Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (24-31 жніўня 2005 г.)

“На границе тучи ходят хмуро…” Старажытны савецкі шлягер не састарэе ніколі, аж покуль існуе маскоўскі рэйх. 18 жніўня войскі супрацьпаветранай абароны Эстоніі былі прыведзеныя ў стан баявой гатоўнасьці. На эстонскіх радарах адбіліся сілуэты вялікай групы самалётаў, якія імкліва набліжаліся да тэрыторыі балтыйскай краіны. 20 расейскіх самалётаў ляцелі трыма хвалямі.
Перад самай мяжой яны рэзка падняліся ўвышыню і павярнулі назад. Нават невайсковы чалавек ведае, што на межах добрых суседзяў такія правакацыі не наладжваюцца. І гэта ёсьць тыповы прыемчык сёньняшняй расейскай ваеншчыны. У гэты подлы праект уцягнута таксама й беларуская армія. Вядома, што пад камандай расейскіх генэралаў, камісараў і асабістаў наша войска паступова становіцца інтэгральнай часткай чужога вайсковага арганізму. Нашай краіне навязваецца абсалютна неадэкватная ваенная дактрына. Дэмакратычныя эўрапейскія нашы суседзі Польшча, Летува і Латвія абвешчаны нашымі галоўнымі патэнцыйнымі праціўнікамі. Нашым вайскоўцам убіваецца ў галовы нянавісьць да “лютага ворага” – НАТО. На ўсіх вайсковых манэўрах і гульнях адпрацоўваюцца сумесныя расейска-беларускія ўдары на заходнім накірунку. У той жа час акупанцкае начальства настройвае беларускіх жаўнераў і афіцэраў на любоў да Расеі, тлумачачы, што “армия у нас уже одна, общая…” А паглядзець часам сорамна на савецкія транты і кірзавыя боты, якія носяць нашы жаўнеры ў імя “русскості”. Дэзарыентацыя і дэмаралізацыя беларускага войска – прыярытэтная задача маскоўскіх акупантаў.
26-27 жніўня татары сьвяткавалі 1000-гадовы юбілей сваёй сталіцы – Казані. Каб яшчэ раз падкрэсьліць “расейскасьць” татарскай мэтраполіі, крамлёўскі рэжым менавіта на гэтыя дні менавіта ў Казані прызначыў саміт кіраўнікоў СНД. Саміт скончыўся правалам. Туркмэн-башы прыслаў на прэзыдэнцкую сустрэчу другаснага чыноўніка з кабінэта міністраў, і той не хаваў, што ў бліжэйшы час Туркмэністан будзе выходзіць з СНД. Прэзыдэнт Грузіі Саакашвілі дамогся, каб у тэксьце агульнай дамовы пра культурніцкае супрацоўніцтва быў зроблены запіс пра “шанаваньне сувэрэнітэту і цэласнасьці краінаў-падпісантаў” (ясны юрыдычны адлуп Маскве, якая рве на часткі грузінскую дзяржаву). Вельмі незалежна паводзіў сябе прэзыдэнт Украіны Юшчанка, ён не саромеўся заяўляць пра новыя, заходнія прыярытэты дзяржаўнай палітыкі Украіны. СНД – выдумка 1991 года – трэслася і сыпалася. Інтарэсы і арыентацыі дзяржаваў-удзельнікаў з кожным годам станавяцца настолькі рознымі, што пасьля казанскага саміту трэба чакаць глыбокага крызісу гэтай штучнай арганізацыі, дзе Расея губляе сваю дамінантную сілу. Масква ня здолела рэалізаваць свае тактычныя задачы, навязаць сваю волю народам і незалежным дзяржавам. Не абралі нават новага старшыню СНД (тэрмін Пуціна як старшыні СНД скончыўся сёлета). Крэмль прыкладаў намаганьні, каб на гэтую пасаду абралі Лукашэнку. Дзеля гэтага заранёў абвесьцілі, што наступны саміт адбудзецца ў Менску. Але прэзыдэнты адзінадушна правалілі згаданага кандыдата. Журналістам і аналітыкам ня было матар’ялу дзеля камэнтароў, акрэм салютаў ды танцаў на плошчах. Саміт аказаўся сходам людзей, якіх нішто не аб’ядноўвае. Каб неяк прыкрыць інфармацыйную пустату, журналістаў цэлым натоўпам напусьцілі на прэм’ера Італіі Бэрлусконі, які 29 жніўня прыехаў да Пуціна з візытам у Сочы (чаму ў Сочы?). Эх, як возьмецца за Бэрлуску італьянская апазыцыя! Бачна было па тэлерэпартажах, як Пуцін заводзіў рымскага мільянэра ў вальер да свайго поні ды тэарэтызаваў наконт конегадоўлі. Бедны італьянец уцякаў з кадра, хаваўся па кутах. Ня было нічога сур’ёзнага для абмеркаваньня. Тады Пуцін пачаў разьбіраць пытаньне пашырэньня рады бясьпекі ААН, куды хацеў бы ўключыць Нямеччыну. Дорага абыйдзецца ўдзел у гэтай клаўнадзе рымскаму палітыку.
Ваенная вучэльня для падлеткаў, што ў цэнтры Менска, дагэтуль носіць імя ката беларускага і шэрагу іншых народаў – Суворава. Расейская індактрынацыя і мілітарызацыя праводзіцца ў гэтых мурах вельмі грунтоўна. Здавалася б, пасьля такой школкі юнак ня можа застацца нармальным чалавекам і беларусам. Але маладое пакаленьне актыўна супраціўляецца атрутнай маскалізацыі нават тут. Вядома, што з пачатку 1990-х гадоў усё меншы адсотак выпускнікоў сувораўкі выбірае ваенную кар’еру і службу ў войску, якое па-шызоіднаму кантралюецца расейскімі акупантамі. Толькі 10-15% выпускнікоў ідуць на вайсковую службу. Астатнія спяшаюцца паступіць у цывільныя ВНУ, зьехаць замяжу, пасьпяхова займаюцца бізнэсам. Ім казачкі пра Суворава і вялікую расею абрыдлі яшчэ ў гады сувораўскай дрэсуры.
Некаторыя з былых сувораўцаў (здаровыя і талковыя беларускія хлопцы) вырываюцца на Захад. Іх ахвотна бяруць на працу, заключаюць легальныя дамовы ў Партугаліі, Англіі, Францыі, Нямеччыне. Потым на будоўлі і на канвэеры адміністрацыя даручае ім некалькіх неграў, працай якіх павінны кіраваць маладыя беларусы – ім ёсьць давер. Не параўнаць гэтую працу з кашмарных рабствам мільёна нашых беларусаў на прасторах Расеі. Такіх ёсьць два напрамкі цяперашняй беларускай рэчаіснасьці.
29 жніўня партугальскі тэлеканал RTP нечакана згадаў у ранішнім выпуску навінаў імя нашай краіны. Былі паказаныя драматычныя прыгоды аднаго партугальскага аўтатурыста, які з расейскай візай ехаў з Пецярбурга на Вільню праз тэрыторыю Беларусі. На расейска-беларускай мяжы (якой дэ факта няма) яго, зразумела, ніхто не спыніў. А вось на беларуска-летувіскім памежжы ў Гудагаі беларускія памежнікі запатрабавалі ў яго беларускую візу. Партугалец расказваў па тэлевізіі: “Не, яны ня білі мяне. Толькі рабілі рэзкія жэсты рукамі і хацелі мне нешта растлумачыць…” Урэшце яму растлумачылі, што ёсьць патрэбная беларуская віза. Яго гэта страшна зьдзівіла – ён думаў, што ён у Расеі! Ён нават не зірнуў на мапу, дзе кожная краіна мае свой колер і абрыс. Яны на Захадзе так і называюць усё, што на Усход ад Берасься – Расея. Нашых дзяцей, што прыяжджаюць да іх на адпачынак называюць “russi” (гэтаму, дарэчы, спрыяе ін’язаўская публіка, якая суправаджае дзяцей і ня ўмее размаўляць па-беларуску ды абзывае нашу мову “диалектом русского языка”). А разабрацца пара даўно, працерці вочы ды перад падарожжам уважліва зірнуць на мапу ды нешта праўдзівае прачытаць пра нашу гісторыю і культуру. Мы партугальцаў гішпанцамі не абзываем. І гэтаму бедалагу, які вымушаны быў ехаць у Менск па візу, неяк не спачуваем. Хлопцы ў зялёных картузах яму нагадалі, што ёсьць такая краіна.
У гэты ж дзень у Варшаве пачаліся ўрачыстасьці з нагоды 25-годдзя заснаваньня польскай “Салідарнасьці”. Было шмат гасьцей з розных краінаў. НТВ паказала старога расейскага дысідэнта Кавалёва. Але найбольш увагі прысьвяціла “гостям із Белоруссіі”. Каго ж мы ўбачылі на экране? А ўбачылі мы “вялікіх апазыцыянэраў” Лебедько, Жану Літвіну (“Жану Д’арк” з прадажнага БАЖу) ды С. Шушкевіча. Яны ізабражалі з сябе менскі аналаг рэвалюцыйнага польскага ўздыму, надзьмуваліся пад будучыню беларускай дэмакратыі. Што ж палякі, запрашаючы гэтых асобаў на гістарычныя ўгодкі, не пацікавіліся іхнай мінуўшчынай? А пацікавіўшыся, яны б даведаліся, што прафэсійны камсамолец і гэбоўскі агент (сам у газэтах нядаўна ў гэтым прызнаўся) Лебедько граміў у 1980-я гады “Салідарнасьць” з камсамольскіх трыбунаў. Тым жа самым займалася камсамолка-бальшавічка журналістачка Літвіна. Ну, а сп. Шушкевіч рабіў тое ж самае, будучы генсекам КПСС у БДУ імя Леніна. Ужо працуючы старшынём Вярхоўнага Савету незалежнай Беларусі, на сустрэчах з намэнклятурай ён не забываўся казаць: “Я такой же коммунист, как и вы, товарищи…” ды цытаваў Маркса. У сёньняшнім інтэрвію з Варшавы Шушкевіч згадаў “коммунистическую нечисть, которая угрожала польской свободе…” А сам нясе прамую адказнасьць за падаўленьне справядлівых рабочых пратэстаў у Беларусі ў 1991 г. Кароткая памяць у варшаўскіх гаспадароў.
У кожнага народу свой ідэял вайсковай мужнасьці. У японцаў гэта – эфэктна зробленае харакіры. Спытайце манголаў, чаму яны так любяць Чынгіз-хана. І яны адкажуць вам з лёгкім сьцяпным акцэнтам: “Потому что он много людей убил…” Перад каралеўскім замкам у Будапэшце стаіць помнік Яўгену Савойскаму, якога сучасьнікі называлі Венскім Львом. Яшчэ маладым аўстрыйскім афіцэрам ён разам з беларускімі рыцарамі вызваляў Вену ад турэцкай аблогі ў 1683 годзе. Потым граміў турак, вызваляючы Угоршчыну на чале ўгорскіх і аўстрыйскіх аддзелаў. У 1703-11 гг. яму давялося змагацца за імпэрыю супраць угорскіх паўстанцаў. Аднак, гэты фрагмэнт біяграфіі ніякім чынам не пашкодзіў ягонай рэпутацыі ў гістарычнай памяці ўгорскага народу. Як і заўсёды, Яўген абыходзіўся гуманна з параненымі і палоннымі, настойліва заклікаў габзбургскі двор да заключэньня міру, а пасьля замірэньня выкарыстаў увесь свой аўтарытэт, каб імпэрыя выканала ўсе дасягнутыя дамовы. Дацкія афіцэры лічаць прыкладам не бязьлітасных піратаў-вікінгаў і не Кнуда Вялікага, які ў 11 ст. стварыў на пэўны час найвялікшую па тэрыторыі дацкую імпэрыю. Памяць народа захавала іншы ўзор для абаронцаў краіны. Гэта – генэрал Гэрлуф Троле. Ён заўсёды ставіўся да жаўнераў і афіцэраў з павагай, клапаціўся аб забесьпячэньні войска ўсім неабходным. Падчас бітваў ён зьяўляўся ў найбольш небясьпечных месцах, але ніколі дарэмна не рызыкаваў жыцьцямі падначаленых. У 1564 г. ягоная армія адбівала атакі швэдскага войска. Як заўжды, Троле камандваў абаронай пад кулямі і ядрамі, ня крыючыся за сьпінамі жаўнераў. Атрымаўшы два раненьні, ён сказаў лекару, што дазволіць таму перавязаць сябе толькі пасьля таго, як будзе аказана дапамога цяжка параненым у шыхтах (праз месяц генэрал памёр на ганрэну). Ня так даўно ў цэнтры Слуцка “по просьбе трудяшчіхся” быў усталяваны помнік расейскаму маршалу Жукаву. На пачатку 1930-х гадоў Жукаў пэўны час камандваў дывізіяй у мясцовым гарнізоне. Потым, як вядома, ён вызначыўся ў Другой сусьветнай вайне і нават удзельнічаў у падпісаньні нямецкай капітуляцыі ад СССР. Помнік расейцу ў Слуцку, дзе няма помніка героям антырасейскага Слуцкага паўстаньня 1920 г. – гэта зьнявага нашага народу, гэта – звыродлівы акт акупанцкай улады. У сваіх мэмуарах “Крыжовая выправа ў Эўропу” амэрыканскі генэрал, а потым прэзыдэнт ЗША Рузвэльт успамінае, як яго ўразіла фармулёўка вайсковай тактыкі, выкладзеная Жукавым у размове з амэрыканскім калегай. Жукаў паміж іншым заявіў: “Я спакойна пасылаў наступаючыя дывізіі на мінныя палі. Страты ў гэтым выпадку такія ж, як ад кулямётнага агню…” Рузвэльт прызнаўся на старонках сваёй кнігі: “Мае войскі не зразумелі б такога загаду”. Спытайце любога беларускага жаўнера, які быў пад камандай Жукава на перадавой, і ён раскажа, як нашых дзядоў гналі “за родіну, за Сталіна – грудью!” на кулямёты і крэпасьці. Працавала клясічная расейская тактыка – “патронов не жалеть, людей хватит”. Нават на прыканцы вайны (калі было ўжо нароблена ўсякай тэхнікі і гарматаў) крамлёўскія геніі гналі пяхоту пад зьнішчальны нямецкі агонь, як быдла. Памятаю размову з польскім скульптарам Хромым. Ён распавёў, як, будучы падлеткам, назіраў з даху свайго дома наступ чырвонай арміі. На працягу трох дзён савецкая пяхота бегла насустрач сьмерці, штурмуючы бэтонныя ўмацаваньні. На чацьверты дзень саветы паставілі сярод гораў трупаў гарматы і за паўгадзіны ўшчэнт разьбілі нямецкую крэпасьць. “Чаму яны так не шкадавалі сваіх людзей?” – пытаўся праз дзесяцігоддзі паляк. А таму, што паводле расейскай азіятчыны чалавечае жыцьцё – мільёны чалавечых жыцьцяў – нічога ня вартае, роўнае нулю. Вось і трэба сёньняшнім беларусам выбіраць паміж эўрапейскім ідэалам і жудасным расейска-мангольскім узорам.

Валеры Буйвал

1/9/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2005
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024