Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (26-31 кастрычніка 2005 г.)

На прыканцы кастрычніка нам паказалі яшчэ адзін дыпляматычны падарунак Крамля. Аяцкаў, які гразіўся быць “апошнім паслом Расеі ў Беларусі”, не паехаў паслом нават у Папуа-Новую Гвінэю. “Проболтался парень” перад тэлекамэрамі, вырашыў, што ў паслах можна куражыцца, як ў губэрнатарскім крэсьле.
Цяперашні маскоўскі “выдзьвіжэнец” – товарішч Суріков. Тут адразу ўспамінаюцца шматмятровыя палотны расейскага клясіка (эскізы да некаторых зь іх ёсьць і ў нашым Нацыянальным Мастацкім музэі ў Менску) “Скарэньне Сібіры Ярмаком”, “Пераход Суворава цераз Альпы”, “Баярыня Марозава”. Сурыкаў-клясік маляваў свае гістарычныя карціны і напэўна не задумваўся над тым, што многія з ягоных герояў тэматычна зьвязаныя з Беларусяй. За Ярмаком хадзілі ў Сібір заваёўваць для Івана Жахлівага новыя тэрыторыі многія з тых казакоў, што рабавалі і палілі падчас Лівонскай вайны гарады і вёскі ВКЛ. Сувораў вадзіў па Італіі сваіх “чудо-богатырей” у 1798-99 праз тры-чатыры гады пасьля разгрому і акупацыі Рэчы Паспалітай. Стараабрадцы пасьля рэпрэсіяў Расколу ў 17 стагоддзі знайшлі прытулак і талерантны прыём у Беларусі, зрабіўшы сваёй царкоўнай сталіцай мястэчка Ветку, што каля Гомлі. Невядома, ці задумваўся над гэтым жывапісец Сурыкаў. Падобна, што далёкі ад такіх думак быў і сёньняшні крамлёўскі Сурыкаў. Ён рабіў сваю кар’ерку у крэсьле алтайскага пашы-губэрнатара і праславіўся толькі тым, што летась яго пракаціў на выбарах эстрадны комік Еўдакімаў. Еўдакімава забілі менш чым праз год. Але пашу Сурыкава Крэмль ня стаў вяртаць у цёплае крэсла, а вырашыў накіраваць гэтага “Ярмака” на адказную пасаду ў Менск дзеля забесьпячэньня акупацыі нашай Беларусі. Памятаючы адлуп, атрыманы Аяцкавым, Сурыкаў прыняў цікавае амплуа (рэдкае ў дыпляматыі) – стаў прыкідвацца глуханямым. Журналісты цікавалі за ім у вэстыбюлі маскоўскага МЗС. А ён, убачыўшы іх, схаваўся, як шкадлівы кот, за калёну і сядзеў бы там дагэтуль, калі б ахова не падхапіла яго пад мікіткі ды не павяла па калідоры. Цікава, як будзе паводзіць сябе гэты баяка перад шклоўскім прэзыдэнтам? Сьмех сьмехам, але як усё ж брыдка. Хеўру са Смаленскай плошчы будзе прадстаўляць мізэрнае чмо, што зьбіраецца тут курыраваць зьнішчэньне нашай дзяржаўнасьці. Хаця яно й сімвалічна. Успомнім непаўторнага Чарнамырдзіна (пасла РФ на Украіне). Лепш бы ён таксама быў глуханямым. Давёў сваёй нясьцерпнай лексікай украінскі народ да аранжавай рэвалюцыі і ўдала праваліў справу маскоўскага трыюмфу ў Кіеве. Паступова вырысоўваецца цэлая тэндэнцыя ў расейскай дыпляматыі – чым тупей, тым лепш.
