцтва) арыштоўвалі, то ён казаў, што “пажартаваў” і хацеў такім чынам нагадаць уладам пра вайну ў Іраку. Але ня важна, у чалмах альбо без дзейнічалі выканаўцы масавых забойстваў у Лёндане. Важней, хто іх арганізоўваў, узброіваў, абучваў, аплочваў. Пуцін жа на саміце ў суседней Шатляндыі выстаўляўся міратворцам, а расейская дэлегацыя гукала: “Давайце разам змагацца супраць тэрарызму!” Запісныя крамлёўскія тэрарысты заклікаюць далучацца да іх у барацьбе супраць тэрарызму – у гэтым ёсьць прыкмета сюррэальнага жанру. Пуцін ня ўмее стрымлівацца: як зьзяла ягоная фізіяномія, колькі цынічнай радасьці з прычыны ангельскага няшчасьця адлюстравалася на ёй! На вясёлай і аптымістычнай прэс-канфэрэнцыі, наладжанай ім у Шатляндыі, Пуцін з націскам паўтараў: “Вось цяпер яны зразумеюць наш Беслан, вось цяпер няхай паспрабуюць вярнуцца да падвойных стандартаў у ацэнцы тэрарызму!” Цікава, што з тым жа самым, з гуканьнем пра “падвойныя стандарты ў ацэнцы тэрарызму” напісаў у сваім пасланьні і гэбоўскі патрыярх Алексій (у цэлым ягоны тэкст ня быў падобны на гуманітарны зварот хрысьціяніна – тырчаць з Алексія вушы генэрала Рыдзігера-Драздова). Але гісторыя вучыць, што рана ці позна імёны сапраўдных арганізатараў злачынства стануць вядомымі. Пакуль жа брытанскі ўрад і прэса паўтараюць, што тэракт зьдзейсьніла “арганізацыя, якая ўзьнікла ніадкуль”… Цікава, што яны паведамляюць таксама пра цынічныя выказваньні неназванага расейскага дыплямата, які быў заявіў: “Теперь вы лучше будете понимать, каково это нам было с терактами в Москве. Подумаете лишний раз, когда будете скрывать у себя чеченских террористов…” Дарэчы, так у расейскіх СМІ выказваўся шэраг начальнікаў і журналістаў. А яшчэ ў дзень трагедыі па расейскай тэлевізіі прагучала, што “наступным будзе Рым”. Пара, даўно пара эўрапейцам і амэрыканцам рабіць адпаведныя высновы і ратаваць ад Масквы свае краіны. 6 і 7 ліпеня расейская тэлевізія з задавальненьнем раз-пораз дэманстравала відэазапіс падзеяў на паседжаньнях парляманту Украіны. Мардастыя дэпутаты-камуністы кідаліся з кулакамі на трыбуну, ламалі мікрафон, усчыналі бойкі. Што праўда, нават маскоўскія фальсіфікатары не маглі схаваць факту, што дэпутаты-патрыёты далі камунякам добры адлуп. Скандал патрэбны быў бальшавікам, каб сарваць абмеркаваньне і вырашэньне справы ўступленьня Украіны ў Сусьветную Гандлёвую Арганізацыю. Масква – сапраўдны начальнік і сапраўдная айчына украінскіх бальшавікоў – добра разумее, што сяброўства Украіны ў СГА будзе азначаць далейшае аслабленьне залежнасьці Украіны ад расейскай імпэрыі. Вось і нацкавалі на украінскіх дэпутатаў групу крыклівых запраданцаў. Быў яшчэ адзін аспэкт скандальнай акцыі. У зале паседжаньняў сядзела дэлегацыя ад Эўразьвязу. Яе прадстаўнікам камунякі так і не далі выступіць у парляманце. Трэба было стварыць карцінку некантралюемай і хаатычнай сітуацыі, зганьбіць незалежную Украіну. Але ўрэшце рэшт прамаскоўская кодла зганьбіла саму сябе. Заветы Ильича. 10 ліпеня партызаны правялі баявую апэрацыю супраць расейскіх акупантаў у Старапрамыслоўскім раёне Грознага. На вуліцы Заветы Ильича наляцеў на моцны фугас грузавік з маскоўскімі вайскоўцамі. Акупацыйнае камандваньне расказвае байкі пра аднаго забітага і аднаго параненага. Але ўсім вядома, што такія статыстыкі трэба памнажаць у пяць, а часам у дзесяць разоў. Маскальская арда пад запаветы свайго чорнага ідала спрабуе паняволіць вольналюбівы чачэнскі народ. Але патрыёты зьнішчаюць сатаністаў, як мае быць, і будуць нішчыць на сваёй роднай зямлі да пары, пакуль не застанецца сьляда ленінска-сталінскай навалачы. Валеры Буйвал 11/7/2005 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |