Факты і падзеі (1-5 лістапада 2005 г.)
Школьная русіфікатарская праграма прымусіла кожнага з нас сачыць за падзеямі ў рамане Льва Талстога “Вайна і мір” (дзяўчынкі любілі сцэны з каханьнем і сэнтымэнтам, хлопцы — батальныя сцэны).
У 1970 г. на савецкія экраны выйшаў сэрыял паводле згаданага рамана і ўсіх беларускіх школьнікаў мабілізацыйным мэтадам пагналі з урокаў у кінатэатры вучыцца “любіть історію отечества і русскую классіку”. Чужое прапанавалася як сваё, роднае, а сапраўднае сваё – беларускае – заганялася пад лаву. Няхай з якой-небудзь заходне-эўрапейскай папуляцыяй зробяць тое ж самае – мы паглядзім, як бы яны камэнтавалі вялікую рускую літаратуру сярод галавешак на выпаленай культурнай прасторы сваёй зямлі. Русскость хораша і камфортна любіць здалёк, пад якасныя пераклады, пад турыстычны адпачынак або пад маляваную балалайку ў эмігранцкім рэстаране. У гэтым розьніца паміж намі і імі. Трэба нагадваць італьянцам, што нашы і іхныя гарады паліў адзін і той жа расейскі кат Сувораў (у 1798 г. ён крычаў пад мурамі Мілана: “Ребята, город на трі дня ваш, вперёд!”). Толькі вось з Італіі сувораўская арда ўцякла пад ударамі рэвалюцыйнай французкай арміі, а ў нас на Беларусі засталася на 200 гадоў. Далёкая мінуўшчына ўспамінаецца ў гэтыя восеньскія дні. Талстой заўсёды вельмі грунтоўна рыхтаваў дакумэнтальную базу для гістарычнага фону сваіх твораў. Ён пабыў на месцах баёў, згаданых у рамане, занатаваў нават, якому войску сонца сьвяціла ў вочы падчас баталіі і г.д. Можна верыць яму: расейская армія маршыравала праз Аўстрыю (а перад гэтым праз Беларусь, Польшчу, Украіну) ўвосень 1805 г. бадзёра і весела. Жаўнеры сьпявалі “эх вы сені, моі сені, сені новые моі, сені новые, кленовые, решетчатые…”, перад шыхтамі танцавалі ўпрысядку батальённыя цёркіны, афіцэры ўсьміхаліся. Гэта была адна з першых “вызваленчых выправаў” маскальства на Захад, складвалася традыцыя “выратаваньня Эўропы рускім штыком” (вось адкуль растуць ногі карніцкіх экспэдыцыяў ва Ўгоршчыну ў 1956 г. і Чэхаславаччыну ў 1968 г.). Расейцы, аднак, танцавалі зусім нядоўга. Напалеён заняў Вену, а потым французкая армія рызыкоўным манэўрам агаломшыла, атачыла і ўзяла ў палон без бою 40-тысячнае аўстрыйскае войска пад Ульмам. Расейцы, кідаючы абозы, пакаціліся назад, каб пасьпець праскочыць Табарскі мост. Калі б не рашучасьць і талент грузінскага генэрала Баграціёна, які прыкрыў панічнае адступленьне, то давялося б расейскай масе варыцца ў напалеёнаўскім катле. Тры імпэрыі – расейская, аўстрыйская і пруская – паспрабавалі спыніць французаў пад Аўстэрліцам (цяпер г. Слаўкаў у Чэхіі) 1 лістапада 1805 г. Нямецкія стратэгі прадумалі ўсё (падобна, як Ганс Вік прадумаў усё са зьнішчэньнем Беларусі ў 2000-01 гг.), парасстаўлялі палкі і гарматы, загадалі расейскаму войску спусьціцца з пануючых Працанскіх вышыняў (кажуць, Напалеён, назіраючы за гэтым самагубчым манэўрам, вачам сваім ня верыў) і наладзілі пышны імпэратарскі агляд шыхтоў. Але французы неяк без рэспэкту паставіліся да кабінэтных выкладак барочных вікаў, ударылі ў самых нечаканых месцах, своечасова падсунулі рэзэрвы, і фэадальныя хаўрусьнікі пакаціліся кулём. Параза атрымалася поўнай і ганебнай. Памятаеце з рамана, як адзначыла сталічнае дваранства сваю эўрапейскую канфузію? Балем у Маскве пад грукат гімну “Гром победы раздавайся, веселіся, храбрый росс…” Гартаючы старонкі “рамана-эпапеі”, разумееш, што нічога не зьмянілася ў мэнтальнасьці гэтай публікі ды і яе заходніх хаўрусьнікаў. Лепшы лекавы сродак на іх – сьмелы манэўр, рашучасьць дзеяньняў, упэўненасьць у справядлівасьці нашай барацьбы.
