Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Уладзімір Арлоў “Незалежнасьць - гэта… “ Незалежнасьць - гэта калі ты зьявісься на сьвет у радзільні, дзе няма сама стэрыльных на зямлі прусакоў, затое ёсьць аднаразовыя шпрыцы й пялюшкі. 25/8/2005 › Цікавая літаратура Сяргей Навумчык, Прага 25 жніўня 1991 году, пад ціскам дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Авальнай залі Дому ўраду і некалькіх тысяч грамадзян перад будынкам парлямэнту, Вярхоўны Савет 12 скліканьня надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнай сілы. Дэ-юрэ Незалежнасьць Беларусі была адноўленая. Госьць Свабоды – па тэлефоне зь Нью-Ёрку старшыня парлямэнцкай Апазыцыі БНФ Зянон Пазьняк. 25/8/2005 › Навіны Факты і падзеі (18-24 жніўня 2005 г.) “Сталін і Мао слушают нас…” На Далёкім Усходзе ўсхадзіліся шматлікія орды. 18 жніўня пачаліся сумесныя расейска-кітайскія ваенныя манэўры. Генэралы дэманструюць “мір і дружбу”, актыўна братаюцца. Ваенныя гульні яны назвалі “Мірнай місіяй – 2005”. Расейскія СМІ прызналіся, што адпрацоўваюцца “сумесныя дзеяньні па барацьбе з тэрарыстамі”. А вось усе замежныя СМІ пераклалі з кітайскай больш дакладна і паведамілі, што манэўры прысьвечаны адпрацоўцы тактыкі барацьбы супраць народных паўстаньняў нацыянальных меншасьцяў – вось такая “мірная місія”. Уйгуры, манголы і цібэтцы ў кітайскай імпэрыі, татары, чачэнцы, інгушы, якуты ў расейскай імпэрыі цяпер павінны ведаць, што ў выпадку чаго імі будуць займацца дзьве хаўрусныя арміі. Толькі ў Крамлі трэба было б уважлівей пачытаць гісторыю ды зразумець, што прыйшоўшы аднойчы, кітайскі хаўрусьнік можа ўжо дахаты й не вярнуцца. Прыгадаем, як пасьля інвазіі саветаў у Чэхаславаччыну ў 1968 г. савецкія людзі актыўна расказвалі наступны анэкдот: “Я просыпаюсь утром, выглядываю в окошко, а под деревом стоит дружественный китайский танк”. 25/8/2005 › Актуаліі
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |