Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

5 лістапада адбудуцца шэсьце і жалобны мітынг у Лошыцкім яры - месцы гібелі ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў

Адпаведную заяўку падалі ў Менгарвыканкам сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ.
Акцыя прымеркаваня да Дзядоў, Дня памяці продкаў. Збор удзельнікаў — у суботу 5 лістапада аб 11-й гадзіне ля Палацу культуры Камвольнага камбінату. Як паведаміў Радыё Свабода намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ Юрась Беленькі, сябры партыі штогод традыцыйна на Дзяды ўшаноўваюць памяць ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсіяў — у Курапатах і Лошыцкім яры.

Паводле Ганны Соусь, Менск

19/10/2005 › Навіны



Шэсьце на Курапаты адбудзецца ў нядзелю 30 кастрычніка

Як паведаміў намесьнік старшыні Партыі БНФ Юрась Беленькі, сёлета шэсьце на Курапаты, прымеркаванае да Дзядоў, адбудзецца ў нядзелю 30 кастрычніка— адпаведную заяўку падалі ў Менгарвыканкам і Менаблвыканкам сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ.

(Беленькі: ) “Збор удзельнікаў у 10.30 на бульвары Талбухіна на пляцоўцы каля гадзіньнікавага заводу. З 11.00 да 14.30 плянуецца шэсьце. У заяўцы мы просім даць дазвол прайсьці ад гадзіньнікавага заводу да кальцавой дарогі па ходніках і адной паласе праезнай часткі. Маршрут традыцыйны. Шэсьце па праспэкце Скарыны, вуліцах Каліноўскага, Сядых, Карбышава, Гамарніка і Мірашнічэнкі да кальцавой дарогі. Пачатк мітынгу ў 14.30, заканчэньне ў 17 гадзінаў”. Далей...

19/10/2005 › Навіны



Фронт

Паважаныя сябры-фронтаўцы! Віншую вас зь вялікай датай беларускага змаганьня за Волю і Незалежнасьць!
19 кастрычніка 1988 года быў створаны Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту.
Успомніце, як на крыльлях ідэі нацыянальнай свабоды, салідарнасьці і бясстрашша, крок за крокам, кавалася наша Незалежнасьць і Воля.
Трымайма ж у думках і ў сэрцы той вызначальны час, перадавайма ідэі і справы далей, каб з новай сілай пераможна вярнуўся ізноў наш Беларускі Народны Фронт і адрадзіў свабоду.
Жыве Беларусь!
Вечна жыве!
Слава героям!

Зянон ПАЗЬНЯК
19 кастрысніка 2005 г.

19/10/2005 › Навіны

 


А. Мілінкевіч: “Усе маюць нармальныя ўмовы жыцьця”

15 кастрычніка а 15.00 менскага часу на тэлеэкране замільгала знаёмая фізіяномія “прафэсара”. А. Мілінкевіч даваў інтэрв’ю чэшскаму тэлеканалу СТ24 у пражскай тэлестудыі. Далей...

19/10/2005 › Актуаліі

 


Зянон Пазьняк. Непрадрашэнства

(Урывак з артыкула “Прамаскоўскі рэжым”)

Дастаткова нават пабежнага погляду на Расею, каб убачыць, што, ня гледзячы на супярэчнасьці і суперніцтва розных палітычных сілаў, праўрадавых ды апазыцыйных, у Расеі няма і ніколі не было рускіх антыімпэрскіх рухаў і нават асобаў, якія б падтрымлівалі, скажам, незалежнасьць Беларусі. Далей...

19/10/2005 › Навіны

 


Ю. Беленькі: “Пазьняк нават непрыхільнікамі прызнаецца як стваральнік”

Сёньня госьць ранішняга эфіру Беларускай Свабоды – выканаўца абавязкаў старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Юрась Беленькі. Яму 45 гадоў, эканаміст. У 1990-1996 дэпутат Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, сябра Апазыцыі БНФ, у Ценявым урадзе ўзначальваў бюджэтна-фінансавы блёк. Аўтар шэрагу законапраектаў аб банках і банкаўскай сыстэме.

(Навумчык: ) “Спадар Юрась, кіраўнік Вашай партыі Зянон Пазьняк – у эміграцыі. Наколькі шчыльныя стасункі ў Вас зь ім?”

(Беленькі: ) “Стасункі штодзённыя. Ён - кіраўнік, кожны дзень адбываюцца кантакты - інтэрнэт, тэлефон - сёньняшнія камунікацыі, дзякаваць Богу, дазваляюць гэта рабіць”. Далей...

19/10/2005 › Навіны

 


Апошні тэкст Васіля Быкава быў прысьвечаны Аляксандру Якаўлеву

На 82-ім годзе жыцьця памёр расейскі акадэмік, былы сакратар ЦК КПСС Аляксандар Якаўлеў. На Захадзе яго называлі “архітэктарам перабудовы”.Былы першы сакратар Стаўрапальскага крайкаму і сакратар ЦК КПСС па сельскай гаспадарцы Міхаіл Гарбачоў, калі зрабіўся генсэкам, меў намер усяго толькі мадэрнізаваць савецкую імпэрыю, захаваўшы яе менавіта імпэрыяй і абавязкова – камуністычнай.На шчасьце, ён запрасіў на пасаду сакратара ЦК па ідэалёгіі былога амбасадара ў Канадзе Аляксандра Якаўлева. Далей...

19/10/2005 › Навіны

 


Mr. Yuri Belenki: “Zianon Pazniak is a real leader”

Radio Liberty, October 18, 2005

The journalist of the Radio Liberty (Belarusan redaction) Mr. Siarhey Navumchyk is interviewing Mr. Yuri Belenki.

Mr. Yuri Belenki is the acting chairman in Belarus of the Belarusan Popular Front “Adradzennie” and the Conservative Christian Party – BPF. 45 years old. Economist. 1990-96 acted as MP in the Supreme Soviet of Belarus of the 12th convocation (the Belarusan Parliament), member of the Opposition of the Belarusan Popular Front, member of the shadow government, responsible for the economical and financial problems, author of any projects of laws on the banks and bank system. Далей...

18/10/2005 › English



Зянон Пазьняк. Адзінства нацыі

(Урывак з артыкула “Прамаскоўскі рэжым”)

Дэмакратычная нацыя – жывы грамадзкі арганізм, дзе спосаб існаваньня вызначаецца большасьцю, з роўнымі гарантыямі для ўсіх. Дэмакратычны парадак тым ня менш нярэдка парушаецца (найгорш калі дыктатура ці аўтарытарызм) і бальшыня (ці частка) трапляе ў бяспраўнае становішча ці траціць гарантыі сваіх правоў. Але бывае стан, калі, ня гледзячы на супярэчнасьці, нацыя мусіць мець усеагульнае адзінства для захаваньня сябе, сваіх інтарэсаў і сваіх каштоўнасьцяў. Далей...

18/10/2005 › Навіны

 


Зянон Пазьняк. Акупацыйная палітыка

(Разьдзел з артыкула “Прамаскоўскі рэжым”)

Акупацыйная палітыка, незалежна ад таго, ці яна ўсталяваная зьнешнім чынам шляхам агрэсіі з выкарыстаньнем войска і зброі, ці ўнутраным чынам, шляхам маніпуляцыяў улады з выкарыстаньнем разьведкі і калябарацыі, — акупацыйная палітыка характарызуецца аднолькавымі чыньнікамі: падрывам нацыянальных інтарэсаў і зьнішчэньнем кансалідуючых каштоўнасьцяў нацыі. Далей...

16/10/2005 › Навіны

 


Pseudoopozycja gra w politike niebialoruska

(Oświadczenie)

1-2 pazdziernika w Mińsku odbył się tak zwany „kongres sił demokratycznych”. W przeddzień „kongresu” organizatorzy oświadczyli w prasie, że zbiorą na imprezie 400 delegatów. Jednak w dzień inauguracji „kongresu” już ponad 800 delegatów zostali zarejestrowani. Można przypuszczać, że w ostatnią chwilę „delegatów” pośpiesznie zbierano w jakiś nieformalny sposób. Далей...

16/10/2005 › Polski



Факты і падзеі (10-15 кастрычніка 2005 г.)

Здаецца, зусім нядаўна адшумеў “кангрэс усіх магчымых дэмакратаў”. А ўжо 9 кастрычніка ў Менску была заўважана тэматычная актыўнасьць стукачоў-прапагандыстаў з адной вядомай канторы.
Далей...

15/10/2005 › Актуаліі

 


Зянон Пазьняк. Ня так даўно

(Разьдзел з артыкула “Прамаскоўскі рэжым”)

Палітычная агрэсія Расеі супраць Беларусі аднавілася вясной 1992 года пасьля таго, калі было прынятае рашэньне ЦВК Беларусі пра рэфэрэндум аб новых выбарах і чакалася прызначэньне даты яго правядзеньня. (У той час Народны Фронт сабраў каля паўмільёна подпісаў за рэфэрэндум.) Далей...

15/10/2005 › Навіны

 


Аб беларускай мове ў радыёпраграмах, якія фінасуюцца Эўрапейскай Камісіяй

Адозва Хрысьціянска-Дэмакратычнага Саюзу (Латвія)

Кіраўніцтва Беларускага Народнага Фронту і створанай на ягонай аснове Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі паінфармавалі ХДС ды іншыя палітычныя партыі Латвіі і шэраг сродкаў масавай інфармацыі пра дыскрымінацыю беларускай мовы, якую зьдзяйсьняе радыёвяшчаньне, што фінансуецца Эўракамісіяй. Далей...

12/10/2005 › Навіны

 


Факты і падзеі (5-10 кастрычніка 2005 г.)

5 кастрычніка Пуцін працягнуў свой шумны ваяж па Эўразьвязу. Пасьля Брусэля яго прымалі ў Лёндане. Бадзёры прэм’ер Тоні Блэр вадзіў яго пад ручку па сваёй рэзыдэнцыі. Харошы гаспадар заводзіць госьця ў піўніцу, паказвае слоікі з сочывам і агуркамі, хатняе віно і кабячкі. І Блэр павёў госьця ў сутарэньні Даўнінг-стрыту, 10. Паказаў расейскаму хаўрусьніку-дэмакрату знакамітую і ўшчэнт засакрэчаную “Кобру” – так называюць падземны цэнтар камандваньня, з якога можна кіраваць Брытаніяй нават падчас ядзернай вайны. Далей...

12/10/2005 › Актуаліі

 


Псэўдаапазыцыя гуляе ў небеларускую палітыку

Заява

1-2 кастрычніка ў Менску адбыўся так званы “кангрэс дэмакратычных сілаў”. Папярэдне арганізатары паведамлялі ў СМІ, што на мерапрыемства зьбяруцца 400 дэлегатаў. Аднак, у дзень адкрыцьця мерапрыемства дэлегатаў зарэгістравалася ўжо больш за 800. Можна меркаваць, што ў апошні момант “дэлегатаў” сьпешна зьбіралі іншым чынам. Гэтая рыса і шмат чаго іншага сьведчыць аб тым, што мерапрыемства пад назвай “кангрэс” было чарговым шумным шоў антыбеларускай псэўдаапазыцыі. Далей...

10/10/2005 › Навіны

 


Зянон Пазьняк: “Толькі Беларускае Адраджэньне пераможа чужую навалу”

Выступ на кастрычніцкім Сойме Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

Паважаныя сябры Сойму Беларускага Народнага Фронту і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Вітаю вас у Бацькаўшчыне! Зычу вам упэўненасьці і здароўя. Няхай большаюць нашыя шэрагі і мацнее рух!
Нядаўна мы былі сьведкамі чарговага спэктаклю палітычнай імітацыі, якая стала цяпер сродкам лібэральна-гэбоўскай палітыкі. Маецца на ўвазе так званы “дэмкангрэс” падстаўной апазыцыі. Вось дзе добра відаць вынік і ўзровень шкоднай працы з усходу і захаду. Далей...

10/10/2005 › Навіны

 


Кастрычніцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

9 кастрычніка ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Далей...

10/10/2005 › Навіны

 


The pseudo-opposition is playing an anti-belarusan game

(Appeal)

On October 1-2, 2005 the so-called “congress of the democratic forces” took place in Minsk. The organizers have communicated in the mass media before the “congress” that 400 “delegates” will participate in the “congress”. But the day of the “congress” more than 800 persons have been registered as delegates. We mean that the organizers hurriedly gathered the “ delegates” in some strange way. This particularity and other traits witness that this action called “the congress” was a next noisy show by the anti-Belarusan pseudo-opposition. The organizers and the participants of this show stressed actively that they were united because they “don’t like Lukashenka”. Далей...

9/10/2005 › English



Факты і падзеі (1-5 кастрычніка 2005 г.)

1 кастрычніка ў Расеі пачынаецца бранка – прызыў маладых у армію. Няхай пра гэты дзень не забываюцца беларускія мацеркі. Незалежнасьць нашай дзяржавы забясьпечыла беларускай моладзі магчымасьць служыць недалёка ад дому, на сваёй зямлі. Як бы ні хацелася Маскве і ейным мясцовым паслугачам запхнуць беларускіх юнакоў у расейскую мясярэку, але яны ня могуць нічога зрабіць, кусаюць локці. Далей...

7/10/2005 › Актуаліі

 


« Ранейшае  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2005
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024