Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (27-29 лістапада 2005 г.) Пакуль Масква “боролась с фашізмом”, расейскі алігарх Абрамовіч патрапіў у лёгкія тарапаты ў тропіках. Ягоная яхта “Голубая бездна” зайшла ў экзатычны порт Тонгатапу на адной з выспаў Акіяніі. 30/11/2005 › Актуаліі Улётка: Крымінальны кодэкс высьвятляе дзейнасьць А.Лукашэнкі Адзнаку дзейнасьці А.Лукашэнкі дае Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Дастаткова параўнаць гэтую дзейнасьць з артыкуламі кодэксу і адразу высьвятляецца яе злачынная сутнасьць, накіраваная супраць грамадзянаў і дзяржавы. 30/11/2005 › Змаганьне за Беларусь Факты і падзеі (25-27 лістапада 2005 г.) Толькі ўчора дэпутаты парляманту Грузіі прагаласавалі за распачынаньне працэсу выйсьця Грузіі з СНД, а ўжо на наступны дзень, 25 лістапада прамаскоўская падстаўная апазыцыя замахала шматай фронды ў Маскве. І. Геаргадзэ – грузінскі Мілінкевіч. Але толькі ў стылістычным сэнсе, як падстаўная фігурка Крамля-Лубянкі. 28/11/2005 › Актуаліі 85-я ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну 26 лістапада сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ правялі мэмарыяльныя мерапрыемствы на Случчыне ў гонар 85-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну. 27/11/2005 › Навіны Дзмітрый Саймс кансультуе Крэмль 12 лістапада ў праграме “Постскріптум” на расейскім тэлеканале ТВЦ у чарговы раз зьявіўся Дзмітрый Саймс, выхадзец з былога СССР, прэзыдэнт фонду Ніксана ў ЗША. Апошнія гады ён рэгулярна наведвае Маскву і кансультуе крамлёўскі рэжым. Робіць гэта адкрыта праз розныя расейскія СМІ, канфэрэнцыі, “круглыя сталы” і г. д. У тым ліку праз аналітыкаў ФСБ, такіх як Аляксей Пушкоў, які вядзе перадачу “Постскриптум” на ТВЦ. 27/11/2005 › Навіны Слуцкі збройны чын – наш гераічны прыклад Дарагія землякі, дарагія беларусы! Віншую вас са слаўнай гадавінай Слуцкага Збройнага Чыну! 85 гадоў таму нашы народныя змагары ўзьняліся на абарону Беларусі ад маскоўска-бальшавіцкай мільённай арды. Тады ў народзе жыў дух змаганьня за волю, свабоду і Беларусь. І ніхто не лічыў сілы ворага, не рахаваў сябе ў розуме варта змагацца ці не. Ішлі і змагаліся. Ішлі нават бяз зброі з голымі рукамі. Тады ніхто не баяўся вайны за Радзіму. І маці высылалі сваіх сыноў абараняць Бацькаўшчыну, бо трэба было ваяваць за Беларусь. 26/11/2005 › Навіны Факты і падзеі (23-24 лістапада 2005 г.) У апошнія дні дэманстраваў тэлеактыўнасьць таксама й міністар вайны РФ Іваноў. Мяняючы ўніформы (як кавалер эпохі барока) ён тусаваўся па розных гарнізонах і ізабражаў інспэкцыю. Постсавецкія людзі, аднак, добра разумелі, што йдзецца пра звычайную пацёмкінскую лухту. 25/11/2005 › Актуаліі Зянон Пазьняк: “Рэжым хоча задушыць Беларусь у Інтэрнэце” Госьць ранішняга эфіру “Свабоды” – старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянон Пазьняк (па тэлефоне з Варшавы) (Навумчык: ) Паколькі часопіс “Дзесялоў” толькі што скончыў друкаваць Вашую паэму “Вялікае Княства” і, тым самым, нагадаў пра паэта Зянона, я хацеў бы пачаць са спраў пісьменьніцкіх. Зрэшты, падзея, якая адбылася на гэтым тыдні, выходзіць па-за межы ўласна пісьменьніцкія, а тычыцца ўсяго грамадзтва. На сыходзячым тыдні адбыўся устаноўчы сход праўладнага саюзу пісьменьнікаў. Паводле незалежнай прэсы, на сходзе амаль не гучала беларуская мова. Кіраўніцтва Саюзу беларускеіх пісьменьнікаў – таго Саюзу, дзе былі Купала, Колас. Быкаў, дзе сёньня Барадулін, Казько, Разанаў — заявілі пра магчымасьць закрыцьця Саюзу. Вашая ацэнка гэтага ў кантэксьце агульнай сытуацыі. 25/11/2005 › Навіны Рэжымная агентура распалавініла “Саюз беларускіх пісьменьнікаў”. Лукашысты стварылі свой прарэжымны “саюз” з малавядомых і невядомых пісьменьнікаў, які ўзначаліў генэрал Чаргінец. 25/11/2005 › Навіны Салігорскіх падлеткаў затрымалі за… размову з сябрам БНФ У Салігорску ўвечары 23 лістапада міліцыя затрымала непаўналетніх актывістаў дэмакратычнага руху Зьмітра Бараноўскага, Івана Шылу і Ягора Астапеню. Затрыманьне адбылося падчас іх сустрэчы зь лідэрам мясцовай суполкі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Алегам Борыным. Паводле Алега Борына, калі ён спаткаўся з падлеткамі на адной з салігорскіх вуліцаў, да іх пад’ехалі міліцыянты і затрымалі 24/11/2005 › Навіны Лапцюжная радасьць “Эканаміста” Працягваем публікацыі “эўратупізмаў”. Ангельскі часопіс “The Economist” радасна паведаміў, што беларуская “апазыцыя” вырашыла “выбраць колер сініх джынсаў колерам апазыцыі. 24/11/2005 › Навіны Robert Bodnar (1967 – 16.11.2005) Otrzymaliśmy tragiczną wiadomość z Krakowa. 16 listopada zmarł S.P. Robert Bodnar; wspanialy przyjaciel, wielki partryota Polski. W imieniu członków Białoruskiego Frontu Narodowego „Adradżeńnie”, Partii Konserwatywno-Chrześciańskiej – BFN i Komitetu Polska-Białoruś im. generała Bułak-Bałachowicza wykazujemy nasze kondolencje i współczucie żonie Beacie, córkom i całej rodzinie S.P. Roberta Bodnara. Siarhei Papkou, Valery Buival, Mińsk 24/11/2005 › Polski Робэрт Боднар (1967 – 16.11.2005) Мы атрымалілі трагічную зьвестку з Кракава. 16 лістапада памёр Сьв. Памяці Робэрт Боднар, цудоўны сябра, вялікі патрыёт Польшчы. Ад імя сяброў Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Камітэту Польшча-Беларусь імя генэрала Булак-Балаховіча выказваем нашы спачуваньні жонцы Бэаце, дочкам і ўсёй сямьі Сьв. Памяці Робэрта Боднара. Сяргей Папкоў Валеры Буйвал Менск 24/11/2005 › Навіны Факты і падзеі (22-23 лістапада 2005 г.) Беларусы ўжо даўно заўважылі – усе Лукашэнкавы сябрукі кепска канчаюць. Успомнім хаця б Мілошавіча з Садамам. Вось і яшчэ адзін. Не, Шродэра (які дэманстратыўна сустракаўся са шклоўцам яшчэ напярэдадні свайго ўступленьня на канцлерскі пост у 1996 г.) не павезьлі пад канвоям у гаагскі трыбунал. Немцы проста пракацілі яго разам зь ягонымі сацыялістамі на апошніх выбарах. 24/11/2005 › Актуаліі 26 лістапада сёлета Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ арганізоўвае традыцыйныя мерапрыемствы на Случчыне, прысьвечаныя 85-м угодкам гераічнага збройнага змаганьня беларусаў супраць расейскай бальшавіцкай акупацыі. 23/11/2005 › Навіны
На мінулым тыдні Лукашэнка правёў агітацыйны перадвыбарчы спэктакль. 17-га лістапада ўгаворваў магілёўскіх студэнтаў: 22/11/2005 › Навіны Факты і падзеі (11-21 лістапада 2005 г.) Пасьля нядаўняга візыту Пуціна ў Нідэрлянды тамака стала модным разважаць пра непаўторнасьць расейскай душы. Толькі чамусьці кожны з афіцыйных разважальнікаў упарта імкнецца ў рамках згаданай душы адкамэнтаваць таксама й беларускія справы. 22/11/2005 › Актуаліі У Нясьвіжы смуткуюць. Памерла К.Шышыгіна-Патоцкая У Нясьвіжы смуткуюць з нагоды сьмерці краязнаўцы Клаўдзіі Шышыгінай-Патоцкай. 18 лістапада знаную дасьледчыцу Радзівілаўскага роду, памерлую на 71 годзе жыцьця, пахавалі на мясцовых могілках. Нясьвіская краязнаўца была, хіба, самым вядомым жыхаром гораду. Гаворыць лідэр мясцовай суполкі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Алесь Язьвінскі: (Язьвінскі: ) “Клаўдзію Шышыгіну ведаюць ня толькі ў Нясьвіжы, і нават ня толькі ў краіне. 21/11/2005 › Навіны Цікавыя зьвесткі пра “плястылінавую” правакацыю 29-га кастрычніка перад “Дзядамі ёсьць у “прыватным дзёньніку” В. Мазынскага ( радыё “Свабода”, 4 лістапада ), які напярэдадні прышоў з сябрам у Курапаты і ўбачыў як усё рыхтавалася. 21/11/2005 › Навіны У 2006 годзе выдаткі на ўтрыманьне арміі будуць павялічаны на 26%. Пра гэта 14 лістапада сказаў прэм’ер рэжыму С. Сідорскі падчас выступу перад вайскоўцамі 120-й механізаванай брыгады ва Ўруччы. 16/11/2005 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |