Валеры Буйвал. Фальшывыя паводзіны
(Падзеі вакол “Дзядоў”)
На першы пагляд некаторыя падзеі здаюцца выпадковымі і не зьвязанымі паміж сабой. Але дастаткова азірнуцца назад, каб убачыць пэўную тэндэнцыю, якую адпрацавалі спэцслужбы. А дзейнічае паводле гэтай тэндэнцыі прамаскоўская псэўдаапазыцыя, прысьцёбнутая да рэжыму.
Ужо з сярэдзіны 1990-х гадоў заўважана, што як толькі Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” пачынае падрыхтоўку да важнага мерапрыемства, псэўдаапазыцыйная агентура забягае наперад, блытае людзей, імкнецца нашкодзіць і сарваць пляны патрыётаў. Фронтаўцы заклікаюць грамадзтва да сьвяткаваньня Дня Волі 25 Сакавіка, а які-небудзь правакатар з канторы, накшталт Статкевіча або Хадыкі, пачынае арганізоўваць “адзначэньне дня Канстытуцыі” на 15 сакавіка – гэта значыць, за пару тыдняў да важнейшага нацыянальнага сьвята. Усё робіцца дзеля таго, каб энэргія грамадзтва пайшла ў псэўдаканстытуцыйны гудок, каб як мага менш людзей прышло на Дзень Волі, каб блыталася інфармацыя ў прэсе.
Такая ж брудная гульня стала традыцыйнай перад штогоднімі Дзядамі. Зусім невыпадкова, што сёлета напярэдадні нядзелі 30 кастрычніка, калі найбольш мэтазгодна сабраць людзей ў Курапатах і годна правесьці мэмарыяльныя мерапрыемствы, агентура правяла сваю тыповую падстаўную акцыю. “Незалежныя” (ад Беларусі) СМІ трубілі пра 29 кастрычніка, пра тое, як у Курапатах павінны адбыцца нейкія яркія падзеі. Людзі не маглі разабрацца, калі ж сапраўды трэба ісьці на мэмарыяльныя мерапрыемствы – 29-га ці 30-га. І вось 29 кастрычніка ў Курапатах адправілі свой баль некалькі падстаўных. Яны ўсталявалі на вялікім камені бронзавую шыльду з надпісам пра тое, што “на гэтым месцы Вярхоўны Савет БССР абяцае паставіць помнік ахвярам сталінізму”. Няма ўжо КПСС, БССР, а гэтыя ўсё круцяцца, спрабуюць ажывіць бальшавіцкіх монстраў. Кіраўнічок створанай спэцслужбамі рэжыму групоўкі, якая прэтэндуе на “ахову Курапатаў” Кузьняцоў выступіў перад прысутнымі з прамовай. Самае цікавае, што ён там сказаў, не паддаецца камэнтару: “Трэба, каб гэтае месца засталося нэўтральным…” “Нэўтральнасьць”, паводле гэтай публікі, – гэта ня згадваць, хто забіваў беларусаў у Курапатах ды іншых месцах пакутніцтва, хто тварыў зло на нашай зямлі, памірыцца-парадніцца з расейскімі акупантамі і вэтэранамі НКВД. Вось сапраўднае прызначэньне гэтых кузьняцовых, арэшак, жыхараў ды іншых жулікаў, якія ў 2001-2002 гг. аж надрываліся, заклікалі рэжым “спыніць несанкцыянаванае стаўленьне крыжоў у Курапатах”. А калі ім не ўдалося спыніць народнае рушаньне, то яны прыпісалі крыжаўзьвіжаньне сабе і пачалі вадзіць па сьвятой зямлі экскурсіі для замежнікаў ды прымаць у сваю кішэню грошы з ахвяраваньняў і грантаў.
Подлую ініцыятыву падхапілі некаторыя журналісты. Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ ужо атрымала афіцыйны дазвол на правядзеньне 30 кастрычніка сёлета шэсьця і мітынгу ў Менску ў гонар Дзядоў, а радыё “Свабода” запусьціла ў эфір нейкага нікому раней невядомага журналіста Куліка, які аргумэнтаваў, што “мерапрыемствы яшчэ не дазволеныя, бо партыя не аплаціла гарадзкім уладам шэраг паслугаў”. Людзі тэлефанавалі кіраўніцтву Партыі з розных канцоў краіны, пыталіся: дык ёсьць дазвол ці няма, што рабіць? Брэх аднаго правакатара заблытаў тысячы людзей (і ўсё гэта разам з рэклямай акцыі псэўдаапазыцыі 29 кастрычніка). Трэба тут адзначыць, што беларуская рэдыкцыя радыё “Свабода” такімі штучкамі можа канчаткова падарваць свой аўтарытэт у беларускім грамадзтве. А можа гэтая рэдакцыя і ня мае патрэбы ў грамадзкім аўтарытэце? Калі так, тады гэта іншая справа. І трэба тады пераходзіць на ганарары ад антыбеларускага рэжыму ды прымаць новую назву – “Няволя” або “Голас ГБ”.
Нягледзячы на ўсю гэтую мітусьню і вэрхал, сотні людзей пайшлі 30 кастрычніка на шэсьце і прынялі ўдзел у мэмарыяльным мітынгу. Але і тут інфарматары не маглі пазьбегнуць грубай дэзы. “Свабода” заўважыла сярод удзельнікаў шэсьця такога В. Сіўчыка, запіснога правакатара, які прынёс безьліч шкоды народнаму руху і знаходзіўся, відаць, на заданьні. І вось гэтая, даўно раскрытая і вытураная фронтаўцамі з усіх структураў пустышка вяшчала для радыёслухачоў пра важнасьць шэсьця і свой у ім удзел. Такія прыёмчыкі – гэта ня проста правінцыйная журналістыка. Гэта – сьведамая фальсіфікатарская дзейнасьць.
Трэба казаць усёй гэтай паганскай кампаніі – рукі прэч ад нашай сьвятыні!
2 лістапада 2005 г.
5/11/2005 › Навіны
|
|
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
Пошук:
Каляндар:
Ідзі і глядзі:
Беларуская Салідарнасьць:
ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.
1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
Каго любіш?
Люблю Беларусь.
Дык узаемна.
2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.
3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.
4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.
5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.
6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ.
7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.
8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.
Сябры й партнэры:
|
|