Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Верасьнёўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

11 верасьня ў Менск адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, “Ня майма ілюзіяў ні пра Захад, ні пра Усход”:
“Мы маем справу не проста з традыцыйным палітычным эўратупізмам. Тут горай. Тут вельмі брыдкая і па сутнасьці антыбеларуская палітыка. У Эўразьвязе нашу мову і наша права бароняць толькі нашыя добыя суседзі Палякі, Летувісы, Латышы, а па за Зьвязам падтрымліваюць Украінцы – уся Рэч Паспалітая. Слава ім за гэта. Мы пераможам! І няхай сябе там кволіцца, — як пісаў Гусоўскі,– хіжы германец.
У Беларусі супраць беларускай мовы выступілі ўсе тыя ж самыя: Лябедзька, генэрал Фралоў, агентура, усялякія Чамаданавы ды Банкаматавы, БДГ ды ГэБэ. Прыйдзе час і зь іх толькі пер’е паляціць.
Што датычыць Эўразьвязу, то беларусам трэба разумець, што нават калі маскоўцы пачалі б, скажам, адзін з аднаго жыўцом скуру зьдзіраць, то Захад усёроўна будзе прасіць Маскву, каб, маўляў, яна паўплывала на рэжым Лукашэнкі наконт “дэфіцыту дэмакратыі” у Беларусі. Якая ўжо там у Расеі дэмакратыя, мы ведаем. За некалькі гадоў рускага тэрору на Каўказе яны забілі 50 тысячаў чачэнскіх дзяцей.
Гэтым летам у жніўні сабраліся кіраўнікі Польшчы, Латвіі, Украіны і Летувы, каб абмеркаваць, як дапамагчы незалежнасьці Беларусі. Усе ж бо зацікаўлены мець суседам самастойную дэмакратычную Беларусь, а не вялікага агрэсара пад дзьвярыма.
Неўзабаве, адразу пасьля нарады гэтых кіраўнікоў краінаў, 1-га верасьня, перад журналістамі выступае такі Малазадэ, спэцдакладчык (“спэцыяліст”) па Беларусі, які агучвае ў Радзе Эўропы чужыя думкі, не разумеючы, відаць, іх сэнсу; ён заявіў: “У Радзе Эўропы ёсьць спэцыяльны зварот да Расеі – выкарыстаць яе ўплыў на Беларусь для таго, каб паспрабаваць памяняць сытуацыю з правамі чалавека”.
Назаўтра ў РФ перад расейскімі думцамі “Единой России” выступае прадстаўнік Палаты абшчынаў зь Вялікабрытаніі Роберт Уолтэр і кажа: “Расея можа дапамагчы Эўропе ў наладжваньні сытуацыі ў Беларусі”. Зьдзіўленыя расейцы пытаюць, ці не абмовіўся ён. “Не, — кажа Уолтэр,– Беларусь – ваш бліжэйшы сусед і сябра. Гэтак як у Расеі, яе не разумеюць ні ў Францыі, ні ў Нарвэгіі. Таму дэмакратычныя пераўтварэньні ў Беларусі мы маглі б падзяліць паміж аб’яднанай Эўропай і Расеяй. Гэта нашыя агульныя эўрапейскія праблемы”. (Известия РУ. www.izvestia.ru).
Гучыць, як у дрэннай драматургіі. Адчуваеце фальш? У чым жа тут справа?
Уся гэтая лухта з “правамі чалавека”, якімі мусіць займацца Расея (толькі Расеі й “займацца”) гаворыцца зусім дзеля іншага. (І гэта ўжо адзначылі заходнія аналітыкі). Эўропа Заходняя баіцца аб’яднаньня і сэпарацыі Эўропы Усходняй у Эўразьвязе і найперш узаемадзеяньня паміж Польшчай, Беларусяй, Украінай, Летувой, Латвіяй (былая Рэч Паспалітая ці наша ідэя Балта-Чарнаморскай Садружнасьці). Таму, дарэчы, Эўразьвяз ня хоча прымаць Украіну, лепш Турцыю. Таму, хоць бы там Пуцін наладзіў яшчэ дзесяць Бесланаў з расстрэламі, уолтэры ўсяроўна паедуць у Маскву цягнуць Расею ў вырашэньне “правоў чалавека” у Беларусі, каб “падзяліць”, як кажа Уолтэр, інтарэсы і не даць кансалідавацца Усходняй Эўропе. Захад бачыць у Расеі саюзьніка.
Вось чаму Эўракамісія стаіць на сьмерць, каб не дапусьціць да ўдзелу ў тэндары на вяшчаньне для Беларусі ўсходнеэўрапейскія краіны, якія маюць усе тэхнічныя ўмовы і патрабуюць рашэньня, асабліва Польшча і Летува. І вось чаму Эўразьвяз так упарта хоча заштурхнуць расейскую мову ў беларускі эфір, каб дагадзіць Маскве.
На Беларусі гульня ў партызаны і ў “адзінага” перайшла, па-мойму, у вадэвільную стадыю (з шчасьлівым канцом). Але, калі сур’ёзна, то ў мяне ўзьнікла падазрэньне, што не ад недахопу розуму стварылі “апазыцыянэры” такую сітуацыю. Магчыма гэта плян па ўводу Лукашэнкі ў выбары. Сапраўды, Лябедзька кажа, што Лукашэнка мае права быць дэлегатам іхнага “кангрэсу”, бо “фармальна дэлегацкая квота распаўсюджваецца, — як яны пішуць,– і на кіраўніка дзяржавы – як на дэпутата Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня”.
Такім чынам, яны прызналі трэці тэрмін Лукашэнкі і магчымасьць ягонага ўдзелу ў выбарах. Вось і ўвесь фокус гэтай камарыльі. Нездарма яны зганялі людзей на рэфэрэндум у кастрычніку мінулага году. Ну да чаго ж прадажная публіка! Яны нават запрасілі Лукашэнку паўдзельнічаць у іхным “кангрэсе”. Я не зьдзіўлюся (калі ў Лукашэнкі хопіць клёку), што ён прыедзе і выступіць, а гэтыя, што напісалі яму пра “общее дело”, будуць яму пляскаць. Магчыма гэта чарговы прадажны плян лябедзяк: падстаўляюцца. Усім жа зразумела, што Лукашэнку засталося толькі прыехаць на іхны “кангрэс” са сваёй сьвітай , выступіць гадзіны на тры, разьнесьці іх у шчэпкі і паехаць на белым кані проста на выбары.
Зноў замаячылі Лявонаў, Вайтовіч і інтэлектуальны гігант генэрал Фралоў. Гэта – прамаскоўскія людзі, вядомыя іхныя выказваньні і пустапарожнія справы. Ня будзем на іх траціць часу.
З дакладамі аб палітычным і эканамічным становішчы ды задачах партыйнай дзейнасьці выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Быў прыняты зварот “Русіфікацыя ня мусіць быць палітыкай Эўразьвязу” (тэкст далучаецца).

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
11 верасьня 2005 г.

12/9/2005 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2005
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024