Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Амбасада Вялікай Брытаніі ў Менску

Выказваем шчырыя спачуваньні семьям ахвяраў, асобам, якія пацярпелі, і ўсяму народу Вялікай Брытаніі ў сувязі з бесчалавечным тэрарыстычным актам, што быў арганізаваны ў Лёндане 7 ліпеня сёлета. Сьмерць і пакуты сотняў нявінных людзей выклікаюць у нашых душах боль і пратэст. Мы выказваем салідарнасьць народу Вялікай Брытаніі, які прадэманстраваў мужнасьць і нязломнасьць ў вялікай бядзе і ў момант выпрабаваньняў. Мы зьвяртаемся да палітычнага кіраўніцтва Вялікай Брытаніі з заклікам зрабіць адпаведныя высновы з трагедыі і ўрэшце вызначыць сапраўднага арганізатара тэрарыстычнай вайны супраць дэмакратычнай цывілізацыі. Унутраная і зьнешняя палітыка Расеі, якой кіруе ФСБ-КГБ (спэцслужба, што мае гісторыю і практыку тэрарыстычнай арганізацыі), паводзіны і заявы расейскага кіраўніцтва пасьля лёнданскай трагедыі – усё гэта павінна непакоіць цывілізаваных людзей ва ўсім сьвеце і вызначаць адэкватную палітыку ў адносінах да тэрарыстычнага расейскага рэжыму.

Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

10 ліпеня 2005 г. Менск

12/7/2005 › Навіны



Зянон Пазьняк: “Рэжым Лукашэнкі будзе трымацца столькі на Беларусі, колькі пратрымаецца цяперашні крамлёўскі рэжым у Расеі”

Сяргей Навумчык, Прага

Адзінаццаць гадоў таму Аляксандр Лукашэнка быў абраны прэзыдэнтам. На тэлефоннай сувязі ў з Нью-Ёрку – былы кандыдат у прэзыдэнты, лідэр Партыі БНФ Зянон Пазьняк.

(Навумчык: ) “Прапаную прыгадаць 11 ліпеня 1994 году. Раніцай стала вядома, што Лукашэнка абраны прэзыдэнтам. Шмат хто памятае тую раніцу. Вось калі казаць пра ўласныя адчуваньні — дык яны былі падобныя на тыя, калі мяне забіралі ў Савецкае войска, было дакладнае ўсьведамленьне, што наперадзе — два страчаныя гады, якія апрыёры можна проста выкрэсьліваць з жыцьця. Ну, у тым выпадку з Лукашэнкам гаворка ішла пра пяць гадоў; аказалася — адзінаццаць. А што адчувалі Вы?”

(Пазьняк:) “У мяне было адчуваньне трывогі. І абсалютна яснае разуменьне, што будзе расейская акупацыя, што Беларусь будуць здаваць пад Маскву. Пасьля першага туру выбараў я напісаў Зварот да беларускага народа. ён , дарэчы, быў надрукаваны адразу ў газэце “Беларус”, што выходзіць у Нью-Ёрку, і там я выклаў, што чакае Беларусь, калі прэзыдэнтам стане Лукашэнка. Я цяпер перачытваў гэты зварот. там дакладна апісана ўсё тое, што сталася”. Далей...

12/7/2005 › Навіны

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2005
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024