Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(Пазьняк: ) “Трэба сказаць, што падзеі ў Нью-Ёрку гэтым разам атрымалі значна большы розгалас, чым калі-небудзь. Я маю на ўвазе саміт кіраўнікоў краінаў-сяброў ААН. Па-першае, абмяркоўваюць выступ Лукашэнкі, яго патрабаваньне вызваліць з-пад варты Мілошавіча і Хусэйна. Па-рознаму расцэньваюць гэтую заяву, але сыходзяцца на той думцы, што гэта чыста папулісцкі ход, каб зьвярнуць на сябе ўвагу. Гэта ўласьцівасьць палітыкаў накшталт Жырыноўскага, якія скандальнымі заявамі зьвяртаюць увагу на сябе. Чым больш скандальная і гнюсная заява, тым больш палітык зьвяртае на сябе ўвагі. Гэта паветра часу. Сур’ёзна гэта не ўспрымаюць. Хаця камэнтары былі і больш сур’ёзныя, бо за гэтым заклікам відавочна стаіць адчай. Гэта паказвае на тое, што, практычна, гэты рэжым ня мае ніякай пэрспэктывы. Гэта праяўленьне роспачы Лукашэнкі. На пікеце шмат было выхадцаў зь Беларусі. І ня толькі беларускія арганізацыі ўдзельнічалі. Мы былі побач з габрэйскімі арганізацыямі. Вядомы добра спадар Зьміцер Левіт, спадар Гутман, стаялі побач з намі пад бел-чырвона-белым сьцягам. Трэба яшчэ сказаць, што габрэйскія арганізацыі й габрэі выхадцы зь Беларусі, яны прыйшлі на пікет раней за беларусаў, пад бел-чырвона-белым сьцягам, і якраз яны зафрахтавалі гэтае месца ўсёй беларускай грамадзе, якая падышла трошкі пазьней. Гэта добрая прыкмета, якая паказвае на яднаньне ўсіх выхадцаў зь Беларусі пад бел-чырвона-белым сьцягам супраць дыктатуры, якая шкодная для ўсіх. Гэта добрая прыкмета. Кожны хацеў бы, каб хутчэй гэты рэжым скончыўся і ў Беларусі пачалося б нармальнае жыцьцё, каб кожны мог вярнуцца на сваю бацькаўшчыну. Пра гэта мараць бальшыня людзей, якія былі вымушаныя ўцячы са сваёй краіны ад дыктатуры”. Паводле RFE/RL 16/9/2005 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |