Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Сёньня — гадавіна ўтварэньня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” (Зянон Пазьняк, па тэлефоне з Нью-Ёрку: ) “19 кастрычніка 1988 года ў Чырвоным касьцёле ў Менску пад гром авацыяў і воклічаў захапленьня быў створаны Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту. Гэта была магутная і вызначальная падзея. Фронт выканаў і ажыцьцявіў вялікую місію нацыі ў 20-ым стагодзьдзі — вярнуў Незалежнасьць Беларусі, беларускі бел-чыровона-белы сьцяг, герб “Пагоня”, дзяржаўнасьць мовы, беларускую школу, магчымасьць вольнага разьвіцьця і адраджэньня, самапавагу да саміх сябе. 19/10/2005 › Навіны Адпаведную заяўку падалі ў Менгарвыканкам сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Паводле Ганны Соусь, Менск 19/10/2005 › Навіны Шэсьце на Курапаты адбудзецца ў нядзелю 30 кастрычніка Як паведаміў намесьнік старшыні Партыі БНФ Юрась Беленькі, сёлета шэсьце на Курапаты, прымеркаванае да Дзядоў, адбудзецца ў нядзелю 30 кастрычніка— адпаведную заяўку падалі ў Менгарвыканкам і Менаблвыканкам сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. (Беленькі: ) “Збор удзельнікаў у 10.30 на бульвары Талбухіна на пляцоўцы каля гадзіньнікавага заводу. З 11.00 да 14.30 плянуецца шэсьце. У заяўцы мы просім даць дазвол прайсьці ад гадзіньнікавага заводу да кальцавой дарогі па ходніках і адной паласе праезнай часткі. Маршрут традыцыйны. Шэсьце па праспэкце Скарыны, вуліцах Каліноўскага, Сядых, Карбышава, Гамарніка і Мірашнічэнкі да кальцавой дарогі. Пачатк мітынгу ў 14.30, заканчэньне ў 17 гадзінаў”. 19/10/2005 › Навіны Паважаныя сябры-фронтаўцы! Віншую вас зь вялікай датай беларускага змаганьня за Волю і Незалежнасьць! Зянон ПАЗЬНЯК 19/10/2005 › Навіны А. Мілінкевіч: “Усе маюць нармальныя ўмовы жыцьця” 15 кастрычніка а 15.00 менскага часу на тэлеэкране замільгала знаёмая фізіяномія “прафэсара”. А. Мілінкевіч даваў інтэрв’ю чэшскаму тэлеканалу СТ24 у пражскай тэлестудыі. 19/10/2005 › Актуаліі Зянон Пазьняк. Непрадрашэнства (Урывак з артыкула “Прамаскоўскі рэжым”) Дастаткова нават пабежнага погляду на Расею, каб убачыць, што, ня гледзячы на супярэчнасьці і суперніцтва розных палітычных сілаў, праўрадавых ды апазыцыйных, у Расеі няма і ніколі не было рускіх антыімпэрскіх рухаў і нават асобаў, якія б падтрымлівалі, скажам, незалежнасьць Беларусі. 19/10/2005 › Навіны Ю. Беленькі: “Пазьняк нават непрыхільнікамі прызнаецца як стваральнік” Сёньня госьць ранішняга эфіру Беларускай Свабоды – выканаўца абавязкаў старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Юрась Беленькі. Яму 45 гадоў, эканаміст. У 1990-1996 дэпутат Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, сябра Апазыцыі БНФ, у Ценявым урадзе ўзначальваў бюджэтна-фінансавы блёк. Аўтар шэрагу законапраектаў аб банках і банкаўскай сыстэме. (Навумчык: ) “Спадар Юрась, кіраўнік Вашай партыі Зянон Пазьняк – у эміграцыі. Наколькі шчыльныя стасункі ў Вас зь ім?” (Беленькі: ) “Стасункі штодзённыя. Ён - кіраўнік, кожны дзень адбываюцца кантакты - інтэрнэт, тэлефон - сёньняшнія камунікацыі, дзякаваць Богу, дазваляюць гэта рабіць”. 19/10/2005 › Навіны Апошні тэкст Васіля Быкава быў прысьвечаны Аляксандру Якаўлеву На 82-ім годзе жыцьця памёр расейскі акадэмік, былы сакратар ЦК КПСС Аляксандар Якаўлеў. На Захадзе яго называлі “архітэктарам перабудовы”.Былы першы сакратар Стаўрапальскага крайкаму і сакратар ЦК КПСС па сельскай гаспадарцы Міхаіл Гарбачоў, калі зрабіўся генсэкам, меў намер усяго толькі мадэрнізаваць савецкую імпэрыю, захаваўшы яе менавіта імпэрыяй і абавязкова – камуністычнай.На шчасьце, ён запрасіў на пасаду сакратара ЦК па ідэалёгіі былога амбасадара ў Канадзе Аляксандра Якаўлева. 19/10/2005 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |