Факты і падзеі (15-23 кастрычніка 2005 г.)
Калі крамлёўскія бандыты ў лістападзе 1939 г. высунулі незалежнай Фінляндыі нахабны ўльтыматум (узгоднены з лепшым сябрам страны советов А. Гітлерам) і запатрабавалі для сябе фінскай зямлі па самыя гэльсінскія гароды, у Маскву паехала ўрадавая дэлегацыя, каб улагодзіць канфлікт (фіны не хацелі вайны).
Прэм’ер Паасіківі напісаў у сваіх мэмуарах пра тыя трывожныя дні, успамінаючы, як да мяжы на кожнай, самай маленькай чыгуначнай станцыі іхны цягнік сустракала сьцяна народу. Людзі не трымалі ніякіх плякатаў і транспарантаў, не гукалі лёзунгаў. Фіны сьпявалі нацыянальныя песьні, трымаючы ў руках нацыянальныя сьцягі. “Мы без словаў разумелі, што хацелі сказаць нам нашыя людзі…” – прызнаваўся праз гады палітык. У Крамлі фінская дэлегацыя паводзіла сябе годна і грэбліва адкінула дзікія прэтэнзіі імпэрыялістаў. 30 лістапада 1939 г. саветы пачалі агрэсію супраць невялікай краіны і малалікага (асабліва ў параўнаньні з савецкай ардой) паўночнага народу. 15-16 кастрычніка сёлета адзін з расейскіх тэлеканалаў прадэманстраваў дзьвюхсэрыйны фільм фінскіх кінематаграфістаў пад назвай “Зімовая вайна”, створаны ў 1989 г. да 50-х угодкаў гераічнай абароны Фінляндыі. Аўтары прысьвяцілі фільм лёсу аднаго з батальёнаў, які на працягу трох з паловай месяцаў вайны знаходзіўся на перадавой. Таленавітая стужка ўразіла проста быкаўскім драматычным рэалізмам. Аўтары любым спосабам імкнуліся пазьбегнуць парадна-фанфарнай інтанацыі, паказалі ўвесь жах вайны, стварылі шэраг яркіх і запамінальных вобразаў. Учорашнія сяляне, рабочыя, студэнты маршыравалі на фронт амаль не прайшоўшы вайсковай вывучкі. Але фінаў выручала тое, што яны – заўсёды блізкія да сваёй суровай прыроды — мелі выдатную спартовую загартоўку, не баяліся холаду, умелі выдатна бегаць на нартах і страляць. Але галоўным было народнае братэрства, вялікая ідэя фінскага нацыяналізму. Час ад часу ў беларускага гледача самы сабой напрошваліся параўнаньні. Фінскія генэралы і палкоўнікі заўсёды зьвярталіся да падначаленых на чалавечай мове, без расейскіх мацюкоў і пагрозаў. Заўсёды пыталіся: “Хлопцы, вы здолееце выстаяць?” І стомленыя жаўнеры адказвалі: “Зробім, што будзе ў нашых сілах…” На савецкім баку фронта шумна сьвяткавалі 21 сьнежня дзень народзінаў маскальскага сатаны Сталіна. А праз колькі дзён над фінскімі пазыцыямі па ўсім фронце рэхам гучэлі гімны ў славу Хрыста – эўрапейскі народ сустракаў Каляды. Практычна без авіяцыі, з малой колькасьцю гарматаў фінская пяхота супрацьстаяла мільённай лаве савецкіх рабоў. Раз-пораз у фільме дэманстраваліся кашмарныя атакі савецкіх дывізіяў супраць пазыцыяў гераічнага батальёна. Як саранча, бегла ў атаку цемра ў худых шынялях і будзёнаўках (а мароз быў 40 градусаў). Фінскія разьведчыкі, прапаўзаючы потым паміж горамі трупаў, казалі адзін адному: “Што ж гэта такое!? Яны зусім не шкадуюць сваіх людзей…” Фіны зьбіралі ня толькі ўсіх сваіх параненых, але таксама й целы забітых. Загінуўшых везьлі ў родныя мясьціны, дзе людзі разьвітвалія з героямі ў касьцёлах. Гледзячы на безаблічную масу арды на экране, думалася аб тым, што побач з іншымі няшчаснымі ахвярамі дьябальскай імпэрыі ў самагубчых атаках удзельнічалі дзесяткі тысячаў беларусаў. Маскоўскія акупанты ня ў першы і не ў апошні раз карысталіся нашай моладзю ў сваёй подлай справе. Колькі яшчэ страшных урокаў павінна атрымаць ад маскальскіх акупантаў наша нацыя, каб урэшце зразумець, што галоўны, самы крыважэрны наш вораг знаходзіцца на Усходзе, за Смаленскам, і што нельга яму служыць і ваяваць за яго? На прыканцы фільма (сакавік 1940 г.) ад батальёну засталося чалавек дваццаць у пашарпаных і брудных масхалатах, змардаваных, але нязломных мужчынаў, якія не пусьцілі арду на сваю зямлю. Яны не адразу паверылі гончыку, які прынёс ім 15 сакавіка зьвестку пра заканчэньне вайны. Ня верыў у гэта й увесь сьвет, які назіраў (надта ж бязьдзейсна) за няроўным змаганьнем на Поўначы. Фінляндыя адстаяла тады сваю незалежнасьць, саветы вымушаны былі адмовіцца ад свайго акупацыйнага праекту ў выглядзе сацыялістычнай савецкай фінскай рэспублікі. Вялікі прыклад змагарнай Фінляндыі павінен натхняць сёньняшніх беларусаў у барацьбе за волю і незалежнасьць нашай дарагой Бацькаўшчыны.
“Царь испугался, издал манифест./ Мёртвым свободу – живых под арест…” Па ўсёй расейскай імпэрыі людзі сьпявалі гэтыя прыпеўкі з самай раніцы 17 кастрычніка 1905 года. Сёлета споўнілася роўна 100 гадоў з дня першай ў сваім родзе спробы расейскай “дэмакратызацыі” (спроба правалілася з грукатам, як і ўсе наступныя). Міколка ІІ Раманаў па мянушцы Крывавы (цяперашні сьвяты РПЦ) пасьля сакрушальнай паразы ад японцаў і пасярод рэвалюцыйнага ўздыму па ўсёй імпэрыі апублікаваў свой “Маніхвэст”. Там было і пра амністыю, і пра Дзярждуму, і што парадаў манарх будзе слухацца. Лібэральная публіка апранулася ў сьвяточнае і крычала на плошчах ура ды “в воздух чепчікі бросала”. Але ў той жа дзень чарнасоценцы апрануліся ў чорнае і разам з паліцыяй і жандарамі наладзілі крывавыя правакацыі і пагромы па ўсёй імпэрыі (тысячы забітых і параненых). Фэадальны рэжым ясна нагадваў, што нічога не мяняецца, і душыць народы ён будзе па-ранейшаму. Ужо праз колькі месяцаў, 3 чэрвеня 1906 г. “сьвяты” цар разагнаў Думу і разгарнуў люты тэрор супраць людзей, якія было паверылі ў “расейскую дэмакратыю” (толькі бальшавікі здолелі перавысіць статыстычныя маштабы гэтага тэрору ў пазьнейшыя часы свайго панаваньня). Сёньняшняя чарнасоценная расейская Дзярждума – дастойны нашчадак фэадальнай маскоўскай імпэрыі Раманавых. Там зьбіраюцца нават на юбілейнае паседжаньне ў той самай зале Таўрыцкага палацу, дзеля гэтага ў Пецярбург паедуць.
Цікава, а сваіх менскіх халуёў яны на свой юбілей запросяць? Для нас дзень 17 кастрычніка памятны яшчэ й леташняй дэманстрацыяй “аб’яднанай псэўдаапазыцыі”, якая паказала нашаму народу і ўсяму сьвету сваю прадажніцкую, антыбеларускую сутнасьць. Вінцучок Вячорка, Лебедько, Шушкевіч і ўсе гэтыя “пяцёркі і дзесяткі плюс” разам з рэжымам заклікалі беларусаў ісьці на псэўдарэфэрэндум і дыктатарскія псэўдавыбары 17 кастычніка 2004 г. Як ізгаляліся тады гэтыя “дэмакраты”, як высьмейвалі актывістаў і кіраўніцтва Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і ягонай Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ за тое, што патрыёты заклікалі людзей байкатаваць гнюсную авантуру рэжыму. У сваіх газэтках вінцучкі тэарэтызавалі пра “мэтазгоднасьць сказаць сваё НЕ Лукашэнку”, а ў газэце “Новы час” нават напісалі – “Пасьпяшай на выбары – аддай свой голас” (старшыня ТБМ тов. Трусаў апраўдваўся потым, што гэта быў “ягоны жарт”). Пазьней ім ня было сорамна за сваю здраду. Яны ўпэўненыя, што ўсё неяк забудзецца, што крымінальнай адказнасьці за ўдзел у злачынстве няма. Ды не, адказваць будзеце і вельмі ж скора.
