Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк камэнтуе рашэньне Эўракамісіі і “Нямецкай хвалі” Рашэньне Эўракамісіі аб пачатку вяшчаньня на радыёстанцыі “Deutsche Welle” на Беларусь па-расейску, а таксама інтэрвію “Свабодзе” нямецкага дыплямата Ганса-Герога Віка, які прывёў сваё аргумэнты на карысьць адкрыцьця такога вяшчаньня, камэнтуе лідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянон Пазьняк. (Пазьняк: ) “Мне ужо даводзілася выказвацца адносна ідэі вяшчаньня на Беларусь па-расейску, у артыкуле “Пад блудам чужой палітыкі”, надрукаваным у газэце “Беларус”. Тое, што немцы хочуць пераняць справу русыфікацыі і маюць намер на базе расейскай рэдакцыі “Deutsche Welle” пачаць вяшчаньне па-расейску, – гэта праява нямецка-маскоўскай палітыкі па зьнішчэньні дзяржаўнасьці Беларусі, якую яны праводзяць вось ужо хутка дзесяць гадоў. Выразьнікам гэтай палітыкі быў у Беларусі Ганс-Георг Вік. Таму гэта нас не зьдзіўляе, і адказ наш будзе толькі такі: нам ня трэба ніякай “дапамогі” з боку Нямеччыны і Расеі. Нам ня трэба ні іхняга вяшчаньні, ні іхных радыёстанцыяў. Ні іхнай антыбеларускай палітыкі, закамуфляванай пад дэмакратыю і правы чалавека. Свае нацыянальныя праблемы і сваю дэмакратычную будучыню мы, беларусы, вырашым самі. Гісторыя апошніх 200 гадоў паказала, што ненавісьнікамі беларускай нацыі і дзяржаўнасьці была якраз маскоўска-бэрлінская палітыка, пачынаючы ад разьдзелу Рэчы Паспалітай, разьвязваньня Першай і Другой усясьветнай вайны, заключэньня антыбеларускага берасьцейскага міру і скончваючы апошняй акцыяй Ганса-Георга Віка па разьбіцьці БНФ і супрацоўніцтва яго ў гэтай справе з КГБ, пра што ён сам заявіў журналістам. І гэта было апублікавана ў друку”. Паводле Радыё “Свабода”, Сяргей Навумчык, Нью-Ёрк 4/8/2005 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |