Факты і падзеі (5-10 верасьня 2005 г.)
На сходзе крамлёўскай эліты Пуцін уручыў “отлічніку КГБ” Фрадкову-Фрадкіну (гэта ня жарт, “герой” валодае такой каштоўнай узнагародай) ордэн “За заслуги перед отечеством” другой ступені. Ардэнаносец ГБ прэм’ер РФ – краіны з мільёнамі наркаманаў, алкаголікаў, забойцаў, беспрытульных дзяцей, правалам ва ўсіх галінах дзейнасьці – з салодкай усьмешачкай прыняў яркую бляшку з рук свайго начальніка.
Усе пляскалі ў ладкі. Потым пайшлі да багатага стала і “подкрепілісь”. Гледзячы на ўсё гэта, успамінаюцца словы французкага амбасадара ў Пецярбурзе Палеялога. Француз пабыў на дварцовым прыёме на пачатку лютага 1917 г. і запісаў у дзёньнік: “Такое ўражаньне, што Расеяй кіруе група лунатыкаў…” Што было потым, мы ведаем.
6 верасьня тэлеканал РТР паказаў рэпартаж з Латвіі. Колькі не выдрыгіваліся на вуліцах Рыгі “русскоязычные недоросли”, усім давялося ісьці ў школы з латышскай мовай навучаньня, каб ня быць вытураным у жудасную (такую родную) Расею. Яны, паводле інфармацыі РТР, адразу заняліся дадатковым навучаньнем “на дому” з дапамогай кампутара. Юнак з выразным прозьвішчам Халявін расказаў, як ён перавёў шэраг расейскіх падручнікаў у інтэрнэт, і цяпер разам з сябрамі пасьля заняткаў у латышскай школе з насалодай чытае ўрокі па-расейску. Вось яно й добра, вось і справядліва. Маскальскія акупанты, засяляючы сабой Латвію, думалі заштурхнуць у кут мясцовы люд, меркавалі прымусіць латышскіх школьнікаў вывучаць родную мову “на дому”. Ды з Божай ласкі атрымалася якраз наадварот. Як кажуць самы расейцы – “халява не прошла”…
Ужо шэраг дзён сьвет назірае за народнай бядой у ЗША. Цыклён, што абрынуўся на тры паўднёвыя штаты, нанес вялікую шкоду і забіў шмат людзей. Брыдка глядзець і слухаць, як расейскія СМІ глумяцца з прэзыдэнта Буша, падкрэсьліваюць, што выратавальныя апэрацыі “праводзяцца бездарна і няма ніякай арганізацыі”. Лепш бы заткнуліся ды змаўчалі маскальскія прадстаўнічкі. Мы добра ведаем, як яны ратавалі сваю Маскву ад чарнобыльскіх хмараў, апускаючы атрутныя дажджы на беларускую зямлю і нашых людзей. Ведаем, як умее ратаваць рэгіёны і пацярпелых людзей антычалавечая імпэрыя. У Амэрыцы, як заўсёды ў такой сітуацыі, тысячы і тысячы людзей дапамагаюць суграмадзянам, што патрапілі ў бяду, — і гэта ёсьць натуральная, нявымушаная рыса іхнага характару. Стала вядома, што зорка Галівуда Джон Траволта на свае сродкі зафрахтаваў транспартны самалёт, напоўніў яго гуманітарнай дапамогай і прыляцеў у зону бедства, каб дапамагчы людзям. Другая галівудзкая зорка Шон Пэн ужо колькі дзён плавае на вялікім чаўне сярод руінаў, ратуючы пацярпелых. І гэта толькі малы фрагмэнт з уражальнай карціны народнай салідарнасьці. У Расеі такое проста немагчыма. Ёсьць на іхнай тэлевізіі некалькі рубрык пра багатых: іхнія дамы і інтэр’еры, аўтамабілі, дачы і г.д. Публіка любіць паглядзець, у якой зоркі расейскай папсы залаты, а ў якой сярэбраны ўнітаз і г.д. І самае цікавае, што “зоркі” зусім не саромяцца дэманстраваць сваю пыху і сантэхніку на фоне дзікай галечы абрабаванага расейскага насельніцтва, працай якога ды эксплуатацыяй калёній і створана гэтая шалёная раскоша. Расея – сьмяротна хворая краіна з хворай элітай (якая ўпэўнена, што будзе жыць вечна і весела). Каму-каму, але толькі не маскалям крытыкаваць Буша і Амэрыку.
Запалілася сьвятло, замітусіліся прусакі… 7 верасьня НТВ паказала паўночна-асэцінскую камандзіроўку нам. генпракурора РФ тов. Калесьнікава. Пракурор роў на прэс-канфэрэнцыі ва Уладзікаўказе і рабіў страшных выгляд: “Я іх дастану, я іх усіх дапрашу, ніхто не схаваецца ад адказнасьці. У Маскву зьехалі. Я не пакіну аніводнай белай плямы ў бесланскай справе…!” Вось яно й пачалося. Кажучы пра “усіх дапрашу”, пракурор меў на ўвазе выключна мясцовых асэцінскіх вяльможаў (якія даведаўшыся пра прыезд пракурора пабеглі цалаваць царскую ручку ў Маскву ды нагадваюць там цяпер, што за прыкрыцьцё праўды аб масавым забойстве ім абяцалі недакранальнасьць асобы). Пуціна (ад якога асэціны патрабуюць зьявіцца да сьледчага і даць паказаньні) пракурор на ўвазе ня меў. Такім чынам, адбываецца тое, чаго трэба было чакаць пасьля правалу гэбоўскай апэрацыі па гладкаму і без сьлядоў забойству дзяцей. А менавіта – Масква пачынае кідаць у натоўп з параднага гаўбца сваіх лякальных князькоў. Абы самым адкруціцца ад адказнасьці. Цікава было даведацца ад гарластага пракурора, што кіраўнікі Паўночнай Асэціі ня былі дапытаныя сьледчымі аніразу (!!!). Вось дык сьледства, якое цягнецца ўжо год! Але ўжо няма веры маскоўскім начальнікам, народ цяпер не супакоіш ахвярапрынашэньнем нейкага Дзасохава ці Зязікава.
7 верасьня пачалася новая эпоха ў “борьбе за демократію в Белоруссіі”. Гіганты псэўдаапазыцыі А. Вайтовіч, В. Лявонаў і генэрал В. Фралоў арганізавалі ў сталіцы прэс-канфэрэнцыю ды рэклямавалі стварэньне магутнага руху. Назву абралі такую страшную, што нават газэтка “Нар. Воля” яе напалохалася і чытачам не паведаміла – “Движение за освобождение Беларуси от диктатуры”. Трыюмвірат нічога, акрамя сьмеху не выклікае – спрэс савецка-бальшавіцкія намэнклятуршчыкі, кожны даслужыўся да залатых зорак у сваім жанры. Найбольш гнюсная з іх – постаць генэрала Фралова, які нават не саромеўся прызнацца публічна, што гэта ён уладкаваў забойцаў з крывавага віленскага ОМОНу ў Беларусі (каб яны працягнулі катаваньні людзей ужо на нашай тэрыторыі). Рэклямны фінт псэўдаапазыцыі, кантралюемай спэцслужбамі і прысьцёбнутай да антыбеларускага рэжыму, ясны. Цяпер яны будуць актыўна пудрыць мазгі нашаму грамадзтву, а ў асноўным заходнім журналістам ды грантадаўцам, імкнучыся засьціць ахвярную працу сапраўдных патрыётаў Бацькаўшчыны. Заяўляючы, што леташні рэфэрэндум быў сфальшаваны ўладамі, трыюмвірат жулікаў заклікае арганізаваць збор подпісаў ды правесьці рэфэрэндум пра выбарчае заканадаўства, працоўныя дамовы і г.д. Ясна, што актывістаў у жулікаў няма. Але вось цяпер пашумяць, пастрояцца ў пер’е “борцов с діктатурой”, запоўняць сабой інфармацыйную прастору. А пашэнціць дык і грошы заробяць на прадажныя гранты.
8 верасьня эстонскія ўлады перадалі на мяжы расейскім памежнікам Н. Брагіна. Былы расейскі афіцэр, акупант-асаднік на працягу гадоў не хацеў пакідаць цывілізаваную Эстонію ды вяртацца ў родную Расею (дзе жыць, аднак, жудасна). Брагін усё судзіўся з эстонскімі ўладамі “за правы чалавека і акупанта”. Вось эстонцы яму й нагадалі пра адзінае акупанцкае права – жывым пакінуць тэрыторыю іхнай дзяржавы. Апэрацыя па ачышчэньні ад маскальскага ворага эстонскай зямлі толькі пачалася, на бліжэйшай чарзе яшчэ 20 афіцэраў-асаднікаў, якія зубамі трымаюцца за талінскі асфальт і лемантуюць, ня хочуць ехаць дахаты. Ах, какие нехорошие эстонские товарищи, как не любят они благородных русских офицеров!
У той жа дзень эўрабачаньне паказвала па шэрагу нацыянальных каналаў сюжэт з Нідэрляндаў. Спачатку паказалі раён горада Дордрэхта. Калі ў 1970-80-я гг. там пачалі актыўна сяліцца імігранты з Азіі і Афрыкі, мясцовыя нідэрляндцы схапілі свае клункі ды перасяліліся ў іншыя кварталы. Так паступова яны саступалі чужаніцам квартал за кварталам, аж покуль летась цёмнаскурыя экстрэмісты не забілі некалькіх прадстаўнікоў нідэрляндскай культурніцкай і палітычнай эліты, якія ўголас заклікалі свой народ адумацца ды спыніць панаваньне афра-азіяцкіх асаднікаў ва ўласнай краіне. Народ схамянуўся, пачаў галасаваць за правыя партыі, сыты “человеколюбіем” сацыялістаў. Паводле “человеколюбія”, афрыканскія ды й постсавецкія халяўшчыкі адразу атрымлівалі нідэрляндскае грамадзянства і спакойна жылі на тлустую “сацыяльную дапамогу”, нават не засвоіўшы гадамі дзяржаўную мову. Цяпер новых “гасьцей” не прымаюць, аж покуль яны не здадуць экзамін па дзяржаўнай мове і ня скончаць курсы ў школе сацыяльнай культуры. Пасьля гэтага іх зьбіраюць у муніцыпалітэце, дзе новыя грамадзяне выконваюць хорам дзяржаўны гімн і атрымліваюць разам з пашпартам дзяржаўны сьцяг. Прыток навязьлівых гасьцей адразу рэзка скараціўся, жыцьцё розных прайдзісьветаў ўскладнілася. Выканаўцам гэтых рэформаў стала сацыяльны міністар Рыта Фэрдонк, да якой сабакам чапляюцца левыя. И правда, как она посмела, ну просто фашистка какая-то – требовать от негров и русских разговаривать на “дзяржаўнай мове”!
Расейскія журналісты і тэлевядучыя энтузіястычна камэнтуюць урадавы крызіс на Украіне: “правительство Тимошенки рассыпалось…, уличные протесты пока не начались…” Аж трусяцца маскалі, аж падскокваюць, ды так радасна, нібыта па Хрышчаціку ўжо едуць расейскія танкі. Як заўсёды, замест сапраўднай інфармацыі – прапагандысцкая лухта. Лепш бы яны падрабязьней расказвалі штодня, колькі расейскіх эсэсаўцаў і гестапаўцаў забілі за прамінулыя суткі чачэнскія героі. Гэтага мы не дачакаемся, а вось гэбельсаўскай траскатні на тэму наслухаемся і наглядзімся. 9 верасьня РТР паведаміла з пафасам, што “у Маскву прыбыў цягнік дружбы з Чачэніі”. Цікава, а чаму гэта ён прыбыў пад покрывам цемры? Чаму з усяго цягніка выйшлі 9 або 10 асобаў? На чале з Сярожкам Абрамавым (пуцінскім палпрэдам), які на гэты раз не трасецца са страху (бо спадзяецца не наляцець на маскоўскім бруку на які-небудзь партызанскі фугас). Яшчэ быў заўважаны адзін дэкаратыўны абрэк з савецкімі мэдалькамі ВДНХ, а таксама дзьве маладзіцы, якія танцавалі на пэроне ў стылізаваных строях. Жыдзенькая дэманстрацыя нармальнага жыцьця выглядала недарэчна, як і само паняцьце дружбы паміж агрэсарам і ягонымі паслугачамі, здраднікамі чачэнскага народу. Гледзячы на іхнія фізіяноміі, успаміналіся менскія запраданцы з “пяцёрак плюс”, усе гэтыя бухвоставы- вінцучкі-лебедько-дабравольскія, што бадзяюцца ў Маскву ды падказваюць Пуціну, як яму лепш акупаваць Беларусь.
10 верасьня расейская тэлевізія паказала жудасную сцэну. Прадстаўнік Сатаны цалаваў сьвяты абраз у кляштары на Афоне. Пуцін прыехаў у Грэцыю ды падаўся на сьвятую гару “у паломніцтва”. Бачна было, як ягоныя ахоўнікі нудзіліся і далонямі выціралі пот пад каўнерамі белых кашуляў. Лубянскі начальнік тэарэтызаваў наконт тэалогіі і іконаграфіі. Хаця што там, ягоныя папярэднікі Дзяржынскі і Мянжынскі таксама лексікай, ня толькі наганам валодалі – усе вытанчаныя “рускія інтэлігенты”. Чаму ж тады пра пару гадзінаў РТР ужо не паўтарала сцэну з пуцінскім цалаваньнем абраза? Звыродлівае блюзьнерства сатаніста, пэўна, адэкватна ацанілі дзяжурныя іміджмэйкэры ды гаркнулі ў астанскінскай вежы: “Ну-ка вырезать..!” Беларусы павінны адэкватна ацаніць гэтыя пастаноўкі лубянскай самадзейнасьці. Вялікі папярэднік Пуціна – Іван Жахлівы вельмі любіў таксама пасьля масавых катаваньняў і забойстваў пайсьці ў РПЦ ды прыкласьціся да абразоў. Ведаем, якая страшная бяда была беларускаму народу ад гэтых усходнік сатаністаў-сьвятошаў. Нічога не зьмянілася. Ізноў трэба бараніцца нам ад маскоўскага кашмару, які прыкрываецца праваслаўем.
Валеры Буйвал
10/9/2005 › Актуаліі
|
|
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
Пошук:
Каляндар:
Ідзі і глядзі:
Беларуская Салідарнасьць:
ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.
1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
Каго любіш?
Люблю Беларусь.
Дык узаемна.
2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.
3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.
4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.
5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.
6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ.
7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.
8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.
Сябры й партнэры:
|
|