З 18 па 21 кастрычніка мільёны людзей назіралі па тэлевізіі за разьвіцьцём чарговай пагоні за расейскімі злодзеямі. На гэты раз маскальскіх піратаў прыхапілі на гарачым учынку каля берагоў Нарвэгіі. Тыя кралі рыбу ў нарвэжскіх тэрытарыяльных водах. Нарвэжцы арыштоўвалі і штрафавалі за пірацтва мурманскі сэйнэр “Электрон” ужо раней і не адзін раз. А той вяртаўся красьці зноў і зноў (так заўсёды з крымінальнікамі-рэцыдывістамі), нібыта нельга лавіць рыбу ў іншых месцах. На борт “Электроніка” увайшлі два нарвэжскіх інспэктара. А піраты ўзялі ды й пагналі ў бок свайго порту (у міжнароднай практыцы такое называецца ясна – захоп закладнікаў). Подлы фінт, трэба прызнаць, удаўся. Піратаў атачылі нарвэжскія вайсковыя караблі, над імі лётала вайсковая авіяцыя. Але нічога зрабіць ня рашаліся, бо маглі б пацярпець нарвэжскія закладнікі. Уступіліся за сваіх і крамлёўскія рэцыдывісты. Міністар вайны Іваноў пагражаў санкцыямі ды сьцьвярджаў, што няма складу злачынства ў дзеяньняў “славных сынов Россіі”. Подленькая расейская тэлевізія нават падаслала ў нарвэжскую вёску свайго журналіста, які сустрэўся з бацькам аднаго з закладнікаў. Той гаварыў спакойна і годна, а падасланы маскалік любымі спосабамі імкнуўся прадставіць драму нарвэжцаў, як апэрэтачны сюжэт. Такім балбатунам з мікрафонам застаецца толькі пажадаць, каб яны самы пасядзелі дзе-небудзь у палоне хаця б пару дзён. Урэшце “Электронік” з закладнікамі і крадзенай рыбай даплыў да Мурманска. Капітан-пірат адразу карцінна зьлёг у шпіталь “з інфарктам”, Масква пачала замінаць скандал. Спадзяемся, што наступным разам нарвэжцы будуць кантраляваць хамаў пад дуламі гарматаў сваіх крэйсэраў.
20 кастрычніка расейская фашыстоўская моладзь у чарговы раз вялікай кодлай напала на аднаго юнака – чорнага студэнта з Камэруну. Пасьля Варонежа эстафэтную палачку расавай нянавісьці прыняў Растоў-на-Доне. Навучаныя варонежскім досьведам (улады там заявілі, што замежныя студэнты “самы вінаватыя – ня трэба хадзіць па нашым горадзе”), афрыканскія і азіяцкія студэнты пачалі браць справу справядлівасьці ў свае рукі. Кавярню, дзе пацярпеў камэрунец, яны ўзялі штурмам і добра выпісалі маскальскім расістам. Калі так і далей пойдзе, дык яны й Крэмль могуць захапіць ды паганяць там лубянскіх прусакоў.
21 кастрычніка па расейскай тэлевізіі ўвесь дзень круцілі бэнэфіс галоўнага чукчы Абрамовіча. Рэгіянальная чукоцкая дума (ці як там яе) адзінагалосна прагаласавала за працяг паўнамоцтваў гэтага “выдатнага нацыянальнага лідэра”. Тэлевізія нават не хавала лёгкага іранічнага адценьня ў сваім рэпартажы. Дэпутатаў гэтай думы роўна дванаццаць (сапраўдных чукчаў сярод іх два). Седзячы на дванаццаці крэслах, яны крутанулі ўсю працэдурку працягу паўнамоцтваў (па рэкамэндацыі Пуціна) за няпоўных дзесяць мінут (!). Відаць, сьпяшаліся на банкет. Потым галоўны чукча хадзіў па аб’ектах сацкультбыту, а тэлевізія расхвальвала ягоныя мэтады паляпшеньня жыцьця экзатычнага этнасу. У канцы ўрэшце паказалі рыбакоў і аленеводаў, якія стомлена глядзелі ў тэлекамэру. Зьдзек крамлёўскай мафіі з акупаваных этнасаў працягваецца.
Штогод на прыканцы кастрычніка Угоршчына ўспамінае трагічныя падзеі 1956 г. Пасьля крытыкі сталінізма ў Маскве паняволеныя народы паверылі, што можна ісьці сваім шляхам і пачалі зрываць з сябе камуністычныя ланцугі. Усё пачалося з мірнай дэманстрацыі студэнтаў у Будапэшце, якія патрабавалі дэмакратыі і адстаўкі бальшавіцкага тырана Ракацы. Спэцслужбы адкрылі агонь па дэманстрантах і забілі дваццаць чалавек. У той жа дзень па ўсёй краіне падняліся сотні тысячаў (пазьней мільёны) людзей, пачалі граміць райкамы і валіць помнікі Сталіну. У Будапэшце людзі атачылі штаб-кватэру камуністычных спэцслужбаў, адтуль па іх зноў пачала страляць бальшавіцкая нечысьць. Калі праз колькі гадзін людзі выводзілі забойцаў з занятага будынку, то народ адмовіўся браць іх у палон і пазабіваў на месцы. З самага 1945 г. бальшавіцкія спэцслужбы трымалі за горла свой народ, забівалі, катавалі людзей, абаранялі антынародную ўладу прыслужнікаў расейскіх акупантаў. У дні нацыянальнага паўстаньня угорская армія ўстала на бок народу, але ўгорскае ГБ білася да апошняга за сваех гаспадароў. Угорцы пазнавалі мясцовых гэбэшнікаў па высокіх, крэпкіх скураных ботах. Літасьці да “абутых” ня было нідзе. Ракацы ўцёк у Маскву. На чале новага ўраду стаў Імрэ Надзь, папулярны ў народзе нацыянал-камуніст (ён таксама падзьвяргаўся раней рэпрэсіям з боку рэжыму). Урад запатрабаваў вываду з тэрыторыі Угоршчыны савецкіх акупацыйных войскаў і распачаў дэмакратычныя рэформы. Масква, напалоханая рэвалюцыяй, вывела свае войскі. Але разгубленасьць працягвалася нядоўга. На патаемнай сустрэчы Хрушчова (“вялікага антысталініста-дэмакрата”) з камуністычнымі кіраўнікамі сацкраінаў была дасягнута згода па пытаньні агрэсіі супраць Угоршчыны. Захад у тыя самыя дні быў заняты вайсковай апэрацыяй у раёне Суэцкага каналу (напярэдадні эгіпэцкі лідэр Абдэль Насэр абвясьціў нацыяналізацыю пабудаванага заходнікамі каналу). Так што ўгорцам давялося бараніцца супраць маскоўскага ворага самастойна. Калёны маскальскага войска ўжо на пачатку лістапада 1956 г. уварваліся на ўгорскую зямлю. Камандваў ардой знакаміты Жукаў. Угорцы баранілі сваю краіну і волю. У некалькіх месцах адбыліся нават танкавыя баі. Вайскоўцы і паспалітае рушэньне зьнішчылі дзесяткі тысячаў маскальскіх акупантаў. Падчас баёў у Будапэшце асабліва вызначыліся юныя героі. Падлеткі 14-17 гадоў цікавалі на дахах будынкаў, а потым закідвалі расейскія танкі і пяхоту “кактэйлямі Молатава”. Найбольш эфэктыўную атаку юнакі правялі каля маста Альжбэты, дзе спалілі цэлую калёну бронетэхнікі. Сілы, аднак, былі няроўнымі. Арда на доўгія дзесяцігоддзі зноў акупавала краіну. Сотні тысячаў маладых людзей – удзельнікаў рэвалюцыі – перайшлі аўстрыйскую мяжу і падаліся на Захад. Толькі аднавілася справядлівасьць. Даўно ўжо вытураныя з краіны расейскія акупанты, забаронены сімвалы камунізму. Народ жыве ў дэмакратычнай дзяржаве. Зарастаюць быльнягом пакінутыя расейскія базы.
Валеры Буйвал
24/10/2005 › Актуаліі
|
|
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
Пошук:
Каляндар:
Ідзі і глядзі:
Беларуская Салідарнасьць:
ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.
1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
Каго любіш?
Люблю Беларусь.
Дык узаемна.
2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.
3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.
4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.
5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.
6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ.
7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.
8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.
Сябры й партнэры:
|
|