1-2 лістапада Пуцін знаходзіўся ў Нідэрляндах з афіцыйным візытам. У аэрапорце стралялі гарматы, маршыравала варта, мужна мерзла пад пранізьлівым ветрам каралева Бэатрыкс. Усё дзеля сустрэчы з крамлёўскім начальнікам. Маскоўскія карэспандэнты, дапушчаныя да падзеі, пускалі адну мыльную бурбалку за адной. Успомнілі, што нідэрляндская каралева ёсьць прапраўнучкай расейскага цара Паўла І, што апошнім з афіцыйным візытам тут быў Мікалай ІІ. Якія ўсё змрочныя параўнаньні – Паўла забілі змоўшчыкі-афіцэры, Міколку Крывавага забілі бальшавікі. Але найбольш сьмешным было параўнаньне Уладзіміра Уладзіміравіча з Пятром І. Той сапраўды быў інкогніта ў Нідэрляндах, вучыўся сталярнай справе. Але таксама й адпачываў. Рэгулярна абпіваўся са сваёй сьвітай у маёнтку, нанятым у мясцовых буржуа. Расейцы начале з маладым манархам пасеклі каштоўныя кілімы на сьценах, пабілі шыбы, паламалі мэблю, пакурочылі расьліны ў садзе. Мястэчка надоўга запомніла варвараў. Цяпер у мястэчку ёсьць нават музэй Пятра, туды хадзіў Пуцін, распісаўся ў ганаровай кнізе, шыбаў ня біў. Ды й навошта? Нідэрляндскі эстэблішмэнт і без таго танцуе перад ім на цырлах. Просіць далучыць маленькую краіну да падводнага нафтаправоду, аб якім Пуцін нядаўна дамовіўся з “немецкім другом” Шродэрам. Іграюць аркестры, блішчаць уніформы – яшчэ адзін эўрапейскі народ накідвае сабе на шыю пятлю залежнасьці ад шалёнай Расеі. Вяроўка ўжо намылена, дастаткова толькі ў патрэбны момант выбіць з-пад ног зэдлік. Крамлёўцы ўсьміхаюцца і паціраюць ручкі.
А гэтым часам у Санкт-Пецярбург прыехаў адзін знакаміты нідэрляндскі клясік. У Эрмітажы адкрылася выстава з удзелам карціны Рэмбрандта “Афіна Паляда”. Яе гісторыя цікавая. З 1780 па 1930 год карціна знаходзілася менавіта ў зборах Эрмітажа. А на пачатку 1930-х гадоў бальшавікі вырашылі падзарабіць на непатрэбных (бо не сацыялістычны рэалізм) шэдэўрах. Пачалі развозіць па заходніх аўкцыёнах творы вялікіх майстроў мінуўшчыны. З малатка яны спусьцілі музэям і калекцыянэрам рысункі, гравюры і палотны Ван Эйка, Рэмбрандта, Рубэнса, Дзюрэра, Веласкеза і г.д. Такога дабраахвотнага пагрому сваіх жа дзяржаўных музэяў гісторыя яшчэ ня бачыла. Прыкрывалася дзікая авантура гуманітарным фігавым лістком. НКВД і савецкія амбасады нібыта зьбіралі грошы на галадаючае насельніцтва ды індустрыялізацыю. Аднак нават наіўныя заходнікі здолелі заўважыць, што нешта ня вяжацца ў расейскай лёгіцы. Напрыклад, амбасада (а па сумяшчальніцтву таксама сядзіба савецкага гестапа) у Лёндане займала такі раскошны і вялікі будынак, што за яго саветы плацілі калясальныя сумы (за якія можна было б накарміць цэлыя паволжскія і ўкраінскія рэгіёны). Дарэчы, маскоўскія “іскусствоведы в штатском” скінулі эрмітажныя шэдэўры на аўкцыёнах па такіх коштах, што заходнікі ледзь стрымлівалі сьмех. Затое за аднаго Рэмбрандта лубянцы цяпер маглі купіць аж паўтрактара для адстаючага калгаса. Ня трэба забывацца таксама, што шэраг эрмітажных шэдэўраў маскалі вывезьлі з тэрыторыі Беларусі, скралі ў нашага народу. Напрыклад, творы Леанарда да Вінчы і Рафаэля з гомельскага палацу Паскевічаў. А таксама безьліч твораў старажытна-беларускага мастацтва, цэлыя бібліятэкі, Крыж Эфрасіньні Полацкай … Мы пра гэта памятаем і абавязкава выратуем, вернем нашу культурную спадчыну разам з іншымі абрабаванымі некалі народамі. Расея – антыкультурная імпэрыя-злодзей, краіна-кліптаман.
3 лістапада Сэйм Латвіі прыняў новы Закон аб шэсьцях, дэманстрацыях і сімволіцы. Асабліва прыкметная апошняя пазыцыя Закону. Цяпер у Латвіі забаронена выкарыстоўваць падчас публічных мерапрыемстваў, мітынгаў і шэсьцяў, а таксама выстаўляць у публічных месцах сімвалы СССР, Латвійскай ССР і фашыстоўскай Нямеччыны. Забаронена таксама публічна выконваць дзяржаўныя гімны згаданых неіснуючых дзяржсістэмаў. Вось вам і “саюз нерушымы…” Сапраўды, колькі гадоў латышскі народ вымушаны быў ужо ў сваёй незалежнай дзяржаве глядзець на маскальскіх хамаў з чырвонымі сьцягамі ды слухаць іхныя фашыстоўскія гімны! Цяпер гэтаму ўрэшце будзе пакладзены канец. Эх, як залемантавалі “актівісты прав человека”, усялякія акупанцкія івановы ды плятнэры, як пачалі бараніць СССР. Вось бы іхны імпэт ды на справу дэмакратызацыі маскоўскай фашыстоўска-лубянскай імпэрыі. У нашай Беларусі канец савецкага фашызму пакуль што адкладваецца. У прапагандыстаў расейскай фашызацыі нашага грамадзтва прыліў актыўнасьці і самаўпэўненасьці. Але ж не адкруцяцца, товарішчі, убачаць у недалёкай будучыні, як беларусы будуць ачышчаць сваю сьвятую зямлю ад чужынскай навалачы.
Як татарын Маскву выратаваў. 4 лістапада ў Расеі быў наладжаны “день народного едінства”. Гэта ўсё роўна, што ўзяць ды наладзіць “дзень курынага адзінства” або “дзень качынай еднасьці” – дзень нейкай выдуманай (і пацешнай) абстракцыі. Пуцінскі рэжым, жадаючы зьмякчыць постбальшавіцкі сіндром, зьвязаны з угодкамі бальшавіцкага перавароту 7 лістапада, прыцягнуў за вушы (усім гісторыкам на сьмех) новую чырвоную лічбу ў календары. Самае галоўнае, аб якім адзінстве можа весьціся гаворка ў краіне, разадранай супярэчнасьцямі і канфліктамі, у імпэрыі, якая захлынаецца крывёй і нішчыць усё жывое? Адзінства тлустых алігархаў, мафійных браткоў, лубянскіх афіцэраў, галодных і беспрытульных дзяцей, жабракоў, прастакоў, рабочых і сялян, якім ня плоцяць заробкі, – такое магчыма? Народ, дарэчы, абсалютна раўнадушна паставіўся да пацехі “едіненія”. У буйных гарадах прамаршыравалі мабілізаваныя афіцыёзам невялічкія дэманстрацыі пад стракатымі сьцягамі, прасьпявалі літаніі бацюшкі РПЦ, пакуражыліся акцёры і масоўшчыкі. Ва ўсім, абсалютна ва ўсім адчувалася нуда, штучнасьць і надзьмутая стылізацыя. Хаця нешта новае з аналаў даведаліся многія. Напрыклад, татары даказалі, што вызваліцель Масквы Кузьма Мінін (арганізатар паспалітага рушэньня разам з князем Пажарскім) быў на самай справе хрышчаным татарынам Кірышам Мінібаевым. І праўда, яшчэ на пачатку 19 ст. акадэмічныя пецярбургскія мастакі адлюстроўвалі гэты гістарычны момант: у княскія палаты забягае грамадзянін Мінін і расштурхвае баярына Пажарскага (які “почівает” на канапе). Вось, як дажыліся былі расейцы – татарын, трасучы за плячо, нагадваў іхнай эліце, што трэба ратаваць сталіцу і імпэрыю. У сваю чаргу беларусам прафэсар Анатоль Грыцкевіч лішні раз нагадаў, што 4 лістапада 1612 г. (тое, што сьвяткуюць цяпер расейцы) у маскоўскім Крамлі здаўся пасьля доўгай абароны менавіта беларускі гарнізон, якім камандвалі беларускія афіцэры. Вось такія татарска-беларускія ўгодкі. Цэнтр новага сьвята пуціністы паспрабавалі перамясьціць у Ніжні Ноўгарад, адкуль на Маскву выступіла ў 1612 г. паспалітае рушэньне. Сабралася тысяч дзесяць мясцовых