Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Платформа прэтэндэнта на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Зянона ПАЗЬНЯКА (1999 г.) Надрукавана ў “Народнай волі”, 13 травеня 1999 г.
Сутнасць і мэта Беларусь стаіць перад жорсткім выбарам: ці трапіць у палітычную і каланіяльную залежнасць ад Расіі, ці змагацца і будаваць незалежную дэмакратычную дзяржаву ў Еўропе. Першы шлях, і гісторыя пра гэта сведчыць, ― шлях нацыянальнага прыніжэння, эканамічнай адсталасці і духоўнай дэградацыі, страта ўласнасці, незалежнасці і свабоды. Другі шлях ― ліквідацыя дыктатарскага рэжыму, змаганне з рускім імперыялізмам і перспектыва нацыянальна-культурнага адраджэння, эканамічнага дабрабыту і грамадскага спакою. На першы шлях Беларусь спрабуе скіраваць Масква і яе памагатыя ў Беларусі. За другі шлях змагаецца Беларускі народны фронт. Беларусь ― адна з найбагацейшых краін Еўропы па прыродных, культурных і тэрытарыяльных рэсурсах. Насельніцтва Беларусі ― працавітае і адукаванае. Беларусы могуць і павінны жыць прыстойна і заможна. Для гэтага, перш за ўсё, трэба разарваць путы залежнасці ад існуючага прамаскоўскага рэжыму і ад імперскай палітыкі Расіі. Трэба ўзаемадзейнічаць з цывілізаванай Еўропай і захаваць мірныя дачыненні з Усходам. Мы ставім задачу ўмацаваць незалежнасць і пабудаваць беларускую дзяржаву на грунце дэмакратыі, культуры і права; беззваротна выйсці на шлях духоўнага нацыянальнага развіцця, эканамічнага і культурнага прагрэсу. Апорай для здзяйснення гэтай задачы з’яўляецца тое, што большая частка насельніцтва Беларусі імкнецца да перамен. Месца Беларусі ― сярод развітых еўрапейскіх краін. Тэзісы ― Беларусь ― незалежная дэмакратычная дзяржава ў Еўропе. ― Нацыянальна-культурнае адраджэнне Беларусі, аднаўленне беларускай школы, асветы і адукацыі. Адзіная адукацыйная палітыка. Бясплатнасць усёй сістэмы дзяржаўнай адукацыі. Апора на культуру і хрысціянскія каштоўнасці. ― Раўнапраўнасць канфесій у сферы беларускага падпарадкавання. Гарантыі правоў нацыянальным меншасцям. ― Аднаўленне беларускіх дзяржаўных інстытутаў улады, дзяржаўнасці беларускай мовы, дзяржаўных беларускіх сімвалаў, Канстытўцыі 1994 года. ― Збалансаванне галінаў улады, павелічэнне ролі парламента і ўрада. Судовая рэформа. Незалежная адвакатура; свабодная (неабавязковая) сістэма самакіравання, абумоўленая воляй і выбарам насельніцтва. ― Уладкаванне арміі і ўнутраных войскаў. Армія стаіць на варце беларускіх нацыянальных інтарэсаў і з’яўляецца гарантыяй бяспекі краіны. ― Стварэнне паліцыі і сістэмы законаў аб паліцыі. ― Рынкавая эканоміка з існаваннем дзяржаўнага сектара ў эканамічных дачыненнях. Упарадкаванне дачыненняў уласнасці. Вызначэнне і заканадаўчае замацаванне маёмасных правоў усіх уласнікаў. Першаснасць уласнасці. Стабільнасць інстытута ўласнасці. Упарадкаванне прыватызацыі. Прыватызацыя на падставе рынкавых механізмаў і нацыянальных законаў. ― Развіццё сельскай гаспадаркі на аснове ўсіх форм уласнасці на зямлю: рэканструкцыя калгасаў у рынкавыя гаспадаркі. Зберажэнне працаўнікоў вёскі, кіраўнікоў, гаспадароў, арганізатараў, спецыялістаў. Развіццё і дзяржаўная падтрымка прыватных гаспадарак. Заснаваннс і дзейнасць зямельных іпатэчных банкаў. ― Фінансавае ўладкаванне. Увядзенне беларусккага талера. Збалансаваная манетарная палітыка, спыненне інфляцыі і росту цэн. Канвертацыя талера. ― Спрошчаная сістэма падаткаў (вызваленне ад падаткаў, ільготныя падаткі, рацыянальна абумоўленыя падаткі), накіраваная на развіцце прадпрымальніцтва, узбагачэнне людзей і стварэнне сярэдняга класа. Стабільнасць законаў. ― Вяртанне да нармальнага рэжыму працы бсларускай дзяржаўнай мяжы і мытні. Адмена мытных пошлін на ўвоз і вываз замежных тавараў, якія не вырабляюцца ў Беларусі (легкавыя аўтамабілі, некаторыя віды лекаў і г.д.). Аднаўленне свабоднага гандлю такімі таварамі. Палітыка мытных пошлін, накіраваная на забеспячэнне беларускіх нацыянальных інтарэсаў, беларускіх суб’ектаў гаспадарання і беларускіх грамадзян. ― Збалансаванне замежнага гандлю. Арыентацыя на гандлёвую выгаду з улікам беларускіх нацыянальных інтарэсаў. Ліквідацыя нявыгадных, штучна створаных гандлевых накірункаў. Асваенне заходніх, паўночных і паўдневых гандлёвых вектараў. ― Сістэма аховы здароўя з апорай на дзяржаўную (бясплатную) медыцыну. Сістэма прафілактычнай медыцыны. Медыцына ― дзяржаўны прыярытэт. Арганізацыя страхавой медыцыны. Арганізацыя дзяржаўнага медыцынскага фонду. ― Падтрымка і ўмацаванне дзяржаўнага денежнага фонду. Крэдытныя і бюджэтныя адлічэнні ў пенсійны фонд. Адлічэнні ад прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці. Гарантыя дзяржаўнага пенсійнага забеспячэння і выплаты пенсій пенсіянерам. ― Сям’я, мацярынства, моладзь, дзяцінства ― галоўны гуманітарны і сацыяльны клопат дзяржавы. Моцная, здаровая сям’я ― моцнае, здаровае грамадства. Падтрымка сям’і праз жыллёвую палітыку, праз гарантыю працоўных месцаў для моладзі, праз сістэму адукацыі і ахову здароўя, адпаведную крэдытную і падаткавую палітыку, сістэму фондаў і заканадаўства. Падтрымка павелічэння нараджальнасці ў сям’і. Спыніць выміранне беларусаў і забяспечыць натуральны прырост беларускага насельніцтва ёсць стратэгічная задача развіцця грамадства. ― Уладкаванне статусу паслячарнобыльскіх радыеактыўна засмечаных тэрыторый. Стварэнне бяспекі для здароўя людзей. Невыкарыстанне забруджанай зямлі ў сельскай гаспадарцы, скасаванне перашкод для гуманітарнай дапамогі, сістэма забеспячэння чыстымі прадуктамі і лекамі, сацыянальная санацыя тэрыторый, ажыццяўленне дзяржаўных экалагічных праграм. ― Экалагічнае і культуралагічнае аздараўленне прыроды (аднаўленне малых рэк, азёр, мікратапанімікі, жыццёва важных зон). Павышэнне якасці навакольнага асяроддзя (вады, паветра, жыллёвых умоў, прадуктаў харчавання і г.д.). Стварэнне эфектыўнай сістэмы кіравання экалогіяй (экалагічнае права, арганізацыя аховы прыроды, кантроль за экалагічнымі рэгламентамі, ашчаднае рэсурсакарыстанне, навукаёмкія і малаадходныя тэхналогіі, біятэхналогіі, эфектыўнае землекарыстанне і г.д.). Прыярытэты ва ўнутранай дзяржаўнай палітыцы Галоўным і безумоўным прыярытэтам з’яўляецца дзяржаўная незалежнасць і суверэнітэт Беларусі. Прыярытэтнымі накірункамі ва ўнутранай палітыцы будуць: адраджэнне беларускай духоўнай, мастацкай і матэрыяльнай культуры на аснове беларускага вопыту, менталітэту і беларускай мовы; сістэмнае аднаўленне бсларускай школы, асветы і адукацыі; падтрымка заснаваных на рэлігіі прынцыпаў маралі і справядлівасці; развіццё навукі, прадпрымальніцтва, адукацыі, ссльскай гаспадркі, навукаёмістых галінаў прамысловасці, стратэгічных галінаў (энергетыка), ажыццяўленне валютапрыбытковых праектаў. Галоўным дзеючым фактарам ва ўнутранай палітыцы будзе стымуляванне матывацый людзей для дзейнасці. Дзяржаўная палітыка будзе спрыяць уздыму аптымізму ў грамадстве, прэстыжу працы, адраджэнню атмасферы духоўнасці, узаемнай павагі ў грамадстве. Прыярытэты ў знешняй палітыцы Умацаванне дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Супрацоўніцтва з НАТО. Падрыхтоўка да найхутчэйшага ўступлення Беларусі ў НАТО. Вектарная арыентацыя на Еўропу (краіны Еўрапейскай уніі і Скандынавіі). Дачыненне з суседзямі (Украінай, Польшчай, Літвой, Латвіяй). Спыненне дызбалансу дачыненняў на Усходзе, штучнастворанай палітычнай і эканамічнай залежнасці ад Расіі. Пераарыентацыя стратнага гандлю з Расіяй на заходні, паўднёвы і паўночны накірункі, наладжванне двухбаковых дачыненняў з Масквой на падставе міжнароднага і нацыянальнага заканадаўстваў і ўліку беларускіх інтарэсаў. Стварэнне гарантый даверу да Беларусі і спрыяльнага клімату для заходніх інвестыцый і тэхналогій. Першачарговыя дзеянні пасля ліквідацыі дыктатуры Адразу пасля сканчэння дыктатуры, адмены ўлады рэжыму і ўступлення на пасаду новага прэзідэнта аўтаматычна зноў уступае ў дзеянне Канстытуцыя 1994 года, вяртаецца ўсё адмененае і забароненае рэжымам заканадаўства і інстытуты ўлады. Новы прэзідэнт стварае новы ўрад. Аднаўляецца праца Канстытуцыйнага суда, які выносіць прысуд аб адмене вынікаў незаконнага рэферэндуму 1995 года і ставіць пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы супраць яго ініцыятараў. Адразу ж вяртаюцца дзяржаўныя сімвалы Беларусі ― был-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня. Распускаецца незаконны “нацыянальны сход” і ўзбуджаецца крымінальная справа аб антыканстытуцыйнай, антыдзяржаўнай дзейнасці супраць кожнага яго ўдзельніка. Вярхоўны Савет 13-га склікання (дэпутаты, што засталіся вернымі Канстытуцыі) альбо новаабраны Грамадзянскі парламент прымае новы Закон аб выбарах на прапарцыйнай (альбо змешанай) аснове. Аб’яўляюцца і праводзяцца выбары ў парламент. *** На першым этапе прыйдзецца дзейнічаць хутка і рашуча. Пры гэтым усе дзеянні новай улады будуць падначалены прынцыпу ― “не нашкодзь!”. Дзеянні павінны мець стваральны накірунак. Неабходна будзе: 1. Стварыць умовы для хуткага аднаўлення правамоцнасці Канстытуцыі. Усталяваць незалежную дзейнасць суддзяў усіх узроўняў, пракуратуры і адвакатуры, забяспечыць матэрыяльныя ўмовы гэтай незалежнасці. 2. Падрыхтаваць становішча і ўмовы для правядзення дэмакратычных выбараў у парламент Беларусі і мясцовыя прадстаўнічыя органы ўлады. 3. Забяспечыць доступ да радыё і тэлсбачання грамадзянам, грамадскім арганізыцям, партыям. Ліквідаваць палітычную цэнзуру. Скасаваць дзяржаўную манаполію на электронныя сродкі масавай інфармацыі (СМІ). Удакладніць заканадаўчую базу адносна СМІ з улікам інтарэсаў культурна-нацыянальнага аднаўлення і бяспекі беларускай дзяржавы. Увесці льготнае падаткаабкладанне на інвестыцыйныя праекты ў СМІ. 4. Спыніць дзейнасць дэкрэтаў, указаў, законаў, паправак да законаў, якія не адпавядаюиь інтарэсам беларускай дзяржавы, парушаюць правы чалавека і яго маёмасныя правы. Увесці права недатыкальнасці прыватнай уласнасці і маёмасці, права ўласніка на іх абарону. Правесці амністыю і скасавець крымінальныя справы па палітычных і эканамічных пытаннях, якія былі ўзбуджаны дзяржаўнымі органамі. Правесці перагляд у судах крымінальных спраў эканамічнага і маёмаснага характару з мэтай вызвалення са зняволення і пры ўмове выплаты грашовай кампенсацыі і вяртання канфіскаванай маёмасці несправядліва асуджаным. 5. Зрабіць захады па навядзенні парадку і ўсталяванні законнасці. Узмацніць матэрыяльную і тэхнічную забяспечанасць міліцыі, памежнай варты і мытных органаў. Нармалізаваць дзейнасць беларуска-расійскай мяжы. (Увесці памежны і мытны кантроль). 6. Актывізаваць міжнародную дзейнасць. Нармалізаваць сувязь з краінамі Еўраатлантычнага альянсу. Аднавіць супрацоўніцтва з Еўрасаюзам, Еўрапарламентам, МВФ і іншымі міжнароднымі арганізацыямі. 7. Актывізаваць дзейнасць усіх суб’ектаў гаспадарання: грамадзян, прадпрымальнікаў, прадпрыемстваў. Дзеля гэтага: • тэрмінова правесці перамовы з Расійскай Фсдэрацыяй па мытных пытаннях і ўвесці мытныя пошліны на імпарт і экспарт тавараў і прадукцыі ў інтарэсах Бсларусі; *** Выбары новага беларускага парламента ў дэмакратычных умовах, дасягненне збалансаванасці галінаў улады, дасягнснне стабільнасці на таварным рынку, увядзснне стабільнай беларускай валюты (талера) стануць прыкметай завяршэння пераходнага перыяду. ТЛУМАЧЭННІ ПАЗІЦЫЙ (Прыярытэты ва ўнутранай палітыцы) Галоўным фактарам моцнага і здаровага грамадства з’яўляецца здаровая ідэя, якая яго яднае, а таксама культура. духоўнасць і традыцыйная мараль. Без маральнасці нсмагчыма ніякая эканоміка (акрамя крымінальнай). Без адраджэння нацыянальнай культуры народ няздольны стварыць дзяржаву і арганізаваць самастойнас жыццё. Таму гуманітарным чыннікам будзе нададзена першаснае значэнне ўдзяржаўнай палітыцы. 1. Навука ў сучасным свеце стала асноўнай вытворчай сілай, а адукаваны інтэлект ― найбольшым вытворчым рэсурсам. Перамога ў навуцы прадугледжвае перамогу ў эканоміцы і перавагу на рынку. Навука павінна мець сувязь з вытворчасцю, адукацыяй і навучаннем. Але галоўным звяном у сістэме дзяржаўнай арганізацыі навукі ёсць фундаментальная навука, якая складаецца з навукі прыроды і навукі культуры (гуманітарная сфера). Навука мусіць быць чыннікам эканомікі і грунтам адукацыі, галоўным клопатам беларускага грамадства. Трэба зыходзіць з неабходнасці аднавіць і рэалізаваць нашыя беларускія навуковыя перавагі ва Усходняй Еўропе, якія ў нас былі і якія яшчэ можна ўратаваць, адрадзіць і развіць. Калі мы гэтага не зробім, то рызыкуем стаць слабаразвітай краінай трэцяга свету ў электронна-інтэрнетнай камп’ютарызаванай цывілізацыі. Бездань паглыбляецца, але беларусы не павінны апусціцца на дно. 2. Адукацыя. Развіццё гуманітарнай навукі дасць падставу для адукацыі чалавека і фармавання духоўнай, сацыяльнай асобы беларуса. Без такой асобы немагчымы ніякі прагрэс у дзяржаве і ніякія пераўтварэнні. Неадукаваны чалавек няздольны адэкватна ўспрымаць інфармацыю. Ён не разумее яе, запамінае толькі асобныя словы і робіцца аб’ектам для псіхалагічных маніпуляцый збоку палітыкаў і папулістаў. Нельга дапусціць рэзкага падзелу грамадства на адукаваных і неадукаваных (ці малаадукаваных). За гэтым падзелам стаіць сацыяльны падзел на бедных і багатых, незалежна ад укладзенай працы. Такое грамадства не можа быць стабільным. Вёска павінна быць адукаванай: сярэдняя адукацыя ― абавязковай; сістэма навучання ― дзяржаўным прыярытэтам. Нельга ператварыць адукацыю толькі ў прыватную справу. Вышэйшая і спецыяльная адукацыя павінна быць бясплатнай і ўсім даступнай. Трэба даваць магчымасць для спецыяльнага тэхнічнага навучання за кошт зацікаўленых прадпрыемстваў, арганізацьій, працадаўцаў і міністэрстваў. Сродкі, затрачаныя на адукацыю і навучанне людзсй, заўсёды акупляюцца. Нельга эканоміць на адукацыі, на настаўніках і педагогах ― гэта блізарукія дзеянні, дарога ў беднасць і адсталасць. Прыярытэт адукацыі ― гуманітарнае развіццё асобы. Адукацыя павінна быць беларускай, заснаванай на беларускіх культурных каштоўнасцях і духоўных здабытках хрысціянскай Еўропы. Шмат дзе на Захадзе (асабліва за акіянам) змест і сістэма адукацыі (акрамя вышэйшай) знаходзяцца ў стане дэградацыі. Мы нічога не павінны слепа капіраваць і бяздумна пераймаць. Мы мусім усё абдумваць і бачыць будучыню Беларусі. 3. Сельская гаспадарка. Наша асноўнае народнае багацце ― зямля. Ворнай зямлі ў нас шмат. Больш чым у самых перадавых краінах, і прыпадае каля гектара на чалавека. У нас найбагацейшыя традыцыі сялянскай працы і сялянскай культуры, якія ўвайшлі складовай часткай у духоўную спадчыну беларусаў. Недапушчальна, недаравальна, каб Беларусь была залежнай ад замежных сельгаспрадуктаў. Мы не будзем тады мець ні ўстойлівай эканомікі, ні ўстойлівага грамадства. Выратаваць, зберагчы і адрадзіць беларускае сялянства ― гэта не толькі задача беларускай дзяржаўнай улады ― гэта місія, гэта рашэнне для ўсіх, калі мы ўвогуле хочам застацца нацыяй і здольныя хоць трохі рэальна ацэньваць справы. Людзі вёскі павінны быць асноўнымі землекарыстальнікамі і ўласнікамі зямлі. Зямельныя і сельскагаспадарчыя пераўтварэнні неабходна рабіць перш за ўсё ў іхніх інтарэсах, даць свабоду для вытворчых і гандлёвых дзеянняў актыўным асобам, паспрыяць стварэнню іпатэкі, сялянскага зямельнага банку і крэдытных таварыстваў, адрэгуляваць падаткі, эканамічна садзейнічаць вяртанню вясковых людзей з гарадоў на зямлю. Мы не павінны страціць вясковыя кадры працаўнікоў, спецыялістаў, арганізатараў і кіраўнікоў. Для нармальнай эканомікі палітычныя прыхільнасці спецыялістаў не маюць значэння. Таму мы павінны стварыць нармальную эканоміку, бо спецыялісты самі па сабе не робяцца. Іхняя падрыхтоўка ― гэта грамадская праца і грамадскі час. Без хуткага ўздыму сельскай гаспадаркі, без сацыяльна-эканамічнага, культурнага адраджэння і развіцця вёскі нельга пабудаваць забяспечанае грамадства ў Беларусі. Беларуская вёска павінна быць заможнай, таварнай і застацца традыцыйна кансерватыўнай. Заможнае грамадства ― тое, дзе заможны селянін. Гэта грунт. Галеча вёскі расколвае грамадства на бедных і багатых, дае ланцуговую рэакцыю нестабільнасці ў дзяржаве. Сельская гаспадарка павінна стаць нашым прыярытэтам у гаспадарчым развіцці і адным з галоўных клопатаў у эканоміцы. 4. Сярэдняе прадпрымальніцтва (сярэдні бізнес). Прыярытэтам такога палыходу ў час станаўлення рэформаў ― агульнанядомыя: хуткадаступнасць, хуткі эфект, шырокая занятасць, высокая мабільнасць. Акрамя таго, сярэдняе прадпрымальніцтва стварае адказнага гаспадара, рабочыя месцы і сярэдні сацыяльны пласт людзей. Гэта змяняе не толькі эканамічны, але і палітычны клімат у грамадстве, спрыяе дэмакратыі і неабарачальнасці рынкавых пераўтварэнняў. Тэмпу сярэднепрадпрымальніцкіх працэсаў павінны спрыяць: просты, хуткі, заяўляльны спосаб рэгістрацыі прадпрыемства, рацыянальна абумоўленыя сістэмы крэдытавання і галоўнае ― спрошчаная сістэма падаткаў, накіраваная перш за ўсё на падтрымку і станаўленне актыўнага прадпрымальніцтва. (Прыярытэты ў знешняй палітыцы) 5. Дачыненні з краінамі-суседзямі заўсёды маюць першачарговас значэнне (бо ёсць агульныя межы, праблемы і інтарэсы). Трэба ўлічваць яшчэ нашы агульныя міжнародныя інтарэсы вызвалення з-пад расійскай акупацыі былога СССР і падобнасць умоваў у нашай частцы Еўропы, якія прадугледжваюць салідарныя пазіцыі і салідарную палітыку, выгадную для ўсіх. 6. Важнейшая задача міжнароднай палітыкі Беларусі ― нейтралізаваць пастаянную пагрозу з Усходу. Гэта цяпер стала задачай № 1. Як мадэль дачыненняў трэба разглядаць палітыку Эстоніі, якая практычна поўнасцю пераарыентавала свае эканамічныя адносіны і гандаль на Скандынавію і Заходні свет. Фінансавы крах і эканамічны развал у Расіі не трывожыць упэўненае плаванне эстонскага карабля. Беларусь мела выдатныя магчымасці для пабудовы вектарна накіраванай на Еўропу і на шырокі свет мадэлі ўзаемных эканамічных адносінаў, якія, нягледзячы на палітычныя перашкоды, пачалі стыхійна ажыццяўляцца ў першай палове 90-х гадоў. За часы дыктатуры і рэжыму Лукашэнкі добрыя тэндэнцыі ў замежным гандлі былі гвалтоўна спыненыя і штучна, з вялікімі стратамі, насуперак эканамічным і нацыянальным інтарэсам Беларусі, прывязаны да Расіі, зыходзячы перш за ўсё з маскоўскіх геапалітычных і рэваншысцкіх памкненняў. Ненармальнае становішча будзе зменена. У барацьбе з няспынным рускім імперыялізмам мы павінны будзем праводзіць цвердую, але цвярозую, разумную палітыку. Мы не павінны перагароджваць Расіі дарогу на Захад, але вымушаны ўлічваць узаемныя эканамічныя інтарэсы на аснове двухбаковых умоваў і пагадненняў, нацыянальных законаў і нормаў міжнароднага права. Наша палітыка ў дачыненні да Расіі павінна стаць нейтральнай. Нам зручна ўдзельнічаць у розных формах супрацоўніцтва з НАТО, з краінамі еўрапейскай уніі і іншымі краінамі Еўропы. Мы павінны разумець, што наша бяспека будзе залежаць ад двух фактараў: моцнага сучаснага бсларускага войска і членства ў НАТО. Першы фактар мы можам стварыць самі за некалькі гадоў. Другі ― у залежнасці ад таго, наколькі моцна і стабільна мы засведчым сябе ў Еўропе як дэмакратычная дзяржава. Я цвёрда перакананы, што Беларусь, нават стаўшы нармальнай, заможнай дэмакратычнай краінай, не павінна ўступаць у Еўрапейскую ўнію, а застацца за яе межамі гэтак жа, як краіны Скандынавіі, Ісландыя і іншыя. Нам гэтак будзе больш эканамічна выгадна і палітычна зручна. Мы захаваем большую шырыню для манёўру і самастойнасці. Мы пазбегнем верагоднасці разбурэння свайго рынку і цэлых галінаў вытворчасці, магчымых стратаў беларускай рабочай сілы, адплыву інтэлекту, абавязку выконваць чужыя, часта непрымальныя для нас устаноўкі. Асобы, якім выпадзе доля ўдзельнічаць у кіраванні Беларускай дзяржавай і ўплываць на будучыню нацыі, павінны разумець тое, пра што не ведаюць звычайныя людзі. Захад, які стварыў таварную цывілізацыю, фінансавую магутнасць, прыярытэт права і свабоды для чалавека, гэты дэмакратычны Захад перажывае маральны крызіс і духоуны спад, які год за годам, дзень за днём павялічваецца і нагадвае пра сябе. Дэмакратычныя свабоды асобы ператвараюцца ў свабоду заганаў і замацоўваюцца ў заканадаўстве. Для нацыі, якая вызвалілася ад камунізму і ідзе ў Еўропу без дэмакратычнага імунітэту, ― гэта пагроза. 7. Стварэнне ўмоў для інвестыцый. Калі пераможа Народны фронт і будзе ліквідавана дыктатура, вернута канстытуцынная законнасць, не думаю, што ўзнікнуць цяжкасці з крэдытамі і інвестыцыямі. Тым больш што ўмовы для інвестыцый мы створым. Дапамога будзе. Будзе ўжо на старце. Аднак я глыбока перакананы, што разлік на ажыццяўленне эканамічных пераўтварэнняў мы павінны зрабіць па самых жорсткім варыянце ― без спадзявання на знешняе фінансаванне. Вытворчыя, інтэлектуальныя і духоўныя рэсурсы ў нас ёсць. Гэтак мы будзем больш адказнымі і больш незалежнымі. Бо самае надзейнае ― спадзявацца на сябе, на сваю Бацькаўшчыну, на свой народ. P.S. “Платформа прэтэндэнта на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” Зянона Пазьняка была надрукавана ў “Народнай волі” (13.05.99 г.) ў скарочаным варыянце, без раздела “Варыянты перамены ўлады” ― па цэнзурных меркаваннях. 20/8/2005 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |