Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Шэсьце на Курапаты адбудзецца ў нядзелю 30 кастрычніка Як паведаміў намесьнік старшыні Партыі БНФ Юрась Беленькі, сёлета шэсьце на Курапаты, прымеркаванае да Дзядоў, адбудзецца ў нядзелю 30 кастрычніка— адпаведную заяўку падалі ў Менгарвыканкам і Менаблвыканкам сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. (Беленькі: ) “Збор удзельнікаў у 10.30 на бульвары Талбухіна на пляцоўцы каля гадзіньнікавага заводу. З 11.00 да 14.30 плянуецца шэсьце. У заяўцы мы просім даць дазвол прайсьці ад гадзіньнікавага заводу да кальцавой дарогі па ходніках і адной паласе праезнай часткі. Маршрут традыцыйны. Шэсьце па праспэкце Скарыны, вуліцах Каліноўскага, Сядых, Карбышава, Гамарніка і Мірашнічэнкі да кальцавой дарогі. Пачатк мітынгу ў 14.30, заканчэньне ў 17 гадзінаў”. Гэта будзе ўжо васямнаццатае шэсьце на Курапаты на Дзяды, пачынаючы ад 1988 году, калі міліцыя пры разгоне ўдзельнікаў акцыі ўжыла сьлезацечны газ. Летась улады далі дазвол на правядзеньне шэсьця на Дзяды, але забаранілі наладзіць мітынг у Курапатах. Арганізатары акцыі зьвязвалі забарону на мітынг з тым, што акцыя адбывалася амаль адразу пасьля рэфэрэндуму і шматлікіх акцыяў на знак пратэсту супраць яго вынікаў. Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ традыцыйна ўвосень парадкуюць тэрыторыю ўрочышча Курапаты, месца гібелі ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. (Беленькі: ) “На бліжэйшыя суботы плянуюцца прыблізна аб 11-й гадзіне талокі па прыборцы ўрочышча, падрыхтоўка да ўсталяваньня крыжоў. Уся гэтая праца вельмі патрэбная і з удзячнасьцю прымаецца тымі людзьмі, якія ўвесь час там знаходзяцца, працуюць, якія апякуюцца Курапатамі”. Паводле Радыё Свабода 19/10/2005 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |