Факты і падзеі (10-15 верасьня 2005 г.)
10 верасьня ў цэнтры гістарычнай сталіцы расейскага казацтва г. Навачаркаску адсланілі помнік і арганізавалі пышныя ўрачыстасьці. На той самай плошчы, дзе ў 1962 г. паводле загаду хрушчоўскага ЦК КПСС савецкія спэцыяльныя часткі расстралялі мірную дэманстрацыю рабочых (яны патрабавалі нармальнага жыцьця, падвышэньня заробкаў ды зьмены мясцовага кіраўніцтва), цяперашнія мясцовыя ўлады ўсталявалі беламармуровыя фантаны і наладзілі танцы ды скокі. Помнік каля фантанаў прысьвечаны “примирению”.
Гэта крывадушнае “пріміреніе” знаёмае нам па праектах помніка ў Курапатах, што прапанавала КГБ ў 2001 г. – “подкова счастья” на магілах ахвяраў і г.д. Беларусы адбілі тую паўзучую спробу глумленьня над нашай памяцьцю і ахвярамі расейска-сатанінскага рэжыму. Казакам, мабыць, на гэта розуму не хапіла. Хаця ня дзіва — вядома, што менавіта расейская ФСБ актыўна займаецца “возрожденіем козацкой вольніцы”, заўсёды гатовай да абароны лубянскай Масквы і яе начальнікаў. Навачаркаскі помнік такі бязглузды, што яго пасаромелася ў поўным аб’ёме паказваць нават расейская тэлевізія. Мільганулі толькі дзьве бронзавыя фігуры – белага казака і чырвонаармейца (якія, як вядома, люта зьнішчалі адзін аднаго падчас грамадзянскай вайны). Цяпер бронзавыя фігуры братаюцца і адлюстроўваюць ідэю грамадзянскага міру пад даглядам і патранажам ФСБ. Самае пацешнае, што на інаўгурацыю прыехала тлустая дама, да якой посткамуністычнае казацкае начальства бегла цалаваць ручку ды зьвярталася да яе — “ваше велічество”. Дама – Марыя Раманава, якая лічыцца парэшткамі царскай сямьі (але ня ўсімі) галоўнай у іхным родзе. Па горадзе маршыравала стракатая тэатральна-казацкая (але на поўным сур’ёзе) коньніца, ігралі аркестры, адбыўся “казацкі кангрэс”. Не пабаяліся арганізатары звыродлівага шоў, што з мармуровых фантанаў пальецца раптам кроў забітых гэбістамі рабочых.
12 верасьня па просьбе камбаджыйскіх уладаў аўстралійскія ваенныя кацеры злавілі ды арыштавалі расейскі рыбацкі карабель, які незаконна лавіў (краў) рыбу ў камбаджыйскіх водах. Маскальскіх злодзеяў, якія абкрадалі гаротны азіяцкі народ, адвезьлі ў турму на выспу Тасманія. У той жа дзень нанятыя Масквой адвакаты вывелі з турмы сталіцы Нігерыі г. Лагаса дзесятак расейскіх лётчыкаў, якіх злавілі на крадзяжы і незаконных перавозках нафты. Яны будуць цяпер чакаць суда ў расейскім прадстаўніцтве. З пэўнай рэгулярнасьцю расейскіх злодзеяў (дробных і буйных) ловяць, арыштоўваюць, бьюць, валяюць у пер’і, а часам і забіваюць шляхам народнага самасуду ў розных канцах плянэты. Расейцы крадуць ва ўнівэрмагах вялікіх і сучасных гарадоў, у мізэрных хатах афрыканцаў і азіятаў, на моры і сушы. Яны – носьбіты калгаснай ідэялёгіі пад грыфам “всё наше” – не саромяцца. Па-першае, таму, што гэта ёсьць іхная даўняя традыцыя, па-другое, таму, што гэтым займаецца (у калясальных маштабах) крамлёўска-мафійнае кіраўніцтва. У Італіі, Польшчы, Чэхіі, ЗША і на Папуа-Новай Гвінэі людзі насьцярожваюцца, калі нехта гаворыць па-расейску – чакай бяды, якой-небудзь подласьці. Гэта заўважылі ня мы, а самы расейскія турысты ды навукоўцы, якім гэта крыўдна. Успомнім, як летась адразу пасьля сканчэньня афінскай алімпіяды група невядомых тэрарыстаў захапіла рэйсавы аўтобус з пасажырамі ў Марафоне. Улады сабралі каля аўтобуса лепшых псіхолягаў і снайпэраў ды гатовыя былі выканаць любыя ўмовы злачынцаў. Таму што тыя заявілі: “Мы — русскіе…” Калі яны ўрэшце здаліся паліцыі, то аказалася, што гэта албанскія хуліганы. Гэты прыёмчык распаўсюдзіўся ўжо па ўсім сьвеце. Гангстэры, нападаючы на людзей, як умеюць размаўляюць па–расейску. У гэтым выпадку ахвяры і ўлады ведаюць: літасьці ня будзе, у маскалёў няма ніякіх маральных тармазоў – і аддаюць грошы адразу, не супраціўляюцца. Даўно ўжо народам трэба зрабіць адэкватныя высновы ды ізалявацца ад ворагаў чалавецтва.
13 верасьня споўніўся роўна год з дня прыняцьця Пуціным новых правілаў прызначэньня губэрнатараў. З тае пары лякальных начальнікаў пачалі не абіраць шляхам народнага галасаваньня, а прызначаць з Масквы па пуцінскаму хаценьню. Ужо цэлы год, такім чынам, “дэмакратыя трыюмфальна крочыць” па ўсёй Расеі, мацуецца лубянская вэртыкаль. Вось, аказваецца, для чаго спатрэбілася лубянскай канторы арганізоўваць жудаснае злачынства ў Беслане – дзеля апраўданьня канчатковага і поўнага захопу ўлады гэбізмам у расейскай імпэрыі. Можа з гэтым “рэфармаваньнем” палепшылася жыцьцё насельніцтва, паменела крымінальшчыны, стабільней стала эканоміка ў адсталай Расеі? Зусім наадварот. Імпэрыя коціцца ў бездань і так важна, каб беларусы не патрапілі ў гэты крывавы пуцінскі разлом.
У гэты ж дзень “гадавіны пуцінскай вэртыкалі” на судзе ва Уладзікаўказе ўспыхнуў скандал. Ня вытрымаў нам. генпракурора РФ М. Шэпель і пачаў крычаць на ахвяраў бесланскага злачынства, якія выступаюць сьведкамі на працэсе. Справа ў тым, што наслухаўшыся канторскай хлусьні, мацеркі забітых дзяцей ды іншыя сьведкі запатрабавалі адстаўкі ўсёй пракурорскай групы і лічно тов. Шэпеля і пачалі ўголас задаваць “непажаданыя” пытаньні: куды падзелася група тэрарыстаў славянскага выгляду (якія былі ў бесланскай школе), чаму расейцы па дзецях білі з агнямётаў і танкавых гарматаў, куды падзеліся дзесяткі выратаваных ужо закладнікаў (іх ня могуць знайсьці дагэтуль) і г.д.? Гнюсная хлусьня, на якой будавалася ўся гэбоўская вэрсія бесланскай трагедыі, развальваецца на вачах. Ведаеце, што крычаў тов. Шэпель цьвярозым і мудрым асэцінам і іхным дзецям у зале суда? А вось што: “Сьведкі даюць няправільныя паказаньні! Яны расказваюць ня тое, што было, а тое, што яны прачыталі ў газэтах ды пачулі ад іншых людзей. Да, нашы вайскоўцы стралялі з агнемётаў, але такімі зарадамі, якія не маглі падпаліць спортзалю з дзецьмі…” Знаёмячыся з гэтай істэрычнай прамовай крамлёўскага жуліка, успамінаеш мясцовых жулікаў з рознымі пагонамі. Як яны на заяву Зянона Пазьняка пра гільзы ад наганаў расейскай вытворчасьці, знойдзеныя ў Курапатах, упэўнена залапаталі: “Расстрэльвала ў Курапатах не НКВД, а немцы. Немцы спэцыяльна выкарысталі расейскія наганы і амуніцыю, каб усе падумалі на расейцаў…” Якое ўсё знаёмае, адзін і той жа почырк адных і тых жа злачынцаў.
14 траўня расейская тэлевізія пачала свае рэпартажы з генэральнай асамблеі ААН з гнюснай афіцыйнай хлусьні. Пасьля траскатні наконт тэрарыста Пуціна, які закусваў фарэльлю на саміце і выступаў супраць тэрарызму перад асамблеяй, расейцы паказалі групу неграў у сквэрыку насупраць будынку ААН. Рэпарцёр цьвёрдым голасам паведаміў нам, што гэта амэрыканцы, якія патрабуюць выдачы ўладам РФ “чачэнскіх тэрарыстаў Закаева ды іншых, каторыя знаходзяцца на Захадзе”. Мы пасьпелі толькі ўбачыць, што ў руках у неграў нейкія плякацікі з надпісам “Stop…” Ні паслухаць іх, ні прачытаць, пра што іхні “стоп”, мы не паспелі. Партайгэносэ Гебэльс парадваўся б за сваіх маскоўскіх нашчадкаў – грубая хлусьня ёсьць моцнай зброяй у руках дзяржаўнага злачынцы. Правал сваёй антычалавечай палітыкі двухгаловы монстр Крэмль-Лубянка спрабуе прыкрыць бруднай шматай маны. Нават “антычачэнскіх” неграў прыплялі на поўным сур’ёзе.
У Маскве разгараецца чарговы скандал. На ягоным фоне – рабская праца, пакуты і сьмерць тысячаў беларускіх рабоў, якія будуюць для маскалёў офісы, кватэры і маёнткі. Аднак, паводле расейскай прымаўкі, — “Вор у вора дубинку украл…” 14 верасьня абдураныя маскоўскія кліенты выйшлі на дэманстрацыю перад лужкоўскай мэрыяй з плякатамі “Прекратіть беспредел в строітельстве!” На працягу шэрагу гадоў па ўсіх інфармацыйных каналах падавалася яркая і прывабная рекляма фірмы “Стройметресурс”, якая “пабудуе для вас самае таннае і раскошнае жыльлё”. Але раптам летась дзейнасьць на будпляцоўках фірмы спынілася, а ў прысьцёбнутага да фірмы банка “Граніт” была адабрана ліцэнзія. 20 тысячаў асобаў у Маскве і Маскоўскай вобласьці засталіся без кватэраў і грошай. Мяркуецца, што фірма правалілася разам з укладамі на 180 мільёнаў доляраў. Прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў заяўляюць, што “будаўнічы рынак у Маскве даўно жыве паводле воўчых законаў”. Так што не атрымалася пабудаваць шчасьце на крывавых мазалях абрабаваных беларускіх рабочых.
15 верасьня мы ўвесь дзень назіралі па расейскіх тэлеканалах ці то тэакратычную дзяржаву, ці то дзяржаўную тэакратыю. Пуцін (які апошнім часам актыўна выстаўляецца сьвятошам і пілігрымам) зьявіўся ў нью-ёркскім саборы РПЦ. Сеў насупраць бацюшак і пачаў тэарэтызаваць наконт “узьяднаньня цэркваў”. Яго, як школьнікі настаўніка, са шчымлівай увагай слухалі ўладыка белагвардзейскай РПЦ Лаўр і ўладыка чырвонаармейскай РПЦ маскоўскага патрыярхату Мэркуры. Паслухаўшы бадзёрыя заявы лубянскага начальніка, мы зразумелі, што гэбоўская апэрацыя па падпарадкаваньні Маскве замежнай (некалі незалежнай ад Масквы) РПЦ набліжаецца да свайго канца. Пажывем дык і дачакаемся, як РПЦ абвесьціць Уладзіміра Уладзіміравіча сьвятым. Тады ў лубянскую кантору людзі будуць хадзіць не стукаць на бліжняга, а “на споведзь”. Адным словам – святая Русь. А ў той жа самы дзень у Баку чудзіў маскоўскі патрыярх Алексі ІІ. Перад паствай ён выступаў пра тэрарызм і “тяготеніе народов к об’едіненію”. Як жа, аднак, зладжана дзейнічаюць маскоўскія начальнікі на розных кантынэнтах. Ну проста “саюз мяча і арала”!
Валеры Буйвал
16/9/2005 › Актуаліі
|
|
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
Пошук:
Каляндар:
Ідзі і глядзі:
Беларуская Салідарнасьць:
ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.
1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
Каго любіш?
Люблю Беларусь.
Дык узаемна.
2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.
3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.
4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.
5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.
6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ.
7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.
8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.
Сябры й партнэры:
|
|