Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Заява Прэзыдыюму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Прэзыдыюм Рады Беларускай Народнай Рэспублікі выступіў з заявай адносна канфлікту вакол Саюзу палякаў, а таксам абставінаў дыпляматычнага крызісу паміж афіцыйным Менскам і Рэспублікай Польшча.

“У выніку разгляду палітычных і адміністрацыйных захадаў, ужытых рэжымам, што пануе ў Беларусі, у дачыненьні да Саюзу Палякаў на Беларусі, а таксама абставінаў бягучага крызісу ў дыпляматычных дачыненьнях паміж згаданым рэжымам і Рэспублікай Польшча, Прэзыдыюм Рады Беларускай Народнай Рэспублікі:

• зазначае, што бягучы канфлікт стаўся непасрэдным вынікам пасьлядоўнай палітыкі рэжыму, што трактуе любую грамадзкую дзейнасьць, якая адбываецца па-за яго кантролем, як праяву палітычнай аппазыцыі ды гэтак як аб’ект для падаўленьня;

• нагадвае, што рэжым, ня маючы павагі да нацыянальных інтарэсаў беларусаў, напрацягу больш як дзесяцігодзьдзя ўжывае розныя формы ўціску супраць усіх грамадзкіх ды няўрадавых арганізацыяў, дзейнасьць якіх як-колечы спрычынялася да ўмацаваньня беларускай нацыянальнай дзяржаўнасьці, асабліва ў галіне беларускай нацыянальнай культуры, разьвіцьця нацыянальнай гістарычнай і палітычнай сьвядомасьці ў грамадзтве Беларусі;

• прызнае, што ад нядаўняга часу палітыка падаўленьня незалежных няўрадавых арганізацыяў сталася пашырана на нацыянальныя меншасьці, а менавіта Саюз Палякаў на Беларусі. Усё больш роспачна трымаючыся за ўладу ў Беларусі ды будучы непрыязным да ўсяго цывілізаванага свету, рэжым А. Лукашэнкі паказвае мала павагі да міжнароднай грамадзкай думкі, праводзячы палітыку захопа кантролю або зьнішчэньня ў краіне любых грамадзкіх арганізацыяў, якія яшчэ захоўваюць ад яго незалежнасьць;

• заўважае, што спробы рэжыму гвалтоўна накінуць свой кантроль Саюзу Палякаў спалучаюцца з правядзеньнем у Беларусі кампаніі непраўдзівай прапаганды, якая безпадстаўна сьцявярджае аб непрыязных дзеяньнях з боку Польшчы ды як нібыта замяшанасьць ў гэткую дзейнасьць грамадзкага згуртаваньня польскай нацыягальнай меншасьці.

З увагі на вышэйзгаданае, Прэзыдыюм Рады Беларускай Народнай Рэспублікі лічыць, што недэмакратычны рэжым у Беларусі праводзіць цяпер наўмысную кампанію супраць інтарэсаў пэўнай нацыянальнай меншасьці ды суседняй краіны, што мае на мэце асабліва:

• стварыць вобраз зьнешняга ды ўнутранага ворага дзеля апраўданьня сваёй рэпрэсыўнай унутранай ды аднабаковай вонкавай палітыкі;

• укараніць у грамадзтве Беларусі ўяўленьне аб любым непаслушэнстве або нелаяльнасьці рэжыму як аб дзейнасьці накарысьць непрыязных замежных сілаў;

• справакаваць крызіс у дыпляматычных дачыненьнях паміж дзьвюмя краінамі, дзеля грунтоўнага парушэньня сувязяў і дачыненьняў, што існуюць паміж дзьвюма народамі ва ўсіх галінах, разглядаючы іх як немэтазгодныя для захаваньня свайго кантроля ў Беларусі.

Прэзыдыюм Рады Беларускай Народнай Рэспублікі:

• асуджае падаўленьне рэжымам, які пануе ў Беларусі, усіх незалежных няўрадавых арганізацыяў, бягучую кампанію супраць Саюзу Палякаў у Беларусі і правакацыю дыпляматычнага крызісу з Польшчай;

• заяўляе аб сваёй адданасьці разьвіцьцю стратэгічных дабрасуседзскіх дачыненьнях паміж Беларусяй і Польшчай, і прызнае важнасьць гэтых дачыненьняў для нацыянальных мэтаў свабоднай і дэмакратычнай Беларусі;

• выражае сваю згоду і салідарнасьць з Заяваю Старшынёўства ад імя Эўразьвяза, ад 2 жніўня 2005 г.;

• зазначае, што ад часу свайго ўтварэньня ў 1918 г., Рада і ўсе ўрады Беларускай Народнай Рэспублікі на Бацькаўшчыне і ў выгнаньні заставаліся пасьлядоўна адданымі прадстаўленьню ды абароне інтарэсаў нацыянальных меншасьцяў у Беларусі;

• разглядае датычныя міжнародныя пагадненьні і эўрапэйскія стандарты ў галіне абароны правоў нацыянальных меншасьцяў, таксама як і правоў чалавека ды палітычных правоў увогуле, у якасьці безумоўна абавязковых;

• прызнае, што з увагі на гэтыя стандарты ды міжнародныя пагадненьні, міжнародная супольнасьць мае права, і абавязак, ужываць захады, адпаведныя ў міжнародных дачыненьнях, дзеля выкананьня гэтых нормаў рэжымам, што пануе ў Беларусі;

• заяўляе, што любыя дзеяньні ў парушэньне зазначаных нормаў пазбаўлены легітымнасьці, а ўсе наступствы, якія могуць паўстаць у выніку гэткіх палітычных дзеяньняў, ня мецьмуць праўнае моцы.”

Інфармацыя Сяргея Навумчыка
Нью-Ёрк

11/8/2005 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2005
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024