Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
А. Мілінкевіч: “Усе маюць нармальныя ўмовы жыцьця” 15 кастрычніка а 15.00 менскага часу на тэлеэкране замільгала знаёмая фізіяномія “прафэсара”. А. Мілінкевіч даваў інтэрв’ю чэшскаму тэлеканалу СТ24 у пражскай тэлестудыі. Ён ня ўспомніў пра мізэрныя заробкі і пэнсіі, пра штодзённую бяду сотняў тысячаў беларускіх семьяў, пра катастрафічны рост колькасьці бамжоў і жабракоў, пра паўтара мільёны нашых “гастарбайтэраў”-рабоў, якія працуюць і гінуць у Расеі, пра разбурэньне эканомікі шляхам расейскага дэмпінгу і штучнай арыентацыі на Маскву, пра дзяцей, якія спажываюць атручаныя прадукты ў чарнобыльскіх раёнах, пра маладых маці, якія здаюць сваю кроў, каб пракарміць малых дзяцей… Намэнклятурны монстр усьміхаўся і казаў, што “эканамічная сітуацыя ў норме…” Журналіст спытаўся ў яго пра беларускую мову (“прафэсар”, зразумела, барабаніў па-расейску). “Лідэр дэмакратаў” нечакана прызнаў, што “супраць беларускай мовы вядзецца вайна…” Ды толькі не згадаў галоўнае: што вайну вядуць рукамі лукашыстаў расейскія акупанты нашай зямлі. “Прафэсар” працягваў: “Праблема ў тым, што выпускнікі нацыянальных школаў, што скончылі навучаньне ў сярэдзіне 1990-х гадоў ня могуць цяпер уладкавацца на працу…” Вось і ўсё. Сапраўды, а навошта чэхам расказваць пра факты зьнішчэньня прамаскоўскім рэжымам 85% беларускіх школаў, пра ліквідацыю газэтаў і часопісаў, пра шалёны зьдзек з нашай мовы, пра гвалтоўную русіфікацыю (дарэчы, слова “русіфікацыя” гэты “вялікі сын дэмакратыі” ня ўжыў ані разу – няма такой праблемы)? Гледзячы на прытарную садукейскую ўсьмешачку адзінага Мілінкевіча, успаміналіся такія ж прадажныя і падвойыя дзеячы псэўдаапазыцыі (апошнім часам яны неяк выйшлі з моды): яшчэ адзін прафэсар Хадыка, гладзенькі Вінцучок, камсамолец Лябедзька (ён жа Лебедько) ды інш. Агульная ў іх сістэма роўнай і ўпэўненай гаворкі, дзе паўпраўда жыве разам з няпраўдай, дзе схавана галоўнае, а выстаўлена другаснае і зусім ня важнае. Ён, як і яны, гаварыў пра сваю гатоўнасьць вывесьці людзей на вуліцы і “бараніць дэмакратыю”. Гэтыя папы-гапоны ўжо ня раз выводзілі беларусаў на правакацыйныя шэсьці пад дэбільнымі лёзунгамі “За хорошую жізнь”, “За перемены” ды за іншую лухту. Роля гэтай публікі – падлейшая. Правакатаў мяняюць, калі яны канчаткова назаляюць вочы і вушы людзям у Беларусі і на Захадзе. Сьведама і ня сьведама гэтая камарыльля служыць разбуральнікам, непрыяцелям Беларусі. Гэта шкодныя імітатары і дэмагогі, якіх абрыдла слухаць. Нельга давяраць такім людзям. Валеры Буйвал 19/10/2005 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |