Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Юры Беленькі пра закон “Аб палітычных партыях”.

Пачынаючы з 1-га лістапада ў Беларусі дзейнічае новая рэдакцыя закону “Аб палітычных партыях”. Партыі сталі яшчэ пад больш жорсткім кантролем з боку ўлады.
Прынамсі, упершыню ў сучаснай беларускай гісторыі ўлады цяпер могуць на законнай падставе прыпыняць дзейнасьць палітычных партыяў і аб’яднаньняў да шасьці месяцаў. Закон таксама афіцыйна забараняе рэгістраваць у Беларусі арганізацыйныя структуры палітычных партыяў замежных краінаў.

Новы закон таксама ўводзіць дадатковыя абмежаваньні ў фінансаваньні партыяў. Яны не маюць права атрымліваць грашовыя сродкі і маёмасьць ад замежных арганізацыяў і грамадзянаў, ананімных фундатараў, рэлігійных арганізацыяў… Ёсьць і іншыя абмежаваньні. Прынамсі, забаронена адначасовае сяброўства больш чым у адной партыі і сяброўства ў партыі юрыдычных асобаў. Акрамя таго, штогод (да 1 сакавіка) усе партыі мусяць прадстаўляць у міністэрства юстыцыі справаздачы пра зробленую працу.

Сябры апазыцыйных партыяў прызнаюць, што цяпер працаваць будзе цяжэй. Бо зьмены заканадаўства адаб’юцца на дзейнасьці палітычных партыяў, абмяжуюць яе. Намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі сфармуляваў гэта так: «робіцца ўсё, каб палітычная партыя была за межамі рэальнага палітычнага працэсу.» Аднак, на ягоную думку, улады не ўлічваюць тут адзін істотны момант — ёсьць рэчы, якія яны ня могуць узяць пад свой кантроль.

(Беленькі:) “У любым выпадку, якія б юрыдычныя абмежаваньні не былі прынятыя, дзеяньні беларускага народу ў шырокім пляне будуць накіраваныя на захаваньне сваёй незалежнасьці, адстойваньне сваіх правоў — чалавека, грамадзяніна, беларуса. І тут у такім шырокім пляне гэтыя абмежаваньні нічога не дадуць тым, хто прымаў гэты закон і выступаў ініцыятарам гэтых зьмен. Хутчэй наадварот, гэта паслужыць у пэўнай ступені каталізатарам, паскорыць працэсы ў грамадзтве, якія скінуць гэты прамаскоўскі антыбеларускі рэжым, матывацыя якога ёсьць не інтарэсы беларускага народу, а зусім іншыя, якія знаходзяцца за крамлёўскай сьцяной”.

(Радыё «Свабода», 4 лістапада 2005 г.)

5/11/2005 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2005
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024