Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

У Курапатах сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ правялі талаку

Ва ўрочышчы Курапаты дагэтуль ляжаць некалькі дзясяткаў дрэваў, паваленых падчас жнівеньскага ўрагану. Тыя, што паваліліся блізу кальцавой дарогі, ужо прыбралі работнікі Ждановіцкага лясьніцтва, а вось з правага боку Крыжовай алеі бярозы гэтак і ляжаць ўжо амаль трэці месяц. Гальлё зь іх абразаюць і потым паляць сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ, але, каб прыбраць самі дрэвы, неабходна іх расьпілаваць і вывезьці, а для гэтага патрэбна адмысловая тэхніка. Сталы ўдзельнік курапацкіх талокаў актывіст Партыі БНФ Уладзімер Юхо згадвае, што падчас урагану, калі валіліся дрэвы, курапацкія крыжы амаль ўсе засталіся некранутымі, і гэта вельмі сымбалічна. Уладзімер Юхо працягвае:

(Юхо: ) “Сёньня сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ праводзяць чарговую талаку ў Курапатах. Трэба адзначыць, што ўсё лета талокі праводзіліся кожную суботу. Мінімум 5 чалавек тут працавалі. Таму Крыжовая алея падтрымлівалася ў добрым стане. Двойчы давялося касіць траву на алеі каля крыжоў. Да Дзядоў мы навядзем яшчэ большы парадак тут, прыбярэм усё, каб людзі, якія прыйдуць адзначаць Дзяды, бачылі плён нашай працы”.

У наступную нядзелю, 30 кастрычніка, адбудзецца шэсьце і мітынг у Курапатах, прымеркаваныя да Дня памяці продкаў. Адпаведную заяўку падалі ў Менгарвыканкам і Менаблвыканкам сябры Партыі БНФ. Плянуецца, што ў гэты дзень ва ўрочышчы будуць устаноўленыя некалькі дзясяткаў крыжоў. Лункі пад іх ужо падрыхтаваныя. Уладзімер Юхо гэтаксама паказвае мне крыж ля кальцавой дарогі, які паставіў нядаўна ягоны ўнук у памяць пра свайго прадзеда, які пацярпеў ад сталінскіх рэпрэсіяў.

Мой наступны суразмоўца – сябра Партыі БНФ Георгі Ярашук:

(Ярашук: ) “Чаму я сёньня прыйшоў? Гэта мой штодзённы абавязак перад загінулымі, забітымі беларусамі, якія змагаліся за нашу волю, наша шчасьце, за наш народ. Таму я й прыйшоў – ушаноўваць памяць нашых продкаў”.

Паводле Ганны Соусь, Менск

22/10/2005 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2005
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024