Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(Адкрыты ліст да грамадзянаў Беларусі) Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ разглядзеў пытаньне аб палітыцы Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі і адзначае, што паўнамоцныя прадстаўнікі Эўразьвязу ў сваіх прапановах дапамогі беларусам кіруюцца не інтарэсамі справядлівасьці і дэмакратыі, а толькі патрэбамі Эўразьвязу і інтарэсамі паасобных краінаў, што ў яго ўваходзяць. Сьведчаньнем гэтакай пазыцыі зьяўляецца ігнараваньне прадстаўнікамі і структурамі Эўразьвязу беларускай мовы – галоўнай каштоўнасьці і галоўнай умовы беларускай дэмакратыі. Гэтакая пазыцыя непрызнаваньня выяўлена ў рашэньні Эўракамісіі даручыць вяшчаньне на Беларусь тэлерадыёстанцыі “Нямецкая хваля” на … расейскай мове. Прапановы тых радыёстанцыяў, якія плянавалі вяшчаньне па-беларуску, былі Эўракамісіяй адкінутыя. Вось такую “дапамогу” брусэльская бюракратыя плянуе для беларускіх змагароў, якіх акупацыйны рэжым Лукашэнкі (АМАП) зьбівае на вуліцах за гаворку па-беларуску, забараняе выступы беларускіх музычных гуртоў і сьпяваньне па-беларуску, зачыніў радыёстанцыі на беларускай мове, зачыніў беларускія школы, спаліў беларускія падручнікі для школаў, ліквідаваў беларускія выдавецтвы для дзяцей і юнацтва, зачыніў дзіцячыя беларускія часопісы і г. д. У гэтым найбольш выяўляецца антылюдзкая сутнасьць акупацыйнага прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і парушэньне правоў людзей. “Я не разумею, — піша ў адным зь лістоў у адказ кіраўніца расейскай рэдакцыі “Нямецкай хвалі” Карнэлія Рабітц, — чаму ўсе засяродзіліся на пытаньні мовы вяшчаньня” ([email protected]). Відаць, што фраў сапраўды нічога не разумее і ня ведае, што беларуская мова для нацыі, якую зьнішчаюць, якраз і ёсьць зьместам дэмакратыі, а не блытаныя думкі, якія, нічога не разумеючы, хоча выказаць зь нямецкай антэны на мове расейскіх нішчыцеляў фраў Рабітц. Нам ня трэба такіх “дабрадзеяў” і такіх памочнікаў. Той, хто шчыра хацеў бы апамагчы беларусам зьмяніць антыдэмакратычны рэжым і абараніцца ад маскоўскай імпэрскай палітыкі, той мусіў бы дарасьці да разуменьня трагедыі беларускай нацыі ў яе змаганьні з імпэрскай Расеяй за сваю незалежнасьць, дзяржаву, культуру і існаваньне. “Нямае значэньня на якой мове вяшчаць , галоўнае зьмест,” – спрабуюць павучаць нас ужо нямецкія “мудрацы” (памятаеце акупанцка-савецкае: “какая разница?” ). Дык калі “нямае значэньня”, то давайце па-беларуску! Аж не, аказваецца ёсьць “разница”. Тое, што “Нямецкая хваля” пры падтрымцы Бруселя пераймае эстафету русіфікацыі Беларусі і захаваньня ў нас савецкіх адносінаў да беларускай мовы і культуры – гэта ўжо нас не зьдзіўляе. Мы ведаем у чым зьмест маскоўска-бэрлінскай палітыкі ў дачыненьні да Беларусі. Ім перашкаджае нашая незалежнасьць. Мы памятаем ненавісныя выказваньні нямецкага разьведчыка Ганса Віка супраць Беларускай мовы, калі ён быў у ролі кіраўніка місіі АБСЭ ў Менску, і ведаем пра ягонае супрацоўніцтва з КГБ супраць БНФ і Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху (Вік сам прызнаўся). Такому “дабрадзею” нельга верыць ні на секунду. Мы добра разумеем, што 30-ціхвілінная нямецка-расейская перадача на Беларусь на кароткіх хвалях нічога для беларусаў не вырашае. Але тут палітычная камбінацыя – запусьціць траянскага каня ў наш эфір, потым сфабрыкаваць зьвесткі (пры дапамозе якога-небудзь халуйскага апытаньня, тут яны спэцы) і прадоўжыць русіфікацыю далей. Ды яшчэ (калі ўдасца) і радыё “Свабода” зрусіфікаваць. Мы ведаем пра гэтыя маскоўска-нямецкія задумкі. Мы зьвяртаемся да ўсіх беларусаў. Прыгледзьцеся. Паглядзіце рэальна на ўсіх гэтых палітычных “дабрачынцаў” з Захаду і з Усходу. Яны ж спрэс фальшывяць, бо дбаюць найперш пра свае інтарэсы. Мы ня мусім сядзець, склаўшы рукі. Нам трэба аб’яднаць нашыя народныя высілкі па абароне беларускай мовы, культуры і незалежнасьці, нягледзячы на розьніцу ва ўзросьце і ў палітычных перакананьнях. Нам трэба быць салідарнымі ў павазе да сваіх нацыянальных каштоўнасьцяў, каб ні немец, ні масковец ніколі не плявалі беларусам у твар. Мы заклікаем беларусаў зьвяртацца ў Эўразьвяз і патрабаваць адмены рашэньня пра русіфікацыйнае вяшчаньне “Нямецкай хвалі” на Беларусь, а таксама аб невыдзяленьні грошай на гэтую антыбеларускую справу. Мы прапануем грамадзянам Беларусі пачаць байкот нямецкіх тавараў, нямецкіх фірмаў,нямецкіх турыстаў і ўсіх нямецкіх ініцыятываў. Лёзунг: “НЕМЦАМ – БАЙКОТ!” Гэта толькі пачатак. Калі Эўракамісія ня зьменіць свайго антыбеларускага рашэньня, мы пойдзем далей у нашай самаабароне і нашай салідарнасьці. Змагаймася ж і клапацемся пра нашу Беларусь. Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 16/8/2005 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |