Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Аршанскія сябры БНФ усталявалі крыжы на месцы растрэлу ахвяраў сталінскага рэжыму

Імпрэза прайшла ва ўрочышчы Кабыляцкая гара пад Воршай, дзе ў 30-50-я гады мінулага стагодзьдзя былі расстраляныя некалькі соцень мірных жыхароў. Як распавядаюць мясцовая старажылы, на Кабыляцкай гары пад Воршай ёсьць 7 ці 8 масавых пахаваньняў, дзе ляжаць расстраляныя ахвяры сталінізму. Ужо колькі год запар традыцыю наведваць гэтае месца на восеньскія Дзяды падтрымліваюць аршанскія сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ.

Калі на пачатку 90-х гадоў адкрылася праўда пра менскія Курапаты, дзяржаўныя ўлады ў Воршы таксама спрычыніліся да ўшанаваньня памяці палеглых тут землякоў: на загад гарвыканкаму быў усталяваны вялікі помнік-камень на лясным ускрайку недалёка ад вёскі Андрэеўшчына. Аднак пасьля 1995-га году прадстаўнікі ўладаў тут не зьяўляліся, і каб аднавіць шыльду з каляровага металу, скрадзеную невядомымі злачынцамі, таксама не знайшлося дзяржаўных сродкаў.

Сёньня паабапал камяня-помніка аршанскія сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ усталявалі каталіцкі і праваслаўны крыжы, а над імі - плякат са словамі “Памятаем. Спачуваем. Смуткуем”. Адмысловы крыж партыйцы замацавалі і на самім помніку замест зьніклае шыльды.

Каля 20-ці чалавек –мясцовых вернікаў і прадстаўнікоў розных палітычных партыяў ды рухаў - сабраліся на жалобную імшу, якую супольна адслужылі грэка-каталіцкі сьвятар айцец Андрэй і ксёндз Чэслаў з аршанскага касьцёла Сьвятога Язэпа. Прысутныя запалілі каля крыжоў сьвечкі ды ўсклалі кветкі. Завяршылася імпрэза чытаньнем вершаў, якія таксама склалі адмыслова да гэтае падзеі сябры Партыі БНФ Яўгенія Казлова і Іван Іванцоў.

Паводле Браніславы Станкевіч, Ворша

6/11/2005 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2005
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024