Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
14 жніўня 2005 г. у Менску адбылося паседжаньне Сойму Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Былі абмеркаваныя актуальныя пытаньні: рэагаваньня палітычных колаў Рэспублікі Польшча на выраблены лукашэнкаўскім рэжымам канфлікт вакол Саюзу Палякаў Беларусі, палітыкі Нямеччыны і Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі. Па гэтых пытаньнях Старшыня Фронту і Партыі Зянон Пазьняк прапанаваў для прыняцьця праекты дакумантаў. З дакладам аб палітычнай сітуацыі выступіў намесьнік старшыні Фронту і Партыі Юрый Беленькі. У выступах быў даны аналіз працягу акупацыйнай палітыкі рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна ў сувязі з падрыхтоўкай пагадненьняў аб так званых “роўных правах” грамадзянаў Беларусі і Расеі. Гэтымі пагадненьнямі рэжымы імкнуцца замацаваь небясьпечныя для беларусаў міграцыйныя працэсы. З аднаго боку, расьце колькасьць беларусаў, якія едуць працаваць у Расею на рабскіх умовах. Як з гарачых ваенных апэрацыяў, тысячы беларусаў вяртаюцца дамоў у дамавінах, пакалечаныя і абрабаваныя. Так, у сярэдзіне ліпеня сёлета Уладзімер Мацвейчык, 50-цігадовы беларус з горада Глуску, быў забіты ў Расеі і прывезены да хаты ў поліэтыленавым мяху. Забілі, каб не выплочваць заробленае. Такія гісторыі можна пачуць у любым гарадку Беларусі. З другога боку, рэжым шырока адчыніў дзьверы на Беларусь для перасяленцаў з Расеі, Казахстану і інш. постсавецкіх краінаў. Рэжым хавае статыстыку па міграцыі, у тым ліку і па працоўнай. Быў даны аналіз эканамічнай палітыкі рэжыму, негатыўны ўплыў на эканоміку Беларусі росту колькасьці нафтадаляраў у Расеі. Абмеркавана інфармацыйная палітыка Фронту і Партыі з улікам праведзенага аналізу палітычнай сітуацыі. Абмеркаваны захады ў сувязі з дэзынфармацыяй арганізатараў апэрацыі “адзіны кандыдат” аб ўдзелу сябраў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ ў гэтым праекце. Прынятыя наступныя дакуманты: 1. Ліст да Камісіі Эўразьвязу. Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту ”Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 16/8/2005 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |