Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Апошні тэкст Васіля Быкава быў прысьвечаны Аляксандру Якаўлеву

На 82-ім годзе жыцьця памёр расейскі акадэмік, былы сакратар ЦК КПСС Аляксандар Якаўлеў. На Захадзе яго называлі “архітэктарам перабудовы”.Былы першы сакратар Стаўрапальскага крайкаму і сакратар ЦК КПСС па сельскай гаспадарцы Міхаіл Гарбачоў, калі зрабіўся генсэкам, меў намер усяго толькі мадэрнізаваць савецкую імпэрыю, захаваўшы яе менавіта імпэрыяй і абавязкова – камуністычнай.На шчасьце, ён запрасіў на пасаду сакратара ЦК па ідэалёгіі былога амбасадара ў Канадзе Аляксандра Якаўлева.

Якаўлеў таксама быў партыйным функцыянэрам (у свой час нават дэбатаваў з Салжаніцыным з марксісцкіх пазыцыяў – але дэбатаваў, а не рэпрэсаваў).

Генсек Гарбачоў ініцыяваў “перабудову” – рэфармацыю камуністычнай сыстэмы “паводле Леніна”. Якаўлеў дамагаўся “галоснасьці” – даючы як сакратар ЦК больш свабоды сродкам масавай інфармацыі, якія, хай спачатку і дазавана, але пачалі пісаць праўду. У тым ліку – праўду пра Леніна і камуністаў. У выніку, гэтая праўда абрынула і камуністычную сыстэму, і саму “перабудову”, і савецкую імпэрыю.

Канечне, дысыдэнты – той жа Салжаніцын ці ў Беларусі Пазьняк – шмат якія працэсы бачылі глыбей і патрабавалі больш радыкальнага – але зусім магчыма, што каб не ўмераны рэфарматар Якаўлеў, аднаму б не дазволілі вярнуцца, апублікаваць на радзіме “Архіпэляг ГУЛаг”, другі не атрымаў бы магчымасьць голасна сказаць праўду пра Курапаты і ўтварыць Народны Фронт. Зрэшты, гэта быў двухбаковы працэс – і дысыдэнты істотна ўплывалі на эвалюцыю мысьленьня кіраўнікоў СССР.

Менавіта Якаўлеў на пачатку перабудовы ўступіў у дэбаты зь Нінай Андрэевай, якая ў газэце ЦК КПСС запатрабавала вярнуцца да прынцыпаў сталінізму – і партыйныя сакратары “на месцах” былі гатовыя ўспрыняць яе тэзы як кіраўніцтва да дзеяньняў. Якаўлеў спыніў камуністычных паханоў. Менавіта дзякуючы намаганьням Якаўлева мы даведаліся, што сакрэтны пакт Молатава-Рыбэнтропа сапраўды існаваў – чаго не жадала прызнаваць большасьць народных дэпутатаў СССР.

Аднойчы я доўга гутарыў зь Якаўлевым пра Быкава – ён лічыў Васіля Ўладзіміравіча адным з тых, хто маральна падтрымліваў рэфарматараў. Сам жа Быкаў заўсёды цёпла выказваўся пра акадэміка Якаўлева. Адзін з апошніх быкаўскіх тэкстаў, напісаных ў Празе – а магчыма, самы апошні ў жыцьці – быў якраз прысьвечаны Якаўлеву. Ён мае назоў “Зь цемры” і завяршаецца гэтак: “Аляксандар Мікалаевіч Якаўлеў адрынуў прыкры туман змрочных аблудаў і адным зь першых указаў шлях зь цемры ЦК – у гэтым ягоны неацэнны маральны і грамадзянскі подзьвіг”.

Паводле Радыё Свабода, Сяргей Навумчык, Прага - 17.10.05

19/10/2005 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2005
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024