Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (24 ліпеня – 6 жніўня 2005 г.)

Усе прызнаюць, што сустрэча ў Маскве Пуціна і Лукашэнкі 20-21 ліпеня насіла нейкі адмыслова закрыты характар. Аднак, як напісала “Нар. Воля”: “Сустрэча адбылася за зачыненымі дзьвярмі. Афіцыйна паведамляецца толькі, што “основной темой были вопросы дальнейшего строительства союзного государства”. Такім чынам, нават афіцыёз асабліва не хавае, што Масква актыўна працягвае падрыхтоўку канчатковага паглынаньня нашай незалежнай дзяржавы.
Вось тут і выскокваюць з табакеркі наёмныя чорцікі ад псэўдаапазыцыі. Загартаваны гэбоўскі “дыплямат” (ён жа герой вікаўскай кагорты “апазыцыйных” прадажнікаў) А. Саннікаў паведаміў такой жа, як ён сам, “Хартыі-97” наступнае: “Я не думаю, что Путин рассматривает какие-то сценарии реального «союзного государства» с Лукашенко. Речь идёт о новой попытке Кремля обеспечить контроль за стратегически важной транзитной территорией, не обнадёживая Лукашенко каким-то его политическим будущим” (“Нар. Воля”, 26 ліпеня 2005 г.). Вось такое геніяльнае адкрыцьцё. Але ўжо на наступны дзень камітэцкая дэза Саннікава была падважана шчыраваньнямі аднаго з галоўных удзельнікаў. Цытуем “Нар. Волю”: “Лукашэнка згадаў аб рознагалосьсях адносна формы саюзнай дзяржавы. Расея, паводле словаў Лукашэнкі, прапануе паўтарыць шлях Эўрапейскага Зьвязу. Беларусь жа заклікае ўзгадаць вопыт Савецкага Саюза”. Наконт “разнагалосьсяў паміж двума прэзыдэнтамі” мы ўжо даўно чуем, а на самой справе пад тэатральны шум псэўдаканфлікту працягваецца антызаконная “саюзная” дзейнасьць пад камандай Масквы. Нядаўна Пуцін на сустрэчы з актывістамі руху “Наши” (аналягам мясцовага БРСМ) заявіў пра беларуска-расейскія дачыненьні: “У шырокім сэнсе мы адна нацыя. І, абьяднаўшыся, мы будзем толькі выйграваць”. Пад “мы” ён, зразумела, меў на ўвазе сваю лубянскую банду. Мы (беларусы) жылі пры іхнім саюзе і пад іхнімі царамі. Як будзе называцца расейскае рабства – нам уся роўна. Ясна адзінае – неабходна рыхтавацца да абароны Беларусі ад расейскіх акупантаў.
Крызіс шродэраўскай улады ў Нямеччыне выклікаў актывізацыю разгляду фінансавага закулісься шродэраўска-пуцінскага альянсу (адной з мэтаў якога ёсьць ліквідацыя Беларускай дзяржавы). На прыканцы ліпеня паліцыя і фінансавы кантроль пачалі шырокамаштабную апэрацыю праверкі нямецкага банку Камэрцбанк, які на працягу гадоў актыўна адмываў брудныя грошы, якія паступалі з Расеі (маюцца на ўвазе заходнія грошы, перададзеныя заходнімі дабрадзеямі-хітрунамі на “разьвіцьцё расейскай дэмакратыі” і скрадзеныя маскоўскімі дзяржмафіёзамі). Камэрцбанк (адзін з магутнейшых банкаў Нямеччыны) спэцыялізаваўся на прыёме і адмываньні актываў, што паступалі ад кампаніі, кіруемай грамадзянінам РФ Леанідам Рэйманам. Аналітыкі зьвяртаюць увагу на пікантную дэталь: Рэйман даўно згадваецца як “асабісты сябра У. Пуціна”. Магчыма, што ў блізкім часе раскрыецца шмат чаго цікавага і брыдкага ў маскоўска-нямецкіх адносінах.
На пачатку жніўня ўрад Латвіі ўтварыў адмысловую камісію па справе кампэнсацыі шкодаў, нанесеных Латвіі і яе народу падчас расейскай акупацыі ў 1940-91 гг. Камісія вызначыць таксама колькасьць жыхароў Латвіі, вывезеных акупантамі падчас масавых рэпрэсіяў за межы Латвіі. Яшчэ 12 траўня сёлета Сэйм Латвіі прыняў Дэклярацыю з асуджэньнем таталітарнага рэжыму расейскай акупацыі, у якой гаварылася пра неабходнасьць рэпатрыяцыі (выдаленьня з Латвіі ў Расею) былых савецкіх вайскоўцаў (гэтая катэгорыя прафэсійных акупантаў вядомая нянавісьцю да ўсяго латышскага і наагул нярускага, а таксама упартым нежаданьнем уключацца ў нармальнае жыцьцё латышскай дзяржавы – гэта пятая калёна Масквы, заўсёды гатовая ўдарыць латышскаму народу ў плечы). Як вядома, на заклік Сойму Латвіі прызнаць і асудзіць расейскія злачынствы на латышскай зямлі Пуцін і шэраг іншых маскоўскіх прадстаўнікоў адказалі цынічнымі і хамскімі заявамі ў стылі “накося выкуси!” Нагадаем, што да гэтага часу Летува выставіла Расеі патрабаваньне кампэнсацыі за шкоду ад акупацыі ў памеры 20 мільярдаў доляраў, Эстонія – 4 мільярды, Латвія запатрабавала 100 мільярдаў доляраў. Настане час і народная ўлада Беларусі выступіць з такімі ж патрабаваньнямі да акупанцкай Расеі.
Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня Сяргей Навумчык злавіў на хлусьні А. Лебедько — вядомага псэўдаапазыцыянэра і адначасова вернага халуя дыктатара на этапе раньняга лукашызму. Справа ў тым, што Лебедько (старшыня прамаскоўскай АГП) заявіў у партыйным прэс-рэлізе, што А. Лукашэнка “фармальна праходзіць па квоце дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня, бо на пачатку 90-х гадоў быў апантаным прыхільнікам свабоды слова, незалежнасьці суда і чэсных выбараў”, і таму яго маюць намер запрасіць на “кангрэс прыхільнікаў пераменаў”. Да таго ж хлус Лебедько заявіў, што Лукашэнка “уваходзіў у дэпутацкі дэмакратычны клюб і ледзь не зрабіўся намесьнікам Зянона Пазьняка”. С. Навумчык даў аргумэнтаваны адлуп прамаскоўскаму міфатворцу ў “Нар. Волі” ад 4 жніўня. Сапраўды, ужо ўтвараецца цэлая міфалёгія пра тыя часы і падзеі. Так, нядаўна “палітоляг” А. Суздальцаў заявіў, што Лукашэнка быў з З. Пазьняком у адной партыі (гэта значыць у БНФ). С. Навумчык піша: “На працягу вельмі кароткага часу Лукашэнка сапраўды ўваходзіў у дэпутацкі дэмакратычны клюб – эфэмэрнае абьяднаньне, якое было ўтворана увесну 1990 г. і праіснавала нядоўга. Але Лукашэнка нічым ня вызначыўся і там. Наадварот – у альтэрнатыву Апазыцыі БНФ Лукашэнка стварыў і ўзначаліў дэпутацкае абьяднаньне “Камуністы за дэмакратыю” – гэта тады, калі была адкрытая ўся праўда пра камуністычную ідэялёгію, пра ГУЛАГ і Курапаты, пра тое, што зрабілі камуністы з ідэаламі дэмакратыі за больш як 70 гадоў сваецкай гісторыі. Але галоўнае – нават выкарыстоўваючы псэўдадэмакратычную рыторыку, Лукашэнка ніколі ня выступаў за незалежнасьць Беларусі, і ўжо толькі па гэтай прычыне ён ніяк ня мог быць нават шараговым сябрам БНФ, не гаворачы ўжо пра пасаду намесьніка лідэра Народнага Фронту. 31 жніўня 1993 г. Васіль Быкаў надрукаваў артыкул, прысьвечаны Лукашэнку і ягоным паплечнікам, у якім прароцкі паказаў пагрозу для Беларусі прыходу да ўлады гэтай каманды”. Ужо вядома, што такія, як Лебедько нават не пачырванеюць і будуць працягваць хлусіць далей. У гэтым ёсьць сэнс іхняга мізэрнага існаваньня.
6 жніўня адбылася кур’ёзная падзея. Начальнік расейскага генштаба Ю. Балуеўскі атрымаў у Вашынгтоне амэрыканскі ордэн. Абгрунтаваньне “мэдалі, якая знайшла героя” ёсьць ня менш кур’ёзнае: “за ўмацаваньне сувязяў паміж арміямі РФ і ЗША”. Відаць, гэты куртуазны крок мае нейкія глыбокія дыпляматычныя матывы. Але ўспомнім, колькі ўжо такога ў стылі “аддай назад мае цацкі” было ў гісторыі. Сталін загадаў выдаць румынскаму каралю абсыпаны дыямэнтамі ордэн Перамогі (вядомы мінчукам па павялічанай рэпліцы на абеліску, што на Круглай плошчы), а ў 1947 г. загадаў вытурыць караля на выгнаньне і зьліквідаваць манархію. Палякі былі павесілі на шырокія грудзі Л.І. Брэжнява ордэн Белага Арла, а пасьля 1990 г. запатрабавалі вярнуць яго назад, “бо гэта была памылка кіраўніцтва ПНР”. Яны нарваліся тады на зьневажальны адказ з Крамля, што “ордэн ляжыць у сэйфе ўнука Брэжнява, а той яго аддаваць не жадае”. Савецкі народ доўга рагатаў пасьля ўручэньня Хрушчовым залатой зоркі героя Савецкага Саюза эгіпецкаму дыктатару Насэру (вядомаму прыхільніку Гітлера). Etc., etc.
А самому Балуеўскаму трэба было б у гэты дзень сядзець у сваім штабе ў Маскве, а яшчэ лепш у штабным бункеры ў Грозным. Дзевяць гадоў таму, 6 жніўня 1996 г. чачэнская армія нечаканым магутным ударам разграміла расейскую групоўку ў Грозным і вызваліла сваю сталіцу ад акупантаў. Цікава, што пасьля першых стрэлаў грозьненская міліцыя, утвораная мясцовымі здраднікамі, павярнула зброю і пачала страляць у расейскіх вайскоўцаў. СМІ ўсяго сьвету паведамлялі пра перамогу патрыётаў і дэманстравалі кадры з незабыўнымі сюжэтамі: сярод гільзаў на грозьненскім асфальце ляжаць покатам трупы расейскіх акупантаў, чачэнскія партызаны фармуюць калёны палонных, што трусяцца з перакошанымі ад страху тварамі. Тады разгромам расейскай арміі скончылася першая Чачэнская вайна. Ужо праз тры гады Пуцін, парушыўшы мірныя дамовы з чачэнцамі, распачаў Другую Чачэнскую вайну, якая працягваецца дагэтуль. Аднак, штогод патрыёты адзначаюць ўгодкі вызваленьня сваёй сталіцы сьмелымі баявымі апэрацыямі. Сёлета расейская тэлевізія паказала “іхную гатоўнасьць”. Прычым на тэлеэкране мільгалі мясцовыя “гвардзейцы”. Расейскія танкі і галаварэзы хаваліся па-за экранам (іх нібыта няма). Фальшывае выстаўленьне расейскай агрэсіі ў выглядзе грамадзянскай вайны паміж чачэнцамі – стары прыёмчык гэбельсаўскай крамлёўскай прапаганды.

Валеры Буйвал

12/8/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2005
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024