Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (26-30 верасьня 2005 г.)

26 верасьня ў Кішынёве адбылася сустрэча паміж прэзыдэнтамі Латвіі і Малдовы. В. Вікэ-Фрэйбэрга паабяцала Ул. Вароніну падтрымку Латвіі ў справе вываду расейскіх акупацыйных войскаў з акупаванай малдаўскай тэрыторыі (Трансністрыі). Латвія будзе хадайнічаць перад Эўразьвязам дзеля актывізацыі міжнароднага ціску на Расею дзеля вызваленьня малдаўскай зямлі ад маскальскіх акупантаў і вырашэньня канфлікту. Хто б мог падумаць пра такое колькі гадоў таму?!
Амэрыканская капіталістка латышскага паходжаньня абяцае падтрымку кішынёўскаму камуністу ў справе вытурваньня маскоўскіх войскаў з Малдовы. У камунякаў і саўкоў павінны б, як кажуць беларускія дзеці, “шарыкі за ролікі заехаць” ад такой фантастыкі. Не, товарішчі, гэта — рэальнасьць, гэта – канчатковы пэрыяд распаду крамлёўскай імпэрыі. І наперадзе яшчэ шмат чаго дзіўнага для вас і лягічнага для думаючых людзей. Масква ў гэты ж дзень гукнула “ату!” сваёй агентуры ў Рызе. Перад мясцовым прадстаўніцтвам Эўракамісіі сабраўся натоўп “русскоязычных” з плякатамі тыпу “Латвія – позор Европы”. Асаднікі патрабавалі статусу дзяржаўнага “русскому языку”, а сябе латышскіх пашпартоў (як вам гэтае нахабства?). Калі для асаднікаў Латвія – “позор”, дык ехалі б у сваю “гордость Европы” ды сяліліся б у Разані, Калагрыве, Рыбінску – там усё русское, шчымліва роднае. Аднак жа, не, іх з эўрапейскай Рыгі ні за якія пернікі ня вытурыш у кашмарную Расею.

Беларусы даўна заўважылі, што РПЦ – не царква па сутнасьці, а акупацыйны дэпартамант расейскай каляніяльнай адміністрацыі і КГБ, які актыўна дзейнічае на тэрыторыі Беларусі. На працягу апошніх гадоў дзялкі з РПЦ паступова выцесьнілі з абшараў гуманітарнай працы прадстаўнікоў каталіцкай і пратэстанскіх канфэсіяў. Цяпер у шпіталях і прытулках, на вуліцах, а часам нават у вагонах мэтро соўкаюцца падозранага (прабачце – “благообразного”) выгляду асобы, якія заклікаюць здаваць грошы “на спасеніе душі” ды раздаюць індульгенцыі. Працытуем фрагмэнт лісткоў, якія раздаюць гэтыя сьвятошы беларусам: “Заповедь 5-я… Не бросал ли ты ближнего в беде? Не запятнал ли себя предательством? Не проявил ли нелюбовь к Отечеству? Не преклонялся ли перед Западом? Не ругал ли власти, порядки, не призывал ли к бунту? Не повреждён ли ты национализмом?.. Не признаёшь ли что-либо из неправославных, сектантских вероучений?”. Ну, як вам гэтая агентурная работа? У апошнія гады па ўсёй нашай краіне актывізавалася будаўніцтва будынкаў РПЦ. Вядома, што ўсе архітэктурныя праекты гэтых будынкаў зацьвярджаюцца ў КГБ. “Іскусствоведы в штатском” рупяцца аб тым, каб у культавых будынках не адлюстраваліся б традыцыйныя беларускія формы праваслаўнай архітэктуры. Вось і растуць, як грыбы, на нашай зямлі чужынскія сілуэты растова-суздальскага, крамлёўска-маскоўскага, драўляна-карэльскага кшталту. Усё дзеля таго, каб пераканаць беларусаў у “святості істінно русского духа”, каб адрэзаць наш народ ад сапраўднай велічнай і высокаэстэтычнай традыцыі праваслаўнага дойлідства, якое існавала ў беларускай культуры на працягу стагоддзяў без маскоўскіх індульгенцыяў. Антыбеларуская, антыхрысьціянская кантора пад назовам РПЦ ня мае будучыні на беларускай зямлі. Богу і народу будзе служыць Беларуская Аўтакэфальная Праваслаўная Царква.

У гарадах і мястэчках Беларусі атрымлівае ўсё большае распаўсюджваньне крывавы бізнэс. У мэдпунктах стаяць доўгія чэргі, беларусы здаюць кроў. Такое можна ўбачыць у салідарных грамадзтвах падчас прыродных катаклізмаў, катастрофаў і войнаў, калі людзі імкнуцца падтрымаць пацярпелых суграмадзянаў. У нашай краіне прычынай гэтага масавага рушаньня ёсьць выключна галеча. Нібыта няма ні вайны, ні землятрусу, а людзі ўсіх узростаў (часта маладыя маці) становяцца ў чаргу пад чырвоным крыжом. Антыбеларускі рэжым давёў мільёны людзей да адчаю, ім няма, чым жывіць дзяцей. Ведаеце, які ганарар прапануюць за 400 грамаў крыві? Ажно 49 тысячаў рублёў. Беларусы павінны зразумець, што імпэрская Расея, якая зьнішчае ў першую чаргу свой уласны народ, вядзе супраць нас вайну на зьнішчэньне і нясе адказнасьць за гэтае кровапраліцьце. Супраціў расейскім акупантам зьяўляецца для нас барацьбой за жыцьцё.

Дзень 28 верасьня вызначыўся павышанай актыўнасьцю расейскай капіталістычнай эліты. У Маскве праводзіліся ажно два маштабныя форумы посткамуністаў-капіталістаў. На першым сабраўся Расейскі саюз прамыславікоў і прадпрымальнікаў. Тэлеэкран запоўнілі гладкія, самазадаволеныя твары, дарагія касьцюмы, прылізаныя фрызуры. Вось яны – отцы русской демократіі. Яны зарэзалі сваё залатое цяля. І ня думаюць ехаць у Рыа-дэ-Жанэйра, ім добра тут. Мільгануў іхны старшыня (мафійны бос) А. Вольскі. Яго зьбіраюцца пераабіраць, але гледачоў зацікавіла ня гэтае пытаньне. Больш цікавым падалося іншае. Аказваецца, гладкія фізіяноміі будуць галасаваць за выключэньне са свайго “нерушымага саюзу” зэка “Матроскай цішыні” Хадаркоўскага, адной з цэнтральных постацяў “саюзу”. Хутчэй за ўсё яны прагаласуюць за выключэньне зэка. Гладкія фізіяноміі ня здольныя на цэхавую салідарнасьць, яны патопяць каго заўгодна па першаму ж сігналу з Лубянкі. Яны – не рамантыкі. Яны – адна з граняў крывога і мутнага імпэрскага крышталю, імя якому – гэбізм. У іншай маскоўскай зале сабраліся прадпрымальнікі больш дробныя з прымесьсю шэрагу замежных калегаў. Міжнародная канфэрэнцыя адбылася пад лёзунгам “Вкладывать в Россию – ключ к успеху”. Так-так, канешне… У сярэдзіне 90-х гадоў беларусы, праязджаючы праз прамысловую зону ў Паўночнай Італіі, убачылі бясконцы шэраг фабрык і фабрычак з зачыненымі брамамі і мёртвымі мэханізмамі. На наша пытаньне гаспадары адказалі, што мясцовыя фабрыканты пасьля салодкасьпеўнай рэклямы паквапіліся на “необ’ятный русскій рынок от Смоленка до Куріл”. Падпісалі дамовы і адгрузілі цэлыя эшалёны сваёй прадукцыі. З Расеі яны не атрымалі нават “спасібо”. Жульніцкія фірмы прысабечылі тавар і растварыліся ў паветры. А італьянцам (і сотням іншых наіўнячкоў па ўсёй Эўропе, якія начыталіся Талстога з Гарбачовым) давялося згортваць бізнэс і прадавацца з малатка. Дарэчы, на гэтай “джэнтльмэнскай трансакцыі” вольскія-хадаркоўскія скалацілі частку сваіх стартавых капіталаў. Пра няўдачнікаў у Эўропе неяк хутка забыліся, пачалі зноў расказваць байкі пра “необ’ятный рынок” і таямнічую расейскую душу. Вось і сабраліся ў Маскве, каб абмеркаваць творчыя пляны, паводле якіх беларускія рабы (расейскія пасьпіваліся і не надаюцца на будаўніцтва пірамідаў) павінны будуць рэалізаваць на необ’ятном рынке шэраг сумесных тытанічных праектаў. Няма чаму зьдзіўляцца. На працягу 1930-х гадоў хітруны чэмбэрлены доўга гуляліся ў рынак і згодніцтва з Гітлерам ды Сталіным. Аж покуль люфвафэ не распачало бамбардоўкі Лёндану, а вэрмахт — танкавы марш на Парыж і Варшаву.

Крамлёўскія дзяржмафіёзі ў той жа дзень куражыліся ў эклектычны спосаб у анкляве РФ пад гістарычнай назвай – Усходняя Прусія. Пуцін прызначыў у Калінінград новага губэрнатара. Чуючы ягонае істінно русское прозьвішча – Боос,– успамінаюцца дэспатычныя божышчы Старажытнага Усходу. Напрыклад, Баал – жудасны чалавекажэрны калос. І сама калініградзкая цырымонія была падобная на паганскія скокі, якія шакіравалі б сваім экзатызмам любога цывілізаванага эўрапейца. На сцэне дворца советов сталі ваенныя маракі з чырвонымі сьцягамі і вышытымі золатам галовамі Леніна. Паміж ленінскімі галовамі ўпэўнена ўсталі бацюшкі ад РПЦ і працягвалі Баалу абраз. А сам сьвежасьпечаны губэрнатар паўдзельнічаў у канцэртнай частцы інаўгурацыі. Пад скрыпачкі ён на ўсеагульную радасьць сьпяваў “Ямшчік, не гоні лошадей…” Даўно-даўно ня бачылі такой забавы старажытныя муры Караляўца.

29 верасьня па Нью-Ёрку расейцы насілі труну. У труне з 1947 г. ляжыць белы генэрал А. Дзянікін. Ён пражыў так доўга, таму што своечасова уцёк у Амэрыку. Тым генэралам, што засталіся ў Эўропе, пашэнціла менш. На працягу 1920-30-х гг. НКВД выкрадала, страляла і труціла іх у розных краінах Эўропы. Апошніх забілі пасьля “вызваленьня” Прагі ў 1945 г. Вядомы белы генэрал часоў грамадзянскай вайны Красноў тады сам зьявіўся ў аддзел НКВД і заявіў, што хоча сваім мілітарным талентам “послужіть отечеству”. У выніку праз пару месяцаў ён паслужыў мішэньню для маладых лубянцаў. Пуцінская Расея – іншая, яна “за пріміреніе”. Пастараляўшы і патруціўшы ўсіх, лёгка прымірацца. Вось і выступіў маскоўскі фонд культуры (беларусы добра памятаюць гэтую гэбоўскую структурку) з ініцыятывай “вяртаньня парэшткаў” Дзянікіна ў Маскву, дзе іх зьбіраюцца пахаваць на могілках у Данскім кляштары. Масква дэманструе перад эміграцыяй ды й перад усім сьветам, што яна – ня тая, не былая. І праўда, пры Хрушчове-Брэжняве неяк усё было ясьней і клясічней. А лубянская дэмакратыя прынесла такі замэнт у мазгах, такую эклектыку стылю і вобразаў, што нармальнаму чалавеку становіцца неспакойна на душы. Па ўсёй імпэрыі непарушна стаяць помнікі Леніну ды іншым бальшавікам (якія зьнішчалі пад корань інтэлігенцыю і афіцэрства белай арыентацыі разам з семьямі, разам з малымі дзецьмі), але ўжо і парэшткі Раманавых абвесьцілі сьвятымі ды пахавалі ў Пецярбурзе. Хаця па сутнасьці па-за афарбоўкай (белая або чырвоная фарбы) расейскіх імпэрцаў нішто іншае не адрозьнівала і не адрозьнівае. Усе яны былі і ёсьць за “Россію, едіную і неделімую”, усе аднолькава ненавідзелі і ненавідзяць іншыя народы, а беларусам адмаўлялі і адмаўляюць ў праве на існаваньне. Гэта – два твары таго ж самага расейскага імпэрскага балвана. Многія беларускія інтэлектуалы доўгі час захоўвалі ў душы рэспэкт да белых. Таму што разглядалі іх выключна як ахвяраў і ворагаў чырвонай арды. Мы ня верылі савецкім школьным падручнікам, чытаючы пра тое, што белыя на адваяваных у чырвоных землях аднаўлялі царскія парадкі, вярталі памешчыкаў, наладжвалі масавы белы тэрор. А потым, у 90-я гады мы пачыталі кнігі пра грамадзянскую вайну эўрапейскіх (небальшавіцкіх) аўтараў. Усё было праўда: белыя вярталі ў казацкіх вобласьцях і на Украіне памешчыкаў, якія люта помсьцілі сялянам за рэвалюцыйны захоп зямлі і маёмасьці. Дзянікінскія афіцэры нахабна забіралі ў сялянаў коней прама на ральлі, каб катаць барышняў. Захапіўшы Кіеў, дзянікінцы першым чынам скінулі з вежаў усталяваныя там нацыянальныя ўкраінскія сьцягі. І ясна, што калі б перамаглі белыя, то слуцкім героям давялося б змагацца супраць Дзянікіна. Абое рабое!

Прамінула ўжо 16 гадоў з таго часу, калі Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” зламаў магутны мур хлусьні, якім савецка-расейскі рэжым адгарадзіў ад сьвету Чарнобыльскую трагедыю беларускага народу. На Сойме Фронту было тады прынята рашэньне арганізаваць у Менску дэманстрацыю пратэсту (з тае пары гэтае традыцыйнае мерапрыемства называюць Чарнобыльскім Шляхам). На прыканцы верасьня 1989 г. насупраць будынку КГБ ў Менску сталі фронтаўскія пікеты з патрабаваньнем спыніць фальсіфікацыю вынікаў катастрофы. У тыя ж дні групы фронтаўцаў на аўтамабілях паехалі ў атручаныя Чарнобылем раёны Магілеўшчыны і Гомельшчыны. Трэба было на свае вочы ўбачыць сітуацыю. Мы былі ўражаныя страшнымі карцінамі. Упершыню ўбачылі тысячы нашых людзей, якія жылі ў жудасных месцах, дзе нельга жыць. Убачылі, як у іхніх гаспадарках цэнтралізавана зьбіраюць малако і іншыя харчовыя прадукты, як апрацоўваюцца калгасныя палі, на якія былі апушчаныя чарнобыльскія хмары. Убачылі кашмарныя паўразбураныя раённыя шпіталі і ахвяраў антычалавечага экспэрымэнту над нашым народам. Людзі спачатку сустракалі нас насьцярожана, за тры пасьлячарнобыльскіх года яны наглядзеліся і наслухаліся розных балбатуноў. Але нармальныя чалавечыя словы, шчырасьць размовы выклікалі давер, пасярод народнай бяды нараджалася народная салідарнасьць. У Чачэрску, напрыклад, група ГБ паспрабавала арыштаваць фронтаўцаў, якія размаўлялі з людзьмі, але чачэрцы дружна зрабілі крок наперад і так паглядзелі на агентаў, што ім давялося ўцякаць. На працягу двух дзён мы сабралі тысячы подпісаў пад заклікам да ўсенароднага пратэсту супраць чарнобыльскіх злачынцаў. У Менск накіраваліся прадстаўнікі з розных раёнаў краіны. 30 верасьня 1989 г. праз цэнтар сталіцы прайшоў шматтысячны Чарнобыльскі Шлях, а на цяперашняй плошчы Незалежнасьці адбыўся мітынг. Улады абвесьцілі ў той дзень “республіканскій субботнік”, запалохвалі людзей рэпрэсіямі, але нічога ў іх не атрымалася. Рэжым быў уражаны магутным народным пратэстам. Сьвет упершыню даведаўся пра жудасныя вынікі тэхнагеннай катастрофы, якія хавала савецкая сістэма разам з эсэсаўскімі “навукоўцамі” з МАГАТЭ. У сьнежні 1989 г. Беларускі Народны Фронт правёў у Менску першую міжнародную канфэрэнцыю аб сацыяльных і экалягічных наступствах Чарнобыльскай катастрофы. Мур пасыпаўся. Ужо ў наступным годзе на Беларусь пайшла першая міжнародная дапамога. Фронт арганізаваў Камітэт “Дзеці Чарнобыля” дзеля арганізацыі гуманітарнай дапамогі нашым дзецям. Ведаеце, што зрабіў гэбоўскі рэжым? Ужо на наступным тыдні спэцслужбы зарэгістравалі і пусьцілі шырокую рэкляму з банкаўскімі рахункамі яшчэ двух камітэтаў пад той жа самай назвай — “Дзеці Чарнобыля”. Рэжымныя фальсіфікатары на працягу наступных гадоў перахапілі безьліч гуманітарнай дапамогі. Ужо ў 1990 г. успыхнуў першы чарнобыльскі скандал. Газэты (тады яшчэ існавалі сапраўдныя журналісты) паведамілі, што група дзяржчыноўнікаў БССР выкарыстала вялікія грошы з гуманітарнай замежнай дапамогі на арганізацыю для сябе раскошнага круізу па Сяродземнаму мору (і гэта быў толькі першы такі скандал). “Гуманітарныя камітэцікі” пачалі расьці, як грыбы. Па-за рэдкім выключэньнем іх узначалілі афіцэры КГБ (такі Украінцев) або супрацоўнікі міліцыі і пракуратуры (такі Кот). Адным словам, антыгуманная сістэма актыўна ўключылася ў гуманітарную дзейнасьць. Нягледзячы на ўсё гэта ахвярная праца фронтаўцаў не прашла дарэмна. Нягледзячы на подласьць псэўдагуманітаршчыкаў, дапамогу атрымалі сотні тысячаў беларусаў, многія былі выратаваны ад сьмерці. Але цяпер нам неабходна працягваць барацьбу за выратаваньне народу. Лукашэнкаўскі рэжым зрабіў чарнобыльскі экспэрымэнт над беларусамі адным з галоўных накірункаў сваёй антынацыянальнай палітыкі. “Жівіте, товарішчі, работайте здесь. Радіаціі уже нет…” – як заяўляе рэгулярна прамаскоўскі гаўляйтэр падчас сваіх візытаў у чарнобыльскія раёны. Наперадзе нюрнбэргскі трыбунал над арганізатарамі і выканаўцамі чарнобыльскага злачынства.

Валеры Буйвал

1/10/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2005
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024