Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Прамаскоўскі Рэжым Лукашэнкі і Гэбэ і асабліва рэжым Пуціна шпаркімі крокамі ідуць да русіфікацыйнага фашызму. Гэта ўжо заўважылі нават на Захадзе, тыя хто ўмее бачыць рэальнасьць. У Жодзіне невядомыя зьдзейсьнілі напад на кватэру актывістаў Лапіцкіх. (Лапіцкі: ) “Сёньня каля нуля гадзінаў у шыбу былі кінутыя ёмістасьці з чорнай фарбай. Было два кідкі. Адзін у сярэдзіну акна, другі дакладна ўніз акна. Акно адразу вывалілася. Фарба запэцкала шыбу і вылілася на падваконьнік. Была тэрмінова выкліканая міліцыя. Я і жонка выскачылі на двор. Я абабег вакол дому — нікога не заўважыў. Але ля першага пад’езду былі суб’екты, мы іх затрымалі. Пад’ехала міліцыя, пачала рабіць апытаньні, фатаграфавалі, быў экспэрт міліцыі”. Што думаюць пра здарэньне жодзінскія міліцыянты? Гаворыць супрацоўнік аддзелу дазнаньня Вячаслаў Навадворскі: (Навадворскі: ) “З боку міліцыі праводзіцца праверка па гэтым факце. Сур’ёзная праверка. Падключаны ўсе службы. Працуем. Пакуль я нічога на гэты конт сказаць не магу”. Гэта ўжо трэці напад на кватэру Лапіцкіх за апошні тыдзень. 18 кастрычніка вокны іх кватэры былі закіданыя яйкамі з чырвона-карычневай фарбай. Мінулай ноччу кватэра была абстраляна, паводле спадара Лапіцкага, з пнэўматычнай зброі. Сям’я Лапіцкіх зьвязвае гэтыя дзеяньні невядомых найперш зь нядаўняй перамогай у канфлікце з Жодзінскім гарвыканкамам, які тычыўся патрабаваньня беларускамоўнага навучаньня для 9-гадовага Янкі Лапіцкага. Гаворыць Аляксей Лапіцкі: (Лапіцкі: ) “17 кастрычніка ён пачаў афіцыйна хадзіць у школу. А 18-га адбыўся напад. Камусьці вельмі не спадабалася атрыманая ў Жодзіне перамога і што ў нас ад гэтага быў добры настрой. Падобнае адбывалася ў 2000 годзе. Гэтым займалася групоўка БРСМ—РНЕ, як мы іх называем, бо там былі вядомыя асобы, якія ладзілі правакацыі ў часе Маршу Свабоды ў Жодзіне”. (Радыё “Свабода”, 25 кастрычніка 2005 г.) Джэймс Вулсі пра Расею. (Вулсі: ) “Нам трэба зьмяніць эканамічны падмурак адносінаў паміж Расеяй і рэштай сьвету, пазбаўляючыся залежнысьці ад нафты. Дарэчы тое ж самае тычыцца адносінаў Саудаўскай Арабіі з рэштай сьвету. Адна з прычынаў, чаму эўрапейцы так прыязна паводзяць сябе ў адносінах да Расеі, гэта тое, што Расея мае шмат нафты. Разам з былым дзяржсакратаром ЗША Джорджам Шульцам мы падрыхтавалі справаздачу, у якой прапануем вельмі хутка пераходзіць на выкарыстаньне гібрыдна-электрычных аўтамабіляў, асабліва з функцыяй хуткага падключэньня, каб палову энэргіі, яны атрымоўвалі з электрасеткі. Мы прапануем як мага хутчэй з урадавай падтрымкай пераходзіць на розныя віды біяпаліва – такія, як этанол з цэлюлозы, дызэльнае паліва з адкідаў. Калі цягам наступнага дзесяцігодзьдзя ня толькі Расея, але й Саудаўская Арабія ды іншыя дзяржавы, якія здабываюць нафту, пабачаць, што імпартэры маюць усё менш патрэбы ў іхнай нафце, калі яны пабачаць, што паляпшаецца сытуацыя са спажываньнем паліва і з альтэрнатыўнымі відамі паліва, тады яны будуць сябе паводзіць больш памяркоўна. І прэзыдэнт Пуцін, і саудаўцы лічаць, што маюць кантроль над рэштай сьвету, дзякуючы сваім запасам нафты і сваёй пазыцыі двух найвялікшых экспартэраў нафты. Мы павінныя зрабіць усё магчымае, каб пазбавіць іх гэтай крыніцы улады”. (Радыё “Свабода”, 25 кастрычніка 2005 г.) ФАШЫЗАЦЫЯ РЭЖЫМУ Фашызм як і камунізм зьява на Беларусі чужародная, паходзіць з Расеі, адбівае расейскія інтарэсы, інсьпіруецца расейскай агентурай. Цяпер дзеяньні супраць беларускай культуры робяцца пасьлядоўна і агрэсіўна, паўсюдна падтрымліваюцца існуючай уладай. (Паводле радыё і газэтаў) 30/10/2005 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |