Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Бэніта Вальднэр мусіць зыйсьці ў адстаўку

Кіраўніцтва Беларускага Народнага Фронту і Партыі БНФ зьвяртае ўвагу на беспрынцыповасьць пазыцыі Спэцыяльна ўпаўнаважанай для зьнешніх зносінаў Эўрапейскай Камісіі Бэніты Фэрэра Вальднэр.
Арганізацыя замежнага вяшчаньня на Беларусь на мове акупантаў гэтай краіны (гэта значыць на рускай мове) сьведчыць аб непавазе да беларусаў як эўрапейскай нацыі, гаворыць пра неабавязковасьць прытрымлівацца прынятых пазыцыяў у палітыцы Эўразьвязу.
Беларусы ў 1991 годзе дэмакратычным шляхам аднавілі незалежнасьць сваёй краіны і прызналі беларускую мову адзінай дзяржаўнай мовай вольнай дзяржавы, за што прагаласавалі ў парляманце дзьвюма трацінамі галасоў.
Гэтае ж палажэньне аб дзяржаўнасьці беларускай мовы беларускі парлямант зацьвердзіў у новай дэмакратычнай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая была прынятая ў 1994 годзе. Эўропа, краіны Эўразьвязу прызналі гэтую дэмакратычную Канстытуцыю і незалежнасьць нашай краіны.
Потым, у 1996 годзе, кіраўнік выканаўчай улады і стаўленьнік КГБ Расеі А. Лукашэнка незаконным шляхам скасаваў Канстытуцыю 1994 года, зрабіў акупацыйны пераварот і незаконна ўвёў сваю канстытуцыю, дзе фармальна зацьвердзіў савецкае “дзьвухмоўе”, якое, як і за саветамі, стала спосабам забароны беларускай мовы і русіфікацыі ў беларускай дзяржаве.
Эўропа і Эўразьвяз не прызналі легітымнасьці лукашэнкаўскай канстытуцыі. І што ж цяпер? Спадарыня Бэніта Вальднэр яе, выходзіць, прызнала і імкнецца праводзіць русіфікацыйную палітыку Лукашэнкі ў Эўразьвязе. Вось гэта Спэцыяльна ўпаўнаважаная асоба! Вось гэта палітыка!
Умовы чарговага тэндару на вяшчаньне ў Беларусь у другі раз упарта прынятыя спадарыняй Бэнітай Вальднэр з прыярытэтам найперш для “Нямецкай хвалі” (потым для Бі-Бі-Сі ды французкай кампаніі). Гэта ў той час калі ў Польшчы і Летуве ўжо ёсьць тэхнічныя магчымасьці і вопыт беларускага вяшчаньня (але іх нават не дапусьцілі да тэндару).
Ёсьць стандартныя палажэньні ў дзяржаўнай палітыцы фінансаваньня. Калі дзяржаўны чыноўнік насуперак карысьці справы аддае прыярытэт (падыгрывае) буйнаму мэдыйнаму бізнэсу – справа пахне карупцыяй (нядаўна ў Польшчы быў падобны выпадак – так званыя “справа Рывіна”).
Аднак пытаньне фінансавай тэндэнцыйнасьці мэдыятэндару — гэта клопаты Эўразьвязу. Вернемся да русіфікацыі. Расейская мова ў цяперашняй Беларусі – гэта мова акупацыйнага дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі. Русіфікацыя – гэта сутнасьць антыдэмакратычнага рэжыму на Беларусі. Расейска-савецкія акупанты камуністы расстралялі сотні беларускіх пісьменьнікаў за беларускую мову, зьнішчылі тысячы беларусаў. Рэжым перасьледуе беларускую моладзь за беларускую мову, а моладзь змагаецца за яе. Цяпер ёй трэба будзе змагацца яшчэ і з заходняй русіфікацыяй.
Спадарыня Бэніта Вальднэр, відаць, не адпавядае ўзроўню сваёй пасады ў Эўразьвязе. Ёй лепш пакінуць складаную для яе пасаду і пайсьці ў адстаўку, чым ствараць прблемы на Ўсходзе Эўропы.

16.09.2005 ЗЯНОН ПАЗЬНЯК
Нью-Ёрк Старшыня Беларускага Народнага
Фронту “Адраджэньне”
Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі
12-га скліканьня.

16/9/2005 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2005
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024