Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (1-5 верасьня 2005 г.)

1 верасьня споўніўся роўна год з дня пачатку трагедыі ў Беслане. СМІ многіх краінаў паведамлялі, што “уся Расея ў жалобе” і г.д. ды паказвалі вясёлых першакляснікаў нейкай маскоўскай школы, якія з кветкамі стаяць на лінейцы. Недарэчны камэнтар сьведчыў пра тое, што заходнікі проста не маглі сябе ўявіць, каб змрочныя ўгодкі адзначаліся іншым чынам.
На прыканцы жніўня, напрыклад, у Эрфурце адзначалі 3-я ўгодкі трагічнай гібелі школьнікаў і настаўнікаў, забітых псіхічна хворым юнаком. Там быў увесь германскі эстэблішмэнт на чале з канцлерам Шродэрам і г.д. Крэмль жа сьпіхнуў жалобу на школкі “страны советов”. Замест агульнаімпэрскай афіцыйнай жалобы ў расейскіх школах сярод сьмеху і вясёлай музыкі загадалі ўстаць і пастаяць. Мільёнам дарослых ня было ніякай справы да ўспаміну аб асэцінскіх дзецях. Ясна, што гэбісты-пуціністы, якія арганізавалі і рэалізавалі масавае забойства дзяцей у Беслане (ды заадно правалілі апэрацыю), былі незацікаўленыя ў цывілізаваных жалобных мерапрыемствах. Афіцыйную жалобу абвесьцілі выключна на тэрыторыі маленькай Паўночнай Асэціі. Сьвет яшчэ раз убачыў чарговую цынічную агульнарасейскую гнюснасьць. Прадчуваючы гэта, бесланскія мацеркі патрабавалі, каб у пакутным горадзе не было ніякіх пампэзных мерапрыемстваў. Увесь горад быў расьпісаны ў жнівеньскія ночы надпісамі “Дзасохаў і Зязікаў – паплечнікі тэрарыстаў” і “Пуцін, ты адкажаш за нашых дзяцей”. За прамінулы год асэціны шмат што зразумелі. Пуцін з камарыльяй пабаяўся зьявіцца ў Беслане (забойца добра разумее, што ахова магла б ня выратаваць яго ад народнага гневу). Ён прыслаў для адчапнога свайго жудаснага Малюту Скуратава – палпрэда Козака. Жанчыны ў чорным адкрыта казалі заходнім журналістам, што гэта маскоўскія галаварэзы забілі іхніх дзяцей, што чалавечае жыцьцё ў Расеі роўнае нулю, што многія з іх зьбіраюцца ў эміграцыю, ня хочуць больш жыць у гэтым пекле. Сам Пуцін паехаў 1 верасьня ў Краснадар на адкрыцьцё вучэбнага году ў мясцовым унівэрсітэце. Тэлевізія паказала шэраг брыдкіх сцэнаў. Натоўпы моладзі вішчалі па-парсючынаму, убачыўшы маскоўскага гаўляйтэра. Маса мясцовых дэбілаў дэманстравала масавы псіхоз. Так у гітлер-югендзе сустракалі свайго пахана. Пахан раптам заклікаў “почтіть память несколькімі секундамі молчанія”. У адказ грымнулі крыкі і сьмех. Потым у аўдыторыі маладзён з галавой пітэкантрапа наладзіў дыялёг з Пуціным. Студэнт-пітэкантрап: “Хочу вам задать один дурацкий вопрос…” А потым спытаў, што той думае пра будучыню расейскай моладзі. Мы яшчэ раз пераканаліся, які нізкі агульны інтэлектуальны ўзровень казацкіх ускраін, створаных царамі дзеля барацьбы супраць каўказкіх народаў. Дарэчы, ў той жа дзень адбыліся ўрачыстасьці новага вучэбнага году ў Пецярбургскім унівэрсітэце. Туды паступілі на вучобу абедзьве дачкі Пуціна. Іх на інаўгурацыі ня было. Студэнты сьмяяліся і казалі журналістам пра сваю ўпэўненасьць, што яны дзьвюх гэтых паненак ніколі ня ўбачаць. Гэта ясна, што начальнік, заліты крывёй нявінных ахвяраў, баіцца за сваю сямью і адышле сваіх нашчадкаў куды падалей пад пільнай аховай.
У апошнія месяцы ў расейскіх СМІ назіраецца павышаная актыўнасьць панегірыстаў. Пуцін лётае на бамбардыроўшчыку і кідае ракеты, лезе на карабель, братаецца з прастакамі (якія выказваюць яму завучаныя камплімэнты), усьміхаецца і абяцае, строіцца ва ўсі магчымыя ўніформы і пагражае Захаду “матерью Кузьмы”… Адносіш уражаньне, што ў Расеі пачалася чарговая прэзыдэнцкая кампанія. Але днямі выступіў тов. Вішнякоў, старшыня расейскай ЦВК, і сказаў, што “трэцяга тэрміну для Пуціна ня будзе і канстытуцыю пад яго мяняць не зьбіраюцца”. Сапраўды, цяпер ужо ня так важна – Пуцін ці нехта іншы будзе камандваць у Крамлі. Самае галоўнае – гэта прывучыць расейскую публіку да вобраза гаспадара, стварыць архэтып маскоўскага начальніка. Гэта – чалавек з ГБ, дынамічны, спартыўны, цынік, мілітарыст, які ня спыніцца ні перад якімі злачынствамі і ахвярамі, “свой у дошку”, можа публічна лаяцца і ўжываць слэнг “феню”. Расейцы заўсёды любілі такіх. Інтэлігентаў ім ня трэба.
2 верасьня з будынку ААН у Нью-Ёрку выводзілі яшчэ аднаго расейца пад белы ручкі ў кайданках. Амэрыканская паліцыя працягвае разгром мафійнай арганізацыі ў падгнілым целе гэтай міжнароднай арганізацыі. Арыштаваны расеец – Уладзімір Кузняцоў (мабыць з фаміліі тых “доблесных разведчіков советской родіны”). Як і папярэдне арыштаваны амэрыканцамі аанавец Якаўлеў, гэты Кузняцоў таксама працуе ў сакратарыяце ААН з часоў Леаніда Ільліча і зьяўляецца адным са старэйшых штатнікаў усяго ААН. Правераныя кадры КГБ ня першы год ратуюць чалавецтва, камфортна акапаўшыся ў саліднай нібыта міжнароднай канторы. Можна толькі зьдзіўляцца наівізму амэрыканскіх гаспадароў, што яны столькі дзесяцігоддзяў талеравалі прысутнасьць на сваёй тэрыторыі ўсёй гэтай бандыцкай публікі. Кузняцоў праходзіць па агульнай карупцыйнай справе, але вызначыўся менавіта ў жанрах фінансавых махінацыяў і падробкі кантрактаў (займаўся ён гэтым у крэсьле супрацоўніка камісіі па бюджэту ААН — !!!). Як казаў Ленін: “Лучших людей теряем…”
2 верасьня да Пуціна ў Маскву прыехала невялічкая дэлегацыя сваякоў ахвяраў бесланскага забойства. Да расейскіх журналістаў пасьля сустрэчы выскачыў спэц па каўказкіх справах Козак ды паведаміў, што мацеркі забітых дзяцей заявілі пасьля размовы: “Владимир Владимирович, мы с вами”. Аднак, замежныя журналісты (іх гэтымі днямі ў Беслане сотні) гэтую канторскую лухту не паўтарылі, а згадалі, што мацеркі ў твар Пуціну кінулі пытаньні пра танкавыя гарматы і агнемёты, якімі расейцы “вызвалялі” іхніх дзяцей. Наагул, трэба адзначыць, што некалькі дзён у Беслане, сустрэчы і размовы з асэцінамі прыкметна прачысьцілі мазгі заходнім журналістам (якія зазвычай пішуць свае агляды, седзячы ў Маскве). Рэпартажы і сюжэты, перададзеныя па заходніх СМІ 2 верасьня, рэзка адрозьніваліся ад прадукцыі 1 верасьня. У лепшым выпадку журналісты казалі і пісалі пра “хаатычны і бязглузды штурм расейскага спэцназу”, а большасьць з іх урэшце данесла да сваіх грамадзтваў праўду пра забойства дзяцей расейскімі “выратавальнікамі” з дапамогай агнемётаў і танкавых гарматаў. Яны ўрэшце заўважылі таксама неадэкватныя дзеяньні расейскага рэжыму ў гадавіну трагедыі (падкрэсьлілі, што афіцыйная жалоба праводзілася толькі ў Асэціі, што Пуціна 1 верасьня бачылі ў Краснадары сярод галёкаючай моладзі і г.д.).
Мяркуем, што крамлёўскі пахан загадаў пакараць шэраг ягоных цэрэманімайстраў ды іміджмэйкэраў. Таму што ўжо 3 верасьня яны пачалі ліхаманкава арганізоўваць зусім непадрыхтаванае шоў па ўсёй РФ. Калі б меркавалася, што агульнаімпэрская жалоба будзе абвешчана 3 верасьня, то пра гэта сказалі б папярэдне, за некалькі дзён і напісалі б у газэтах. А так давялося тэрмінова выганяць тысячы людзей на плошчы. Ва Уладзівастоку нейкія студэнты ізабражалі жалобу ў ярка-белых маечках, у Іркуцку знайшлося 50-60 чорных маечак. Дзе-недзе ў неба выпусьцілі галубоў. І ўсё гэта пад тэмперамэнтную музычку ў стылі “не расстанусь с комсомолом”. На ўскрайку Краснай плошчы ў Маскве нацягнулі вялікае чорнае палатно з надпісам “Без слов”. Да чаго ж знаёмы нам гэты гэбоўскі лапідарны стыль! Мы наглядзеліся ўжо на платах і мурах такой творчасьці: “Мы помнім”, “Сделай выбор”, “Он должен уйти” (каго помнім, хто куды “уйті”?). І тамака – без якіх “слов”? Сагналі пад Крэмль некалькі тысячаў людзей у белых маечках, якія ізабражалі “скорбь”. Але зблізу расейская тэлевізія так і не наважылася паказаць іхнія фізіяноміі (безумоўна, зусім ня “скорбныя”) – відаць, апранулі ў маечкі усю акадэмію ГБ. Глядзець на ўсё гэта было брыдка. Але апафэёзам сатанізму быў кароткі тэлерэпартаж, зроблены па другі бок крамлёўскага мура. У прэзыдэнцкім кабінэце сабраліся тыя, хто камандваў масавым забойствам дзяцей у Беслане або потым “крыў” злачынства на міжнароднай арэне: Пуцін, Патрушаў, Іваноў з ваеннага міністэрства, Лаўроў з МЗС і г.д. Забойцы ўсталі і ізабразілі “мінуту молчанія”. Не, трэба прызнаць, што ўсе яны даўно пераплюнулі Гітлера з Пал-Потам. Дарэчы, лубянцы 3 верасьня й ня думалі называць нават фармальна днём жалобы. З чэкісцкім “задорам” яны назвалі сваё імправізаванае цынічнае шоў – “день борьбы с терроризмом” ды зьбіраюцца шумна адзначаць яго штогод. У гэты дзень у Маскве адбыўся адборачны матч чэмпіяната сьвету па футболу. Расея абгуляла зборную Ліхтэнштэйна з лікам 2:0. Охлас на трыбунах дзіка гарлапаніў, як заўсёды. Нават ня было абвешчана фармальнай хвіліны маўчаньня перад пачаткам гульні, футбалісты ня мелі ніякіх знакаў жалобы на ўніформах (што зазвычай робіцца ў такіх выпадках у цывілізаваных краінах).
А ўжо 4 верасьня ў Маскве разгарнуўся “дзень горада” – вясёлая і пьяная расейская гулянка на 12 мільёнаў асобаў. Вядомы іхні даўні лёзунг – “разойдись, голь-моль гуляет!” Хаця, начальства паспрабавала распачаць усё неяк салідна і ўрачыста. Дзяржмафіёзі Лужкоў і Фрадкоў з піянэрамі і вэтэранамі прайшлі да брэжнеўскага помніка пад назвай “могіла неізвестного солдата” ды ўскладалі вянкі. А вядома, што пасьля дзеяньняў расейскай арміі ў любой вайне абсалютная большасьць жаўнерскіх магіл – невядомыя. Толькі цяпер ўсё больш становіцца ясна, што асэцінскі, беларускі ды шэраг іншых народаў ні пад якім соўсам больш ня будуць абараняць Маскву – жудасны мафійны Вавілон.
5 верасьня лубянскі султан прымаў у Крамлі кыргызкага пашу. Нядаўна зусім адбылася нібыта рэвалюцыя ў гэтай беднай краіне, адкуль вытурылі рэакцыянэра Акаева. Але ўсё больш ясным становіцца, што “рэвалюцыю” прэвэнтыўным спосабам арганізавалі і справакавалі якраз расейскія каляніялісты, баючыся, што насьпявае сапраўдная народная рэвалюцыя. Вось Пуцін і сядзеў перад прэзыдэнтам Бакіевым, разваліўшыся ў крэсьле з нахабным выглядам гаспадара. А кыргыз (нібыта “рэвалюцыйны абранец”), падціснуўшы ногі, усё расказваў, як у ягонай краіне нічога няма і ня клеіцца рынак працы. Султан махнуў ручкай і паабяцаў разабрацца. Якая гнюсная сцэна, якое прыніжэньне для кыргызкага народу! Адначасова гэта — лекцыя для іншых народаў, каб не трапляліся на маскоўскія правакацыі. Пасьля размовы з кыргызкім “рэвалюцыянэрам” Пуцін пайшоў на інаўгурацыю новага палітычнага году (цяпер і такі тэрмін ёсьць у імпэрскім календары). У вялікай зале сабралі ўсіх міністраў і думскае начальства. Усе такія вясёлыя і бадзёрыя, нібыта ўсё насельніцтва РФ адпачывала разам з імі на Канарах і Балі. Султан выступіў і распавёў, як за апошнія пяць гадоў на 40% павысіўся ўзровень вытворчасьці ў РФ, як “наблюдаются определённые успехи в доходах населения”. Ён назваў потым яшчэ адну круглую лічбу: аказваецца, 25 мільёнаў грамадзянаў РФ маюць даходы, ніжэйшыя за пражытковы ўзровень. Шалёныя нафтадоляры шырокай плыньню цякуць у Крэмль – і правальваюцца недзе, не знайшоўшы мільёны гаротных і галодных расейцаў. Вось, сапраўды, з кім ствараць адзіную дзяржаву.

Валеры Буйвал

5/9/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2005
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024