Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
У Нью-Ёрку адзначылі 90-гадовы юбілей Антона Шукелойця У нядзелю ў саборы cьвятога Кірылы Тураўскага, што на Атлантык-авэню ў Нью-Ёрку, сабраліся дзясяткі амэрыканскіх беларусаў, каб павіншаваць з 90-гадовым юбілеем патрыярха дыяспары Антона Шукелойця. Антон Шукелойць сёньня зьяўляецца найстарэйшым прадстаўніком беларускай дыяспары, і ня толькі паводле ўзросту – шмат гадоў ён узначальвае Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне (БАЗА), якое аб’ядноўвае беларусаў у розных гарадох і штатах Амэрыкі. На сходзе ў царкве Кірылы Тураўскага, дзе сабраліся некалькі дзясяткаў нью-ёрскіх беларусаў, было зачытанае віншаваньне юбіляру ад старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы, а старшыня “Унікальны лёс, бясконцая адданасьць беларускай справе, пасьлядоўнасьць і нязломнасьць у адстойваньні ідэалаў 25 сакавіка, шчырасьць і чалавечнасьць… На такім доўгім жыцьцёвым шляху, у віры нацыянальнага і дэмакратычнага руху Вам даводзілася сустракацца зь дзясяткамі тысячаў людзей, разам працаваць, разам дыскутаваць, і кожны з гэтых людзей можа дадаць да характарыстыкі якоесьці сваё адметнае азначэньне, словы ўдзячнасьці і захапленьня”, – гэтак гаворыцца ў віншаваньні зь Менску ад старшыні міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня “Беларуская пэрспэктыва” Валянціны Трыгубовіч. Сярод тых, хто віншаваў юбіляра, – кіраўнік Нью-ёрскага аддзелу Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня Віталь Зайка, выканаўца абавязкаў дырэктара беларускай службы радыё “Свабода” Бандан Андрусішын (Данчык), прафэсар Нью-ёрскага ўнівэрсытэту Ала Орса-Рамана, прадстаўнікі як старой, гэтак і новай хваляў беларускай эміграцыі. У залі было шмат моладзі, і варта сказаць, што апошнім часам маладое пакаленьне ўсё больш актыўна далучаецца да палітычнай дзейнасьці, якая ў дыяспары ніколі не спынялася. Лідэры дыяспары ў пастаянным кантакце з сэнатарамі і кангрэсмэнамі ЗША, што паўплывала і на прыняцьце Кангрэсам “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі”. На ўрачыстым сходзе ў Нью-Ёрку адзначалася, што ў пасьпяховасьці шмат якіх пачынаньняў немалая заслуга і Антона Шукелойця. Паводле RFE/RL, Сяргей Навумчык, Нью-Ёрк 1/8/2005 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |