Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (15-25 верасьня 2005 г.)

Далёталіся… 15 верасьня ў полі непадалёк ад Коўна ўпаў і разьбіўся расейскі бамбардоўшчык. Лётчык пасьпеў катапультавацца і патрапіў у палон да летувісаў. Хто б мог падумаць пра такое яшчэ 15 гадоў таму! Як куражыліся на летувіскай зямлі маскальскія акупанты, як шыпелі: “мы ещё покажем этим лабусам-фашистам…” А вось ужо ковенскія сяляне хапаюць за шкірку іхных афіцэрыкаў ды здаюць у камэндатуру. НАТО (якое абараняе ад расейскага суседа летувіскую тэрыторыю) зацікавілася самалётам СУ-27 і ракетамі, якія былі на ім.

Масква залемантавала, згубіўшы такі сур’ёзны сакрэтны матар’ял. Адразу загаласіла пра гуманітарную праблему. Наперад выштурхнулі жонку ўзятага ў палон лётчыка Траянава. Адразу зьляцела зь яе пыха, так добра знаёмая беларусам па тысячах акупанцкіх “гарнізонных подруг”, твары якіх так выразна выбіваюцца ў беларускім асяроддзі. Расейская тэлевізія стала актыўна паказваць гэтых Рамэа з Джульетай, “ах какая любовь і верность!” Маёру Траянаву 36 гадоў. Няхай бы тэлевізія расказала, як ён рабіў кар’еру на Каўказе, колькі аулаў разбамбіў, колькі людзей забіў сваімі ракетамі. Ды паказалі б чачэнскіх жанчын, мужы якіх сталі ахвярамі такіх вось імпэрскіх траянавых.
Нядаўна ў Захсэнхаўзэне (дзе знаходзіўся адзін з жудасных фашыстоўскіх канцлягераў) адсланілі помнік Адольфу Гітлеру з надпісам “от благодарных потомков”. Ня можа быць? Можа! Толькі з савецка-расейскім гітлерам Сталіным. У якуцкім горадзе Мірным (пабудаваным на касьцях сотняў тысячаў ахвяраў ГУЛАГу) 19 верасьня адсланілі бронзавы помнік Сталіну. На пастамэнце надпіс: “велікому полководцу от ветеранов і благодарных потомков…” НТВ паказала жыдзенькую тусовачку з вэтэранскай публікі (энкэвэдзісты жывуць доўга), сярод якой неяк не было заўважана якуцкіх твараў. Знайшоўся, праўда, нейкі мясцовы мангалоідны дэпутацік ад “Едіной Россіі”, які з захапленьнем камэнтаваў падзею. Ну што ж, мясцовы робіць кар’еру. І заступіцца за памяць ахвяраў няма каму. Ізноў у Расеі ня крыючыся вядуць рэй зьвяругі з НКВД і іхныя нашчадкі з ФСБ. Ясна, што справа не ў Якуціі і не ў г. Мірным. Робіцца лякальны зандаж. Спачатку на далёкай ускраіне. А калі грамадзтва праглыне гэтую гнюснасьць, то паставяць Сталіна пад самае неба ў цэнтры сваёй Масквы. А расейскае грамадзтва праглыне ўсё – яму “до фені”.
З 18 па 21 верасьня у Паўднёвай Асэціі пілі віно і танцавалі. Адзначалі 15-годдзе “незалежнасьці” ад Грузіі. Праз тэрыторыю РФ у “сталіцу” Цхінвалі прыехаў нават абхазкі сэпаратыст-“прэзыдэнт” Багабш. І яго і мясцовага “прэзыдэнта” Какойту ахоўвае ФСБ ды расейскія войскі, якія без дазволу Грузіі топчуць яе зямлю. Быў нават “вайсковы парад”. Прайшлі тры ўзвады маладзёнаў у камуфляжы. Нешта мала было сярод іх характэрна чарнявых асэцінаў, у асноўным “словянскіе братья”. Расейская тэлевізія не пасаромелася паказаць мясцовага “міністра абароны” ды паведаміць, што тов. Баранкевіч (яшчэ адзін выхадзец з Беларусі на службе ў акупантаў) ды шэраг іншых “генэралаў” ды вайсковых начальнікаў зьяўляюцца расейцамі. Вось такая “незавісімость”.
У Паўночнай Асэціі тымчасам актывізавалася дзейнасьць калдуноў. Мы добра памятаем акты цемрашальства, на якія зьбіраліся ў 1990-я гады дзесяткі тысячаў людзе: усялякія “Белыя брацтвы”, жулікаў тыпу Глобы (ах, як ён абяцаў бессмяротнасьць прамаскоўскай дыктатуры і яе начальніку ў Менску!), бясконцыя сэкты, чэрававяшчальнікі і “носітелі істіны”. Потым высьветлілася, дзякуючы шэрагу адкрыцьцяў, што ўся гэта нечысьць кіруецца з Лубянкі. Расейскія спэцслужбы зацікаўленыя ў ачмурэньні людзей змрочнай містыкай, мэтафізычнымі абяцанкамі ды іншай лухтой. Абы працоўныя займаліся пошукамі ў цемры душы і не цікавіліся рэчаіснасьцю, не задавалі непатрэбных пытаньняў ды лічылі палітыку “бруднай справай”. Вынік гэтай камітэцкай д’ябальшчыны – цяжкая псіхічная траўма для тысячаў людзей і поўная сацыяльна-палітычная дэзарыентацыя для мільёнаў іншых асобаў. З часам, аднак, жудасная хваля трошкі сьцішылася, мода на містыку аслабілася. Цяпер мы назіраем яе новую ўспышку. І дзе – там, дзе якраз патрэбны рацыянальны аналіз падзеяў, адэкватныя высновы і рашучыя дзеяньні. У Беслане. Ужо шэраг гадоў у Маскве бесклапотна функцыянуе сэкта пад кіраўніцтвам нейкага Гробовского (якое выразнае прозьвішча), што спэцыялізуецца на “ўваскрашэньні” нябожчыкаў. На пытаньне, чаму ён ня можа прадставіць аніводнага “уваскрослага”, жулік аргумэнтуе, што “уваскрослы” або не хацеў вяртацца з таго сьвету або уваскрос на іншым кантынэнце. Гэта ўжо пасьля таго, як сямья “уваскрослага” заплаціла сэкце тысячы доляраў. Сэкта ўцягнула ў сваё павуціньне некаторых з няшчасных мацерак дзяцей, забітых ФСБ у Беслане, паабяцаўшы за адпаведны ганарар зьдзейсьніць “уваскрашэньне”. У любой краіне, якая прытрымліваецца традыцыйных маральных і рэлігійных нормаў (нават у Пакістане і Камбоджы) такімі жулікамі адразу б ушчыльную занялася паліцыя. А ў Маскве “інтеллігентно обсуждают” гэтую праблему. Гнюсны акт блюзьнерства і зьдзеку з гора людзей – не самастойны учынак сэктанцкіх дзівакоў. Практыка паказвае, што расейскае паліткіраўніцтва не цураецца выкарыстоўваць любыя, самыя гнюсныя мэтады дзеля таго, каб схаваць праўду аб трагедыі, ачмурыць ахвяраў свайго злачынства. Беларусы добра памятаюць, як з Масквы прыязджалі у Чарнобыльскую зону “спэцы ад містыкі, якія прапанавалі “мэтадам мэдытацыі” вывесьці з нашай зямлі радыяцыю. Нашы людзі пагналі тую агентуру. Вядома, што й асэціны ня сталі доўга цярпець лухту і выступілі з рэзкім пратэстам супраць маскоўскай правакацыі.
У Менску верасьнёўскія дні прынесьлі актывізацыю не містычнага, але ня менш брыдкага характару. Тыя, што засьвяціліся 20-22 верасьня ў “незалежных” СМІ – не глобы, не сэктанты. Гэта больш сур’ёзная публіка – тытаны псэўдаапазыцыі. Першымі пракукарэкалі “Мы – за референдум!” тры палітжулікі вышэйшай катэгорыі А. Вайтовіч, В. Лявонаў і генэрал В. Фралоў. Яны прапануюць нашаму народу вымусіць на рэжыме тры “практічно полезных вопроса” пра заробкі, выбарчы кодэкс ды працоўныя кантракты. Замест падрыхтоўкі да электаральнага адлупу рэжыму на будучых прэзыдэнцкіх выбарах гэты трыюмвірат гукае арганізоўваць рэфэрэндум. Вось будзе чым заняцца працоўным! Будзе занятак і для самога рэжыму, які можа раптам на рэфэрэндум пагадзіцца, унесьці ў сьпіс пытаньняў сваё (пра “саюз з Расеяй”) і бліскуча “выйграць” падлік галасоў паводле ня раз апрабаванай сістэме рэфэрэндумнага фальшаваньня. Блытальшчыкі ня сьпяць у шапку, яны актыўна пачалі гульню на карысь рэжыму.
Наступным быў малады геній прафсаюзнай барацьбы гэткі А. Шумчанка, які гукнуў у “Нар. Волі” – “Делаем ставки, господа!” Беларускія патрыёты добра ведаюць гэтага гэбоўскага правакатара. На хвалі пратэстаў прадпрымальнікаў ён стаўся лідэрчыкам адной з іхных “незалежных” прафсаюзных арганізацыяў. Усё крычаў: “мы вне політікі!…” Калі на прафсаюзных мітынгах патрыёты спрабавалі раздаваць прадпрымальнікам улёткі “Беларускай Салідарнасьці”, тлумачыць людзям прычыны іхных праблемаў, Шумчанка насылаў на іх сваех “дружыньнікаў”, якія хапалі людзей паводле галоўнай прыкметы – тых, хто размаўляў па-беларуску. У артыкуле пра “ставкі” апалітычны Шумчанка раптам зрабіўся палітычным, назваўся “оппозиционером” і даволі аргумэнтавана высьмеяў арганізатараў “конгресса демократіческіх сіл”, у якім першую скрыпку зьбіраецца забясьпечыць сабе А. Лукашэнка. Але блытальшчык дзеля таго й выпушчаны сваёй трупай на арэну, каб выканаць сваю прыродную функцыю – заблытаць людзей. У канцоўцы свайго палымянага артыкула пра “ставкі” правакатар заклікаў да байкоту будучых прэзыдэнцкіх выбараў: “Нельзя участвовать в фарсе, в котором мы не можем ни на что повлиять, не можем ничего контролировать и результат которого давно предрешён”. Вось як! У жулікаў усё наадварот. Калі летась трэба было арганізоўваць усенародны байкот псэўдарэфэрэндуму і псэўдавыбарам у палаткі 17 кастрычніка, то яны разам з рэжымам заклікалі людзей “аддаць свой голас і сказаць сваё НЕТ”. Цяпер, калі трэба ісьці на прэзыдэнцкія выбары, як на змаганьне, калі трэба забясьпечыць абраньне сапраўднага прэзыдэнта (а не пацешныя палаткі), яны закрычалі “байкот!” Што ж будзе пасьля такога “байкоту”? А вось што – Лукашэнка застанецца пры ўладзе і Расея будзе завяршаць паглынаньне нашай краіны ў свой жах. Няма даверу гэтым нячысьцікам!
На Украіне яны, прынамсьці, дзейнічаюць больш адкрыта і шчыра. 25 верасьня партыя пад назвай Славянскі народно-патрыятычны саюз вырашыла прыняць новую назву – Партия политики Путина. Вось якая самаідэнтыфікацыя. У праграме русскія ўкраінцы так і запісалі, што цяперашняя Расея зьяўляецца для іх прыкладам “з улікам украінскіх асаблівасьцяў”. Прапануем мясцовай АГП назвацца такім жа чынам. І абрэвіятура будзе значна выразьнейшая – ППП – і Масква больш грошай дасьць.

Валеры Буйвал

27/9/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2005
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024