Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Уладзімір Арлоў “Незалежнасьць - гэта… “

Незалежнасьць - гэта калі ты зьявісься на сьвет у радзільні, дзе няма сама стэрыльных на зямлі прусакоў, затое ёсьць аднаразовыя шпрыцы й пялюшкі.
Незалежнасьць - гэта калі твой бацька пойдзе ў ЗАГС, каб атрымаць дакумент, што ты сапраўды нарадзіўся і што цябе назвалі ў гонар дзеда Рыгорам, і кабета, якая сядзіць там, спакойна выпіша яму гэты дакумент, а ня выцягне са стала «Справочник личных имён народов СССР» і ня будзе, размахваючы ім, гістэрычна тлумачыць твайму бацьку, што ён можа без праблем назваць сына Файзулой ці нават Мамаем, а вось Рыгорам - ня можа, бо такога імя проста не існуе ў прыродзе (а существует нормальное человеческое имя Григорий).
Незалежнасьць - гэта Далей...

25/8/2005 › Цікавая літаратура

 


Зянон Пазьняк: “Незалежнасьці можна дамагчыся малымі сіламі, але ўтрымаць Незалежнасьць малымі сіламі цяжка”

Сяргей Навумчык, Прага

25 жніўня 1991 году, пад ціскам дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Авальнай залі Дому ўраду і некалькіх тысяч грамадзян перад будынкам парлямэнту, Вярхоўны Савет 12 скліканьня надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнай сілы. Дэ-юрэ Незалежнасьць Беларусі была адноўленая. Госьць Свабоды – па тэлефоне зь Нью-Ёрку старшыня парлямэнцкай Апазыцыі БНФ Зянон Пазьняк. Далей...

25/8/2005 › Навіны

 


Факты і падзеі (18-24 жніўня 2005 г.)

“Сталін і Мао слушают нас…” На Далёкім Усходзе ўсхадзіліся шматлікія орды. 18 жніўня пачаліся сумесныя расейска-кітайскія ваенныя манэўры. Генэралы дэманструюць “мір і дружбу”, актыўна братаюцца. Ваенныя гульні яны назвалі “Мірнай місіяй – 2005”. Расейскія СМІ прызналіся, што адпрацоўваюцца “сумесныя дзеяньні па барацьбе з тэрарыстамі”. А вось усе замежныя СМІ пераклалі з кітайскай больш дакладна і паведамілі, што манэўры прысьвечаны адпрацоўцы тактыкі барацьбы супраць народных паўстаньняў нацыянальных меншасьцяў – вось такая “мірная місія”. Уйгуры, манголы і цібэтцы ў кітайскай імпэрыі, татары, чачэнцы, інгушы, якуты ў расейскай імпэрыі цяпер павінны ведаць, што ў выпадку чаго імі будуць займацца дзьве хаўрусныя арміі. Толькі ў Крамлі трэба было б уважлівей пачытаць гісторыю ды зразумець, што прыйшоўшы аднойчы, кітайскі хаўрусьнік можа ўжо дахаты й не вярнуцца. Прыгадаем, як пасьля інвазіі саветаў у Чэхаславаччыну ў 1968 г. савецкія людзі актыўна расказвалі наступны анэкдот: “Я просыпаюсь утром, выглядываю в окошко, а под деревом стоит дружественный китайский танк”. Далей...

25/8/2005 › Актуаліі

 


Інфармацыя для радыё “Свабода” і іншых СМІ

У паведамленьнях радыё “Свабода” пастаянна падаецца інфармацыя (апошні раз 21.08.2005 г.) аб тым, што на так званы “кангрэс дэмсілаў” вылучаны два кандыдаты ад Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ.
Гэта не адпавядае сапраўднасьці. Далей...

23/8/2005 › Навіны

 


Платформа прэтэндэнта на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Зянона ПАЗЬНЯКА (1999 г.)

Далей...

20/8/2005 › Навіны

 


Эканамічная праграма кандыдата на пасаду Прэзыдэнта Зянона ПАЗЬНЯКА (1994 г.)

Далей...

20/8/2005 › Навіны

 


Працы Зянона Станіслававіча Пазьняка

На неафіцыйнай старонках Зянона Пазьняка да Вашай увагі збор

20/8/2005 › Зянон Пазьняк

 


Факты і падзеі (11-18 жніўня 2005 г.)

У красавіку сёлета раскрыўся адзін са шматлікіх крывавых эпізодаў з жыцьця расейскага флёту. Тады вялікая група маладых матросаў (12 чалавек) уцякла з базы ў Ламаносаве і зьявілася ў пецярбургскую ваенную пракуратуру. Там яны расказалі пра зьбіцьцё і зьдзекі, наладжаныя “дзядамі”. Некаторых зь іх трэба было адразу класьці ў шпіталь. Прамінулі месяцы. 11 жніўня стала вядома, што 12 гэтых матросаў зноў знаходзяцца ў шпіталі. Напярэдадні іх вярнулі на ламаносаўскую базу. Там тыя ж “дзяды” апэратыўна адпомсьцілі ім за доўгія языкі. Цікава, што ў тэлеінтэрвію марское начальства адмаўляе гэты факт – “у нас всё нормально”. А ў пракуратуры, журналістаў і арганізацыі жаўнерскіх маці іншая думка. Беларусы добра памятаюць крымінальную арганізацыю пад назовам “советская армія”. Яна працягвае сваё існаваньне цяпер, толькі пад новай назвай. І вельмі важна, каб у гэтую банду не забіралі нашу моладзь. Далей...

19/8/2005 › Актуаліі

 


LIST DO PARTII POLITYCZNYCH RZECZYPOSPOLITEJ POLSKIEJ

Sojm Białoruskiego Frontu Narodowego „Adradżeńnie” i Partii Konserwatywno-Chrześciańskiej - BFN zwraca się do wszystkich parlamentarnych partii Polski z wezwaniem niezwłocznie zrewidować swoją politykę w konflikcie dyplomatycznym z reżymem promoskiewskim Łukaszenki.
Zadaniem Moskwy jest izolacja Polski od Białorusi. Moskwa ma zamiar zapobiec polskim wpływom demokratycznym podczas wyborów prezydenckich na Białorusi w 2006 r. i nie dopuścić do powtórzenia „scenariuszu ukraińskiego” 2004 roku. Dlatego został sztucznie rozdmuchany konflikt wokół Związku Polaków Białorusi.
Zdumiewamy się, obserwując emocyjne zachowywanie się i krótkowzroczność polityków w tej dość prostej kombinacii moskiewskiej.
Nazieramy klęskę polityki polskiej na kierunku wschodnim. Polska traci możliwości wpływu na situację na Białorusi, a my – Białorusini, którzy walczą przeciwko reżymowi – tracimy możliwość polskiego poparcia. Moskwa zdobywa kontrolę nad situacją.
Są mechanizmy dla naprawienia situacji i powrotu jej do początkowego stanu. Inicjatywa i działania uzasadnione zależą od Polski.
Każdy polityk polski musi zrozumieć, że klęska demokratycznej Białorusi w 2006 roku będzie jednocześnie klęską Polski.
Spodziewamy się na stanowcze konkluzje i na poprawienie wspólnych stosunków.

Sojm Białoruskiego Frontu Narodowego „Adradżeńnie” i Partii Konserwatywno-Chrześciańskiej – BFN
14 sierpnia 2005 r.
Mińsk

17/8/2005 › Polski

 


Мэмарандум Прэзыдыюму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Прэзыдыюм Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, разгледзеўшы вынік тэндэру Эўрапэйскай Камісіі, паводле якога кантракт на радыёвяшчаньне для Беларусі быў перададзены расейскай службе радыёстанцыі “Нямецкая Хваля”: Далей...

17/8/2005 › Навіны

 


Камісія Эўразьвязу, Брусель

Патрабуем адмяніць рашэньне па тэндару аб прадстаўленьні права русіфікацыйнага вяшчаньня на Беларусь для тэлерадыёстанцыі “Нямецкая Хваля” і не вядзяляць грошай на гэтую антыбеларускую дзейнасьць. Палітычнае рашэньне аб русіфікацыйным вяшчаньні на Беларусь парушае асноўныя правы чалавека і дэмакратыі для Беларусі, зьяўляецца зьневажальным у дачыненьні да беларускага змаганьня з прамаскоўскім і антыбеларускім рэжымым Лукашэнкі на Беларусі.

Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
14 жніўня 2005 г.
г. Менск

16/8/2005 › Навіны

 


НЕМЦАМ – БАЙКОТ “Беларуская мова – галоўная каштоўнасьць Беларускай нацыі і першасная ўмова дэмакратыі ў Беларусі”

(Адкрыты ліст да грамадзянаў Беларусі)

Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ разглядзеў пытаньне аб палітыцы Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі і адзначае, што паўнамоцныя прадстаўнікі Эўразьвязу ў сваіх прапановах дапамогі беларусам кіруюцца не інтарэсамі справядлівасьці і дэмакратыі, а толькі патрэбамі Эўразьвязу і інтарэсамі паасобных краінаў, што ў яго ўваходзяць. Сьведчаньнем гэтакай пазыцыі зьяўляецца ігнараваньне прадстаўнікамі і структурамі Эўразьвязу беларускай мовы – галоўнай каштоўнасьці і галоўнай умовы беларускай дэмакратыі. Далей...

16/8/2005 › Навіны

 


Ліст да палітычных партыяў Рэспублікі Польшча

Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ зьвяртаецца да ўсіх парляманцкіх палітычных партыяў Польшчы з заклікам неадкладна пераглядзець сваю палітыку ў дыпляматычным канфлікце з прамаскоўскім рэжымам Лукашэнкі. Далей...

16/8/2005 › Навіны

 


Жнівеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

14 жніўня 2005 г. у Менску адбылося паседжаньне Сойму Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Былі абмеркаваныя актуальныя пытаньні: рэагаваньня палітычных колаў Рэспублікі Польшча на выраблены лукашэнкаўскім рэжымам канфлікт вакол Саюзу Палякаў Беларусі, палітыкі Нямеччыны і Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі. Па гэтых пытаньнях Старшыня Фронту і Партыі Зянон Пазьняк прапанаваў для прыняцьця праекты дакумантаў. Далей...

16/8/2005 › Навіны

 


Выдавецкія пляны Зянона

Зянон – менавіта гэтак падпісвае свае паэтычныя творы аўтар “Глёрыі Патрыі” – нядаўна выдаў у Нью-Ёрку новую паэму “Вялікае Княства” (пілётнае выданьне - БС). Наклад – 160 асобнікаў – з аўтографам аўтара раздадзены сябрам ды знаёмым. Твор друкуе менскі часопіс “Дзеяслоў” у 17 і 18 нумарах.

Сам жа Зянон гэтымі днямі скончыў падрыхтоўку асобнай кніжкі, куды ўвойдзе паэма, вершы апошніх гадоў і некалькі дзясяткаў фотаздымкаў, зробленых Зянонам амаль за паўстагодзьдзя – з 1958 па 2005 гады. Прадмову да кнігі напісаў Рыгор Барадулін, пасьляслоўе – аўтар гэтага рэпартажу.

Паводле Сяргея Навумчыка

15/8/2005 › Навіны



Факты і падзеі (7 – 11 жніўня 2005 г.)

7 жніўня ў аўтамабіль, якім ехаў губэрнатар Алтайскага краю РФ М. Еўдакімаў, ўляцеў другі аўтамабіль. Загінуў сам губэрнатар, ягоная жонка і ахоўнік, кіроўца цяжка паранены. Беларусам адразу ўспомнілася аўтазабойства менскага генсека Машэрава, арганізаванае паводле загаду Крамля ў 1980 г. Тады спэцслужбы прыбралі прадстаўніка агрэсіўнай “маладой” кагорты цэкоўцаў, якой баяліся равесьнікі Леаніда Ільліча. Цяпер на Алтаі ўлады прыбралі таленавітага клоўна. Далей...

14/8/2005 › Актуаліі

 


Commission of the European Union, Brussels

We demand to cancel your decision to concede in accordance with the tender the right to broadcast to Belarus in the Russian language to the radio station Deutsche Welle. We demand as well not to finance this anti-Belarusan activity. This political decision on the russification of the broadcasting to Belarus represents the violation of the fundamental human rights and the democracy in Belarus as well as the humiliating act with regard to the Belarusan struggle against the pro-Moscow and anti-Belarusan Lukashenka regime in Belarus.

The Soim of the Belarusan Popular Front “Adradzennie” and the Conservative Christian Party – BPF
August 14, 2005
Minsk

14/8/2005 › English

Камэнтаваць


Letter to the political parties of Poland

The Soim of the Belarusan Popular Front “Adradzennie” and the Conservative Christian Party – BPF appeal all the parliamentary political parties of Poland to revise their policy with regard to the diplomatic conflict with the pro-Russian Lukashenka regime. Далей...

14/8/2005 › English

Камэнтаваць


The Boycott to the Germans

THE BELARUSAN LANGUAGE IS THE MAIN VALUE OF THE BELARUSAN
NATION AND THE MAIN CONDITION OF THE DEMOCRACY IN BELARUS

(Appeal to the citizens of Belarus)

The Soim of the Belarusan Popular Front “Adradzennie” and the Conservative Christian Party – BPF has discussed the question of the policy of the European Union with regard to Belarus. The Soim notes that the plenipotentiary representatives of the EU base their proposals of the help to the Belarusan people not on the interests of the justice and democracy but only on the interests of the EU as well as on the interests of the particular countries – members of the EU. The representatives and structures of the EU ignore the Belarusan language – the main value and the main condition of the Belarusan democracy. They will not recognize the obvious fact that the national oppression maid by the pro-Moscow Lukashenka regime and its struggle against the Belarusan language represent the main and the most brutal violation of the human rights as well as of the vital right of the Belarusan nation. Далей...

14/8/2005 › English

Камэнтаваць


Традыцыйнае адзначэньне ўгодкаў Аршанскае бітвы

Традыцыйнае адзначэньне ўгодкаў Аршанскае бітвы на беразе Дняпра блізу Воршы адбудзецца сёлета 3 верасьня (пачатак каля 19:00)

Да месца можна даехаць: Далей...

13/8/2005 › Навіны



« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2005
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024