Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (5-10 кастрычніка 2005 г.)

5 кастрычніка Пуцін працягнуў свой шумны ваяж па Эўразьвязу. Пасьля Брусэля яго прымалі ў Лёндане. Бадзёры прэм’ер Тоні Блэр вадзіў яго пад ручку па сваёй рэзыдэнцыі. Харошы гаспадар заводзіць госьця ў піўніцу, паказвае слоікі з сочывам і агуркамі, хатняе віно і кабячкі. І Блэр павёў госьця ў сутарэньні Даўнінг-стрыту, 10. Паказаў расейскаму хаўрусьніку-дэмакрату знакамітую і ўшчэнт засакрэчаную “Кобру” – так называюць падземны цэнтар камандваньня, з якога можна кіраваць Брытаніяй нават падчас ядзернай вайны.
Пуцін хадзіў, глядзеў і мацаў. Тут успамінаецца адзін даўні эпізод. Калі малады Пётр І ехаў у сваё эўрапейскае падарожжа, то, напрыклад, у Рызе (тады горадзе швэдзкай кароны) яго сустракала ганаровая варта з двух батальёнаў. Пётр занатаваў быў не без гумару ў падарожным журнале: “Кажуць, гэта ўсё іхнае войска ў гарнізоне. Да батарэяў на мурах я таксама прыгледзеўся…” Праз пэўны час, у 1709 годзе занатоўкі спатрэбіліся. Расейцы аблажылі Рыгу. Пётр сам паднёс фіціль да запала і зрабіў першы гарматны стрэл па некалі гасьцінным горадзе. Сьледам пачалі біць астатнія гарматы. Так пачыналася 260-гадовая расейская акупацыя латвійскіх земляў. Дарэчы, у Брусэлі эўрапалітыкі на поўным сур’ёзе паабяцалі Расеі ўвесьці аблегчаную цырымонію выдачы візаў “пэўным катэгорыям грамадзянаў РФ”. Шустрыя журналісты ўдакладнілі для нас, што гэта за катэгорыі. А менавіта: дзяржаўныя служачыя, журналісты і прафэсура з студэнтамі. Цяпер будзе дастаткова ў любой амбасадзе зьвякнуць шпорамі ды працягнуць консульскаму чыноўніку даведачку (скляпаную на Лубянцы), што ты пан студэнт або газэтчык усіх газэтаў – і калі ласка… Хаця што таму Блэру? Ён упэўнены, што яго і ягоную сямью не падарвуць, што яго ахоўвае Скотланд-Ярд. У мэтро і аўтобусах ён ня езьдзіць. Есьць рэгулярна і сьпіць спакойна. Каб жа не праспалі эўрачыноўнікі сваю Эўропу.
Цікава часам не чытаць газэты, а глядзець іхныя фотарэпартажы. У апошнім нумары “Нашай Нівы”, напрыклад, мы заўважылі цікавы здымак – ілюстрацыю трыюмфу “адзінага кандыдата” А. Мілінкевіча. “Дэмакрат-нацыяналіст” (паводле публічных заяваў псэўдаапазыцыі) сядае ў аўтамабіль пад пільнай аховай характэрных малойцаў з напружанымі гэбоўскімі тварамі. Прызнацца, хто ня быў на “кангрэсе” і ня бачыў гэтага на свае вочы, той мог бы падумаць, што здымак – фальшывая камбінацыя. Але вось 7 кастрычніка “Нар. Воля” апублікавала “Зварот” за подпісам А. Мілінкевіча. “Нацыяналіст-фінансіст” энтузіястычна зьвяртаецца да чатырох начальнікаў розных службаў аховы дыктатуры: міністра ўнутраных справаў, старшыні вярхоўнага суда, генпракурора. Але самым цікавым ёсьць у гэтым сьпісе згадка пра старшыню КГБ РБ Сухарэнку С.М. Сухарэнку со товарішчі “граза Лукашэнкі і надежда народная “ А. Мілінкевіч дзячыць за тое, што “кангрэс” прайшоў без сур’ёзных інцыдэнтаў. Молодцы, товарищи из КГБ, хорошо охраняли единого кандидата оппозиции. Продолжайте в том же духе!
У часы азіяцкага іга кіраўнікоў залежных княстваў і пашалыкаў прызначалі ханы і султаны. Кандыдаты на пасад у рускіх княствах мусілі езьдзіць у Арду, цалаваць ногі хану і прасіць выдаць ярлык (па цяперашняму – мандат) на княжаньне ў Цьверы, Разані або Маскве. Рускія кандыдаты стукалі адзін на аднаго, ладзілі сярэнявечны піяр. Ардынцы прымушалі іх выконваць розныя зьневажальныя кульбіты – трэба было скакаць перад ханам праз вогнішча, бегаць на карачках і г.д. Прыкладна тое ж прымушаў рабіць з эўрапейскімі кандыдатамі на васальныя троны стамбульскі султан перад выдачай фірмана на княжаньне. 6 красавіка нечакана для ўсіх канцлер Нямеччыны Шродэр зьявіўся па фірман у Пецярбургу. Пуцін сустрэў яго лагодна, праз вогнішча скакаць не прымушаў (палкоўнік звычайна запрашаў свайго “немецкого друга” ў лазьню-парылку). Але, мабыць, і паабяцаць нічога ня мог. Уся Эўропа даволі даўно заўважыла, што Шродэр паводзіць сябе, як васал гэбоўскага лідэра Расеі. Але чаго ні зробіш “на благо немецкого народа”. Праціўнікі сацыяліста Шродэра — хрысьціянскія дэмакраты ў адкрытую пачалі гаварыць падчас сёлетняй выбарчай кампаніі пра ненармальную (абсалютную) залежнасьць Нямеччыны ад расейскіх нафты і газу. Маўляў, дастаткова будзе ў Крамлі закруціць вэнціль, і ўся ФРГ застанецца халодная і галодная. Зямля пад нагамі шродэравых сацыялістаў захісталася. На нядаўніх выбарах у Бундэстаг хадэкі апярэдзілі іх “усяго” на 400 тысячаў галасоў. Але гэта ня важна, паводле нямецкіх законаў такой і нават меншай перавагі дастаткова, каб пераможцы прызначалі свайго канцлера (у дадзеным выпадку фраў Мэркэль) і фармавалі новы ўрад. Але ўпершыню за пасьляваенную гісторыю Нямеччыны прайграўшыя ня выконваюць закон, не саступаюць уладу (можа гэта яны ў Вінцучка навучыліся? – але гэта мы жартам). Больш таго расейскі васал Шродэр робіць істэрычныя крокі. Вось раптам у Расею да свайго султана паляцеў, у ножкі падаў. Глядзіш на гэта і думаеш: да якой гнюснасьці дакацілася заходняя “дэмакратыя”, прысьцёбнутая да Расеі! Забыліся пра сорам, наплявалі на Канстытуцыю і Закон. Ня зьдзівімся, калі пасьля зьмены кіраўніцтва ў Нямеччыне раскрыюцца маштабныя (у маскоўска-лукашоўскім стылі) выбарчыя падтасоўкі і фальшаваньні. У гэтыя ж дні брытанец Блэр заяўляе Пуціну, што ў абмен за нафту і газ Эўразьвяз ня будзе папікаць Расею за вайну ў Чачэніі і не адкрые сьвету “вялікае ірацкае дасье на Расею”. Можна зразумець эўрачыноўнікаў, калі яны прадаюць у расейскае рабства у абмен на энэрганосьбіты чачэнскі і беларускі народы. Але ж у Іраку тэрарысты пад камандай ФСБ (пра гэта напісана ў згаданым дасье) рэгулярна забіваюць брытанскіх і іншых эўрапейскіх вайскоўцаў – і хоць бы хны, брытанскі народ і ўвесь сьвет не даведаюцца пра сэнсацыйныя адкрыцьці заходніх спэцслужбаў. Затое лубянскі султан не разгневаецца.
7 кастрычніка ў гістарычным будынку дваранскага сходу (з савецкіх часоў – Дом Саюзаў) у Маскве адбылося юбілейнае паседжаньне так званых незалежных прафсаюзаў Расеі. Сьвяткавалі 100-годдзе прафсаюзнага руху. 1905 год… магутны народны ўздым, удар па гнілой расейскай імпэрыі, па маразматычнаму царызму. Гэта потым бальшавікі (маленькая палітычная групоўка) прыпісалі ўсё выключна сябе: і рэвалюцыю і афармленьне прафсаюзных арганізацыяў, і барыкады і геройства. На самай справе народнай рэвалюцыяй (перш за ўсё на нярускіх тэрыторыях, акупаваных імпэрыяй) кіравалі зусім іншыя палітычныя сілы: эсэры, нацыяналісты, дэмакраты. Пра гэта на юбілейным сходзе ў Маскве ніхто ня згадваў. Прэзыдыюм і дэлегатаў цалкам задавальняла фальшывая бальшавіцкая мадэль. Ды й уся абстаноўка і стафаж масавай дзеі былі вытрыманы ў знаёмым маразматычна-савецкім стылі. Паглядзець толькі на фізіяноміі “абаронцаў рабочага клясу” – гвардыя даўняга ВЦСПС, “прістяжных ремней партіі, школы коммунізма”. На пачатку 1990-х гадоў нешта зварухнулася на прафсаюзным фронце ў РФ. Зьявіліся імпэтныя, стыхійныя аўтарытэты, сапраўдныя лідэры працоўных. Лубянская кантора, аднак, даволі хутка ўзяла працэс пад свой кантроль, парасстаўляла паўсюль сваю агентуру. І ўсё пайшло, як раней. У Беларусі на падпарадкаваньне незалежнага прафсаюзнага руху спэцслужбы вымушаны былі змарнаваць значна болей часу. Трыюмфальнае апанаваньне спэцслужбамі антыбеларускага рэжыму Свабоднага прафсаюза з цэнтрам у Менску і Незалежнага прафсаюза з цэнтрам у Салігорску завершылася толькі ў 1999 годзе (якраз з момантам, калі вінцучкі актыўна калолі Беларускі Народны Фронт). Прыход да кіраўніцтва ў “недзяржаўным” прафсаюзным руху нашай краіны такіх бальшавіцкіх дагістарычных мамантаў, як Ярашук, быў знакам поўнага разгрому народнай прафсаюзнай ініцыятывы. А памятаем, як у 1997 г. на міжнароднай прафсаюзнай канфэрэнцыі ў Менску старшыня расейскіх “незалежных” прафсаюзаў товарішч Шмаков паспрабаваў быў запрапанаваць утварыць “прафсаюзную арганізацыю саюзнай дзяржавы РФ і РБ”. Нашы прафсаюзьнікі так гаркнулі на маскоўскага агента, што ён ціхенька накрыўся (а потым пабег да вядомага ўсім Ганчарыка – тады старшыні афіцыйных лукашэнкаўскіх прафсаюзаў — і такі ўтварыў зь ім тое, што хацеў). Тэлевізія паказала Шмакава на трыбуне юбілейнага сходу. Супэрагент дэкаратыўна пагражаў ўладам прафсаюзнымі акцыямі пратэсту. А крамлёўскай ўладзе, што сядзела за плячыма супэрагента ў прэзыдыюме, ня было страшна. Бо свой чалавек і сцэнар свой. Тая ж тэлевізія прысьцябнула да тэлерэпартажу каляровы графік. На графіку – статыстыка пра тое, да каго зьвяртаецца па дапамогу працоўны чалавек. Аказваецца, працоўны зьвяртаецца ў прафсаюзную арганізацыю толькі ў 8% выпадкаў. Дык і навошта было гарод гарадзіць?
8 кастрычніка “Нар. Воля” надрукавала інтэрвію пад выразнай шапкай “Русским языком сказано…” Журналістка Макоўская размаўляла з фраў К. Рабіц, дырэктаркай расейскай службы радыёстанцыі “Дойчэ Вэлле” (“Нямецкая Хваля”). Рабіц нэрвова рэагуе на нядаўнія пратэсты беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і ягонага кіраўніка Зянона Пазьняка супраць актыўнага ўдзелу немцаў і Эўразьвязу ў працэсе акупанцкай русіфікацыі. Фраў кажа: “Нас упрекают в том, что мы занимаемся, как и президент Лукашенко, “руссификацией” страны, что нас используют для подавления белорусского языка и культуры. Некоторые призывают даже к бойкоту наших программ, а некоторые идут дальше и призывают отказаться от всех немецких товаров, предпринимателей, туристов и т.д. Это же абсурд! Поэтому у нас не идеологические, а прагматические аргументы. Впрочем, как и у министерства иностранных дел и посольства ФРГ в Минске”. “Істінно русскій немец” – гэта, падобна, фэномэн нашага часу. Заўважце, у іх і лексічка, даўно апрабаваная на фальшывым прафэсары Хадыку і Вінцучку з ягонай падстаўной групоўкай. Тыя пад нямецкую дудку ўжо з канца 90-х гадоў заяўлялі, што нацыянальная ідэя зжыла сябе, што яны – прагматыкі і будуць займацца прагматычнай палітыкай (у народзе гэта называецца “палітыкай чего ізволіте”). З гестапаўскай шчырасьцю фраў з “Дойчэ Вэлле” заяўляе пра нямецкі прагматызм. Калі ў 1941 г. нямецка-фашыстоўская цемра насунулася з Захаду і зьнішчала наш народ, то такія вось “дэмакратызатары” у чорных мундзірах таксама ў адкрытую казалі беларусам, што прышлі зьнішчаць іх – “непаўнавартасных” – дзеля справы пашырэньня сваёй жыцьцёвай прасторы. Нават расейскі акупант быў часам хітрэйшы і заплятаў чалавеканенавісьніцкія свае намеры ў шалупіньне абяцанак сьветлага шчасьця. Але чытаем шчыраваньні гэтай фраў далей: “В Беларуси – два официальных языка. Все опросы показывают, что большинство населения – то есть наших потенциальных слушателей – говорят на русском языке. Вряд ли можно говорить, что русский язык является языком, навязанным оккупантами. Это уже не иностранный, а повседневный язык. Глупо говорить, что всё белорусское – это хорошо, а всё русское – это плохо…” Вось такая лекцыя эўрапейскай дэмакратыі для беларусаў. Беларускія вэтэраны памятаюць, як на перадавой немцы крычалі ім: “Рус, здавайся!” Германская сволач, зьнішчаючы наш народ, нават ня ведала, што зьнішчае беларусаў, што залівае крывёй беларускую зямлю. Толькі беларусы не пагадзіліся з фашыстоўскім прагматызмам: па ўсіх нашых лясах валяюцца цяпер сабачыя косьці нямецкіх акупантаў. Але не дабілі гадзіну. Зноў яна ў хаўрусе з маскалямі спрабуе абалваніць, а потым зьнішчыць наш народ. Не атрымаецца! Ды й вельмі скора налятуць швабы на чарговую маскальскую падставу і будуць лемантаваць пра “коварство восточных гуннов” (гэтая тэма навязьліва паўтараецца ў нямецкай літаратуры і гісторыяграфіі).

Валеры Буйвал

12/10/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2005
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024