Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (7 – 11 жніўня 2005 г.)

7 жніўня ў аўтамабіль, якім ехаў губэрнатар Алтайскага краю РФ М. Еўдакімаў, ўляцеў другі аўтамабіль. Загінуў сам губэрнатар, ягоная жонка і ахоўнік, кіроўца цяжка паранены. Беларусам адразу ўспомнілася аўтазабойства менскага генсека Машэрава, арганізаванае паводле загаду Крамля ў 1980 г. Тады спэцслужбы прыбралі прадстаўніка агрэсіўнай “маладой” кагорты цэкоўцаў, якой баяліся равесьнікі Леаніда Ільліча. Цяпер на Алтаі ўлады прыбралі таленавітага клоўна.
У Крамлі цяпер баяцца нават прадстаўнікоў эстрадных жанраў. Асабліва, калі тыя ідуць ва ўладу. Еўдакімаў на працягу гадоў забаўляў публіку ў мужыцкай манэры, часам грубымі жартамі, але ён падабаўся гледачам сваёй грубасьцю і распярэзанасьцю і ніколі не лісьлівіў уладам. А летась нечакана падаўся на губэрнатарскія выбары і выйграў іх. Пра адміністрацыйныя посьпехі алтайскага Шварцэнэгэра нічога не вядома. Але менш чым за год свайго кіраваньня ён не пасьпеў таксама нічога праваліць. Мясцовы люд у працяг сцэнічнага амплуа бачыў у ім “свайго ў дошку”, уголас супрацьпастаўляў акцёра тлустамордым чыноўнікам. Тыя занепакоіліся. Агульнадзяржаўная сістэма гэбізму не прыняла, здавалася б, бяскрыўднага эксцэнтрыка, сістэма затрэслася ад страху. Двойчы чынавенства спрабавала скінуць “народнага героя” легальным спосабам, яго запалохвалі. І вось забілі. На ягонае месца прыйдзе правераны таварышч без эстраднай мінуўшчыны, які-небудзь генэрал ГБ. Гэта зразумелі жыхары Алтая – з ахвярай гэбізму разьвітваліся сотні тысячаў людзей. Па ўсёй Расеі людзі перакананыя, што ўлада забіла акцёра-губэрнатара. На пахаваньне прыехаў і той, хто аддаваў загад на “ачышчэньне шэрагаў”. Пуцін паводзіў сябе па-афіцэрску шчыра, заявіў на паніхідзе: “Политическая жизнь в России проходит бурно. И это нормально…” Толькі ня трэба яму быць такім ужо самаўпэўненым. У апошні час у Расеі і Беларусі актывізаваліся чэргава-транспартныя стукачы. У іх новая тэма: “Знаете, Путин не справляется. Он не на своём месте. Что ему подают на бумажке, то он и зачитывает…” Падобна, што кантора рыхтуе публічную думку для зьмены на крамлёўскім троне. Нават на Захадзе жахнуліся пасьля арганізаваных Пуціным забойстваў дзяцей у Беслане. Гэта той выпадак, калі ўсе вакол ведаюць, і толькі сама пэрсона ня ведае, што яна даўно ўжо persona non grata. Мяркуем, што зьмеягаловы генэрал КГБ Іваноў ёсьць найбольш верагодным кандыдатам на пасад.
СМІ ўсяго сьвету зрабілі буйную сэнсацыйную падзею з катастрофы невялічкага расейскага батыскафа на Пацыфіку. Калі дзе-небудзь гіне батальён пяхоты, то такая падзея не прыцягвае столькі ўвагі. Справа, аднак, была ў нечым іншым. Сьвет з імпэтам сачыў, робячы стаўкі: патопяць ці не патопяць сваіх маракоў крамлёўскія начальнікі. Усе параўноўвалі гэты лякальны эпізод са службовым забойствам маракоў на падлодцы “Курск” пяць гадоў таму. Тады Крэмль адмовіўся ад замежнай дапамогі і адагнаў замежныя судны ад месца, дзе на глыбіні задыхаліся расейскія вайскоўцы. Цяпер брытанцаў дапусьцілі, і тыя 8 жніўня на сваёй адмысловай тэхніцы даволі лёгка і выртуёзна выратавалі апарат і ягоных насельнікаў. Пагражаючы ўсяму сьвету ракетамі, Расея ня мае элемэнтарнага абсталяваньня дзеля выратаваньня сваіх людзей. Дзікая, недаразьвітая краіна, якой пляваць на жыцьці сваіх жа грамадзянаў, зусім абгрунтавана напаўняе страхам душы мільёнаў людзей ва ўсім сьвеце.
Украінцы, якія выратаваліся ад Галадамору 1933-34 гг. на Беларусі, усё жыцьцё распавядалі нам пра злачынствы расейскіх акупантаў. Сярод іншага запомніўся такі эпізод хвалюючай і страшнай сагі ўцекачоў. Калі ўкраінцаў вытурылі з іхніх хатаў, туды засяліліся людзі, што “не размаўлялі па-украінску”. Белыя сьцены сялянскіх “мазанак” ужо праз колькі месяцаў пакрыліся брудам, у вішнёвых садах маскалі арганізавалі балота, асаднікі пачалі сацыялістычныя пераўтварэньні на згвалчанай зямлі… Яны здольныя згвалціць нават мора. 60 год расейскай адміністрацыі ва Ўсходняй Прусіі (Калінінградзкая вобласьць) вызначыліся як дзесяцігоддзі зьнішчэньня і звырадненьня. Рыцарскую готыку маскоўскія варвары выкарысталі пад хлявы і склады, нямецкія дарогі разбураны. З летапісных часоў Балтыйскае мора так катастрафічна не зарастала сіне-зялёнымі водарасьлямі, якія паглынаюць увесь кісларод і нішчаць усё жывое. Пяшчаныя пляжы цяпер небясьпечныя для жыцьця, рыба гіне. Гэта біялягічны закон – дзе зьяўляецца гэтая варварская імпэрыя, там пачынаецца экалягічная і гуманітарная катасрофа.
Народы і нацыянальныя ўрады, аднак, даўно здагадаліся пра гэта. І пачалі бараніцца. З 1 студзеня 2006 г. ў Казахстане ўступае ў поўную сілу закон аб дзяржаўнай казахскай мове, прыняты колькі гадоў таму. З гэтага дня ў публічным, афіцыйным і дзяржаўным жыцьці павінна выкарыстоўвацца толькі казахская мова. Нахабныя расейскія асаднікі-акупанты дзесяцігоддзямі кідалі ў твар казахам: “Говорите со мной по-человечески, у меня нет переводчика…” Дэманстрацыйная нянавісьць да ўсяго казахскага скончылася для акупантаў даволі драматычна. Не, ніхто іх ня біў, ніхто нават не пагражаў. Проста сказалі, каб навязьлівыя госьцікі выўчылі дзяржаўную мову. Нават далі некалькі гадоў часу, забясьпечылі слоўнікамі і падручнікамі. Але расейцы аказаліся такімі тупымі, што ня здольныя дзьвюх словаў зьвязаць па-казахску. Цяпер яны прадаюць па бросавых цэнах свае кватэры і выяжджаюць у сваю Расею. Там зь іх ужо па-сапраўднаму зьдзекваецца родная расейская адміністрацыя. Частка з гэтых “рэпатрыянтаў” чамусьці падалася ў Беларусь. Ім тут адразу выдаюць беларускія пашпарты, даволі вялікую штомесячную дапамогу і падказваюць, што беларускую мову вучыць ня трэба. Некаторыя з гэтых бадзягаў пажылі ўжо ў Рызе, Вільне, адкуль зьбеглі, напалохаўшыся народных рэвалюцыяў і дзяржаўнай мовы. У Менску па гэбоўскіх сьпісах іх уладкавалі на цёплыя месьцейкі ў дзяржаўныя структуры, далі грошы на пабудову маёнткаў у цэнтры нашай сталіцы. Гэтыя перакаці-поле ўпэўненыя, што так яно й будзе бясконца. Што на нянавісьці да ўсяго беларускага можна зрабіць пасьпяховую кар’еру ў РБ. Яны так нічаму не навучыліся, у іх усё ж ёсьць праблемы з лягічным мысьленьнем.
9 жніўня ў Нью-Ёрку распачаўся буйны крымінальны скандал у сядзібе ААН. Адмысловая камісія кангрэсмэна Вулфавіца абнародвала факты фінансавых злачынстваў у рамках дзейнасьці гэтай міжнароднай арганізацыі. На працягу многіх гадоў чыноўнікі кралі мільёны доляраў з усіх гуманітарных праграмаў ААН. Адна з цэнтральных постацяў аанаўскай банды – русскій человек Яковлев. Ён ужо прызнаўся, што скраў ня менш за 1 мільён доляраў. Яму пагражае прысуд у 60 гадоў турмы. Аднак, найбольш цікавая тэндэнцыя, не асобны Яковлев. Ня раз ужо афіцыйныя прадстаўнікі краінаў, якія нядаўна вызваліліся ад расейска-камуністычнай акупацыі, патрабавалі, каб да кіруючай і адказнай працы ў міжнародных арганізацыях не дапускаліся расейцы – прыслужнікі гэбоўскай сістэмы. Справядлівыя патрабаваньні сустракаліся з арганізаваным пратэстам лібэральнай заходняй публікі – маўляў, такое было б парушэньнем правоў чалавека, трэба давяраць людзям… Вось і даверылі… Яковлев, аказваецца, працуе ў сакратарыяце ААН з 1985 г. (!!). Правераны дзяржынец са значакам “отлічнік КГБ”. Крэмль адмахваецца ад праваленага агента, сьцьвярджаючы, што з 1993 г. Яковлев працуе ў ААН на аснове конкурсу і не прадстаўляе РФ. Ну, гэта яны няхай раскажуць ня Вулфавіцу і ня нам, а сваім сябручкам лібэралам. Гэбоўская агентура падобна ўзяла пад свой кантроль гэтую міжнародную арганізацыю. Амэрыканцы ўрэшце зразумелі, што на іхнай тэрыторыі беспакарана дзейнічае зграя ворагаў і пачалі разьбірацца зь ёю. У фінансавы скандал ўблытаны сам генсек ААН Кофі Анан, ягоны сын і сотні іншых чыноўнікаў. Тое, што гэта гнілая ўстанова, беларусы зразумелі па адкрытай падтрымцы антычалавечага экспэрымэнту над нашым насельніцтвам пасьля Чарнобыльскай катастрофы. Камісары ААН разам з міжнароднымі атамнымі лоббі і антыбеларускім рэжымам рэгулярна заклікаюць беларусаў жыць і працаваць на атручаных тэрыторыях, подла і нахабна хлусяць людзям, даюць шалёныя грошы на экспэрмэнт над нашымі дзецьмі.
Антыбеларускі рэжым і Масква, якая стаіць за ім, шалёна баяцца імя і асобу Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. На працягу доўгага часу гэбельсаўская прапаганда нават ня згадвала імя сапраўднага лідэра беларускага народу. Але людзі не забыліся яго, ня ўдалася замяніць барацьбіта за Беларусь прадажнымі вінцучкамі-лебедько, казулінымі-фраловымі. Вось напярэдадні выбарчай барацьбы 2006 г. менскія гэбельсаўцы зноў атрымалі загад на афіцыйную хлусьню. 9 жніўня БТ паказала сюжэт, дзе некалькі разоў быў прадэманстраваны выступ Зянона Пазьняка ў Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня. Здымкі архіўныя, даўнія – з першай паловы 1990-х гадоў. Толькі відэакадры, без голаса. Але за кадрам вядучы праграмы “Пастскрыптум” расказаў, што “Пазьняк нядаўна паслаў сваіх эмісараў на Каўказ да Басаева, каб сабраць тэрарыстаў для зьвяржэньня законнай ўлады ў Менску…” Далей пайшлі разважаньні пра тое, што “ён і ягоныя экстрэмісты хочуць крыві, вайны і тэрарызму ў Беларусі”. Груба зьляпаная тэлефальшыўка нясе сьляды нячыстых рук вядомага правакатара Азаронка. Рэжым спадзяецца гэтай прымітыўнай і цынічнай хлусьнёй пераканаць беларусаў, што мясцовы прамаскоўскі рэжым бароніць іх ад няшчасьцяў, а патрыёты прагнуць вайны і крыві на нашай зямлі. Фальсіфікатарам прыйдзецца ў хуткім часе адказваць перад судом за сваю подлую дзейнасьць. Трыюмф гнюснасьці ня вечны.
Шумны скандал з мільянэрам Хадаркоўскім навучыў лубянскіх майстроў дзейнічаць іншым спосабам. Навошта суд, канфіскацыя, аўкцыён ды шуміха? 10 жніўня ў Сочы выпаў з 15-га паверху раскошнага гатэлю отдыхаюшчій-пляжнік. Пра гэта апэратыўна паведамілі СМІ. Таму што кліентам быў П. Семяненка, гендырэктар Пуцілаўскага (Кіраўскага) заводу, што ў Пецярбурзе, адзін з найбагацейшых людзей Расеі (афіцыйна меў на рахунку 95 мільёнаў доляраў). Абрабаваўшы свой народ, скраўшы замежную дапамогу “на разьвіцьцё расейскай дэмакратыі”, рускія “крутыя” рацыянальна арганізавалі сваю ўласную ахову. Запрасілі ў ахоўнікі сваіх асобаў і капіталаў лепшых спэцоў з паліцыі і лубянскай канторы (яны сур’ёзна думалі, што лубянцы будуць ім прыслугоўваць!). Калі ў расейскай імпэрыі канчаткова склалася дзяржаўная сістэма гэбізму, ахоўнікі і гаранты пачалі прыбіраць “крутых”. Няўдалы шумны эпізод з Хадаркоўскім вымусіў пуцінцаў скарэктаваць свае дзеяньні.
“Нар. Воля” за 10 жніўня пазнаёміла нас з яшчэ адным шэдэўрам АГП. Тытул надзвычай выразны: “Анатолий Лебедько и Объединённая гражданская партия представляют своё видение образа будущей Беларуси. Куда ты идёшь, Беларусь”. Грамацеі з “партыі інтэлігентаў” (як яны любяць сябе называць) нават па-расейску ня могуць пісаць адукавана. Наконт, “куда идешь”, то ва ўсіх мовах такі зварот заканчваецца пытальнікам. А як вам “своё видение образа”? Бывае “видение будущего” і г.д. Ну, што не напішуць – з усяго лезе натура правінцыйных камсамольскіх стукачоў 70-х гадоў, гэта ў іх пажыцьцёва. Найбольш кур’ёзнае з лебедькоўскай футуралёгіі – гэта абзац пад назвай “Беларусь независимая”: “Ты гордишься своей Родиной и её историей. Ты патриот родной Беларуси. Ты говоришь на родном языке, изучаешь историю и извлекаешь из неё уроки…” І гэтак далей па-расейску цынічная камсамольская траскатня подлых прадажнікаў нашай Айчыны.

Валеры Буйвал

14/8/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2005
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024