жыхароў (у асноўным дзеці і бабулькі, бо мужчыны або памерлі, або панапіваліся), якія глядзелі на тандэтную помпу афіцыйнага шоў. Перад публікай гарцавалі некалькі коньнікаў у строях часоў Мікалая І (?), потым прамаршыравала групка акцёраў у кальчугах і фуфайках 17 ст. Потым адсланілі дакладную копію помніка Мініну і Пажарскаму, зробленую з шэдэўра клясіцыстычнага скульптара Мартаса, які стаіць на Краснай плошчы ў Маскве. Але копіі сапраўднага нацыянальнага сьвята, якое аб’ядноўвае эўрапейскія народы (як Дзень Бастыліі ў Францыі або Дзень Волі ў Нарвэгіі), маскалям арганізаваць не ўдалося. Перш за ўсё таму, што рабілася ўсё крывадушна, з гнюснымі падтэкстамі (эх, паказалі мы палякам 400 гадоў таму!). Атрымаўся яшчэ адзін гібрыд нэабальшавізму і самадзяржаўнага маразму з візантыйскім прысмакам.
Такое й Гітлеру не ўдалося. Вядома, што Гітлер загадаў зьнішчыць Парыж перад заняцьцем гораду войскамі антыгерманскай кааліцыі ў жніўні 1944 г. Пад масты, помнікі культуры, фабрыкі і камунікацыі былі закладзены магутныя выбуховыя зарады. Але нямецкі камэндант горада не хацеў браць на сябе адказнасьць за гэтае злачынства і не выканаў загад нават ва ўмовах паўстаньня руху Супраціву, якое ахапіла Парыж. Адольф штораз надрываўся шалёным крыкам: “Дык што, Парыж ужо гарыць?..” Тое, што ня здолелі зрабіць нямецкія акупанты, здолелі зьдзейсьніць афрыканскія “суграмадзяне”. “Правы чалавека”, “шматнацыянальнае грамадзтва” ды шэраг іншых сацыялістычных штучак давялі Францыю і ў цэлым Заходнюю Эўропу да перманэнтнага стану акупацыі нацыянальных тэрыторыяў чужынцамі (для якіх эўрапейская культура, традыцыя, рэлігія – варожыя зьявы). Парыж ужо дзесяць дзён знаходзіцца ў вогненным коле. Маладыя афрыканцы (з нажамі і французкімі пашпартамі ў кішэні) грамяць усё на сваім шляху, паляць і бьюць. Пажары і пагромы перакінуліся на іншыя гарады Францыі, дзе таксама левыя укаранялі “правы чалавека” (фактычна правы чужога галадранца карыстацца роўнымі грамадзянскімі правамі з карэннымі французамі, якія стварылі ўсю гэтую цывілізацыю) і высьмейвалі правы нацыі на сваю дзяржаўную тэрыторыю і бясьпечнае пражываньне на ёй. Такіх “суграмадзянаў” (якія ненавідзяць усё французкае) толькі ў Францыі больш за сем мільёнаў. Брусэль маўчыць, Эўразьвяз працягвае друкаваць сваю туфту пра культурную глябалізацыю і “дружбу народаў” (у той жа час ствараючы моцную мяжу для беларусаў і ўкраінцаў, выпіхваючы нашы народы пад панаваньне Расеі). Цяпер брусэльскія паперкі можна чытаць нават уначы, пры сьвятле пажараў, распаленых афрыканцамі.
Валеры Буйвал
5/11/2005 › Актуаліі
|
|
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
Пошук:
Каляндар:
Ідзі і глядзі:
Беларуская Салідарнасьць:
ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.
1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
Каго любіш?
Люблю Беларусь.
Дык узаемна.
2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.
3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.
4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.
5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.
6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ.
7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.
8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.
Сябры й партнэры:
|
|