28 кастрычніка камісія Уолкэра прадставіла сваю справаздачу па справе супрацоўніцтва ААН з рэжымам Садама Хусэйна. Цяпер стала ясна, чаму так баяліся Расея, Францыя і шэраг іншых інфраструктураў вайсковай апэрацыі ў Іраку і вызваленьня народу ад крывавага Садама. Аказваецца, на працягу некалькіх гадоў дзяржаўная і недзяржаўная мафія ў рамках гуманітарнай праграмы ААН “Нафта ў абмен на харчаваньне” займаліся з дыктатарам Садамам тыпова мафійнай дзейнасьцю. Заходнікі (пра дурату і выгадніцтва якіх мы ўвесь час пераконваемся самы) далі Садаму права самому выбіраць партнэраў для гандлю нафтай. І запрацаваў мэханізм “адкату” – за тое, што абралі менавіта іх, расейскія, французкія ды іншыя фірмы аддавалі значную частку ганарараў Садаму. А на гэтыя грошы Расея (часьцей за ўсё транзітам праз Беларусь), Францыя ды іншыя прадавалі дыктатару сучасную зброю. Такі крывавы гандаль. І вось запахла смажаным. Як цікава было паглядзець тэлевізію! Амэрыканская камісія прадставіла пералік мафіёзных фірмаў і дзеячоў з РФ і РБ. Сярод іх РПЦ і Жырыноўскі, ЛДПБ і Гайдукевіч . Эх, якія грымасы корчылі перад тэлекамэрай мітрапаліт РПЦ Кірыл (адказны за замежныя сувязі РПЦ), мітрапаліт ФСБ Лаўроў (адказны за замежныя сувязі Крамля) ды іншыя товарішчі. Жырык наладзіў чарговы клоўнскі выступ, паўтораны па радыё “Свабода” ягонымі менскімі калегамі, якія доўгія гады займаліся “партыйным будаўніцтвам” на крыві ірацкага народу (менскія жырыноўцы актыўна здаюць адзін аднаго, разумеючы цяжар адказнасьці за злачынства). Закруціліся мацёрыя жулікі, як павукі ў слоіку. Чалавецтва з трывогай канстатуе, наколькі прагнілі гэтакзваныя “заходнія дэмакратыі”, якія ахвотна і сістэматычна займаюцца бізнэсам з “дэмакратычнай” Масквой і іншымі дыктатурамі. Мы назіраем сур’ёзны крызіс глябальнай мафійнай сістэмы, якая прыкрываецца дэмакратыяй. Вось чаму заходні эстэблішмэнт так упіраўся, каб ацалеў СССР з Гарбачовым, Садам з ягоным рэжымам. Вось чаму ня трэба беларусам мець ілюзіі наконт дапамогі з Захаду ў барацьбе за волю і дэмакратыю ў Беларусі.
28 кастрычніка ў Менску адкрылі новы музэй. Называецца ён “музей комсомола”. Вось цікава, такога музэйнага арганізма ў Беларусі не было нават пры саветах. Бурбонская рэстаўрацыя памылачку выправіла. У сярэдніх памераў залі разьвесілі чырвоныя сьцягі, партрэты актывістых, газэткі з партрэтам Сталіна і Брэжнява. Сабралі на фуршэт сівых вэтэранаў ленін-югенда і цяперашніх стукачоў-кар’ерыстаў з БРСМ. Ім было весела разам. Музэйна-бібліятэчнае будаўніцтва крочыць па нашай краіне сямімільнымі крокамі. Летась лубянцы шумна адкрылі абноўлены музэй Дзяржынскага ў Крутагор’і (Дзяржынску пад Менскам), потым паставілі на ўскраіне сталіцы вялізазны Чупа-Чупс (так падлеткі называюць гранёныя формы бібліятэкі – слаўнага шэдэўра лукашызму). У гэты самы час рэжым зьліквідаваў (“за непатрэбнасьцю і бракам бюджэтных сродкаў”) сотні сельскіх і гарадзкіх бібліятэкаў, давёў да стану комы дзесяткі музэйных установаў (з сапраўднымі экспанатамі, а не туфтовымі камсамольскімі артэфактамі). Вайна супраць беларускай культуры працягваецца.
А ў Расеі працягваецца бранка ў армію. Мы пісалі ўжо пра даўно распрацаваную індустрыю пад лёзунгам “Закосім ад арміі!”, шырака распаўсюджаную ў Расеі. Трэба толькі даваць дабрадзеям (мэдыкам, ваенкомам, юрыстам) грошы ў адпаведнасьці з таксай і з вас зробяць інваліда, шызіка і г.д. Аднак, дзяржаўная праблема РФ ня толькі ў гэтым. Значная частка прызыўной расейскай моладзі, асабліва на правінцыі (так у Арлоўскай вобласьці такіх – да 50%), не надаецца на службу нават у глыбокім тыле. Справа ў тым, што гэта дыстрофікі, якія ледзь трымаюцца на нагах – якія ўжо тут нормы ГТО. Такі нават швабру ў казарме трымаць ня можа, ня тое што аўтамат. “Смекалістые” ваенкаматы знайшлі выйсьце. Цяпер нягеглых васемнаццацігадовых ваякаў зьбіраюць сотнямі ў піянэрскіх лягярох, даюць спаць і пад’есьці. Бедалагі весялеюць на вачах і гатовыя зашчішчать царя і отечество. Якая дзікасьць, якая ганьба! Зьмеягаловы Іваноў з ваеннага міністэрства хацеў бы, каб і беларусы кідаліся бараніць іхнага цара за кавалак хлеба. Не дачакаецца.
30 кастрычніка ў Дрэздэне асьвячалі адрэстаўраваны сабор Дзевы Марыі. Рэстаўрацыю аплацілі з брытанскага бюджэту, на цырымонію прыехаў брат каралевы Альжбэты князь Кэнцкі, сказаў прамову пра прымірэньне і брытанска-нямецкую дружбу. У цэнтральнай наве сядзелі Шродэр і фраў Мэркэль з усім германскім эстэблішмэнтам. Аднак, на вуліцы брытанскіх гасьцей сустрэў таксама натоўп дэманстрантаў з плякатамі “Ня выбачым брытанскім забойцам!” і г.д. Справа ў тым, што гэты барочны сабор, як і ўвесь практычна горад былі грунтоўна разбураны брытанскай авіяцыяй ўноч на 12 лютага 1945 г. Тады загінула 35 тысячаў жыхароў саксонскай сталіцы. Зразумела, што немцы ня могуць і ня хочуць забыць гэтага і выбачыць. Толькі ім ня трэба забывацца таксама, што гэта менавіта яны са сваім (папулярнейшым ў народзе) А. Гітлерам у хаўрусе са Сталіным распачалі тую сусьветную вайну, першымі пачалі бамбаваць Лёндан, Варшаву, а потым Менск, Кіеў, Смаленск і г.д. Няхай не забываюцца таксама, што зло, антычалавечнасьць, нянавісьць, зь якімі агрэсар ідзе на агрэсію супраць іншых народаў, урэшце рэшт вяртаюцца ракашэтам і трапляюць у самога агрэсара. Яны што ж думалі: адбамбяцца над Лёнданам, Варшавай і Менскам і на гэтым усё скончыцца? Тая вайна даўно стала набыткам гісторыі. Нямецкія дзяржаўныя прадстаўнікі даволі даўно зрабілі рытуальныя паклоны і папрасілі прабачэньня за злачынствы нямецкага нацызму ў заходніх народаў (канцлер Брандт нават укленчыў перад помнікам ахвяраў Варшаўскага паўстаньня). Ня было толькі дзяржаўна-нацыянальнага германскага пакаяньня перад беларускім народам за сотні тысячаў ахвяраў, за канцлягяры, за прыніжэньні і зьдзек. Нямеччына зноў хаўрусіцца з Масквой, ейны прадстаўнік Ганс Вік не хавае, кажа публічна, што іхная мэта – “далучэньне Беларусі да дэмакратычнай Расеі”. Германскі амбасадар Фрык едзе ў 2004 г. у Курапаты і над магіламі беларускіх ахвяраў савецка-расейскага тэрору заяўляе, што “беларусы павінны падзяліць адказнасьць за злачынствы Савецкага Саюза”. Розныя германскія прадстаўнічкі прыяжджаюць у Беларусь і настойліва патрабуюць (добра, што не пагражаюць), каб беларусы заняліся добраўпарадкваньнем могілак вайскоўцаў іхнага вэрмахта і СС, якіх пазабівалі на нашай зямлі. Часта яны робяць свае выступы па-расейску, “каб разумней было”. Не бадзяйцеся па Беларусі, бэрлінскія русіфікатары, не дурыце нам галавы! Забірайце свае косьці і стаўце помнікі сваім эсэсаўцам у сваёй Нямеччыне! Няма выбачэньня нахабным і хлусьлівым швабам, якія зноў твораць зло супраць нашага народу і нашай Дзяржавы ў хаўрусе з Крамлём і Лубянкай.
У Маскве памёр такі Кокаў. Ён верна служыў расейскай імпэрыі на троне сатрапа ў Кабардзіна-Балкарыі. Сваёй антынароднай палітыкай і прамаскоўскім халуйствам ён давёў каўказкую рэспубліку да выбуховага стану. Летась Масква вымушана была прыбраць яго ў адстаўку. Але выбух адбыўся зусім нядаўна, калі партызаны на два дні занялі сталіцу рэспублікі г. Нальчык і ганялі па кустах расейскіх спэцназаўцаў ды гэбэшнікаў. 30 кастрычніка на цырымонію пахаваньня вернага сатрапа ў Нальчык прыехаў сам Пуцін. Спачатку ён ізабражаў “бацьку ўсіх народаў” ды абдымаў удаву. А потым пайшоў на трыбуну і вызьверыўся. Крысіным голасам лубянскі пахан паведаміў прысутным: “Так будет со всеми, кто направляет оружие против своего народа…” Меліся на ўвазе нядаўнія баі ў Нальчыку, пасьля якіх акупанты назьбіралі на вуліцах некалькі дзесяткаў трупаў маладых карачаеўцаў (хлопцам было па 18-20 гадоў), якія загінулі, баронячы гонар і волю сваёй Айчыны. Калі мацеркі загінуўшых герояў прышлі да лубянскіх палкоўнікаў па целы сваіх сыноў, іх прынізілі і заявілі, што “паводле законаў РФ, трупы тэрарыстаў будуць пахаваны ў сакрэтным месцы ў безаменных магілах”. Сапраўды, Кокаў заслужыў у Масквы прыватны маўзалей, гэта вам не ахвяры антымаскоўскай вайны. Дык жа няхай цяпер і расейскія акупанты не спадзяюцца на пышныя пахавальныя цырымоніі ад каўказкага руху Супраціву. Усё больш актуальнай становіцца ўсходняе прыслоўе: “сабаку сабачая сьмерць”.
У маскоўскім часапісе “Фінанс” нядаўна зьявіўся тэарэтызатарскі артыкул пра тое, што Казахстан на поўных парах ідзе на стварэньне саюзнай дзяржавы з Расеяй. У Астане даведаліся пра тое, што нехта ў Маскве трактуе казахскія заявы пра дабрасуседства і дружбу як жаданьне паўзьці склізкім шляхам менскага марыянэткавага рэжыму прама ў крамлёўскую пашчу, і адэкватна разьюшыліся. 31 кастрычніка міністар замежных сувязяў Казахстана Касымжамат Такаеў выступіў у казахскім парляманце і сказаў дастаткова ясна: “Нехта падкідвае ў СМІ выдумкі пра нібыта існуючыя пляны зьліцьця Казахстану і Расеі, пра стварэньне нейкай саюзнай дзяржавы. Заяўляю, што ніякіх плянаў аб’яднаньня з Расеяй або далучэньня да яе не існуе”. Расея далася ў знакі казахскаму народу за дзьвесьце гадоў імпэрскага панаваньня. У незалежнай краіне добра памятаюць расейскі генацыд супраць казахскага народу, жудасныя рэпрэсіі супраць казахаў пасьля нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1916 г., сталінскае зьнішчэньне мільёнаў людзей, хрушчоўскую цаліну (подлы спосаб заняцьця чужынцамі лепшых казахскіх земляў), разбуральную русіфікацыю і зьнішчэньне нацыянальнай культуры. Маскалі нарваліся на публічны адлуп і на гэтым участку антыімпэрскага фронту.

Валеры Буйвал

1/11/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2005
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024