Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (11-18 жніўня 2005 г.) У красавіку сёлета раскрыўся адзін са шматлікіх крывавых эпізодаў з жыцьця расейскага флёту. Тады вялікая група маладых матросаў (12 чалавек) уцякла з базы ў Ламаносаве і зьявілася ў пецярбургскую ваенную пракуратуру. Там яны расказалі пра зьбіцьцё і зьдзекі, наладжаныя “дзядамі”. Некаторых зь іх трэба было адразу класьці ў шпіталь. Прамінулі месяцы. 11 жніўня стала вядома, што 12 гэтых матросаў зноў знаходзяцца ў шпіталі. Напярэдадні іх вярнулі на ламаносаўскую базу. Там тыя ж “дзяды” апэратыўна адпомсьцілі ім за доўгія языкі. Цікава, што ў тэлеінтэрвію марское начальства адмаўляе гэты факт – “у нас всё нормально”. А ў пракуратуры, журналістаў і арганізацыі жаўнерскіх маці іншая думка. Беларусы добра памятаюць крымінальную арганізацыю пад назовам “советская армія”. Яна працягвае сваё існаваньне цяпер, толькі пад новай назвай. І вельмі важна, каб у гэтую банду не забіралі нашу моладзь. На берагах Чорнага мора ў сярэдзіне жніўня паралельна адбываюцца падзеі, блізкія па жанры. На грузінскім беразе расейцы загружаюць у транспартныя караблі свае танкі, гарматы і браневікі, спатнелыя афіцэры хрыплымі галасамі памінаюць “сваю маць”, жаўнеры цягнуць клункі з манаткамі акупантаў. А зусім недалёка, у Крыме расейскія спэцслужбы зноў падбухторваюць “русскоязычный сброд” на абарону расейскай школы. Лякальны мітынг адбыўся 12 жніўня ў адной з вёсак каля Сімфэропаля. Дзеці трымалі адштампаваныя ў друкарні расьцяжкі “Мы хотим учиться на русском языке” і маленькія расейскія сьцяжкі. Камандаваў парадам тов. Родивилов (ясна, што гэта чарговы пярэвярцень беларускага паходжаньня з Радзівілаў). “Русскій язык, русскій язык!” – надрываліся дарослыя асаднікі. Справа ў тым, што пасьля нацыянальнай рэвалюцыі 2004 г. украінская адміністрацыя ўшчыльную ўзялася за справу нармалізацыі дзяржаўнага жыцьця. Цяпер усім ясна, што чужая школа будзе пладзіць выключна януковічаў. Вось у Крыме і загадалі з сёлетнега навучальнага году выкладаць на дзяржаўнай мове. Прадстаўнікі адміністрацыі зьвярталіся да гарлапанскага натоўпу: “Што вы робіце, вы ж жывеце з намі, у нашай краіне!” Родівілов плакаўся ў тэлекамэру НТВ: “Як украінская школа, дык у яе даюць кампутары, а руская, дык нячога няма…” А што ж ты думаў, чаму гэта украінцы павінны аплочваць русіфікацыю сваёй будучыні? Тым часам у Крыме адкрыліся дзесяткі школаў з крымска-татарскай мовай навучаньня для дзяцей гэтага змагарнага этнасу, які падтрымаў падчас апошняй рэвалюцыі ўкраінскага кандыдата. Яны “за русскость” не крычаць. Так нічаму й не навучыліся русскоязычные гарлапаны. Была ўжо Прыбалтыка з гэбоўскімі інтэрфрантамі. А потым пасьля правалу путча ў жніўні 1991 г. маскоўскі самалёт забраў спэцрэйсам усіх арганізатараў-родівіловых, а гарлапаны-прастакі засталіся ў нацыянальных дзяржавах. Украінцы зразумелі, што ліквідацыя расейскай школы роўная вываду расейскіх ваенных базаў. 12 жніўня ў Бэрліне загарэўся жылы дом. Пажарнікі дзейнічалі зладжана і апэратыўна. Рызыкуючы жыцьцём, яны выратавалі шмат людзей. Але большасьць насельнікаў дому паддалася паніцы, ня выконвала каманды пажарных. Загінула восем чалавек. Паліцыя заявіла, што гэта быў адмысловы начны падпал. Справа ў тым, што ў доме жывуць эмігранты (у асноўным з азіяцкіх і афрыканскіх краінаў). Яны проста не разумелі каманды пажарнікаў, таму што ня ведаюць нямецкай мовы. Толькі летась улады зрабілі дадатак у закон аб іміграцыі, паводле якога ўсе шукальнікі германскага шчасьця павінны хадзіць у школку і вывучаць дзяржаўную мову. А вось хто прыехаў раней за папраўку, пад яе не падпадаюць (г. зн., мову ня вывучылі). Лінгвістычны казус скончыўся для людзей трагедыяй. Пажарнае начальства казала на прэс-канфэрэнцыі, што афіцэры проста ня могуць ведаць сорак моваў, якімі карыстаюцца сталічныя імігранты. Вось цікава, чаму згаданыя афрыканцы-азіяты не клапоцяцца аб веданьні нямецкай мовы? Да якога ўсё ж маразму дайшоў Захад, які на працягу дзесяцігоддзяў прымаў і аплочваў мільёны чужынцаў, якія й ня зьбіраліся ўключацца ў эўрапейскія грамадзтвы. Чалавеканенавісьніцкая ідэялёгія дала свой страшны плён у цэнтры Масквы. 13 жніўня каля ўваходу ў станцыю мэтро ўзброены нажом маскаль пачаў забіваць людзей. Забойца дзейнічаў прафэсійна і мэтанакіравана. На месцы загінулі тры армяніны, два азэрбайджанцы, два грузіны і адзін расеец (мабыць, падобны на каўказца). Жудасны мегалопаліс, ад якога трэба трымацца падалей прадстаўнікам усіх цывілізаваных народаў. Партовы горад Берасьце. На пачатку сёлетняга году ў Берасьце адсланілі новы помнік. Каля вялікага каменя ляжаць два якары, а на камені надпіс пра тое, што ўсё гэта прысьвечана стагоддзю Цусімскай марской бітвы. Для цікаўнага мінака не патлумачана, аднак, што гэта была за бітва і хто там перамог. На шыльдзе падпісаліся нават спонсары-арганізатары “манумэнта” – “Общество поддержки флота”. У Беларусі свайго ваеннага флёту няма і таму спачатку мы падумалі, што камень з якарамі прысьвечаны японскаму флёту, які перамог у 1905 г. расейскую эскадру ў Цусімскай пратоцы падчас правальнай для расейскай імпэрыі руска-японскай вайны. Але надпіс на камені зроблены не ерогліфамі, а на “веліком і могучем”. Камень з якарамі “обшчество” зацягнула на падворак берасьцейскага будынку РПЦ, што непадалёк ад цэнтральнага рынку і аўтобуснага вакзалу. РПЦ не ўпершыню дзейнічае на сваіх аб’ектах, як на экстэрытарыяльнай прасторы прадстаўніцтва чужой дзяржавы. Хаця чаму – як? Гэтак яно й ёсьць на самой справе – РПЦ ёсьць у Беларусі вельмі актыўным прадстаўніком Расеі і расейшчыны, яна ніколі ня будзе царквой нашага народу дый наагул царквой. І “японскі” помнік на расейскім царкоўным двары яшчэ адно гэтаму сьведчаньне. Прычым тут Беларусь і недакладна названы “флот”? Было б зразумела, калі б бацюшкі адшукалі б імёны маракоў-беларусаў, якія загінулі ў руска-японскай вайне ды зрабілі ім эпітафію па-беларуску. Такога мы ад іх не дачакаемся. Акупанцкія “обшчествы” дзейнічаюць на нашай зямлі не для гэтага, іхная задача – затлуміць галовы нашым людзям наконт таго, што “Ленин – это наша история, и всё русское – это наша история”. Дзіравы імпэрскі карабель пад расейскім сьцягам ідзе на дно, і крысы зь яго бягуць на наш бераг, несучы з сабой розную заразу. 16 жніўня Пуцін падпісаў загад аб прызначэньні кіраўніком МУС Паўночнай Асэціі генэрала С. Арэніна. Міліцэйскі генэрал – стары правераны кадр. Апошнія два гады ён адслужыў у Туве, дзе, як пішуць журналісты, “тяготился Сибирью”. Арэніну, вядома, весялей на Каўказе. Шэраг гадоў ён сядзеў у Грозным, кіруючы дзеяньнямі паліцэйскіх галаварэзаў супраць чачэнскага народу. Цяпер гэты кадр спатрэбіўся ў Паўночнай Асэціі, дзе народ канчаткова зразумеў і ацаніў трагедыю ў Беслане. Масква ставіць у гэтай каўказкай рэспубліцы свайго гэйдрыха, каб мець магчымасьць супраціўляцца справядліваму народнаму гневу. У сярэдзіне жніўня ў нямецкім горадзе Кёльне сабраліся сотні тысячаў маладых людзей з усяго сьвету (паехалі туды й беларусы). Расейскія СМІ расказвалі пра гэтую сьветлую падзею так, нібыта ў іх было кісла ў роце: “У Кёльне сабралася моладзь. Сьвята мае рэлігійнае адценьне. На плошчы вісеў партрэт цяперашняга папы рымскага”. На апошнім сказе кіслага камэнтара на расейскім экране паказалі партрэт сьвятой памяці Яна Паўла ІІ. Распярэзаная блытаніна ёсьць ня проста сьведчаньнем прафэсійнай неадэкватнасьці маскоўскай журналістыкі. Гэта сьведамы прыёмчык фальсіфікатараў. Яны так і не паведамілі гледачам, што кёльнскае “сьвята” гэта – Сусьветная сустрэча каталіцкай моладзі (яркае мерапрыества, задуманае ў свой час Янам Паўлам ІІ, якое праходзіла ў мінулыя гады ў некалькіх гарадах Эўропы). Моладзь малілася, сьпявала разам, маладых аб’ядноўвала любоў да Бога, павага да супольнай хрысьціянскай традыцыі. На фоне садомскага шаленства, якое ўспыхнула на Захадзе, гэтая каталіцкая сустрэча маладых дае надзею на здаровае, нармальнае разьвіцьцё будучых пакаленьняў. А расейцаў ажно разьдзірае ад нянавісьці. Іхны генэрал Алексі-Рыдзігер ня здольны сабраць у сваю Маскву больш-менш прадстаўнічую грамаду. Нядаўна з Крамля заклікалі маладых зьехацца ў Эмаўс, што ў няшчаснай Цьверскай вобласьці, ды арганізавалі ў мястэчку з эвангельскай назвай шумную тусоўку пад сатанінскай назвай “Нашествіе”. Атрымалася, як заўсёды, пьянь ды дрань. Гэбэшнікі ў сутанах пакрылі купалы новамураўёўскіх пабудоваў золатам, навучыліся ізабражаць “боголепіе”, але ні Бога, ні людзей яны ня здолелі падмануць. Пасьля пэўнага захапленьня моладзі праваслаўнай абраднасьцю ў канцы 1980-х гадоў (калі саветы дазволілі абрады) мы назіраем у апошнія гады масавую раўнадушнасьць маладых да РПЦ. 17 жніўня Пуцін гуляўся ў вайну. Ну што ж, з кожным бывае. Садам Хусэйн выходзіў на трыбуну з дубальтоўкай і карцінна страляў у паветра, калі перад ім праходзілі дэфіляды працоўных і войска. Кім Чэн Ір любіць скакаць на кані ў маршальскім мундзіры перад кінакамэрамі. Імпэратар Расеі Пётр ІІІ гуляўся ў алавянных жаўнерыкаў etc. Для сёньняшняй “барской забавы” крамлёўскія генэралы мабілізавалі цэлы паўночны флёт ды ўсю вайсковую групоўку, што месьціцца на Кольскай паўвысьпе. Тэлевізія паказала дробненькага галоўнакамандуючага ў некалькіх манумэнтальных эпізодах. Ён нават залез у стратэгічны бамбардоўшчык і нахвальваў свае ракеты, якія лёгка лётаюць ад нарвэжскай да амэрыканскай мяжы. Тэлегледачам Пуцін нават расказаў, як ён толькі што лётаў на згаданым бамбардоўшчыку. Ды нешта ня верыцца. Пры легендарнай істэрыі пуцінскай аховы (такой не было нават у Леаніда Ільліча) і клопаце палкоўніка аб сваёй бясьпецы такое проста немагчыма. Ну ня было тэлекадраў гераічнага палёту, ўсе прамовы здымаліся на зямлі. І навошта хлусіць насельніцтву? А задумка дзікая – на фоне жудаснай расейскай галечы крамлёўскі начальнік на працягу дня мяняе ўніформы (з лётнага мундзіра ён залез у цяльняшку і засьвяціўся на атамным крэйсеры “Пётр Вялікі”, які сваімі ракетамі патапіў пяць гадоў таму падлодку “Курск”). Масква з грукатам маніфэставала перад усім цывілізаваным сьветам сваю здольнасьць і ахвоту паваяваць. Больш няма чым пахваліцца. Зноў варвары пагражаюць чалавецтву. Валеры Буйвал 19/8/2005 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |