Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: “Я буду ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году” Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянон Пазьняк даў інтэрвію Беларускай службе Радыё Свабода. (Караткевіч: ) “Зянон Станіслававіч, многія слухачы ў сваіх званках на Свабоду гавораць, што нацыянальны лідэр беларусаў – Зянон Пазьняк. Нядаўна газэта “Свободные новости” правяла сваё апытаньне чытачоў на тэму, хто зь лідэраў так званай “дзясяткі” мае для іх найвышэйшы рэйтынг, і папрасіла ўнесьці яшчэ сваю кандыдатуру лідэра. І вось бальшыня тых, што даслалі свае допісы ў газэту, назвалі Вас. Ці застаецца Вашае рашэньне браць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году актуальным?” (Пазьняк: ) “Так, яно застаецца актуальным”. 5/10/2005 › Навіны Зянон Пазьняк. Чаму нельга спадзявацца на так званую “дэмапазыцыю” і яе кандыдатаў у прэзыдэнты Адказ на гэтае пытаньне відавочны і просты. Людзі, якія складаюць цяпер у Беларусі так званыя “дэмакратычныя сілы” ня ёсьць нацыянальнымі сіламі. Іхняя дзейнасьць, паняцьці і ідэі, якія яны выказваюць, не прыводзяць да стварэньня і захаваньня нацыянальнай дзяржавы (а адпаведна – і дэмакратыі, бо дэмакратыя не існуе па-за дзяржавай і нацыяй). Таму, калі б такія людзі прышлі б да ўлады, — гэта не зьняло б пагрозы для дзяржаўнай незалежнасьці, а толькі прысьпешыла б захоп Беларусі Расеяй і разбурэньне беларускай культуры. 4/10/2005 › Навіны Факты і падзеі (26-30 верасьня 2005 г.) 26 верасьня ў Кішынёве адбылася сустрэча паміж прэзыдэнтамі Латвіі і Малдовы. В. Вікэ-Фрэйбэрга паабяцала Ул. Вароніну падтрымку Латвіі ў справе вываду расейскіх акупацыйных войскаў з акупаванай малдаўскай тэрыторыі (Трансністрыі). Латвія будзе хадайнічаць перад Эўразьвязам дзеля актывізацыі міжнароднага ціску на Расею дзеля вызваленьня малдаўскай зямлі ад маскальскіх акупантаў і вырашэньня канфлікту. Хто б мог падумаць пра такое колькі гадоў таму?! 1/10/2005 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |