Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк. Адзінства нацыі

(Урывак з артыкула “Прамаскоўскі рэжым”)

Дэмакратычная нацыя – жывы грамадзкі арганізм, дзе спосаб існаваньня вызначаецца большасьцю, з роўнымі гарантыямі для ўсіх. Дэмакратычны парадак тым ня менш нярэдка парушаецца (найгорш калі дыктатура ці аўтарытарызм) і бальшыня (ці частка) трапляе ў бяспраўнае становішча ці траціць гарантыі сваіх правоў. Але бывае стан, калі, ня гледзячы на супярэчнасьці, нацыя мусіць мець усеагульнае адзінства для захаваньня сябе, сваіх інтарэсаў і сваіх каштоўнасьцяў.
Чым большая шкала гэтага адзінства і чым большая мабілізацыя, тым больш духоўна і пасіянарна мацнейшае ёсьць нацыянальнае грамадзтва і лепшая здольнасьць яго да выжываньня ў неспрыяльных абставінах. Якія б ні былі разьбежнасьці ідэалягічнага і палітычнага кшталту, здаровае нацыянальнае грамадзтва заўсёды здольнае дасягнуць адзінства ў адпаведных абставінах.
На зьнішчэньне гэтай здольнасьці найбольш і накіраваная разбуральная дзейнасьць зьнешняй разьведкі Расеі ў Беларусі. У цяперашніх выступах некаторых палітрусіфікатараў з лукашэнкаўскай “палаткі” (В. Абрамава) мяне зьдзівіла іхняя азлобленая памяць пра непрыкметны эпізод у палітыцы БНФ – стварэньне Антыкрызіснага Камітэту. Пра гэты факт ужо мала хто памятае, але пэўным асобам ён памятаецца і ненавісны.
Антыкрызісны Камітэт быў створаны па ініцыятыве Беларускага Народнага Фронту і беларускіх патрыятычных арганізацыяў у 1992 годзе і ўяўляў сабой дамову паміж усімі апазыцыйнымі сіламі Беларусі, урадам і Вярхоўным Саветам аб адзінстве супольных дзеяньняў беларускай улады і апазыцыі на выпадак рэальнай пагрозы суверэнітэту і незалежнасьці Рэспублікі Беларусь і неабходнасьці яе абароны.
Ня гледзячы на яўнае нежаданьне кантактаваць з Апазыцыяй БНФ, урад Кебіча ўсё ж пайшоў на гэтае пагадненьне. Паседжаньне і заключэньне пагадненьня адбылося ў малой залі Дома літаратара. Антыкрызісны Камітэт не засьведчыў нейкай рэальнай дзейнасьці, але сам факт такога паразуменьня паказваў на існаваньне здаровага грунту нацыі, якая здольная да кансалідацыі.
Гэта аказваецца моцна занепакоіла русіфікатараў і рускую разьведку. Пагроза незалежнасьці Беларусі была толькі з боку Расеі, і расейцы ўбачылі, што беларусы здольныя сьведама арганізавацца супраць іхняй агрэсіі, што мэтад “падзяляй і ўладар” тут ужо можа не спрацаваць.
Тым часам акупацыйны рэжым Лукашэнкі, які стварылі цяпер на Беларусі крамлёўска-лубянскія нішчыцелі, выключае кансалідацыю ўлады і нацыянальнай апазыцыі пры любой пагрозе, нават, калі б Расея (ці НАТО) пагражалі вайной. Прычына ў тым жа – рэжым антыбеларускі, і для ягонай улады не існуюць кансалідуючыя нацыянальныя каштоўнасьці, ён іх топча гэтак жа, як нацыянальныя інтарэсы і нацыянальны аўтарытэт. Акупацыйны рэжым і нацыянальна-дэмакратычная апазыцыя ёсьць антыподы, ворагі, тут няма крытычных пунктаў яднаньня. Нават ягоная так званая “дэмапазыцыя”, створаная пры ўдзеле агентуры, як аказалася, ня мае зь ім бясспрэчных кропак нацыянальнай кансалідацыі. Гэта, дарэчы, праілюстравала дыскусія аб русіфікатарскім вяшчаньні на Беларусь “Нямецкай хвалі”. Агентура адкрыта выказала незадавальненьне сваёй “дэмапазыцыяй” за тое, што яна ў большасьці падтрымала беларускую мову ў эфіры.
Для ажыцьцяўленьня сваіх задумаў па расколу беларускай нацыі Масква знайшла актыўны тыпаж з псіхапатычнай мэнтальнасьцю; для яго ўсюды ворагі, ён любіць толькі крытыкаваць, пагражаць, “разносіць”, выказваць недавер, падазраваць і вечна змагацца з падкопамі, змовамі, варожымі намерамі і г.д. Але галоўны ягоны вораг – беларуская мова, беларуская культура і беларуская нацыя. Уплываць на такую асобу – псіхалягічная вывучка, а ў КГБ хапае ўсялякіх “вывучак”. Лукашэнка разламаў беларускае грамадзтва так, што ў дачыненьні да ягонай асобы і да ягонай “палітыкі” яно ня склеіцца ні пры якіх абставінах. Гэта нават ня Кастро, не Хусэйн і нават ня Кім Чэн Ір, гэта чужак для беларускай культуры, якога дэнацыяналізаваныя і ачмураныя яшчэ савецкай ідэалёгіяй людзі памылкова ўспрынялі за свайго.

Зянон Пазьняк
15 верасьня 2005 г.

18/10/2005 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2005
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024